Каляды на Кобрыншчыне

З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны

 На працягу стагоддзяў у свядомасці чалавека суіснавалі паралельна два магутныя пласты еўрапейскай культуры: язычніцтва і хрысціянства. Святочныя абрады і звычаі ўвасобілі ў сабе як язычніцкія, так і царкоўныя традыцыі, у аснове якіх ляжыць адзіная мэта, скіраваная на дапамогу вышэйшых сіл здароўю і дабрабыту чалавека.

У аснове пабудовы народнага календара ляжыць рух сонца па небасхіле. З асаблівай павагай чалавек ставіцца да Сонца — яно дае жыццё ўсяму жывому на Зямлі. І таму першае свята гадавога кола — гэта менавіта Каляды. Гэта свята ў гонар зімовага сонцастаяння, адраджэння Бога-Сонца. Пасля зімовага сну яно паварочвае на лета, доўжыць дзень, нясе цяпло і новыя спадзяванні на ўсё добрае.

Святкаванне Каляд працягваецца з 6 па 19 студзеня, імі заканчваецца Піліпаўскі пост.

Які ж быў калядны абрад старадаўніх часоў на Кобрыншчыне, якія элементы захаваліся, дайшлі да сённяшняга дня? Аналіз запісу фальклору паказвае, што святочныя традыцыі не застаюцца нязменнымі, яны змяняюцца і развіваюцца пад уплывам знешніх з’яў, якія адбываюцца ў грамадстве. Запісы зроблены, у асноўным, ад носьбітаў-інфарматараў, карэнных жыхароў Кобрынскага раёна, якія нарадзіліся ў пачатку ХХ ст., усе праваслаўныя, адукацыі не маюць. Традыцыі ведаюць ад бацькоў і дзядоў.

«...Празнованне Коляд почыналося з посныі вычэры, шостого январа, як взыйдэ пэрша зырка (апошняя астранамічная дэталь, зразумела, прыйшла да нас з хрысціянствам). То называлась пэрша Коляда, чы пылыповська Коляда. До гэтыі вычэры спецыяльно шыховалыся. Обізатільно трэба було варыты кутю. Тыпэрычка кутя готова, а раній трэба було ячмэню насушыты, шэ его в ступы потовчы, а овса насушыты, кісіля з его намолоты, бо кісель тожэ завшы варылы. Трэба було все в жорнах крутыты... Кутю зварять і поставлять до вычэры на покуть. Снопок жыта в хату обізатільно прынысэмо, у кутку поставымо пуд іконою. А заготовлялы мы его в пылыповку. Вжэ як мужыкы молотять, то мы хорошынькы колоскы з зырняткамы выбыраем і робымо снопыка...

...Пыклы посны помпушкы, гэто замісто хліба, варылы грыбовый боршч, боб, маку наколотымо, галушкы, грыбы з цыбулію, вьюны, капуста, сіледка, кампот з яблык, грушок...

... В хату господар прыносыв сіно і клав на стыл. Алэ ж обізатільно господар, а ны хозяйка, чы вжэ старшый сын, гэто значыть, шо на коров вовкы ны нападуть, скотына ны блудытымэ, в свій двір будэ прыходыты і молоко добрэ будэ. Сіно настылалы настылныком і ставылы гэты наготованы всі-всі посны блюда. Як сымья богата, то на столі стояло 12 страў, а як бідніша, то було і пьеть, можэ сім, алэ коб нычотнэ. Господар запалював свічку, всі молылыся, посля гэтого потыху вычэралы. Дэ хто так прыказував: «Йіштэ, діткы, і дыржітэ добрэ ложкы в руках, хоб овэчка любыла своіх ягняток, свыня своіх поросяток». На гэтыі вычэры і гадалы. Дывкы вытягувалы з-пуд настылныка сіно і по его довжыні дывылыся, якый будэ лен. Як сіно довгэ, то і лен уродыть высокый, хорошый, як короткэ, то й лен ны уродыть. А знаетэ, шо значыть лен хорошый выростэ! Гэто ж сымью трэба було всю одіваты. А одежа вся ж льняная була...»

У вёсцы Лелікава быў такі звычай астаўляць на ноч лыжкі, утыкнутыя ў куццю. А ранкам глядзелі, чыя лыжка нахілілася, той раней за ўсіх памрэ.

«... На ныч стола ны прыбыралы, а вжэ на сніданне добавлялы іду мясную і так йілы. Кутю, якая осталась, оддавалы курам, коб добрэ ныслыся...»

Сена, якое ляжала пад абрусам, у такіх вёсках, як Навасёлкі, Магдалін, Рыбная, Барысава і інш., на другі дзень выносілі, клалі скаціне ў яслі, каб здаровай была і многа малака давала. А вось у вёсках Дзівін, Лелікава, Хабовічы і інш. сена ў хаце трымалі да Вадохрышча, пасля трэцяй поснай Каляды выносілі ў хлеў і таксама аддавалі жывёле.

На другі дзень Каляд, 7 студзеня пад вечар, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, але ж гэта назіралася не ва ўсіх вёсках. У некаторых мясцінах калядоўшчыкі хадзілі толькі на «Шчадруху».

«...Носылы звізду от хаты до хаты, поздравлялы з празныком, спувалы пісні»:

«Ой, выйды, выйды, господар, на двір»

Ой, выйды, выйды, господар, на двір,

Гэй, Коляду, господар на двір

— Той подывыся, шо тобі дав Быг,

Гэй, Коляду, шо тобі дав Быг.

Ой, дав тобі Быг два стожкы жыта,

Гэй, Коляду, два стожкы жыта.

Трэтій пшаныцы на поляныцы,

Гэй, Коляду, на поляныцы.

Чэтвэртый грэчкы на варэнычкы,

Гэй, Коляду, на варэнычкы.

А пьетый овса, вжэй Коляда вся,

Гэй, Коляду, вжэ Коляда вся.

Гавораць:

Добрый вэчор, добрым людюм!

Хай здаровымі всі будуть!

Коляда прышла, Роство прынысла.

Клыч, хозяін, нас у хату.

Будэм Коляду спуваты.

Гавораць у хаце:

Добрый вэчор, вам дохаты,

Мы прышлы вас поздравляты

З світлыю новыною,

Со святэю Колядою.

«Сын Божый народывся»

Добрый вэчор тобі, панэ-господару,

Радуйся,

Ой, радуйся, зэмлэ,

Сын Божый народывся!*

Застылайтэ столы та шчэй кылымамы.

Бо прыдуть до тэбэ тры праздныкы в госты.

А пэршый жэ празнык — Рожыство Хрыстово.

А другый жэ празнык — Святого Васылля.

А трэтій жэ празнык — Святы Водохрышча.

А шчэ першый празднык зышлы тобі шчасця.

А шчэ другый празнык зышлы тобі віку.

А шчэ трэтій празнык зышлы тобі долю.

Радуйся,

Ой, радуйся, зэмлэ,

Сын Божый народывся!

«НОВА РАДОСТЬ СТАЛА»

Нова радость стала, яка ны бувала

Звізда ясна над Вертепом світом воссіяла.

Дэ Хрыстос родывся, з Девы воплотывся

Як чоловік пыленамы у Бога уповывся.

Пастушкы з ягнятком, пэрэд тым дытятком,

На коліна упадають, Бога прославляють.

Ангелы спывають, слово воскліцають

І на нэбі, і на зэмлі покій возглашають.

І мы то спываймо, Хрыста прославляймо,

Із Марыі рожденного сміренно блажаймо.

Просымо тя, Царю, нэбэсный Владарю —

Даруй літа шчаслывы стому господару.

Стому господару, его господыні.

Даруй літа шчаслывы усэнькыі родыны.

«РОЖДЕСТВО ХРИСТОВО»

Рождество Христово, ангел прилетел

Он летел по небу, людям песни пел.

Все люди ликуйте, сей день торжествуйте,

День Христова Рождества.

Я лечу от Бога, радость вам принес,

Что в пещере темной родился Христос.

Скорей поспешайте, младенца витайте

Новорожденного.

Гавораць рэчытатывам:

Вэчору святому — воссіянне зір!

А вашому дому і радость, і мір.

В ніч Рожджыства, в дэнь торжыства

Божэ вас храны, дождаты вэсны.

Золотого літа, лыпового цвіта,

Богатэі осэны у Господа просымо,

Наступноі Коляды, Божэ, прыгоды.

Всім вам дождаты, Хрыста восславляты!

 

«... Хозяева выносылы колядныкам угошчэнне. Колысь закон такый був, пыклы оладкы, імы угошчалы, шэ ковбасу давалы, пыріг, сало. А тыпэрычка узев грошы і вынес, і діткам конхвет дасы...»

У такіх вёсках, як Батчы, Літвінкі, Шыповічы, Чаравачыцы грошы, што даюць людзі на Каляды, калядоўшчыкі адносяць «на ахвяраванне» ў мясцовую царкву. Гэта наводзіць на думку, што звычай застаўся яшчэ з язычніцкіх часоў, калі частка падарункаў адносілася да месцаў пакланення язычніцкім багам.

Па вечарах моладзь ладзіла гульні, танцы, забавы.

«... Начыналысь «свічкы» — гэто значыть святыі вычора, ныц ныможна було робыты аж до Водохрышча. Молодеж вся збыралася на «музыку». Хто пустыть в якую хату. Ох, і танцувалы  вжэ. Ногы попухнуть як попотанцюеш! То ны так, як тыпэр, ціхэнько, повольнынько. Колысь, як вріжуть польку, чы краковьяка, то аж хату носыть. А всекы-всекы танцы танцювалы. Вальс, лысы, обэрок, нарэчынька, ночка, полька-бабочка, гопак, сербіянка, тэрныця, вальс з поцылуем, полька-одбіяна, полька-чычотка, ойра, рускый, полька-выртуха, вальс-завыванэць, дамскый валец, Мыкыта-чыкыта, барыня, подэспань, полька-кадрэлька... А жартыв кількы було і всякы выдумкы, і всякы загадкы...»

 ГУЛЬНІ, Танцы, Прыпеўкі

  «БАБКА». «Становьяця у круг, одному чоловіковы завьезують очы і він почынае ловыты. Хлопають в лодошкы і прыговарують: «Панас, Панас, ны попадайся в кыслый квас, ловы нас». Кого зловыть, тому завьезують очы і той ужэ ловыть».

«КАРТОПЛЫК». «Усі сядають, чы становяця у круг. Наставляють рукы попэрод сэбэ, ладошкы всырэдыну, одна до другэі. Одын ідэ і як бы кладэ кожному в руку картоплыка, алэ ж одному комусь положыть. І потом той, хто стояв за кругом, угадуе у кого картоплык. Як угадае, то вжэ воны цылуюця. Старалыся так: як угадуе хлопэць, то дівчыны положыты, а як дівчына, то хлопцевы».

«ВАЛЬС-ЗАВЫВАНЭЦЬ». «Танцюють вальс парамы, потом закручваюця чырыз плычо рукамы, становяця ў радок, быруть спічку, од крайнего пырыдають до пэршого із губ в губы. Пэршый пырыдае музыкантовы, а гэто обізатільно дівчыну оставлялы і воны цылуюця. После гэтого танцюють польку-выртуху».

ТАНЕЦ «КАРАПЕТ» З ПЕСНЯЙ

Танцювала Карапет

Порвала ботінкы

Осталыся на ногах чулкы да рызінкы

А музыкы грають, а чулкы спадають

А подошвы з ботінкамы собакы таскають.

Ой, чого ты, лысый

Быз волос остався

Ны було рошчоскы

Граблямы чысався

Ой, чого ты: карапет

Потому, што хлеба нет,

А я парень молодой,

Пырыбуду за водой.

Ой, налійтэ зранку

Горілочкы склянку.

З тытеночком люльку

Дівчыну-Ганульку.

Я горілку пыв бы

Люлічку курыв бы

Дівчыну-Ганульку,

До сэрця тулыв бы.

Ой, ны пыйтэ, хлопцы

Міцноі горілкы,

То вам будэ карапет

Од вашэі жінкы.

Вы, музыкы, грайтэ,

Вы, людэ, слухайтэ.

В кого ногы ны болять,

Карапет гуляйтэ.

ВЫТЫНАЧКЫ (вытрындычкы) — прыпеўкі без акампанементу. Прытанцоўваючы, жанчыны спяваюць:

Ішов Грыць з вычорныць,

Тэмнэнькэі ночы.

Сыдыть жаба на болоті

Вытрышчывшы очы.

Я на еі гыля, гыля

А вона прысіла,

Шчо б ны тая дівчынонька

Була б мэнэ з’іла.

Шчо б ны тая дівчынонька,

Шчо б ны еі любаші

Ны стояв бы сывый конык

Коло еі на дошчі.

Шчо б ны тая дівчынонька,

Шчо б ны еі маты

Ны стояв бы сывый конык

Коло еі хаты.

Ой, тыпэр я пудпыла,

Ой, тыпэр пуд’іла

Дайтэ мэні грабылькы

Я пойду до сіна.

Я до сіна ны пойду,

Бо воды боюся.

На грудочку постою,

Тай назад вырнуся.

Ой, казалы людэ,

Говорылы людэ,

Шо на моюй головоньцы

Выночка ны будэ.

А на моюй головоньцы

Розвылося зілле.

Тыпэр вас, ворогы,

Прошу на высілле.

Чырвонэнькый бурачок,

Зыленая гычка

Вчора була дівчыною

Тыпэр молодычка.

Ой, казалы-говорылы,

Ходыть Сыдор до Марыны,

А Марына прысягае,

Ныгды Сыдор ны бувае.

Ой, выпыты, то то я,

Закусыты, то то я,

До роботы болять бокы,

Шэй головонька моя.

ЗАГАДКІ

В лісы выросло, з нагавыць вылызло, на конці загорнулося, всім прыгодылося. (Оріх.)

Шчо б ны дідовэ помыло, у бабы по пуп заросло. (Вінык.)

Голову йідять, в шкуры ходять, а мясо выкынуть, і собакы ны йідять. (Лен.)

Очко в очко дывыця пывно, жывотік до жывотіка вэльмы шчыльно, ножкы задырэ до горы, а кусок мяса пхае до дыры. (Маты кормыть дытыну.)

Пупом трэ, ногамы прэ, дэ розявыця, там уткнэ. (Кросна.)

Віса вісыть, хода ходыть, віса впала, хода взяла. (Чоловік под яблынію.)

Чорнынькэ, горбатынькэ, всэ полэ пырыскачэ. (Сэрп.)

Маты товстуха, дочка хорошуха, а сын Вырімій пошов на двір. (Пічка, огонь, дым.)

Одын лыжыть, другый быжыть, трэтій поклоныця і тут стоіть. (Вода, зымля, дэрыво.)

Білый бык у окно — тык. (Дэнь.)

Еі ногамы топчуть, а вона всіх кормыть. (Зымля.)

Ны огонь, а пычэцця. (Кропыва.)

Вэчором прылытыть, усю ныч пролыжыть, а ранком на нэбо полытыть. (Роса.)

* * *

Увечары, напярэдадні старога Новага года, спраўлялі другую Каляду. Рыхтавалі шмат страў, было многа скаромнай ежы.

«...На шчодруху ходыть «комэдыя». Всі колядныкы пырыодіваюця в когось. Хто в «козу», то в «мыдвідя», в «діда», «солдата», «цыганку з дытыною», «дохтура», «смэрть». Кожный свое робыть — дохтур лічыть, хто в хаты е, цыганка гадае, а смэрть тожэ е, вона стоіть, косу гострыть і звэрху поглядае. А вжэ козу зроблять — рыхтык настояшчу. А вжэ той,  хто еі выдэ, то був хлопэць молодый, спрытный, шоб язык у его добрэ молов. Ему чэплялы бороду, усы, убыралы за діда. Тая коза і мэкала, і бэкала, потом падала, а еі турыгалы, коб встала, а вона ждала, коб господарі еі шось далы. Дід прыказував: «Ой-ей, моя коза упала, мусыть хочэ сала. Дайтэ сало, коб вона встала». Дэ хто з колядувшчыкув прыказуе: «Дэ коза ходыть, там жыто родыть, дэ коза рогом, там жыто стогом, дэ коза ногою, там жыто копою. Куды коза прыходыть, туды шчасце прыносыть».

У вёсках, якія мяжуюць з Маларыцкім раёнам, вадзілі «каня» і «бусліка».

«...На шчодруху зроблять такого, як коня, шэй звэрху седуть, шэй в хату заідуть і шэй той кінь танцюе. Гэто казалы, шо хлопці з другого сыла...»

Многія інфарматары расказвалі, што збіраліся гурты каляднікаў-хлопцаў, пераапраналіся і хадзілі ад сяла да сяла ўсю Каляду, прасіліся на начлег у якой-небудзь хаце, а на другі дзень ішлі ў наступную вёску.

«...Як вжэ знають, шо дэ е дівчына молодая на выданне, то прыговарвалы так: «У воротюх калынонька, в гэтый хаті дывчынонька, а мы хлопці ныжонаты, будэм гэту дівку браты». З гармонію ходылы, шэй так спувалы»:

Вары, тітко, густу кашу,

Мы любымо дочку вашу.

Шэ каша ны вскіпіла

Дочка замуж захотіла.

Гаварылі:

Ходім, хлопцы, коло плота

Там найдэмо новы ворота.

Новы ворота прочынімо

Дядька-господаря пробудімо:

—Ой, чы спыш, чы ны чуеш,

Колядныкув ны частуеш?

Ой, я нэ сплю, но мні сныцця

Мое сэрцэ высылыцця.

Каляднікі адразу ў хату не заходзілі, спачатку спявалі і прыгаворвалі каля хаты:

Шчодровала, шчодровала

До окэнця прыпадала.

Дзеці:

Шчо, ты, тітко, напыкла,

То нысы нам до окна.

Чы грудочку кашкы,

Чы кольцо ковбаскы.

Ны кусай, ны ламай

По цэлэнькому давай.

Пык, пык,

Дай, дедынку, коляднык.

Спяваюць дарослыя:

Васылева маты,

Пошла кувотаты

На новое літо

Роды, Божэ, жыто.

Жыто-пшаныцю.

Горох-чочовыцю.

Дай, тобі, Божэ,

Панэ-господарэ

Сыныв пожыныты,

Дочкы пооддаваты

Внукув дождаты,

Горілкы нагнаты

Пыва наварыты,

Пык, пык,

Дай, дедынку, коляднык.

Гаспадары запрашалі ў хату. Каляднікі заходзяць і прыгаварваюць:

Добрый вэчор тому, хто в гэтым дому,

Шчодрый вэчор, добрый вэчор.

Сію, вію, посіваю, з Новым годом поздравляю!

(пасыпалі ці жытам, ці аўсом у хаце)

Сію в ногы, коб булы здоровы, як Богы!

Сію в рукы, шоб ны зналы ны горя, ны мукы!

Коб у вас  вылыся куры і коровы,

Господарі всігда булы здоровы.

«ЗА ГОРОЮ ВІТЕР ВІЕ»

За горою вітер віе,

Там Мыкыта жыто сіе.

Жыто сіе і пшаныцю

І всякую і збожыцю.

Із одного колосочка

Народыла жыта бочка

Возьмы, дядьку, ножык гострый,

Укрый сала кусок товстый.

І нэ мніго, і ны мало

Коб з торбочкы ны выпало.

Укрый сала коло спыны,

Коб вылыся добры свыны.

«А МЫ ГОСТЫ НЫДАЛАКЫ»

А мы госты ныдалакы,

Закусалы нас собакы

То за лыты, то за пьеты,

Ны далы нам постоеты.

Зойшов е в одну хату

Пэрожкы пачуцця,

Я рожанця застругав,

По одному вібірав.

Пырожків ны стало,

Поліз на гору по сало,

А я сала ны достав,

Оно дарма з горы впав.

І сокірку згубыв,

І тобак замочыв.

Ой, ны жаль мэні

Сокіркі стальнэі,

Оно жаль жэ мыні

Люлькы дорогаі.

«А В ПЭЧІ СКВАРОЧКЫ СКВАРЯЦЦЯ»

А в пэчі скварочкы скваряцця,

Там моі очынькы дывяцця.

Я рожныка застругав,

По скварочцы доставав, — жывывся.

 

У пэчі палюхы сыділы,

Там моі очынькы гляділы.

А я туды заглядав,

По одному выбырав, — ны стало.

 

У пэчі палюхів ны стало,

Поліз я на гору по сало.

А я сала ны достав,

З рабрыною з горы впав, — забывся.

 

Пошов я до корчмы — напывся,

Ідучы — у рыв увалывся.

Добры люды прыбулы,

Мні рабрынку пудалы, — я вылыз.

 

Пошов я із горя до хаты,

Пошов я колыскы вітаты.

Я колыскы повітав,

Бабэй з пэчы поспыхав, — так добрэ.

«ШЧОДРЫЙ ВЭЧІР»

— Ой, чы е чы ныма,

Тай господар дома

Шчэдрый вэчір, добрый вэчір,

Тай господар дома.

 

— Ой, ныма, ой, ныма,

Бо поіхав до млына.

Шчодрый вэчір, добрый вэчір,

Бо поіхав до млына.

 

Пшанычэньку продавать

Мэду-пыва куповать.

Шчодрый вэчір, добрый вэчір

Своі госты частовать.

 

У гэты ж вечар і ноччу дзяўчаты варажылі. Яны, пэўна ж, марылі аб шлюбе, аб шчаслівай жаночай долі і дабрабыце.

«...Я вам роскажу, як я діда свого выгадала. Я пошла на Шчодруху, ужэ тэмно було, набрала в колодязовы выдро воды, ныоглядуючыся прынысла его в хату. Набрала в стакан воды, поставыла его на бумажку з попылом на стыл. Взяла вінчальнэ кольцо у жэншчыны, запалыла свічку і давай гадаты. Вышло дві фігуры рімнынькых і, от дід у мынэ такый як я, рімнынькый зо мною.

... Клалы под подушку грыбушка. Хто во сні будэ тыбэ росчэсуваты, то значыть гэто твій сужаный.

... В хаті насыпалы кучкы жыта, кожна дівчына свою. Прыносылы з курятныка пітуха і выпускалы. Якую кучку пэршу клюнэ, то тая дівчына в гэтым році пэрша підэ замуж.

... Трэба було выбігчы з хаты, пудбігчы до дров і схватыты поліно, тоді вжэ дывяця. Як полінцэ гладынькэ, то і мужык будэ хорошый, добрый. Як много сучків, то діток много будэ. Як такое нырімнэ, то мужык кепскый будэ.

... Бырэмне дров прыносыть в хату і шчытае кілька. Як чотнэ, то выйдэ замуж, як не, то ны выйдэ.

... Роблять з воску свычкы, з орэхув быруть як бы крышычкы і туды ставлять свічычкы і пускають на воду. Як зыйдуця дві до купы, то значыть і замуж підэ.

... На стыл кладуть мныго разных вешчей — куклу, товкача, бутылку, грошы, хліб. Завьезують дівчыны очы і вона ідэ выбырае. Як схватыть куклу, значыть байструка народыть, як товкача, значыть мужык будэ лысый, як бутылку, то мужык пьеныця будэ, як хліб, чы грошы, то будэ заможна, богата.

... Міралыся чырывыкамы. Кожна знымае чырывык і ставыть іх попірымінно до порога, чый уткнэцця пэршый у поріг, то тая хучій замуж підэ. І так на кыйковы гадалы. Знызу рукою обхватять кыя і в пырымішку одна за однэю ввэрх міраюця. Якэі дівчыны рука останыця на вырху, тая замуж пэрша підэ. Шэй такое було, шо чырывыка, чы валінка пырыкыдалы чырыз хату, хлів і дывылыся куды носок повэрнутый, туды і замуж підэ.

... Выбыгалы на двір, слухалы в якэі стороні собака брэшэ, туды і замуж підэ. Подбыгалы до пэршого мужчыны і пыталы як зваты, то так будэ ужэ мужыка зваты.

... На Шчодруху можно було робыты  такую як бы шкоду. Завязувалы двэры сусідам і ворота знымалы, і пулінне роскыдалы по дворі, а то шэй комына заткнуть. А дэ булы дывкы на выданне, то хлопцы старалысь украсты подушкы, а батькы должны булы за гэто выкуп даты, шо б тыі подушкы назад вырнулы».

Заканчвалася святкаванне Калядаў поснай трэцяй Калядой.

«... Пырыд Водохрышчамы, на водяную Коляду, шэ еі звалы «бідна», «посна», хозяін бырэ пырожка, ходыть кругом хаты, пуд окно пудыйдэ і пытае у хозяйкы: «А дэ лен сіяты?» А вона вжэ кажэ: «Дэ посіеш, там хай і ростэ». А потом ставыть крыжыкы, по 3 крыжыкы на кожным окні, на двэрух хлыва, прыходыть до хаты і пышэ на двэрух, на пічцы і тоді сядають вычэраты.

Господар брав ложку куті, клав у мысочку, ставыв на пудоконнік і клыкав мороза: «Мороз, Мороз, ходы кутю йісты! Ходы, колы зовэм, а колы ны зовэм — ны ходы!». Старалыся вычэраты хутко, коб з усімы роботамы хутко увэсь год справлялыся».

Нашы продкі ўважліва назіралі за надвор’ем.

«... Як на Коляды нэбо в зорках, то знай, шо будэ в лісы мныго і грыбів, і ягод. На Водохрышча, як морозяно і сонычно, то будэ засушлывэ літо.

На Коляду ныч місячна, добрэ куры будуть ныстыся, а як тэмна, то коровы молочны будуть. Як Коляда морозна, то будэ добрый урожай хліба. На Водохрышча адлыга — то будэ добрый урожай на всэ. Шэ прыказувалы на Водохрышча: «Трышчы, ны трышчы — прышлы Водохрышчы».

Носьбіты-інфарматары:

Дудзік Ніна Пятроўна, 1926 года нараджэння, жыхарка в. Верхалессе.

Дземідзенка Кацярына Емяльянаўна, Кавальчук Марыя Фёдараўна, 1939 года нараджэння, жыхаркі в. Дзівін.

Паплаўская Наталля Рыгораўна, 1923 года нараджэння, Трубчык Варвара Герасімаўна, 1919 года нараджэння, Шэпяцюк Марыя Андрэеўна, 1929 года нараджэння, жыхаркі в. Лелікава.

Галавейка Надзея Панцялееўна, 1924 года нара-джэння, Мігура Галіна Мартынаўна, 1928 года нараджэння, жыхаркі в. Літвінкі.

Грышко Марыя Кузьмінічна, 1920 года нараджэння, жыхарка в. Падалессе.

Стоцкая Вольга Вакулаўна, 1922 года нараджэння, жыхарка в. Стрыгава.

Куксюк Марыя Цімафееўна, 1930 года нараджэння, жыхарка в. Шляхта.

Выкарыстаны архіў метадычнага цэнтра.

Падрыхтавала Н.В.Жук, вядучы метадыст па народнай творчасці Кобрынскага раённага метадычнага цэнтра, на аснове фальклорных запісаў, 2000 г.

ШЧАДРАВАННЕ КАЛЯДНАГА ГУРТА Ў в. ЛЕЛІКАВА

Каляднікаў 12 чалавек, узрост ад 12 да 53 гадоў.

«Вэчором, з 13 на 14 январа, пырыд старым Новым годом, у нашый діревні высэлэ ожывленне — прышов віселый празднік — «Шчодруха». В гэтой вэчор збыраюця нывылыкымы групкамы взрослы і подросткы, одіваюця в самыі разны костюмы і начынають обход сыла з поздравленнямы і пожыланнямы, гаданнямы, піснямы і танцамы, ходять по хатам «поцыганяты—погадаты, повысылыты хозяев, «выцаганыты» грошы, горілку, сало, ковбасу. Но гэто ж ны главнэ, гэто ж усэ шутка. А главнэ — гэто наша традіцыя, із покон віку ходылы колядныкы для того, шо б обнадежыты сылянына в тому, шо як ужэ прышла «коза» і «буснык» в хату — значыть прыдэ і высна, будэм сіяты, будуть высілля граты в сылі, будэ урожай, будэ всэ добрэ в новым році...»

Увесь гурт з «козой» і «бусныком» ідзе ад хаты да хаты, спяваюць, іграюць, скачуць. Падыходзяць да парога хаты і спяваюць:

Ой, прышла коза,

Змарзла з мороза...

Дварэ одкрывайтэ,

Козочку впускайтэ.

Цыган погадае,

Буснык поспівае.

Коза потанцюе

І вам пошанцюе.

В новому году,

Одгоныть быду.

Дасць здоровья Біг,

Впустітэ за поріг.

Гаспадар адчыняе дзверы і запрашае ўсіх у хату. Першымі заходзяць у хату «дзядок» з «козой», потым «цыганка» з «бусныком», «цыган», «салдат-барабаншчык», «дохтар», астатнія.

«Дідок» кажа: Добрый вэчур, шчодрый вэчур, господарям в хату! Шчэдрым людям шчасця вічно, та здоровья матэ! В Новогодній вэчур шчэдрый ма по хатам носымо. Пісні, жарты, сміх ныврэдный і платы ныпросымо!

«Цыган»: Ну, а як по вашуй, батэчку, шчэдросці і дастэ козі на сіно, дідовы на табачок, а бусныковы чогось міцнішого погрітысь... бо бачітэ, як у его бідного дзюба почэрвоніла од морозу, то вжэ ны пошчытайтэ тое за плату.

«Цыганка»: Алэ ж так, батэчку, ны шчытайтэ тое за плату. Бо я вам нагадала, шо в Новому році вітэ будэтэ міцно здоровы і міцно богаты!

Гаспадар дае грошы «цыгану», «цыганцы», «дідку» і прыгаварвае:

«На, цыгане, козі на сіно, на тобі, діду, на табачок, а тобі, цыганко за твое гаданне».

«Дідок»: Шчыро дякуімо! Ну, козочка, потанцюй господарям!

Усе спяваюць, а каза танцуе.

А наша коза

Скакатэ можа.

Скакала вона

По полям-лісам,

А тыпэр скача

По божым домам.

Дэ коза ногою —

Там бульба горою.

Дэ коза рожкамэ —

Там жыто стожкамэ.

Дэ коза скакала —

Там масло і сало.

Дэ козочка ходыть —

Там замлэця родыть...

Но хлопчык благэй,

Стрылэць боевэй,

Вылыз на лозу —

Підстрэлыв козу...

Впала козочка! (Каза падае.)

Усе:

Встань, козюня, на нужкэ

Пача баба пырожкэ!

«Коза»: (падымае галаву) Якэ вонэ?

Усе:

Ячнэ! Для козочкэ смачнэ!

Каза падымаецца з пола, глядзіць на цыгана і мэкае. Гаспадар хаты частуе ўсіх піражкамі, а «цыган» «корміць» піражкамі «козу» і радасна выкрыквае гаспадару хаты.

«Цыган»: От, бачітэ, батэчку, господынька, як бы вы ны напэклэ пірожків, то пропала б наша козочка. То дай вам Божа пірогі на той рік тожа. Дідусю, а скажэ господарям, шо козочка для іх потанцюе, то можа сала дадуть.

«Дідок»: Ох, надоів ты, цыган, всім нам з своім салом, всэ сала, та сала!.. Ну ны був бы то цыган.

«Цыган»: Э-э-э, батэчку-дідусю! Як бы я був царом, то салом бы снідав, салом обідав і, повычэравшы салом, салом бы постэлывся, і салом бы накрэвся. Так э воно смачнэ, батэчку!

Гаспадар дае сала цыгану ў торбу.

«Цыганка»: А вжэ, дідусю, і буснык потанцюе з козочкыю за ковбаску?

«Буснык» ківае, цыган іграе і спявае.

«Цыган»: Скачэ шчэдрык по стыні

Пахнэ сало — дайтэ мні...

Ох, да шчэдрык,

Ох, да вэдрык...

Дай нам, дедынько, варэнык.

Матэ казала

Шоб далэ сала.

Батько сварэвся

Шоб ны  напэвся.

Ох, да шчэдрык,

Ох, да вэдрык...

Дай, нам, дедынько, варэнык,

Грудочку кашкэ,

Кольцо ковбаскэ...

«Дідок»: Почакай ты, цыган, з салом да ковбасою. Глянь на бусныка, він хочэ, шоб ты «Жучка» ему заграв.

Буслік ківае, цыган іграе, буслік танцуе і спявае:

По дорозі жук, жук,

По дорозі чорный,

Подывыся панэ-братэ

Якый я моторный.

Якый я моторный

Да в кого я вдався,

Трэба датэ два талеры

Шоб ожэныхався.

«Цыганка»: Ой, чуетэ, шо хочэ буснык? Він ожэнытысь хочэ. А шоб ожэнытысь, ему трэба всего два талеры! Поможімо бусныковы — хай жэныця! Дайтэ на выснянэ высілле хто скількы можэ!

«Цыган» (здымае шляпу і перадае ўсім па кругу): О, то ж то, давайтэ і мы поможімо бусныковы ожэныхатысь, дамо хто скількы можэ... Хай жэныця буснык, то вэсна хучэй прэйдэ, тэпло будэ, всэ зацвытэ, діткэ народяця.

Паўза. Цыган дастае са шляпы найменшую купюру і падымае ўверх, незадаволена гаворыць:

Э-э-э, чавэла-ромэла, батэчку! Як такымы грошыма бусныковы помогаты, то він на тылько до вэсны ны ожэныхаеця, а і до наступной «Шчодрухы» будэ холостым. От можэ господарі більш дадуть? Ну, як шо у господаря нымае грошый в хаті, а всі воны лыжать в банці (у банку), то хай в Новому році тых грошэй у господаря станэ більш у много-много розыв. (Гаспадар дае грошы.) Шчыро дякуемо вам за шчодры подарункы на вэснянэ высілле бусныковы. Хай вам Новый рік будэ высэлым тай шчаслывым.

Усе спяваюць:

Вэчору святому

Воссіянне зыр.

А гэтому дому —

Радость і мір.

Божэ вас храны,

Дождатысь вэсны.

Золотого літа,

Лыпового цвіта.

Богатой осэны

У Господа просымо,

Наступной Коляды

Божэ прыгоды.

Бувайтэ здоровы,

Жывітэ богато,

Бо вжэ мы підэмо

До другэі хаты.

Запісала 13 студзеня 2000 г. Н.В.ЖУК пры  садзейнічанні носьбітаў-інфарматараў П.С.Шапяцюка, 1942 года нараджэння, А.І.Шапяцюк, 1945 года нараджэння, жыхароў в. Лелікава.