З гісторыі населеных пунктаў

З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны

*Артыкулы пра некаторыя населеныя пункты Кобрыншчыны суправаджаюцца фрагментамі з «двухвярстоўкі» — тапаграфічнай карты Заходняй Расіі (М 1:84 000), якая складалася ў 2-й палове ХІХ ст. Умоўныя скарачэнні, прынятыя на картах расійскай тапаграфічнай службы 2-й паловы ХІХ — пачатку ХХ ст.: б. — будка, бол. — балота, бр. — брод, г. — гара, г. дв. — панскі двор (сядзіба), заст. — застава,  к. — калодзеж, каз. — казарма, кл. — могілкі,  корч. — карчма, кр. дв. — сялянскі двор, ок. — ваколіца,  ф. — фальварак, хут. — хутар, ур. — урочышча. Лічбы пад назвамі населеных пунктаў абазначаюць колькасць двароў, асобныя лічбы паказваюць вышыні мясцовасці над узроўнем мора ў сажнях (1 саж. = 2,1336 м).


 КОБРЫН (мясцовая назва Кобрынь), горад, цэнтр Кобрынскага раёна, прыстань на р. Мухавец, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. За 52 км на ўсход ад Брэста, з якім звязаны аўтадарогай, а таксама — з Мінскам, Ковелем, Маларытай, Пінскам і інш.

 Паводле падання, заснаваны ў XI—XII ст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава на месцы рыбацкага паселішча на востраве пры ўпадзенні р. Кобрынкі ў Мухавец. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 г. як уласнасць князя Уладзіміра Васількавіча, унука галіцкага князя Рамана Мсціславіча (з Рурыкавічаў). Недзе ў пачатку XIV ст. на старажытным гарадзішчы (размяшчалася на пясчаных узгорках левага берага р. Мухавец) былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

Трактат 1366 г. (паміж польскім каралём Казімірам ІІІ Вялікім і літоўскімі князямі) зацвердзіў правы на Кобрын з паветамі вялікага князя Альгерда, а потым і яго сына Фёдара Ратненскага. З 1404 г. унук Альгерда, Раман Фёдаравіч (з Ратненскіх), становіцца родапачынальнікам князёў Кобрынскіх. Менавіта з гэтай пары Кобрын — цэнтр аднайменнага княства. У 1465 г. упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр, які быў надзелены «дзесяцінай з млына на рацэ Кобрынцы і з хлеба, што збіралі з замкавай зямлі, шаснаццаццю кавалкамі мёду і дзвюма корчмамі».

З 1519 г. цэнтр Кобрынскага староства, у 1520—1566 гг. цэнтр Кобрынскага павета Падляшскага, з 1566 г. Берасцейскага ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага. Пачынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.

Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г. горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.

У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек, налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.

На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петчынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.

Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г. горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.

У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек, налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.

На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петра-Паўлаўская цэрквы, два касцёлы. У вайну 1812 г. у Кобрыне і яго наваколлі 15 ліпеня адбыўся бой, у якім руская армія атрымала перамогу над напалеонаўскім саксонскім корпусам. Ад гэтай вайны горад зноў моцна пацярпеў. У 1813 г. тут кватараваў Іркуцкі гусарскі полк, дзе служыў малады карнет А.С.Грыбаедаў. З 1830-х гадоў назіраецца гаспадарчы ўздым горада, звязаны з аднаўленнем Дняпроўска-Бугскага канала, завяршэннем будаўніцтва шашы Масква—Варшава (1846), якая прайшла праз горад, а ў 1882 г. тут з’явілася чыгуначная станцыя Палескай магістралі. У 1897 г. у горадзе налічвалася

10 355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў (157 рабочых), некалькі дзесяткаў ветраных і конных млыноў, 3 цагельныя і 1 медналіцейны завод, 6 гарбарняў, 2 піўзаводы, 195 дробных крам, 2 шпіталі (вайсковы і гарадскі).

У 1915 г. горад быў акупіраваны германскімі войскамі, у 1919 г. трапіў пад кантроль адноўленай Польшчы, а ў перыяд савецка-польскай вайны 1920 г. некаторы час (канец ліпеня) тут існаваў павятовы рэўком. У 1921 — 1939 гг. Кобрын у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. З канца 1939 г. у Брэсцкай вобласці БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр Кобрынскага раёна.

У Вялікую Айчынную вайну з 23 чэрвеня 1941 г. па 20 ліпеня 1944 г. Кобрын быў заняты нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія за час акупацыі знішчылі ў горадзе 6900 грамадзян. Вызвалены войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. 12 вайсковым часцям нададзены ганаровыя найменні «Кобрынскіх». З 1946 г. працуе Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. У 1959 г. у горадзе 13,7 тыс. жыхароў.

З 7.3.1963 г. — горад абласнога падпарадкавання. У 1970 г.  24,9 тыс. жыхароў. На 1.1.1998 г. 51,9 тыс. жыхароў. На 1.8.2002 г. 51,2 тыс. жыхароў. Працуюць прадпрыемствы «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка», «Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМО», «Швейная фірма «Лона», «Кобрын-тэкстыль», адкрытыя акцыянерныя таварыствы (ААТ) «Завод гідраўлічнага машынабудавання», «Кобрындрэў», «Ільнозавод», «Кобрынскі масласыраробчы завод», «Кобрынская сельгастэхніка», «Кобрынскі райаграпрамснаб», Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтрансгаз», хлебазавод.

Будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Будаўнічы трэст № 33», «Кобрынпрамбуд», прадпрыемствы «Перасовачная механізаваная калона № 16», «Перасовачная механізаваная калона № 57» ААТ «Палессежылбуд», «Сельскі будаўнічы камбінат», «Дарожная будаўнічая механізаваная калона № 31». Камунальныя службы: прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ», «Кобрынрайводаканал», зелянгас, раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Кобрынрайгаз», Кобрынскі раён электрасетак.

Гандлёвае абслугоўванне: 121 магазін (44 харчовыя, 65 прамысловых, 12 змешаных), з іх 10 належаць прадпрыемствам раённай камунальнай уласнасці, 13 — абласным аптовым базам, 15 фірменных магазінаў, 52 — недзяржаўнай формы ўласнасці і 31 магазін прадпрыемстваў  розных ведамстваў. У горадзе 56 прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 3358 пасадачных месцаў.

Найбольш буйнымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання з’яўляюцца гандлёвыя прадпрыемствы «Надзея», «Кобрын-Сэрвіс», «Універмаг «Кобрын», «Брэсцкая абласная база «Бакалея».

Бытавое абслугоўванне: 2 дамы быту, 4 цырульні, цэх па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, сталярны цэх.

Установы медыцыны і аздараўлення: цэнтральная раённая бальніца, дзіцячая бальніца, радзільны дом, скурна-венералагічны і процітуберкулёзны дыспансеры, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, цэнтральная паліклініка, стаматалагічная паліклініка, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 6 аптэк, санаторый-прафілакторый прадзільна-ткацкай фабрыкі «Ручайка», псіханеўралагічны інтэрнат, пансіянат для ветэранаў вайны і працы.

Установы адукацыі: каледж, два вучылішчы, 9 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, завочная школа, школа-інтэрнат для дзяцей, якія слаба чуюць, вучэбна-вытворчы камбінат, спартыўная школа алімпійскага рэзерву, спартыўна-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі, Дом творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр дзіцячай тэхнічнай творчасці, Дом юных натуралістаў, Дзіцячая вёска, дашкольны дзіцячы дом, 14 дзіцячых садкоў.

Установы культуры: гарадскі Дом культуры, Дом культуры ААТ «Кобрынская сельгастэхніка», дарослая і дзіцячая бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў, ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, парк культуры і адпачынку імя А.В.Суворава, кінатэатр «Радуга».

Помнікі архітэктуры: гiстарычная забудова горада, будынак былога Спаскага манастыра (ХVIII ст.), Свята-Аляксандра-Неўскi сабор (1868), Свята-Петра-Паўлаўская царква (1913), Свята-Мiкалаеўская царква (1860), Свята-Георгіеўская царква (ХVII — ХVIII ст.), касцёл Спачыну найсвяцейшай Дзевы Марыi (1843), будынак былой сінагогi (2-я палова ХIХ ст.), будынак былой паштовай станцыi (1846), сядзiбны дом А.В.Суворава (XVIII ст.), парк культуры i адпачынку iмя А.В.Суворава (1768).

Помнiкi гiсторыi i культуры: тры помнікі А.В.Сувораву, помнік перамогі ў 1812 г., пяць брацкiх магiл савецкiх воiнаў, тры магiлы ахвяр фашызму, абелiск у гонар 40-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне, помнiк партызанам.

АВАДЫ (мясцовая назва Оводы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1747 г. вёска ў Брэсцкім ваяводстве; у 1890 г. у Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 178 дзесяцін зямлі (1 дзесяціна = 1,0925 га). У 1897 г. 16 двароў, 116 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 154 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 4 двары, 22 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 20 двароў, 77 жыхароў. На 1.1.1999 г. 19 двароў, 36 жыхароў, у складзе калгаса «Зара».

АГАРОДНІКІ (мясцовая назва Огородныкы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

У 1597 г. сяло ў Патрыкоўскім войтаўстве Кобрынскага староства Брэсцкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Сяло размяшчалася пры фальварку Чаравачыцы, налічвала 10 валок зямлі ( 1 валока = 21,36 га), падзеленых па паўвалокі. Вяскоўцы выконвалі агародніцкую службу ў полі, а жанчыны — на агародах. З 1795 г. вёска ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. 20 двароў, 178 жыхароў. У 1905 г. 193 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 22 двары, 126 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары Агароднікі, 41 двор, 221 жыхар. У 1949 г. арганізаваны калгас «Радзіма» (старшыня Ф.Я.Белюсь). На 1.1.1999 г. 15 двароў, 28 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча».

АДРЫНКА (мясцовая назва Одрынка), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. У 1897 г. Адрынка — лясная ахова, 7 жыхароў, у Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Побач знаходзіліся: лясная ахова Адрынка (Мазуры), 4 жыхары, і выселак Адрыні (Астраўкі), 2 двары, 28 жыхароў, шкіпінарны завод. У 1905 г. аховы: Адрынка, 3 жыхары, і Адрынка-Мазуры, 2 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 11 двароў, 59 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 62 жыхары. У 1949 г. створаны калгас «Бальшавік» (17 гаспадарак, старшыня М.Гаранюк). На 1.1.1999 г. 1 двор, 1 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

АКЦЯБР (да 1940 г. Камень Шляхецкі; мясцовая назва Камэнь Шляхэцькый), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Кастрычнік».

У 1524 г. Жыгімонт І Стары выдаў пацвярджальны прывілей на маёмасць Камень дваранам Верашчакам. У 1582 г. Камень у Кобрынскім старостве ВКЛ. У 1739 г. маёнтак, уладанне Верашчакаў, у Брэсцкім ваяводстве; у 1777 г. Камень Шляхецкі, уладанне князёў Шуйскіх. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло ў Гарадзецкай воласці, 45 двароў, 590 жыхароў, царква, школа, 2 кірмашы. У 1890 г. сяло, 683,75 дзесяціны зямлі, 77 дзесяцін зямлі; пасёлак (на тэрыторыі Залескай воласці), 27,5 дзесяціны зямлі, другі пасёлак (Гарадзецкая воласць), 213,75 дзесяціны зямлі розных уладальнікаў. Побач знаходзіліся аднайменныя 5 маёнткаў, уладанні Э.Чарноцкага, 250 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Адэлін); Ю.Багуслаўскай, 281,25 дзесяціны зямлі; І.Бржастоўскага, 91 дзесяціна зямлі; І.Пятрова, 175 дзесяцін зямлі; У.Міцкевіча, 102,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. Камень Шляхецкі: сяло, 119 двароў, 792 жыхары, хлебазапасны магазін; 2 двары, 12 жыхароў, царква (у 1888 г. у праваслаўным прыходзе 2650 вернікаў), 1 двор, 7 жыхароў, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе было 60 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка, у 1892/93 — 72 хлопчыкі, 5 дзяўчынак, у 1905/06 г. — 76 хлопчыкаў, 11 дзяўчынак). У 5 маёнтках налічвалася 70 жыхароў. У 1905 г. у сяле 896 жыхароў, у 5 маёнтках 36 жыхароў. З 1915 г. сяло і маёнткі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. — польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 68 двароў, 312 жыхароў, і 5 фальваркаў, 36 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, чытальня, вячэрнія курсы, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Акцябрскага сельсавета, з 31.3.1959 г. у Гарадзецкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 152 двары, 681 жыхар, няпоўная сярэдняя школа (257 вучняў), хата-чытальня, кааператыўная лаўка, сельсавет. У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас (старшыня А.П.Шаўчук), у вёсцы працавала хата-чытальня. На 1.1.1999 г. 277 двароў, 641 жыхар; будынак адміністрацыі калгаса «Кастрычнік», 2 магазіны, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сельскі Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (драўляная, пабудавана ў 1937 г.).

Помнікі на ўшанаванне памяці 129 землякоў і на 2 магілах партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

АЛЬХОЎКА (мясцовая назва Ольхівка), вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце.

У 1897 г. вёска ў Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 19 двароў, 190 жыхароў, 368,5 дзесяціны зямлі (на 1890). У 1905 г. 238 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 12 двароў, 73 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1940 г. 85 двароў, 155 жыхароў, пачатковая школа. У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Калініна (старшыня П.І.Пшано). На 1.1.1999 г. 60 двароў, 145 жыхароў, магазін, у складзе калгаса імя Чкалава.

АНДРОНАВА, вёска ў Батчынскім сельсавеце, цэнтр аграфірмы-калгаса «Патрыкі».

Упамінаецца ў 1465 г. У 1563 г. у Кобрынскай эканоміі Падляшскага, з 1566 г. Брэсцкага ваяводстваў ВКЛ. У 1729 г. сяло, 14 валок зямлі, мелася царква (уніяцкая). У 1704 г. брэсцкі падстароста Ян Бенклеўскі пацвердзіў Андронаўскай царкве 1,5 валокі зямлі, якія былі нададзены ёй яго продкамі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло ў Стрыгаўскай воласці, 23 двары, 264 жыхары, меліся праваслаўная царква і піцейны дом. У 1890 г. сяло, 393 дзесяціны зямлі, ваколіца Андронава (уладанні розных уласнікаў), 93 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Ф.Банькоўскага, 552 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у Андронаве 53 двары, 329 жыхароў, прыходская царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін. Вакол сяла размяшчаліся: маёнтак Андронава, 41 жыхар, працаваў маслабойны завод; жылы дом Андронава, 6 жыхароў і 4 прыватнаўласніцкія сядзібы Андронава, якія налічвалі адпаведна 7, 16, 5 і 5 жыхароў. У 1905 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: сяло, 452 жыхары, і маёнтак, 84 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. Андронава — вёска, 35 двароў, 183 жыхары, і 2 фальваркі: Андронава 1-е, 4 двары, 43 жыхары; Андронава 2-е, 2 двары, 7 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. Андронава — хутары, 11 двароў,77 жыхароў, школа; былыя фальваркі 1-ы, 2-і, 3-і, 4 двары, 25 жыхароў. На 1.1.1999 г. 132 двары, 339 жыхароў, сельскі клуб, адміністрацыйны будынак гаспадаркі.

АНІСКАВІЧЫ (мясцовая назва Онысковычы), вёска, цэнтр Аніскавіцкага сельсавета.

Вядомы з XVI ст. (1563 г.) як сяло Вуглы Кобрынскай эканоміі ВКЛ. У 1563 г. сяло размяшчалася сярод балот на поўдзень ад в. Бародзічы, а валокі (рэзаныя) раздаваліся сялянам астраўкамі. Усяго 21 валока зямлі, з якіх 1 вольная была нададзена войту І.Валатковічу; 18 гаспадарак. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска Вуглы складалася з 8 пасёлкаў: Аніскавічы, Выгода, Вашчэвічы, Дашэвічы, Дубіны, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, 1130 дзесяцін зямлі, у Гарадзецкай воласці. У 1897 г. вёска Вуглы (Аніскавічы), 44 двары, 251 жыхар, хлебазапасны магазін. У 1905 г. в. Аніскавічы, 321 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 70 двароў, 394 жыхары. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Аніскавіцкага сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 64 двары, 454 жыхары, пачатковая школа, кааператыўная крама, сельсавет. У 1949 г. арганізаваны калгас імя А.Неўскага (старшыня М.Даўжук). На 1.1.1999 г. 86 двароў, 239 жыхароў, будынак выканкома сельсавета, сельскі Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, у складзе калгаса імя Кірава.

АРЭХАЎСКІ (мясцовая назва Оріховськый), пасёлак у Дзівінскім сельсавеце, цэнтр саўгаса Днепра-Бугскі (створаны ў студзені 1981).

Пабудаваны ў 1980-я гады на месцы непраходнага балота. На 1.1.1999 г. 324 двары, 1248 жыхароў, амбулаторыя, дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслуговання насельніцтва, баня, 2 магазіны, сталовая, сярэдняя школа, сельскі Дом культуры, бібліятэка.

АСМОЛАВІЧЫ (мясцовая назва Осмоловычы), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі Брэсцкага ваяводства ВКЛ, 1 валока 90 маргоў зямлі ( 1 морг = 0,71 га). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска ў Іласкай воласці, каля гандлёвага шляху Антопаль — Пружанскі павет, 33 двары, 198 жыхароў, 189,25 дзесяціны зямлі (на 1890), народнае вучылішча. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 16 жыхароў, карчма. У 1905 г. у вёсцы 194 жыхары; пасёлку — 17. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 25 двароў, 97 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 210 жыхароў. На 1.1.1999 г. 28 двароў, 51 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

АСТРАЎЛЯНЫ (мясцовая назва Островляны), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1897 г. вёска ў Прускаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 22 двары, 133 жыхары, хлебазапасны магазін, майстэрня, 106 дзесяцін зямлі (разам з урочышчам Вялікі роў, на 1890). У 1905 г. 159 жыхароў і аднайменнае ўрочышча, 9 жыхароў. У 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 2 двары, 19 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. 25 двароў, 131 жыхар. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Астроўскага. На 1.1.1999 г. 60 двароў, 163 жыхары, у складзе аграфірмы «Беларусь».

АСТРОМІЧЫ (да 1970 г. Астромічы Каралеўскія, мясцовая назва Остромічы), вёска, цэнтр Астроміцкага сельсавета і калгаса імя Мічурына.

Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнткі Астрамечаны ў Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1559 г. адзін маёнтак Астрамечаны знаходзіўся ва ўладанні Барыса, Васкі і Івана Харычаў, другі — Мацвея, Андрэя Жалабовічаў і Богуша Казловіча. У сяле Астрамечаны сваю частку аселасці і маёмасці мелі Лазар Мачаловіч (разам з людзьмі), Лаўрын Лубвіч і Фёдар Мацкевіч. У 1563 г. сяло Астрамеч у Кобрынскай эканоміі, 24 валокі зямлі. У 1597 г. сяло (Астравец), у Кобрынскім старостве, 24 валокі зямлі, знаходзілася ў пажыццёвым уладанні ў Крыштофа Зяновіча, ваяводы брэсцкага. У 1612 г. маёнтак Астрамеч ва ўладанні К.Гарноўскага, у Брэсцкім ваяводстве. У 1786 г. у сяле 24 валокі 50 маргоў зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. Астромічы Каралеўскія, вёска ў Падалескай воласці, 430 дзесяцін зямлі; ваколіца (розныя ўладальнікі), 134 дзесяціны зямлі; маёнтак, уладанне Уладзіслава Баяроўскага, 345 дзесяцін зямлі. Непадалёку размяшчаліся: вёска Астромічы Шляхецкія, 38,75 дзесяціны зямлі; аднайменны маёнтак, уладанне Станіслава Манькоўскага, 236,5 дзесяціны зямлі; фальварак Астрамеч, уладанне П.Шыраева (разам з маёнткам Запруды, лясной дачай Гіркаўка 736 дзесяцін зямлі). У 1897 г. в. Астромічы Каралеўскія (Зарубічы), 17 двароў, 133 жыхары; в. Астромічы Каралеўскія (Гадкі), 30 двароў, 71 жыхар; в. Астромічы Каралеўскія (Канец), 18 двароў, 109 жыхароў; аднайменны выселак, 9 жыхароў, мелася кузня. Тры пасёлкі Астрамеч Каралеўскі (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы) налічвалі 36 жыхароў, меліся ветраны млын, крама штучнага гандлю; аднайменны маёнтак, 35 жыхароў. У в. Астромічы Шляхецкія 13 двароў, 76 жыхароў; у аднайменных: ваколіцы — 10 двароў, 56 жыхароў; маёнтку — 35 жыхароў. У 1905 г. вёскі Астромічы, 336 жыхароў, і Астрамеч Шляхецкі, 129 жыхароў; маёнткі: Астрамеч Каралеўскі, 16 жыхароў, і Астрамеч Шляхецкі, 17 жыхароў. Працавала народнае вучылішча, у якім у 1905/06 навучальным годзе было 70 хлопчыкаў, 8 дзяўчынак. У 1906 г. сяляне в. Астромічы адмаўляліся працаваць у памешчыка. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Астрамеч Каралеўскі, вёска, 52 двары, 299 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 30 жыхароў; Астрамеч Шляхецкі, вёска, 20 двароў, 108 жыхароў, і фальварак, 4 двары, 30 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім сельсавеце, з 16.7.1954 г. в. Астромічы — цэнтр сельсавета. У 1940 г. існавалі хутары Астрамеч Каралеўскі, 61 двор, 361 жыхар, паравы млын, магазін, і Астрамеч Шляхецкі, 30 двароў, 190 жыхароў, пачатковая школа; аднайменныя маёнткі: 2 двары, 15 жыхароў, і 1 двор, 20 жыхароў. На 1.1.1999 г. 285 двароў, 908 жыхароў; будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса імя Мічурына, магазін, сельскі Дом культуры, бібліятэка, музычная і сярэдняя школы, фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнік на магіле 18 савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 г.

БАЛАТА, БАЛОТЫ (мясцовая назва Болота), вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Усход».

Упамінаецца ў 1513 г. У 1559 г. маёнтак Балачане ў Кобрынскім павеце ВКЛ, уладанне Фёдара Балоцкага з братамі Кірылам і Тарасам. У 1623 г. уладанне луцкіх езуітаў. У 1652 г. вядома Балоцкая царква (у маёнтку). Ад Луцкага езуіцкага калегіума ёй быў нададзены фундуш на пару валоў, жыта, 50 злотых і г.д. У маёнтку і сяле Балоты (Блоты) дзейнічалі карчма і бровар. У 1672 г. К.П.Брастоўскаму дадзены прывілей на маставое мыта ў маёнтку. У 1773 г. Балоты—фальварак у Брэсцкім ваяводстве. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1882 г. пабудавана драўляная царква Прападобнай Параскевы Сербскай (захавалася да нашага часу), праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1385 вернікаў.У Блоцкім народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе вучыліся 64 хлопчыкі; у 1892/93 г. 46 хлопчыкаў; у 1905/06 г. — 93 хлопчыкі. У 1890 г. на месцы сучаснай вёскі і ў яе наваколлі існавалі: пасёлак Снежкі-Блоты, сяло Блоты-Паезуіцкія, маёнткі — Блоты-Паезуіцкія, уладанне А.Гана (разам з 4 фальваркамі 3819 дзесяцін зямлі), Блоты-Шляхецкія, уладанне П.Базілеўскага (454,25 дзесяціны зямлі), Блоты, уладанне Ф.Гіржа (48 дзесяцін зямлі). У 1897 г. маёнткі: Блоты-Паезуіцкія, 50 жыхароў, і Блоты-Шляхецкія, 29 жыхароў, у Блоцкай воласці.У 1905 г. у маёнтках адпаведна 26 і 16 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, фальварак Блоты (Балоты)-Шляхецкія і вёска Балоты Вялікія, 114 дамоў, 771 жыхар, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. хутары: Балота-Шляхецкія, 8 двароў, 50 жыхароў, і Вялікія Балоты, 365 двароў, 1303 жыхары; былы маёнтак Балота, 3 двары, 30 жыхароў. На 1.1.1999 г. вёска, 256 двароў, 570 жыхароў, магазін, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа.

У 1983 г. устаноўлена надмагілле на магіле 20 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1920 г.

 Помнікі архітэктуры: ветраны млын, царква Прападобнай Параскевы Сербскай.

БАРОДЗІЧЫ (мясцовая назва Бородзічы), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Бародзічы і воласць Бародзіцкая вядомы з 1500 г. У 1516 г. уладанні Мікалая Кезгайлы (Кежгайлы) у ВКЛ. У 1554 г. сын М.М.Кезгайлы Станіслаў з жонкай Соф’яй прадалі воласць за 1,5 тыс. коп літоўскіх грошай біскупу луцкаму і брэсцкаму Валерыяну Пратасевічу, які ў 1559 г. падараваў яе Віленскай капітуле. Вёскі Бародзіцкай воласці (Таракані, Брашэвічы, Сімановічы, Літоўскае, Бародзічы і інш.) размяшчаліся на вялікай адлегласці адна ад адной уздоўж усходніх межаў Кобрынскага павета і не стваралі адзінага гаспадарчага комплексу ўладанняў Віленскай капітулы. Вёскі Бародзічы і Мяфёдавічы (Няхвёдавічы) утваралі своеасаблівы востраў на тэрыторыі Кобрынскага павета, і з прычыны сваёй аддаленасці ад астатніх вёсак воласці паступова страцілі гаспадарчую значнасць. Гаспадарчым цэнтрам воласці стала в. Брашэвічы, а ў інвентары 1747 г. Бародзічы пазначаны як незаселеная, пустая вёска (з 1636 г. Брашэвіцкі ключ знаходзіўся ва ўладанні Альбрыхта Станіслава Радзівіла). У 1766 г. Бародзічы — сяло маёнтка Брашэвічы, уладанне Віленскай капітулы, мелася праваслаўная царква. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло ў Антопальскай воласці, 17 двароў, 247 жыхароў, царква (Бародзіцкі праваслаўны прыход у 1888 г. складаўся з 2288 вернікаў), 2 піцейныя дамы. Каля сяла знаходзіліся: сядзіба Уладзіслава Сімановіча, 18 дзесяцін; фальварак Бародзічы, уладанне Сафіі фон Брэверыч. У 1897 г. у сяле 49 двароў, 294 жыхары, царква, школа граматы (побач праходзіў Дняпроўска-Бугскі канал); у фальварку 3 двары, 19 жыхароў. У 1905 г. сяло, 289 жыхароў; фальварак, 14 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 25 дамоў, 118 жыхароў, школа; фальварак, 5 двароў, 34 жыхары; асада, 2 дамы, 10 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Худлінскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 333 жыхары. У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка» (старшыня Ф.Сцепанюк). На 1.1.1999 г. 52 двары, 81 жыхар, магазін, бібліятэка, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Гістарычныя камяні-валуны.

Вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны.

БАРШЧЫ (мясцовая назва Боршчі), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1795 г. вёска ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 22 двары, 160 жыхароў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласці, 101 дзесяціна зямлі. Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Баршчы-Рэчыца, уладанне С.Вяроўкіна-Шэлюты, 216 дзесяцін зямлі; Гуска-Баршчы, уладанне М.Астрамецкай, 350 дзесяцін зямлі; Гуска-Баршчы, уладанне А.Андронаўскага, 222 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 11 двароў, 86 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын; у маёнтках: Баршчы (Гуска), 22 жыхары; Баршчы, 15 жыхароў; Баршчы (Рэчыца), 20 жыхароў, цагельны завод; Баршчы (Асавіца), 6 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 81 жыхар; у маёнтках: Баршчы — 7 жыхароў; Баршчы-Рэчыца — 5 . З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 8 двароў, 33 жыхары; фальварак, 1 двор, 7 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Засімскім, з 16.7.1954 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. у вёсцы 21 двор, 99 жыхароў. На 1.1.1999 г. 9 двароў, 19 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда».

БАРЫСАВА (мясцовая назва Борысово), вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. як в. Барысавічы. У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 238 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак, 245 дзесяцін зямлі (разам з в. Замосце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладанне Восіпа Віткоўскага, 156 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 32 двары, 241 жыхар, хлебазапасны магазін, ветраны млын, піцейны дом, у маёнтку 15 жыхароў. У 1905 г. вёска, 351 жыхар, і маёнтак, 6 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска, 19 двароў, 150 жыхароў, школа, і фальварак, 1 двор, 12 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Хідрынскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 50 двароў, 301 жыхар, цагельны завод (6 рабочых). На 1.1.1999 г. 179 двароў, 460 жыхароў, пачатковая школа, у складзе калгаса «Магдалінскі».

БАРЫСАЎКА (мясцовая назва Борысовка), вёска ў Осаўскім сельсавеце.

У 1668 г. сяло ў Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ. Разам з Осаю — 24 валокі зямлі, з іх 1 вольная, 23 двары. У 1682 г. сёлы Барысаўка і Оса таго ж ключа і эканоміі, 24 валокі зямлі, з якіх 1 валока адмерана на Дзівінскую царкву, 2 валокі ў войта, 4 у 2 сялян, 7 пустых; 30 двароў. У 1789 г. вёска, 25 двароў, карчма, студня, уваходзіла ў Дзівінскі ключ Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. Барысаўка — вёска Макранскай воласці, 2338 дзесяцін зямлі; у 1897 г. 102 двары, 609 жыхароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1905 г. 809 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 130 двароў, 653 жыхары. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Осаўскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Маларыцкім, з 25.12.1962 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 217 двароў, 830 жыхароў, пачатковая школа, чытальня, кааператыў. У Вялікую Айчынную вайну 23.9.1942 г. гітлераўскія карнікі расстралялі ў лесе 206 жыхароў вёскі і навакольных хутароў, вёску (225 двароў) спалілі. Пасля вайны вёска адноўлена. На 1.1.1999 г. 130 двароў, 313 жыхароў, магазін, сельскі клуб, бібліятэка, базавая школа, у складзе калгаса «Дружба народаў».

Помнікі ахвярам фашызму ў цэнтры вёскі і ў лесе, на магіле расстраляных мірных жыхароў.

БАСЯЧ (мясцовая назва Босяч), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1589 г. У 1629 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве Рэчы Паспалітай. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска, 144 дзесяціны зямлі, у Стрыгаўскай воласці. Побач знаходзіліся аднайменныя: ваколіца (розныя ўладальнікі), 311 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі — уладанне А.Басяцкага, 203 дзесяціны зямлі; уладанне А.Слаўскага, 167,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 30 двароў, 207 жыхароў, хлебазапасны магазін; у ваколіцы 14 двароў, 92 жыхары; у маёнтках: Басяч — 30 двароў і 13 жыхароў; Басяч (Канавалаўшчына) — 4 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 283 жыхары, маёнтку — 34. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска, 35 двароў, 196 жыхароў; калонія, 10 двароў, 72 жыхары. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 68 двароў, 333 жыхары. У 1948 г. 57 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Л.Гузюк). На 1.1.1999 г. 58 двароў, 132 жыхары, магазін, у складзе калгаса «Перамога».

БАТЧЫ (мясцовая назва Батчэ), вёска, цэнтр Батчынскага сельсавета і калгаса «Запаветы Ільіча».

Вядомы з XVI ст. як сяло Кобрынскай эканоміі Брэсцкага ваяводства (з 1566) ВКЛ. У 1563 г. уваходзіла ў Паляціцкае войтаўства, 46 двароў, 47 валок зямлі. У 1597 г. цэнтр войтаўства, карчма, 45 валок зямлі лічыліся на чыншы, 2 вольныя — у цівуна і бондара. У 1786 г. сяло, у Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 64 двары, 461 жыхар, 1270,75 дзесяціны зямлі (у 1890); школа, піцейны дом. У 1897 г. 90 двароў, 555 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 599 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 49 двароў, 268 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. 128 двароў, 590 жыхароў, пачатковая школа, магазін, хата-чытальня. На 1.1.1999 г. 145 двароў, 411 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Запаветы Ільіча», магазін, сельскі Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая.

БЕЛЬСК (мясцовая назва Більск), вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце, цэнтр калгаса «За Радзіму».

У сярэдзіне ХVI ст. маёнтак у Брэсцкім павеце ВКЛ. Адпаведна ваеннаму перапісу 1567 г. уладальнікамі маёнтка з’яўляліся Багдан Панкевіч і яго сын. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Верхалескай воласці. Побач з вёскай знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі: уладанні Сіміліцыяна Бельскага, 319 дзесяцін зямлі; Станіслава Бельскага, 1623,5 дзесяціны зямлі і ўладанне Паўла Скібнеўскага, 316 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска, 61 двор, 363 жыхары, хлебазапасны магазін. Каля вёскі існавалі ўжо 5 маёнткаў Бельск, з якіх уладанне Скібнеўскага налічвала 2 двары, 10 жыхароў. Астатнія належалі Бельскім: Рыгору (5 жыхароў), Іасафату (5 жыхароў), Сіміліцыяну (9 жыхароў), нашчадкам іншых Бельскіх (3 двары, 28 жыхароў, ветраны млын). Забудова 3 маёнткаў размяшчалася сумежна з вясковымі будынкамі. У 1905 г. вёска, 657 жыхароў, і маёнтак, 56 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 117 двароў, 670 жыхароў; фальварак, 3 двары, 21 жыхар. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Навасёлкаўскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 221 двор, 1123 жыхары, пачатковая школа, арганізавана таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі. На 1.1.1999 г. 338 двароў, 803 жыхары, магазін, сельскі Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, базавая школа.

Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і на ўшанаванне памяці воінаў-землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

БОРКІ, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі ВКЛ, 16 валок зямлі. У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 17 двароў, 94 жыхары. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Падалескай воласці, 93 дзесяціны зямлі. Побач знаходзілася аднайменнае ўрочышча, уладанне П.Паўзуна, 60 дзесяцін зямлі. У 1897 г. Боркі — вёска, 13 двароў, 83 жыхары; дом (былая Жухавецкая застава) пры Варшаўска-Маскоўскай шашы, 11 жыхароў; 2 прыватнаўласніцкія сядзібы Боркі (Палоншчызна), 16 і 11 жыхароў. У 1905 г. вёска, 183 жыхары, і фальварак, 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 20 двароў, 121 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Красналескім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 29 двароў, 162 жыхары, і хутар, 2 двары, 15 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор». На 1.1.1999 г. 38 двароў, 89 жыхароў, магазін, у складзе калгаса імя Леніна.

Помнік ахвярам фашызму, на ўшанаванне памяці 18 жыхароў вёскі, якія былі расстраляны фашыстамі ў 1943 г.

БРЫЛЁВА, вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце. Упамінаецца ў 1549 г. у інвентары Кобрынскага Спаскага манастыра.

У 1563 г. урочышча каля Кобрына, у Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1739 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 120,75 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: урочышча, уладанне Д.Вайнштэйна, 20 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі, уладанні Я.Брадзінскай, 214,5 дзесяціны зямлі, і Ф.Гіржа, 51 дзесяціна зямлі. У 1897 г. у вёсцы 15 двароў, 105 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтках: Брылёва, 36 жыхароў, Брылёва-Падлясок, 17 жыхароў. У 1905 г. вёска, 209 жыхароў, і маёнтак, 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска, фальварак і асада налічвалі 26 дамоў, 157 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. Брылёва — хутары, 45 двароў, 236 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы працаваў торфазавод «Брылёва». На 1.1.1999 г. 79 двароў, 201 жыхар, у складзе калгаса «Магдалінскі».

БУХОВІЧЫ (мясцовая назва Буховычы), вёска, цэнтр Буховіцкага сельсавета і калгаса «Перамога».

Вядомы з XVI ст. як вёска і маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1559 г. маёнтак Буховічы знаходзіўся ва ўладанні братоў Галянішчавічаў. У маёнтку, ва ўрочышчы Гарбанцы, была пабудавана царква (Буховецкая-Гарбанская), якая ў 1599 г. атрымала фундуш на землі Верашчакаў. Сяло Буховічы ўваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі, войтаўства Астрамецкае, 13 валок зямлі. У 1597 г. сяло ў Кобрынскім старостве, 13 валок зямлі, знаходзілася ў пажыццёвай заставе ў Крыштофа Зяновіча, ваяводы брэсцкага. У 1786 г. у сяле 11 валок зямлі, у аднайменным засценку 12 маргоў зямлі. Маёнтак Буховічы (ці Кулікоўшчызна, ці Астрамеч) з 1732 г. закладзены Буховецкаму дамініканскаму манастыру (у 1674 г. пабудаваны дамініканскі касцёл). Манастыр існаваў да 1832 г. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. 2 праваслаўныя царквы (адна з іх былы касцёл, да якога ў 1889 г. прыбудавана званіца); у 1888 г. прыход налічваў 2637 вернікаў. У 1890 г. у Падалескай воласці, сяло, 359 дзесяцін зямлі, маёнтак, уладанне С.Каішэўскай, 241 дзесяціна зямлі. У 1897 г. вёска, 44 двары, 254 жыхары, хлебазапасны магазін, прыходская Пакроўская царква (захавалася да нашага часу, былы касцёл), дом царкоўнага ахоўніка (4 жыхары). Побач існавалі фальварак Буховічы (Карастоўка), 7 жыхароў; прыватная сядзіба Буховічы, 53 жыхары, ветраны млын. У 1905 г. вёска, 289 жыхароў, і 2 маёнткі: Буховічы, 20 жыхароў і Буховічы Малыя, 3 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Буховічы — вёска, 20 двароў, 106 жыхароў; фальварак, 4 двары, 26 жыхароў. Фальварак Буховічы Малыя (Карастоўка) налічваў 2 двары, 16 жыхароў. У 1930-я гады дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім сельсавеце, з 19.7.1976 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. у вёсцы 58 двароў, 260 жыхароў; у былым маёнтку 4 двары, 37 жыхароў, працаваў паравы млын. У 1948 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь». На 1.1.1999 г. 127 двароў, 372 жыхары, магазін, сельскі клуб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Перамога».

Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1674).

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

БЫСТРЫЦА (мясцовая назва Быстрыця), вёска ў Залескім сельсавеце.

У 1541 г. Быстрычы, маёнтак каля Кобрына, уладанне манастыра Святога Спаса ў Кобрыне (падаравана манастыру Іванам Сямёнавічам Кобрынскім). У 1597 г. млынар Быстрыцы Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства меў 2 валокі зямлі. У 1742 г. Быстрыца, ці Млынары — сяло, 30 маргоў зямлі, царква. У 1786 г. 10 валок 18 маргоў зямлі. З 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска ў Залескай воласці, 56 двароў, 333 жыхары, хлебазапасны магазін; 385,5 дзесяціны зямлі (на 1890). У 1905 г. 342 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 12 двароў, 60 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. хутары Быстрыца, 74 двары, 330 жыхароў. На 1.1.1999 г. 221 двор, 609 жыхароў, магазін, цэнтр брыгады № 3 калгаса імя Суворава.

БЯРОЗА (мясцовая назва Быроза), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1559 г. Бяроза (Беразое) — маёнтак і сяло ў Кобрынскім павеце ВКЛ. Частка маёнтка знаходзілася ва ўладанні пана Касцюшкі, другая частка — ў Сенкі, Дзяменція і Карнілы Кулневічаў. У 1597 г. сяло Бяроза ў Лягатаўскім войтаўстве Кобрынскага староства, 32 валокі зямлі, 3 засценкі (усяго з засценкамі 40 валок); знаходзілася ў пажыццёвым уладанні З.В.Гузельфа. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1864 г. пабудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква (захавалася да нашага часу; у 1888 г. прыход налічваў 1999 вернікаў). У 1886 г. сяло Стрыгаўскай воласці, 30 двароў, 328 жыхароў, царква, школа. У 1890 г. у сяле 349 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Восіпа Трашынскага, 237,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. сяло, 62 двары, 398 жыхароў, прыходская царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У маёнтках: Бяроза — 29 жыхароў, Божы Дар (ці Бяроза) — 7 жыхароў. У 1905 г. у сяле 471 жыхар, у маёнтку Бяроза — 46. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Бяроза, вёска, 79 дамоў, 358 жыхароў, і фальварак, 2 дамы, 8 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. у вёсцы 111 двароў, 507 жыхароў; у былым маёнтку — 2 двары, 10 жыхароў. У 1950 г. 45 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Сцяг Перамогі» (старшыня В.Дземянчук). На 1.1.1999 г. 119 двароў, 244 жыхары, магазін, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, у складзе калгаса «Перамога».

Помнікі архітэктуры — цэрквы Ільінская (1863) і Крыжаўзвіжанская (1864).

Помнік 46 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

БЯРОЗНА (мясцовая назва Бырозна), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1555 г. маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ, уладанне зямяніна Д.Мацковіча. Ён не меў свайго сына і ўсынавіў зямяніна Яна Церабенскага, якому пазней пакінуў у спадчыну маёмасць. 18.6.1558 г. Жыгімонт II Аўгуст сваёй граматай пацвердзіў правы Церабенскага на Бярозну. Другі маёнтак Бярозна належаў пану Аляхновічу з братамі. У 1563 г. Бярозна — сяло воласці Гарадзецкага двара, Грушаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 13 двароў. У 1786 г. у складзе Брэсцкай эканоміі, 15 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрын-скім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1795 г. у вёсцы 8 жыхароў. У 1890 г. 1171,5 дзесяціны зямлі, у Іласкай воласці; у 1897 г. 96 двароў, 533 жыхары, хлебазапасны магазін. Каля вёскі праходзіў гандлёвы шлях Антопаль — Пружанскі павет, знаходзіўся ўчастак Бярозна, 17 дзесяцін зямлі, уладанне А.Максімовіча (1890). У 1905 г. 565 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; 32 двары, 112 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 573 жыхары. На 1.1.1999 г. 99 двароў, 200 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Праўда».

ВЕРХАЛЕССЕ (мясцовая назва Вэрхоліссе), вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Чкалава.

У 1668 г. сяло ў Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, 24 валокі зямлі. У 1682 г. у Чарнянскім войтаўстве таго ж ключа, 24 валокі зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі («злы грунт»). У 1789 г. вёска ў Астроўскім ключы той жа эканоміі, 24 двары, 120 жыхароў, карчма, бровар. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрын-скім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. Верхалессе (Мажахіны) — сяло Верхалескай воласці, 22 двары, 295 жыхароў, Мікалаеўская царква, школа, ветраны млын, піцейны дом. Верхалескі праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1720 вернікаў. У народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе было 45 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка, ў 1892/93 г. — 42 хлопчыкі. У 1897 г. 45 двароў, 327 жыхароў, 693,75 дзесяціны зямлі (на 1890), хлебазапасны магазін, прыходская царква. У 1905 г. 396 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 57 двароў, 357 жыхароў, школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1940 г. 103 двары, 309 жыхароў, пачатковая школа, паравы млын, магазін, сельсавет. На 1.1.1999 г. 172 двары, 439 жыхароў, будынак адміністрацыі калгаса імя Чкалава, магазін, сельскі Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнік на ўшанаванне памяці 58 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ВОСТРАВА, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Станкі. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Розныя ўладальнікі мелі ў вёсцы па 2 ці 4 валокі зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У маёнтку Востраў (Вострава), каля вёскі, жыў адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. Р.Л.Траўгут. Пасля пакарання Таўгута ў жніўні 1864 г. маёнтак канфіскаваны. У 1890 г. маёнтак, 694,5 дзесяціны зямлі знаходзіліся ва ўладанні Л.Навамейскага; у вёсцы — 420,75 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска, 36 двароў, 283 жыхары, хлебазапасны магазін; маёнтак, 36 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 412 жыхароў, у маёнтку 41. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 36 дамоў, 200 жыхароў, і фальварак, 1 дом. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. Вострава — хутары, 52 двары, 338 жыхароў; былы фальварак, 5 двароў, 40 жыхароў. На 1.1.1999 г. вёска, 57 двароў, 125 жыхароў, у складзе калгаса імя Дзімітрова.

ВЫГАДА, вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Штэра, пасёлкі Камень-Каралеўскі, Франопаль і Выгада, 140 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. Вуглы (Выгада), вёска, 20 двароў, 133 жыхары, піцейны дом. У 1905 г. вёска Выгада, 145 жыхароў, і казённы плот Выгада, 15 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 12 двароў, 56 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 133 жыхары. У 1950 г. 15 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Крупскай (старшыня А.Дубіна). На 1.1.1999 г. 15 двароў, 33 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава.

Помнік на магіле савецкага салдата У.А.Болдырава, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

ВЯЛІКІЯ ЛЕПЯСЫ (мясцовая назва Вылыкі Лыпысы), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. Лепясы — маёнтак у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У маёнтку быў пабудаваны манастыр з царквой Крыжа Гасподня, які ў 1638 г. атрымаў 1 валоку 9 маргоў зямлі і дазвол на рыбную лоўлю ад В.Ю.Прышыхоцкага і яго жонкі Р.А.Пякарскай. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 314 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся маёнткі Лепясы і Дубава, уладанне Дз.Грозмана, 256 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска Вялікія Лепясы (2 вярсты ад чыгункі Брэст — Бранск і р. Мухавец), 35 двароў, 227 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма, крама, цагельны завод. Каля вёскі размяшчаліся: дом аховы пры плаціне № 4, 8 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў; ваенныя казармы (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы), 2562 вайскоўцы і інш., 2 палкавыя царквы, палкавыя майстэрні, будынак ваеннага сходу з буфетам, салдацкая чайная і прадуктовая крама. У 1905 г. у вёсцы 284 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 33 двары, 184 жыхары, і фальварак Лепясы, 2 двары, 11 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Лепясоўскага сельсавета, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 75 двароў, 409 жыхароў, цагельны завод, магазін, сельсавет, чырвоны куток, пачатковая школа, хата-чытальня, дзіцячы сад, крама. У 1947 г. у вёсцы дзейнічалі медпункт, цагельны завод (старшыня сельсавета Н.І.Шаўчук). На 1.1.1999 г. 457 двароў, 1246 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі».

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ВЯЛІЧКАВІЧЫ (мясцовая назва Вылычковычы), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1890 г. пасёлак у складзе вёскі Чалішчавічы Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 г. вёска, 12 двароў, 79 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 17 двароў, 84 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 74 жыхары. На 1.1.1999 г. 9 двароў, 16 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

ГАЙКОЎКА (мясцовая назва Гайківка), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1540 г. каралеўскі канюшы Гайка атрымаў зямлю каля вёскі Азяты. У 1890 г. вёска ў Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 797,25 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне М.Казярадскай, 430 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 43 двары, 326 жыхароў, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, піцейны дом, побач з вёскай праходзіла шаша Кобрын—Владава; у маёнтку 7 жыхароў. У 1905 г. 233 жыхары, у маёнтку — 4. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 27 дамоў, 167 жыхароў, школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 72 двары, 480 жыхароў, пачатковая школа. На 1.1.1999 г. 92 двары, 255 жыхароў, магазін, клуб, у складзе калгаса «Зара».

ГАРАДЗЕЦ (мясцовая назва Городэць), вёска, цэнтр Гарадзецкага сельсавета і калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Вядома з XII ст., згадваецца ў 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1286 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з г. Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней Гарадзец — горад у вотчынным уладанні князёў Кобрынскіх, з пачатку XVI ст. у ліку каралеўскіх «сталовых маёнткаў». У 1563 г. Гарадзец — горад і двор Кобрынскай эканоміі (з 1532), з 1566 г. у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У горадзе існавалі рынак, 5 вуліц (Кобрынская, Прышыхоцкая, Пінская, Грушаўская, вуліца ўздоўж царквы), Ільінская царква (мела 2 вольныя валокі зямлі), звыш 193 гаспадарак (паводле даследаванняў Ю.А.Якімовіча, 205 двароў), прадмесце, агароды. У двары Гарадзецкім меліся агароды, 2 млыны, ахова. Воласць Гарадзецкага двара складалася з 2 войтаўстваў (даход ад воласці — 275 коп 11 грошаў). У 1589 г. каралева Ганна Ягелонка даравала гораду Магдэбургскае права без уласнага кіравання: Гарадзец па ўсіх справах падпарадкоўваўся Кобрынскаму магістрату. У 1597 г. у горадзе 60 валок зямлі, з якіх 57 былі «на плаце», 1 належала войту, 2 — царкве; меліся рынак, Ільінская царква, дом святара, агароды, млыны, 5 піўных і 1 мядовая карчма. На тэрыторыі двара свіран, дом чэлядзі, кухня, пякарня, стайні, гумно, стадола. У 1618 г. горад налічваў 222 пляцы, з якіх збіралася даходу 218 коп і 13 грошаў. У 1633 г. дзейнічаў Гарадзецкі касцёл, для якога паводле ліста каралеўскага рэвізора Я.Валовіча былі адмераны 15 «аселых» і 3 «пустыя» валокі зямлі ў сяле Грушава. У 1742 г. Ільінская уніяцкая царква карысталася 2 вольнымі валокамі зямлі, у 1789 г. пад царквою лічылася 13 «вольных» пляцаў. Пасля 1757 г. Гарадзец — мястэчка, цэнтр Гарадзецкага ключа (уваходзілі вёскі Асмаловічы, Вуглы, Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы). У 1784 г. апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст наведаў мястэчка па дарозе на Гродзенскі сейм. Адначасова кароль разам са світаю агледзеў пабудаваны Каралеўскі канал, праехаў па канале на спецыяльным боце 0,25 вярсты да другога шлюза. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У жніўні 1820 г. жыхары і сяляне мястэчка адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць свайго ўладальніка. 24 жніўня ў Гарадзец прыбыў кобрынскі земскі спраўнік, была адпраўлена ваенная каманда ў 50 чалавек. У 1860 г. мястэчка, 149 двароў, прыстань, да 1866 г. дзейнічала каталіцкая парафія. У 1878 г. 1264 жыхары, паштовая станцыя; у 1876 г. у Гарадзец перавезена драўляная Свята-Вазнясенская царква з в. Камень-Шляхецкі (захавалася да нашага часу). У 1886 г. цэнтр Гарадзецкай воласці, 74 двары, 1331 жыхар, валасное праўленне, 2 царквы (у 1888 г. 2576 вернікаў), 2 сінагогі, школа, 4 крамы, 3 заезныя двары, 2 ветраныя млыны, піцейны дом. Каля мястэчка сыраварня, ветраны млын. У 1890 г. у мястэчку 822 дзесяціны зямлі. Маёнтак Гарадзец, уладанне П.Штэра, 5800 дзесяцін зямлі (разам з 4 фальваркамі). У 1897 г. мястэчка, каля гандлёвага шляху Кобрын—Пінск, Палескай чыгункі, Дняпроўска-Бугскага канала; 279 двароў, 275 жылых дамоў, 1691 жыхар, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе было 82 хлопчыкі, 20 дзяўчынак, у 1892/93 г. 89 хлопчыкаў, 17 дзяўчынак; у 1905/06 г. 185 хлопчыкаў, 15 дзяўчынак), валасное праўленне, мяшчанская ўправа, пошта, хлебазапасны магазін, 14 крам, 4 ветраныя млыны, 4 кузні, цагельны завод, 3 піцейныя дамы. У дзень Святой Тройцы праводзіліся кірмашы. Побач з мястэчкам знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (пры чыгунцы), 7 двароў, 51 жыхар; пасёлак (каля чыгуначнай станцыі), 6 жыхароў; дом і млын, 3 жыхары — уладанні П.П.Штэра. Пры Дняпроўска-Бугскім канале існавала плаціна № 1 з ахоўным домам 2-го ўчастка Брэсцка-Літоўскага аддзялення Ковенскай акругі, 8 жыхароў. У 1905 г. у мястэчку 2949 жыхароў, у маёнтку 22 жыхары, казённай плаціне — 7. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Мястэчка і фальварак налічвалі 99 двароў, 688 жыхароў, чыгуначная станцыя Гарадзец — 10 двароў, 65 жыхароў. У 1931 г. Гарадзецкая гміна налічвала 418 км2, 58 населеных пунктаў, 9500 жыхароў. У 1932 г. у Гарадцы быў пабудаваны Народны дом (мелася зала са сцэнай), пажарнае дэпо, з 1928 г. дзейнічала бібліятэка (знаходзілася ў плябаніі), 611 кніг на польскай мове, 82 чытачы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. мястэчка, 305 двароў, 1153 жыхары, 2 паравыя млыны, руская няпоўная сярэдняя школа, фельчарскі пункт, хата-чытальня, кааператыўная лаўка. У Гарадзецкі сельсавет уваходзілі 34 населеныя пункты (578 двароў, 2410 жыхароў). На 1.1.1999 г. вёска, 574 двары, 1461 жыхар, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (у 1977 г. каля будынка ўстаноўлены бюст Ф.Э.Дзяржынскага), клуб, бальніца, кафэ, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, бібліятэка, магазін.

Помнік архітэктуры — Свята-Вазнясенская царква (1799).

Помнік на брацкай магіле 20 воінаў 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі, ён ушаноўвае таксама памяць 78 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з гітлераўцамі ў 1941—1945 гг.

ГАРЫЗДРЫЧЫ (мясцовая назва Горыздрычы), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло ў Астрамецкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 15 валок зямлі, 10 гаспадарак. У 1598 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт ІІІ Ваза надаў прывілей зямяніну Берасцейскага ваяводства Беняшу Бухавецкаму на сяло Гарыздрычы ў пажыццёвае ўладанне. 25.5.1589 г. сяляне адмовіліся выконваць паншчыну і іншыя павіннасці на карысць новага гаспадара. Б.Бухавецкі падаў скаргу на сялян вознаму Берасцейскага павета Я.Б.Лепясоўскаму. У 1710 г. сяло, 15 валок зямлі, ўладанне С.Русецкага, пазней яго жонкі Ганны Трызнянкі, у 1760—1791 гг. уладанне Ляскоўскіх. У 1786 г. фальварак, 12 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. З 1890 г. вёска ў Падалескай воласці, 320,5 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П. Шыраева. У 1897 г. у вёсцы 37 двароў, 249 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, у маёнтку 21 жыхар, мыза. У 1905 г. у вёсцы 355 жыхароў, у маёнтку 27. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 34 двары, 172 жыхары, і фальварак, 2 двары, 10 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. Гарыздрычы: хутары, 35 двароў, 225 жыхароў, і былы маёнтак, 3 двары, 12 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас «12 сакавіка» (старшыня М.Дубовік). На 1.1.1999 г. 22 двары, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда».

ГІРСК, вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце.

У 1897 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 80 двароў, 579 жыхароў, кузня, 2 крамы, 719 дзесяцін зямлі (на 1890). Побач з вёскай праходзіў гандлёвы шлях Гарадзец — Навасёлкі. У 1905 г. 484 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; 68 двароў, 468 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 31.3.1959 г. у Акцябрскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 798 жыхароў. У 1947 г. працавала пачатковая школа. У 1950 г. 42 вясковыя гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Катоўскага. На 1.1.1999 г. 138 двароў, 253 жыхары, магазін, у складзе калгаса «Усход».

Помнік на магіле 32 партызан атрада імя Катоўскага, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў 1942—1944 гг.

ГЛІНЯНКІ (мясцовая назва Глынянкы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Глінянскі».

У 1563 г. Глінянка (Глінянкі), сяло ў Глінянскім войтаўстве (войт Волас Хілімановіч) Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 27 валок зямлі, 26 двароў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 156,75 дзесяціны зямлі. Каля вёскі знаходзіўся маёнтак Глінянскі, уладанне С.Цяльшэўскага, 653 дзесяціны зямлі (разам з хут. Песценькі і ўрочышчам Красналескі). У 1897 г. у вёсцы 19 двароў, 150 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 6 двароў, 65 жыхароў. У 1905 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска, 167 жыхароў, хутар, 11 жыхароў, 2 маёнткі — 16 і 48 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска, 10 двароў, 62 жыхары, і фальварак, 3 двары, 26 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 52 двары, 224 жыхары. На 1.1.1999 г. 98 двароў, 323 жыхары, будынак адміністрацыі калгаса, клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.

Помнік на ўшанаванне памяці 27 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ГРУШАВА (мясцовая назва Грушово), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Вядома з XV ст. як сяло Кобрынскага княства ВКЛ. У 1404 г. упамінаецца ў лісце князя Вітаўта сярод іншых населеных пунктаў, якія ён аддаў князю Раману Фёдаравічу (родапачынальнік князёў Кобрынскіх). Жонка князя Сямёна Раманавіча княгіня Ульяна завяшчала пасля сваёй смерці палац Чаравачыцы і сяло Грушава дачцэ Ганне (жонка Фёдара Бельскага). 22.8.1495 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў княгіні Ганне пацвярджэнне на гэтыя землі. З 1519 г. пасля смерці Ганны сяло знаходзілася ва ўладанні яе другога мужа маршалка ВКЛ Вацлава Касцевіча, з 1532 г. у Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны. У 1-й палове ХVI ст. паміж вёскамі Кобрынскай эканоміі Іласк, Бярозна і Грушава знаходзілася «добра» зямян грушаўскіх — Еські Аляхновіча з братамі. У 1563 г. сяло ў Грушаўскім войтаўстве воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 23 двары, 24 валокі зямлі (зямля дрэннай якасці), сярод іх 1 валока вольная была дадзена на войта І.Ільяшэвіча; сярод гаспадароў Грушава было 2 лаўнікі. Меліся царква з сядзібай святара С.Грыцковіча (на царкву 3 валокі зямлі) і млын (млынар А.Ансаповіч). У 1668 г. вёска той жа эканоміі, у якой Д.Валовіч атрымаў 6 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло Іласкай воласці, 78 двароў, 917 жыхароў, царква (у 1888 г. 3206 вернікаў), піцейны дом, Іласкае валасное праўленне. У 1890 г. у сяле 1344,25 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак Грушава, уладанне Генрыха Радзевіча, 1741 дзесяціна зямлі (разам з ляснымі дачамі Студзенка, Белалессе). У маёнтку пэўны час жыла вядомая польская пісьменніца Марыя Радзевіч. У 1897 г. сяло, 175 двароў, 1040 жыхароў, хлебазапасны магазін, царква, маёнтак, 7 двароў, 76 жыхароў, вінакурны завод, кузня, 2 вінныя склепы. У 1905 г. сяло, 1065 жыхароў, народнае вучылішча (у 1905/06 навучальным годзе было 100 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі), у маёнтку Грушава 47 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 101 двор, 431 жыхар, і фальварак, 5 двароў, 39 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Худлінскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 877 жыхароў, працавала МТС (5 трактароў, 2 аўтамашыны), у былым маёнтку 11 коней, 23 каровы. У 1948 г. 12 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Леніна (старшыня С.Жаглей). На 1.1.1999 г. 224 двары, 599 жыхароў, сельскі клуб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, 3 магазіны, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Парк XVII ст.

Помнік на магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні вёскі, ён ушаноўвае таксама памяць 37 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ГУЦКІ, вёска ў Батчынскім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1737 г. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 156 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне А.Біча, 92 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 17 двароў, 166 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 12 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 197 жыхароў, у маёнтку 27. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска і фальварак, 25 двароў, 151 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 45 двароў, 170 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Малянкова (32 гаспадаркі). На 1.1.1999 г. 3 двары, 3 жыхары, у складзе калгаса «Патрыкі».

ДЗЕВЯТКІ (мясцовая назва Дыв’яткі), вёска ў Залескім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. У 1890 г. вёска ў Залескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 308,5 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне О.Верашчагі, 242,75 дзесяціны зямлі. Ваколіца (Дзевяткі, Карылаўшчына і інш.) налічвала 358 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска, 40 двароў, 350 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын (жылы дом Д.Паўлючыка, 1 жыхар), у маёнтку 18 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 358 жыхароў, у маёнтку 7. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 9 двароў, 46 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 75 двароў, 260 жыхароў. У 1949 г. 26 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Дружба». На 1.1.1999 г. 4 двары, 5 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава.

ДЗЕВЯТКІ (мясцовая назва Дыв’яткі), вёска ў Тэвельскім сельсавеце, цэнтр калгас «1 Мая».

Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Дашкевічы. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 459,25 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладанне І.Багуслаўскай, 1882,5 дзесяціны зямлі (разам з хут. Ківацічы, фальваркамі Свічы і Заверша). У 1897 г. у вёсцы 53 двары, 351 жыхар, хлебазапасны магазін, кузня; у 1905 г. 396 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 25 двароў, 109 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 64 двары, 306 жыхароў. У 1949 г. 42 вясковыя гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Куйбышава. На 1.1.1999 г. 89 двароў, 246 жыхароў, магазін, бібліятэка.

Помнік на ўшанаванне памяці 37 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ДЗІВІН (мясцовая назва Дывэн), вёска, цэнтр Дзівінскага сельсавета і калгаса «Новае жыццё».

Першае ўпамінанне ў 1466 г. У 1546 г. мястэчка ў Дзівінскай воласці Брэсцкага павета ВКЛ. У 1566 г. 184 двары, рыначная плошча, 5 вуліц. У 1629 г. кароль Жыгімонт ІІІ пацвердзіў дзівінцам права на штотыднёвы кірмаш па чацвяргах. У 1668 г. горад, у Палескім ключы Брэсцкай эканоміі, 53 валокі зямлі, 2 млыны, агароды, карчма, з 1642 г. меў Магдэбургскае права, аднак войта са шляхты прызначаў кароль. У 1682 г. у горадзе 2 царквы (мелі 2 вольныя валокі зямлі), ратуша (2 валокі), касцёл (4 валокі), 2 млыны, карчма. У 1789 г. горад і Двор у Дзівінскім ключы Брэсцкай эканоміі. У горадзе рыначная плошча, 4 вуліцы, 194 гаспадаркі, 872 жыхары, у Двары жылы дом, бровар, студня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. З сакавіка 1797 г. мястэчка Дзівін, 988 жыхароў падаравана нашчадкам генерал-фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага. У 1819 г. сяляне і жыхары мястэчка (звыш 200 двароў, 1000 жыхароў) адмовіліся выконваць павіннасці на карысць свайго ўладальніка да канчатковага разгляду справы аб іх вольнасці. 20.8.1819 г. у Дзівін прыбыло 300 узброеных салдат. Улады былі вымушаны дазволіць местачкоўцам выбраць 10 чалавек для перамоў. Асэсар Гродзенскага губернскага праўлення і кобрынскі земскі спраўнік у прысутнасці салдат зачыталі сялянам указ губернскага праўлення. У сваім данясенні яны прасілі ваеннай дапамогі ў губернатара і адзначалі, што духавенства падтрымлівае сялянскі пратэст. У 1886 г. мястэчка, цэнтр воласці, 159 двароў, 1644 жыхары, 5516,25 дзесяціны зямлі (у 1890), валасное праўленне, 3 праваслаўныя царквы (511,75 дзесяціны зямлі ў 1890), сінагога, школа, 5 крам, заезны двор, 2 піцейныя дамы, 3 кірмашы. Каля мястэчка знаходзіўся маёнтак Дзівін, уладанне А.Ягміна, ветраны млын, 8135,5 дзесяціны зямлі (разам з іншымі маёнткамі і фальваркамі Ягміна). У 1888 г. у мястэчку 2516 жыхароў, у праваслаўным прыходзе 3663 вернікі. У 1897 г. мястэчка, 873 двары, 3796 жыхароў, 3 царквы, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе вучыліся 74 хлопчыкі, 9 дзяўчынак; у 1892/93 г. — 71 хлопчык, 9 дзяўчынак), сельская лячэбніца, валасное праўленне, паштовае аддзяленне, 2 хлебазапасныя магазіны, 15 дробных крам, маслабойня, 14 млыноў, піцейны дом, 6 аднадзённых кірмашоў на год. У маёнтку — 60 жыхароў. У 1905 г. у Дзівіне 3967 жыхароў, у народным вучылішчы 100 хлопчыкаў, 4 дзяўчынкі, у маёнтку 58 жыхароў. З 1915 г. мястэчка і маёнтак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. — польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства; мястэчка, 373 дамы, 2299 жыхароў; фальварак, хутары і калонія, 71 двор, 403 жыхары. У 1931 г. Дзівінская гміна налічвала 8326 жыхароў, 84 населеныя пункты, займала плошчу ў 280 км2, працавалі яўрэйская бібліятэка, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр раёна і сельсавета Брэсцкай вобласці. У 1940 г. у мястэчку 1009 двароў, 4187 жыхароў, у асадзе вайсковай Дзівін 13 двароў, 64 жыхары; працавалі паштовае аддзяленне, сямігадовая школа (400 вучняў), аптэка, бальніца з амбулаторыяй, ветпункт, народны дом, 20 прыватных крам, хлебны і кніжны магазіны, 2 маторныя млыны, 3 хлебапякарні, бойня жывёлы, рэстаран, сельпо, абутковая і кавальская арцелі, завод прахаладжальных напіткаў, маслазавод. Дзівінскі раён налічваў 138 населеных пунктаў, 11 сельсаветаў, 26 117 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 24.6.1941 г. Дзівін акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі ў раёне і вёсцы 2819 жыхароў. Вызвалены 21.7.1944 г. часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. У цэнтры вёскі пахаваны 74 савецкія воіны і 2 партызаны, якія загінулі ў баях пры вызваленні вёскі (у 1949 г. на магіле пастаўлены абеліск). 1450 жыхароў вёскі, якія былі расстраляны гітлераўскімі карнікамі ў 1942 г., пахаваны на тэрыторыі завода металічных вырабаў (у 1951 г. на магіле пастаўлены абеліск). У 1945 г. адноўлена МТС, пачала друкавацца райгазета «Ленінскі прызыў» (адказны рэдактар А.Мельнікаў), у 1947 г. будавалася няпоўная сярэдняя школа, працавалі раённы клуб, бібліятэка, новы магазін, на тэрыторыі раёна 11 хат-чытальняў. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Зара», у 1950 г. адкрыты дзіцячыя яслі, пачалося будаўніцтва новага будынка райбальніцы. З 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. На 1.1.1999 г. 1553 двары, 4293 жыхары, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, Дом культуры, клуб, 3 бібліятэкі, музычная, спартыўная і сярэдняя школы, бальніца, школа-інтэрнат, дзіцячы сад, камбінат бытавога абслугоўвання, кафэ, 6 магазінаў.

Помнікі археалогіі: стаянка і паселішча на беразе воз. Любань.

Помнікі архітэктуры: Прачысценская царква (1902) і царква Параскевы Пятніцы (1740).

ДЗЯМІДАЎШЧЫНА (мясцовая назва Дымыдовшчына), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. урочышча на грунце горада Гарадзец, у Кобрынскай эканоміі ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Іласкай воласці, 513,5 дзесяціны зямлі. Побач знаходзілася аднайменная пусташ, уладанне Ганны Сельван, 16,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 81 двор, 475 жыхароў, хлебазапасны магазін, у 1905 г. 545 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 61 двор, 328 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 124 двары, 559 жыхароў, цагельны завод, пошта, пачатковая школа (86 вучняў), сельсавет. Каля вёскі размяшчаліся залежы торфу (85 га) і гліны. На тэрыторыі сельсавета 8 вёсак, 322 хутары, 419 двароў, 2467 жыхароў. На 1.1.1999 г. 83 двары, 173 жыхары, магазін, клуб, бібліятэка, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Гістарычны камень-валун.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі, ён ушаноўвае таксама памяць землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ДОБРАЕ (мясцовая назва Добрэ), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1563 г. урочышча-востраў сяла Чалішчавічы ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласці. Разам з іншымі пасёлкамі вёска налічвала 383,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска, 15 двароў, 88 жыхароў, у 1905 г. 89 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; 17 двароў, 87 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 84 жыхары. На 1.1.1999 г. 1 двор, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава.

ДУБАВОЕ (мясцовая назва Дубовэ), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло ў Лягатаўскім войтаўстве Кобрынскага староства ВКЛ, 10 валок зямлі, 10 гаспадарак. У 1597 г. сяло, 10 валок зямлі, карчма і засценак (4 маргі зямлі). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 129 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак, 17,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне Дамецкага, Мількоўскага і інш., 184,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 25 двароў, 194 жыхары, меўся хлебазапасны магазін, у маёнтку 8 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 249 жыхароў, у маёнтку 13. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 28 двароў, 147 жыхароў, і фальварак, 3 двары, 19 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 40 двароў, 170 жыхароў. На 1.1.1999 г. 22 двары, 30 жыхароў, у складзе калгасе «Кобрынскі».

Металічны крыж на ўшанаванне памяці сям’і Кішмановічаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ДУБІНЫ (мясцовая назва Дубыны), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Кірава.

Упершыню ўпамінаецца ў 1546 г. як урочышча. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі в. Вуглы). У 1897 г. вёска Вуглы (Дубіны), 8 двароў, 76 жыхароў. У 1905 г. 160 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 9 двароў, 40 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 32 жыхары. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Маладая гвардыя». На 1.1.1999 г. 51 двор, 126 жыхароў, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнік на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЖУКІ (мясцовая назва Жукы), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. У 1897 г. вёска ў Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 21 двор, 137 жыхароў. Побач знаходзіліся 2 выселкі: Жукі (Разлом, Вялікі Лес), 2 двары, 15 жыхароў; Жукі (Прожар), 1 двор, 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 26 двароў, 139 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 158 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Краіны Саветаў (старшыня В.Я.Дывінец). На 1.1.1999 г. 12 двароў, 18 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

ЖУХАЎЦЫ (мясцовая назва Жуховцы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 166 дзесяцін зямлі (разам з вёскамі Падбер’е, Куксы). Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К.Астрамецкага, 137 дзесяцін зямлі. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменныя: вёска, 19 двароў, 132 жыхары, хлебазапасны магазін, 3 жылыя дамы, 18 жыхароў, дом аховы № 15 на 7-й вярсце ст. Запруды—Кобрын, 6 жыхароў; 4 прыватнаўласніцкія сядзібы, 32 жыхары. У 1905 г. вёска, 136 жыхароў, і маёнтак, 17 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, фальварак, 1 двор, 7 жыхароў; вёска і асада, 23 двары, 127 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 24 двары, 123 жыхары, сельсавет, пачатковая школа, хата-чытальня, магазін; хутары, 8 двароў, 55 жыхароў; былы маёнтак, 2 двары, 46 жыхароў. На 1.1.1999 г. 91 двор, 279 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына.

Помнік І.І.Арлову, аднаму з арганізатараў партызанскага руху на Кобрыншчыне.

ЗАБАВА, вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце.

У 1897 г. маёнтак, уладанне А.Юшкевіч, у Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 1001 дзесяціна зямлі (1890), 6 двароў, 51 жыхар. У 1905 г. пасёлак, 47 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 3 двары, 22 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзвінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 16 двароў, 84 жыхары. У сакавіку 1948 г. у вёсцы пачалося будаўніцтва першага ў Дзвінскім раёне цагельнага завода. На 1.1.1999 г. 12 двароў, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Чкалава.

ЗАБАЛАЦЦЕ (мясцовая назва Заболотьте), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1890 г. пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 383,5 дзесяціны зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі вёскі). У 1897 г. вёска  Чалішчавічы  (Забалацце), 9 двароў, 63 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 15 двароў, 79 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 77 жыхароў. На 1.1.1999 г. 15 двароў, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава.

ЗАБУЖКІ, вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласці Кобрынскага павета Расійскай імперыі, 68 дзесяцін зямлі. У 1905 г. 93 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 9 двароў, 74 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. 24 двары, 95 жыхароў. У 1948 г. арганізаваны калгас імя Будзённага (старшыня М.Амяльчук). На 1.1.1999 г. 39 двароў, 95 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь».

ЗАВЕРША (мясцовая назва Завэршэ), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1658 г. сяло маёнтка Ківацічы ў Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У 1717 г. фальварак. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 321 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзілася аднайменнае ўладанне О.Сандзецкага, 13,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак Заверша, уладанне І.Багуслаўскай, 1882,5 дзесяціны зямлі (разам з хутарамі Ківацічы і фальваркамі Свішчы і Дзевяткі). У 1897 г. у вёсцы 54 двары, 410 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, у сядзібе Заверша 8 жыхароў, піцейны дом. У 1905 г. вёска, 399 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 41 двор, 201 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. 69 двароў, 558 жыхароў. У 1950 г. 40 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «12 сакавіка». На 1.1.1999 г. 70 двароў, 134 жыхары, у складзе калгаса «1 Мая».

ЗАВУЖОЎЕ (мясцовая назва Заужіўе), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1597 г. сяло ў Залескім войтаўстве Кобрынскага староства ВКЛ, 13 валок зямлі. Пры сяле меўся засценак, 10 валок зямлі. У 1742 г. сяло, 14 валок зямлі, у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласці, 538,5 дзесяціны зямлі (разам з сядзібай Германы). У 1897 г. 25 двароў, 201 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 14 дамоў, 79 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Казішчанскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. 35 двароў, 222 жыхары. На 1.1.1999 г. 42 двары, 103 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына.

ЗАКАЛНЕЧЧА (мясцовая назва Закалынэччэ), вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце.

У 1897 г. фальварак, 9 жыхароў, уладанне А.Гана, у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1905 г. 10 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, калонія, 20 дамоў, 152 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. на хутары Закалнечча 65 двароў, 254 жыхары. У 1959 г. вёска, 126 жыхароў. У 1970 г. хутар, 20 жыхароў.

ЗАКРОСНІЦА (мясцовая назва Закросныця), вёска ў Залескім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Красноўскае. У 1742 г. сяло, 25 валок, у Кобрынскай эканоміі ВКЛ. У 1786 г. 15 валок зямлі, у 1789 г. у Закросніцкім ключы Кобрынскай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Залескай воласці, 549 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне А.Цітовіча, 410 дзесяцін зямлі, і пасёлак, розныя ўладальнікі, 24 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 68 двароў, 460 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 13 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 471 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 16 двароў, 105 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 72 двары, 330 жыхароў, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. Закросніцкі сельсавет налічваў 15 населеных пунктаў, 2615 жыхароў. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Змагар». На 1.1.1999 г. 112 двароў, 266 жыхароў, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб; на тэрыторыі Брэсцкай сортавыпрабавальнай станцыі.

Адзіночны курган на беразе р. Мухавец.

Помнік на ўшанаванне памяці загінуўшых у баі з гітлераўцамі партызан І.В.Марозава і К.Калагава і 2 піянераў, якія былі з імі.

ЗАЛЕСКІ, вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1563 г. урочышча-востраў сяла Чалішчавічы Кобрынскай эканоміі ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрын-скім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. пасёлак, у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласці. У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Заліскі), 11 двароў, 67 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 11 двароў, 54 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 61 жыхар. На 1.1.1999 г. 10 двароў, 21 жыхар, у складзе калгаса імя Кірава.

ЗАЛЕССЕ (мясцовая назва Заліссе), вёска, цэнтр Залескага сельсавета і калгаса імя А.В.Суворава.

У 1563 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 25 валок зямлі, з  якіх  2  валокі вольныя служкоўскія  (войт  Хрышчон Азашэвіч), 25 гаспадарак. Паводле граматы караля Генрыха 6 валок сяла былі аддадзена пажыццёва Войну Лавіцкаму, 17 валок зямлі былі «на плаце». Дзейнічала карчма. У 1633 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Уладзіслава IV Вазы 6 валок былі аддадзены Марціну Лазавіцкаму. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло, цэнтр Залескай воласці, 28 двароў, 272 жыхары, валасное праўленне, праваслаўная царква, школа. У 1890 г. у сяле 549 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Штэрна, 276 дзесяцін зямлі. У 1897 г. сяло (пры гандлёвым шляху Кобрын — Антопаль), 38 двароў, 311 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, валасное праўленне (пры ім жылы дом, 6 жыхароў), народнае вучылішча, 3 жыхары. У вучылішчы ў 1892/93 навучальным годзе было 58 хлопчыкаў, у 1905/06 г. — 73 хлопчыкі, 12 дзяўчынак. Маёнтак, пры паштовым шляху Пінск — Кобрын, у 1897 г. налічваў 11 жыхароў. У 1905 г. існавалі: сяло, 320 жыхароў; маёнтак, 15 жыхароў; сядзіба, 11 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета  Палескага ваяводства, вёска, 33 двары, 237 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 18 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. Залессе — хутары, 78 двароў, 382 жыхары; меліся залежы торфу, працаваў торфазавод. У 1948 г. 72 вясковыя гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя А.В.Суворава. На 1.1.1999 г. 228 двароў, 620 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса імя А.В.Суворава, магазін, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, дзіцячы сад, баня, сталовая, сярэдняя школа.

Адзіночны курган за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі.

Помнік на магіле 6 партызан атрада імя Суворава, ён таксама ўшаноўвае памяць 28 аднавяскоўцаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1980 г. у цэнтры вёскі пастаўлены помнік А.В.Сувораву.

ЗАЛЕССЕ (мясцовая назва Заліссе), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1563 г. сяло Залескага войтаўства Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 50 валок зямлі, усяго 48 гаспадарак. У 1597 г. сяло, 50 валок зямлі, дзейнічала карчма. У 1790 г. фальварак, на які апошні вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў прывілей І. і С. Малішэўскім. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 466 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладанне Б. Карыбут-Дашкевіча, 712 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Рынкі і ўрочышчам Асавіца). Пры вёсцы мелася асобнае ўладанне М.Каліша, 44,25 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 37 двароў, 319 жыхароў, хлебазапасны магазін; у 1905 г. вёска налічвала 383 жыхары, хутар — 9 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска, 29 двароў, 138 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 69 двароў, 356 жыхароў. У 1949 г. 59 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя». На 1.1.1999 г. 70 двароў, 134 жыхары, клуб, бібліятэка, у складзе калгаса «1 Мая».

ЗАПРУДЫ, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1886 г. вёска ў Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, паштовая станцыя, лаўка. У 1890 г. у Падалескай воласці таго ж павета, 110,75 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Шыраева, 736 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Астрамеч і  лясной  дачай  Гіркаўка). У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы), 18 двароў, 117 жыхароў; выселак Запруды (Дзеркачова), 1 двор, 7 жыхароў; былыя паштовая станцыя, 11 жыхароў, і карчма, 18 жыхароў;  дом  аховы №14 на 17-й  вярсце ад  ст. Свадбіч — ст.Запруды, 6 жыхароў; дом Запруды (Бор), 6 жыхароў; лясныя старожкі: Запруды, 11 жыхароў, і Запруды  (Горкаўка), 5 жыхароў; 3 прыватнаўласніцкія сядзібы — Запруды, 11 жыхароў; Запруды  (Цямніца), 6 жыхароў; Запруды (Буда), 9 жыхароў. У 1905 г. Запруды — вёска, 156 жыхароў, і маёнтак, 22 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 14 двароў, 80 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 25 жыхароў. У 1927 г. адкрыта бібліятэка (45 кніг на польскай мове, 39 чытачоў), працавалі школа, тэатральны гурток, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 20 двароў, 56 жыхароў, у былым маёнтку 10 жыхароў. У 1949 г. 27 гаспадарак з вёсак Запруды і Мачульнікі аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны араты» (старшыня А.П.Брашавец). На 1.1.1999 г. 97 двароў, 257 жыхароў; магазін, амбулаторыя, базавая школа, у складзе калгаса імя Леніна.

Замчышча XIV—XVII ст.

Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, а таксама ахвярам фашызму на ўшанаванне землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вёску.

ЗАСІМЫ, вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1795 г. Засімы — 2 вёскі (3 двары, 20 жыхароў, і 2 двары, 14 жыхароў) у Кобрынскай эканоміі Брэсцкага ваяводства ВКЛ. У 1890 г. адна вёска, 368,5 дзесяціны зямлі, у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 г. 34 двары, 217 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 273 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага  ваяводства, 44 двары, 231 жыхар. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Засімскага сельсавета, з 16.7.1954 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 63 двары, 284 жыхары, пачатковая школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. У 1950 г. 30 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Тэльмана. На 1.1.1999 г. 72 двары, 165 жыхароў, магазін, дапаможная гаспадарка «Засімы».

Помнік на брацкай магіле партызан атрада імя Чапаева і савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі.

ЗОСІНА, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1921 г. вёска, 21 двор, 119 жыхароў, у Байкоўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Бакунскім сельсавеце таго ж раёна. У 1970 г. вёска ў Астроміцкім сельсавеце Кобрынскага раёна, 64 жыхары. На 1.1.1999 г. 54 двары, 160 жыхароў, у саўгасе «Дружба».

ІЗАБЕЛІН (мясцовая назва Забылін, Выріківшчына), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. як в. Гварычы. У 1890 г. Ізабелін — маёнтак, уладанне Э.Выржыкоўскага, у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 362 дзесяціны зямлі. У 1905 г. 16 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, незаселены (на 1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай  вобласці, з 12.10.1940 г. у Хідрынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 11 двароў, 38 жыхароў. З 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. у Пецькаўскім сельсавеце. На 1.1.1999 г. вёска, 33 двары, 69 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Зара».

Вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны.

ІЛАЎСК, ІЛАСК (мясцовая назва Выловск), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1563 г. Ілаўска — сяло Грушаўскага войтаўства, воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 30 валок зямлі, 30 гаспадарак. У 1762 г. сяло ў Гарадзецкім ключы той жа эканоміі, 30 валок зямлі. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы  Аўгуст III выдаў на яго прывілей С. і Д.Гарышам. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Іласкай воласці, 499,25 дзесяціны зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К.Шэміёта, 2090 дзесяцін зямлі (разам з 2 ляснымі дачамі). У 1897 г. вёска — цэнтр воласці (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Запруды — Дзеткавічы), 56 двароў, 391 жыхар, хлебазапасны магазін; маёнтак — 7 двароў, 91 жыхар, царква, крухмальны завод, валасное праўленне, карчма. У 1905 г. у вёсцы 382 жыхары, у маёнтку 58 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У вёсцы 25 двароў, 156 жыхароў, у фальварку 1 двор, 28 жыхароў. У 1926 г. адкрыта бібліятэка (72 кнігі на польскай мове). У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Іласкага сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 95 двароў, 353 жыхары, пачатковая школа, кааператыўная крама, сельсавет. У 1946 г. працавала хата-чытальня. На 1.1.1999 г. 74 двары, 137 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда».

Помнікі археалогіі — два курганы на паўднёвы захад ад вёскі.

ІМЯНІН (мясцовая назва Мнянын), вёска ў Буховіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Кобрынскі».

У 1519 г. маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт І Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне 2 часткамі маёнтка Імянін і сяла Байкавічы (знаходзілася каля Імяніна), таксама уладар маёнтка атрымаў землі за службу ў князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г. У 1559 г. маёнтак ва ўладанні пана  Льва Некрашэвіча і 4 братоў Ждановічаў. У 1563 г. маёнтак і сяло каля г. Кобрын у Брэсцкім ваяводстве; у 1693 г. маёнтак. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 737 дзесяцін зямлі. Каля вёскі знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне С.Навамейскага, 951 дзесяціна зямлі; пры вёсцы розныя ўладальнікі мелі 71 дзесяціну зямлі. У 1897 г. вёска, 73 двары, 483 жыхары, хлебазапасны магазін; 2 дамы для рабочых (Імянін), 63 і 7 жыхароў; 3 маёнткі, уладанні Валянціны, Адольфа і нашчадкаў  Ільі Стэфаноўскіх — адпаведна 21, 1 і 2 жыхары. У 1905 г. вёска, 621 жыхар, і маёнтак, 97 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 74 двары, 469 жыхароў, і фальварак, 5 двароў, 118 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары Імянін налічвалі 145 двароў, 760 жыхароў, былы маёнтак — 3 двары, 8 жыхароў. У 1946 г. працавала сямігадовая школа. У 1950 г. 35 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Краіна Саветаў». На 1.1.1999 г. 270 двароў, 706 жыхароў, адміністрацыйны будынак калгаса, магазін, бібліятэка, дзіцячы сад, музычная і сярэдняя школы.

Мемарыяльная дошка на будынку школы ў гонар Б.М.Сурына, камандзіра 123-га авіяцыйнага знішчальнага палка.

КАЗІШЧА (мясцовая назва Козышчэ), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 5 гаспадарак, 7 валок зямлі, з якіх 4 валокі вольныя. У 1597 г. сяло ў Лягатаўскім войтаўстве, 7 валок зямлі. Засценак налічваў 4 валокі зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. У 1786 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 7 валок 229 маргоў зямлі. У 1795 г. 2 гаспадаркі, 12 жыхароў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. цэнтр Казішчанскай воласці, 46 двароў, 432 жыхары, валасное праўленне, царква (праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1826 вернікаў), школа, кузня, заезны двор. У Казішчанскім народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе вучыліся 64 хлопчыкі, у 1892/93 г. — 80 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі, у 1905/06 г. — 92 хлопчыкі. У 1897 г. у сяле (каля гандлёвага шляху Кобрын — Пружаны) 80 двароў, 581 жыхар, Свята-Троіцкая царква, народнае вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, піцейны дом. У 1905 г. 598 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 93 двары, 532 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 11.8.1959 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. 140 двароў, 680 жыхароў, пачатковая школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. У 1948 г. у вёсцы пабудаваны сельскі клуб і хата-чытальня; у 1950 г. створаны калгас імя Хрушчова (старшыня Б.Качан). На 1.1.1999 г. 78 двароў, 132 жыхары, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, у складзе калгаса «Перамога».

Помнік архітэктуры — драўляная Свята-Троіцкая царква (сярэдзіна XIX ст.).

Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызана брыгады імя Чапаева М.Усікава, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі, а таксама на магіле партызана атрада імя Чапаева І.А.Петруковіча.

КАЛОНІЯ, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1890 г. Калонія — 2 маёнткі ў Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанні: Н. Волкава, 535 дзесяцін зямлі і Л. Камінскага, 76 дзесяцін зямлі. У 1897 г. маёнтак Калонія, 3 двары, 16 жыхароў, уладанне Н.Я.Наскова. Побач знаходзіліся маёнткі: Вінніца, 15 жыхароў (уладанне нашчадкаў Баржноўскай); Вінніца (Калонія), 6 жыхароў; вёска Вінніца (Калонія), 25 двароў, 172 жыхары, хлебазапасны магазін. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска Калонія-Вінніца і фальварак Калонія, 10 двароў, 81 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. в. Вінніца, 135 жыхароў, створаны калгас імя  17 Верасня. У 1949 г. вёска Калонія, 23 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная звязда» (старшыня М.Крыштафовіч). На 1.1.1999 г. 29 двароў, 73 жыхары, у складзе калгаса «Праўда».

КАЛУБЕЛІ (мясцовая назва Калубэлі), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Залескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 118 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная ваколіца, 67 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. у вёсцы 26 двароў, 170 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 162 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 14 двароў, 67 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Закросніцкім сельсавеце. У 1940 г. 34 двары, 140 жыхароў. На 1.1.1999 г. 22 двары, 34 жыхары, магазін, у складзе калгаса імя Мічурына.

КАЛЮХІ (мясцовая назва Колюхы), вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце.

У 1787 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска, у Блоцкай (Балоцкай) воласці, 19 двароў, 170 жыхароў, хлебазапасны магазін, 565,25 дзесяціны зямлі (разам з в. Арлы, 1890). У 1905 г. 250 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета, вёска, 8 дамоў, 50 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 26 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 28 двароў, 140 жыхароў; былы фальварак, 14 жыхароў. У 1950  г. у вёсцы арганізаваны калгас «Сталінскі шлях». На 1.1.1999 г. 20 двароў, 47 жыхароў,  у  складзе калгаса «Світанне».

КАМЕНКА, вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. Каменнае — сяло Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 8 валок зямлі, 6 гаспадарак. У 1597 г. сяло ў Лягатаўскім войтаўстве той жа эканоміі, 8 валок зямлі,  засценкі сяла налічвалі 11 маргоў зямлі, уладанне пані Крапіўніцкай. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі сяла. Побач быў лес — 57 валок зямлі. У 1795 г. 2 двары, 14 жыхароў. У 1890 г. вёска Каменка ў складзе Казішчанскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 1161,75 дзесяціны зямлі (разам з урочышчамі Паддуб’е і Выдзерка). У 1897 г. 79 двароў, 518 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, вінная крама. У 1905 г. 516 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 56 двароў, 329 жыхароў. У 1930-я гады дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Казішчанскім, з 11.8.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 98 двароў, 517 жыхароў, мелася пачатковая школа. У верасні 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі расстраляны 152 вяскоўцы і спалены 48 двароў. На 1.1.1999 г. 48 двароў, 76 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Перамога».

Гістарычныя камяні-валуны (1848).

Помнік на магіле ахвяр фашызму.

КАМЕНЬ (да 1940 г. Камень Каралеўскі; мясцовая назва Камэнь Курулівскый), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло Угольскага (Вугольскага) войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 58 валок зямлі (з іх 21 валока незаселена), 33 гаспадаркі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. У 1698 г. сяло Гарадзецкага ключа той жа эканоміі; паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага знаходзілася ва ўладанні Якава Лянкевіча. У 1742 г. сяло, 58 валок зямлі. У 1757 г. кароль Аўгуст III выдаў прывілей Самуілу Маевічу на 12 валок сяла ў пажыццёвае ўладанне. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска Камень Каралеўскі ў Гарадзецкай воласці, 598 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак і 2 маёнткі — 379 і 450 дзесяцін зямлі (уладанне нашчадкаў К.Сулкоўскага). У 1897 г. вёска, 95 двароў, 585 жыхароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом, 2 маёнткі налічвалі па 9 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 685 жыхароў, у маёнтку 8. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска і фальварак налічвалі 43 двары, 285 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. у Гарадзецкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 152 двары, 681 жыхар, беларуская няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, фельчарска-акушэрскі пункт, сельсавет. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Сталінскі шлях». На 1.1.1999 г. 151 двор, 341 жыхар, клуб, магазін, бібліятэка, базавая школа; у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Помнік на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

КАСЦІНСКАЯ БЯРОЗА (мясцовая назва Быроза-Костыньска), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1890 г. маёнтак у Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне А.Лышчынскай, 232,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. 18 жыхароў, у 1905 г. 57 жыхароў. З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. — польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 8 двароў, 47 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 11.8.1959 г. у Казішчанскім сельсавеце. У 1940 г. хутар, 18 двароў, 92 жыхары. На 1.1.1999 г. вёска, 17 двароў, 32 жыхары, у складзе калгаса «Перамога».

КАТАШЫ (мясцовая назва Коташі), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1691 г. сяло ў Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У 1890 г. вёска Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 178,25 дзесяціны зямлі. У 1897 г. 17 двароў, 122 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 133 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 7 дамоў, 49 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Хідрынскім, з 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. у Пецькаўскім сельсаветах. У 1940 г. 19 двароў, 128 жыхароў. У 1950 г. 30 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя А.Васілеўскага. На 1.1.1999 г. 86 двароў, 210 жыхароў, магазін, клуб, у складзе калгаса «Зара».

Вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны.

КІВАЦІЧЫ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1528 г. маёнтак, уладанне М.Паца, у Камянецкім павеце Падляшскага, з 1566 г. Брэсцкага ваяводства ВКЛ. Побач з Ківацічамі праходзіла мяжа Кобрынскага павета. У 1577 г. і 1597 г. працягваліся спрэчкі па размежаванні зямель маёнтка і каралеўскага Вежацкага двара. У 1610 г. на сродкі Мікалая і Соф’і Пацаў пабудаваны касцёл Пятра і Паўла (згарэў у 1798 г. ад маланкі). У 1671 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве, уваходзілі сёлы Свішчы (20 валок зямлі) і Заверша (10 валок зямлі). Пасля Пацаў Ківацічы знаходзіліся ва ўладанні Мержаеўскага, пазней Ласковічаў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце з 1801 г.  Гродзенскай губерні. У 1886 г. маёнтак у Мураўёўскай воласці,  касцёл  (перанесены з Алізараўшчызны  ў 1845 г.), праводзіліся кірмашы. У 1890 г. Ківацічы — сяло; хутар, уладанне І. Багуслаўскай, 1882,5 дзесяціны зямлі (разам з фальваркамі Свішчы, Заверша, Дзевяткі); пусташ, уладанне В.Пячко, 59 дзесяцін зямлі. У Ківаціцкім народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе было 65 хлопчыкаў, 6 дзяўчынак; у 1892/93 г. — 82 хлопчыкі; у 1905/06 г. — 52 хлопчыкі, 19 дзяўчынак. У 1897 г. маёнтак, 6 двароў, 67 жыхароў. Побач знаходзіліся касцёл, сядзіба, 3 двары, 8 жыхароў. У 1905 г. у маёнтку 21 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, фальварак, 4 двары, 39 жыхароў і калонія, 4 двары, 31 жыхар. У 1932 г. адкрыта бібліятэка (70 кніг на польскай мове, 20 чытачоў), працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. існавалі 2 вёскі: Старыя Ківацічы, 10 двароў, 69 жыхароў, і Новыя Ківацічы, 25  двароў,  170  жыхароў;

пасёлак Ківацічы, 2 двары, 20 жыхароў; былы маёнтак Ківацічы, 5 жыхароў. На 1.1.1999 г. 22 двары, 48 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая».

Помнік народнага драўлянага дойлідства — званіца касцёла (XIX ст.).

КІСЯЛЁЎЦЫ (мясцовая назва Кысылівцы), вёска, цэнтр Кісялевіцкага сельсавета і калгаса «Рассвет».

У 1730 г. упамінаецца царква ў в. Кісялёўцы. У 1886 г. Кісялёўцы (Замосце) — сяло Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета  Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 11 двароў, 143 жыхары, царква, піцейны дом. Побач знаходзіліся два аднайменныя  пасёлкі: 245 дзесяцін (разам з в. Замосце і пас. Барысава) і 50 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладанне Г. Віткевіча, 1000 дзесяцін зямлі; хутар, уладанне І.Нікацюка, 58 дзесяцін зямлі. У 1897 г. сяло Замосце і Кісялёўцы, 41 двор, 236 жыхароў, царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін. Пабудовы сяла размяшчаліся сумежна з маёнткам, які налічваў 37 жыхароў. У 1905 г. у сяле 190 жыхароў, у маёнтку — 19 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 14 дамоў, 129 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. вёска, 62 двары, 305 жыхароў, хата-чытальня, магазін, пачатковая школа, паштовае аддзяленне, сельсавет. На 1.1.1999 г. 215 двароў, 574 жыхары, будынак выканкома сельсавета, магазін, клуб, амбулаторыя, аптэка, сталовая, сярэдняя школа, музычная школа, у складзе калгаса «Рассвет».

Помнікі археалогіі — 6 курганоў ва ўрочышчы Ямішча.

КЛЯТЫШЧА (мясцовая назва Клытышча), вёска ў Осаўскім сельсавеце.

У 1668 г. сяло ў Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, 6 валок зямлі, 30  двароў.  У  1682  г. сяло, 23 двары, у 1786 г. 6 валок 155 маргоў зямлі. У  1789  г.  сяло  Дзівінскага  ключа  той  жа  эканоміі, 25 двароў, 134 жыхары. З  1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У сакавіку 1797 г. Кацярына ІІ  падаравала в. Клятышча А.В.Сувораву, 269 жыхароў. У 1819 г. вёска, уладанне Кахлеўскага, які паведамляў у Гродзенскае губернскае праўленне, што сяляне гатовы былі аказаць падтрымку жыхарам  Дзівіна  ў іх выступленні супраць свайго ўладальніка. У 1890 г. вёска ў Дзівінскай воласці, 659,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне Уладзіслава Кахлеўскага, 1481 дзесяціна  зямлі. У 1897  г. у вёсцы 51 двор, 371 жыхар, хлебазапасны  магазін, у маёнтку 27 жыхароў. У 1905  г.  у вёсцы 1320 жыхароў, у маёнтку 14. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 49 двароў, 258 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 32 жыхары. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Осаўскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Маларыцкім, з 25.12.1962 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. Клятышча — хутар, 4 двары, і вёска, 47 двароў, 257 жыхароў, пачатковая школа. У 1940 г. арганізаваны калгас «1 Мая». На  1.1.1999 г. 99 двароў, 229 жыхароў, бібліятэка, у складзе калгаса «Дружба народаў».

КЛЯШЧЫ (мясцовая назва Клішчы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1563 г. сяло ў Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі, 11 валок зямлі, 11 двароў. У 1597 г. сяло ў Баціцкім (Батчынскім) войтаўстве Кобрынскага староства ВКЛ, 11 валок зямлі, з якіх 1 вольная валока дадзена пастуху. У 1742 г. сяло, 11 валок зямлі, у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У1890 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 197 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак Кляшчы — Літвінкі, уладанне І. Шадурскага, 677,5 дзесяціны зямлі. У  1897 г. у вёсцы 15 двароў, 124 жыхары, хлебазапасны магазін, у маёнтку 29 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 141 жыхар, у маёнтку 25 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 18 двароў, 82 жыхары, і фальварак, 3 двары, 27 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 17 двароў, 110 жыхароў, пачатковая школа, і былы маёнтак, 3 двары, 10 жыхароў. У 1948 г. 20 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны волат» (старшыня К. Саўчук). На 1.1.1999 г. 8 двароў, 10 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі».

КОРЧЫЦЫ (мясцовая назва Корчычы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Сцяг Перамогі».

Вядома з ХV ст. (1491 г.) як сяло Кобрынскага княства ВКЛ. У 1491 г. княгіня Фядора Іванаўна (з роду Рагацінскіх, жонка князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага) падаравала сяло Корчыцы з усімі даходамі манастыру Святога Спаса ў Кобрыне. Гэта было пацверджана ў 1512 г. вялікім князем ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам І Старым, у 1533 г. — яго жонкай каралевай Бонай, у 1647 г. каралём Уладзіславам IV і г.д. У 1668 г. Корчыцы — фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі, якое вызвалялася ад ваенных пабораў і пастояў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. 2 вёскі ў Верхалескай воласці: Корчыцы-Кіганы, 421,5 дзесяціны зямлі, і Корчыцы-Забужкі, 601,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёскі налічвалі: Кіганы (Корчыцы) 30 двароў, 215 жыхароў, царква на могілках, хлебазапасны магазін; Забужкі (Корчыцы) 42 двары, 304 жыхары, хлебазапасны магазін. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Вёскі — Корчыцы Вялікія, 26 двароў, 166 жыхароў, і Корчыцы Малыя, 21 двор, 77 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёскі — Корчыцы Вялікія, 64 двары, 315 жыхароў; Корчыцы Малыя, 42 двары, 179 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1949 г. арганізаваны калгасы: імя Варашылава ў в. Вялікія Корчыцы (старшыня М.А.Кірылюк); імя Чапаева ў в. Малыя Корчыцы (25 гаспадарак, старшыня Ф.Кірылюк). На 1.1.1999 г. вёска, 187 двароў, 523 жыхары, будынак адміністрацыі калгаса «Сцяг Перамогі», клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Помнікі землякам і на магіле ахвяр фашызму.

КУСТОВІЧЫ, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1549 г. у інвентары Кобрынскага Спаскага манастыра. У 1738 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Іласкай воласці, 788 дзесяцін зямлі (разам з хут. Лешчаны). Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнт-кі — уладанні нашчадкаў С. Парнеўскага, 493 дзесяціны зямлі (разам з хут. Пясочна), Анэлі Астрамецкай і Эміліі Варатынецкай, 144 дзесяціны зямлі (разам з урочышчам Турось). Пасёлак Кустовічы налічваў 286 дзесяцін зямлі, належаў розным уладальнікам. У 1897 г. вёска (4 вярсты ад Дняпроўска-Бугскага канала), 114 двароў, 815 жыхароў, хлебазапасны магазін. У маёнтках: нашчадкаў Парнеўскіх, 4 двары, 9 жыхароў; памешчыкаў Варатынецкіх, 2 двары, 9 жыхароў. У 1905 г. вёска, 667 жыхароў, і маёнтак, 13 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 93 двары, 392 жыхары. У 1931 г. працавалі бібліятэка, школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г . у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Акцябрскім, з 31.3.1959 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 726 жыхароў, рыбная база, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну, каля вёскі, у баях з гітлераўцамі ў 1942 г. і 1943 г. загінулі 5 партызан і 4 савецкія воіны; 13 жыхароў вёскі былі расстраляны карнікамі ў студзені 1943 г., 4 жыхары загінулі пазней. У 1986 г. на магілах загінуўшых (на могілках і на ўсходняй ускраіне вёскі) пастаўлены 3 абеліскі. У 1949 г. 36 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Андрэева. На 1.1.1999 г. 155 двароў, 389 жыхароў, магазін, клуб, бібліятэка, торфапрадпрыемства «Кобрынскае».

Помнікі на двух магілах савецкіх воінаў, партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЛАСТАЎКІ (мясцовая назва Ластовкы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1563 г. сяло ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 29 валок зямлі, 18 гаспадарак. У 1786 г. сяло, 29 валок зямлі, у Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 418 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне В.Шадурскага, 664,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 35 двароў, 264 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін, у маёнтку 17 жыхароў. У 1905 г. вёска, 294 жыхары; маёнтак, 23 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 18 двароў, 78 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. 67 двароў, 263 жыхары. У 1949 г. 30 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Горкага. На 1.1.1999 г. 48 двароў, 124 жыхары, магазін, у складзе калгаса «Глінянскі».

ЛЕЛІКАВА (мясцовая назва Леліково), вёска ў Дзівінскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Звязда».

Вядома ў XVI (1546 г.) ст. на тэрыторыі Ратненскага павета Каралеўства Польскага. У 1774 г. Лелікава — маёнтак у Холмскай зямлі Рэчы Паспалітай. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Ковельскім павеце. У 1883 г. вёска, цэнтр Лелікаўскай воласці, у Ратненскай паліцэйскай акрузе. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладанне Быкоўскіх. Мелася каталіцкая капліца Ратненскай парафіі. У XVIII ст. у вёсцы пабудавана драўляная Дзмітрыеўская царква (захавалася да нашага часу). З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Камень-Кашырскага павета Палескага ваяводства, 157 дамоў, 744 жыхары. У 1930-я гады ў вёсцы працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Лелікаўскага сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 266 двароў, 1294 жыхары, няпоўная сярэдняя і пачатковая школы, магазін, хата-чытальня, паштовае аддзяленне, сельсавет, медпункт, пажарнае дэпо, участкі лясгаса і леспрамгаса. У 1949 г. 60 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная звязда». На 1.1.1999 г. 354 двары, 1064 жыхары, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа.

Помнік архітэктуры XVIII ст.— Дзмітрыеўская царква.

Помнік на ўшанаванне памяці 39 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЛІПАВА, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 380 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне І.Аніхімоўскага, 460,5 дзесяціны зямлі, участак, 129 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. у вёсцы 44 двары, 266 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 3 двары, 27 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 301 жыхар, у маёнтку 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Вёска Ліпава і асада Ліпава-Садовіна разам налічвалі 21 двор, 115 жыхароў, фальварак Ліпава — 1 двор, 5 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Каменскім, з 16.7.1954 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 331 жыхар. У 1949 г. 30 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага (старшыня М.Брашчук). На 1.1.1999 г. 62 двары, 132 жыхары, магазін, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

ЛІПАВА, вёска ў Дзівінскім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. як урочышча Ліпнікі сяла Хабовічы. У 1668 г. фальварак у Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, 22 валокі зямлі. У 1789 г. фальварак у Дзівінскім ключы той жа эканоміі, размяшчаўся дворны агарод. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1890 г. маёнтак, у Блоцкай (Балоцкай) воласці, уладанне Е. Тумінскай, 3440 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Мікалаева). У 1897 г. 1 двор, 37 жыхароў; у 1905 г. 29 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 16 двароў, 116 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Ягмінаўскім, з 16.7.1954 г. у Дзівінскім сельсаветах. У 1940 г. 29 двароў, 187 жыхароў. У 1949 г. жыхары вёсак Ор і Ліпава арганізавалі калгас імя 70-годдзя І.В.Сталіна. На 1.1.1999 г. 34 двары, 54 жыхары, у складзе калгаса «Новае жыццё».

ЛІПНІКІ (мясцовая назва Лыпныкі), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. упамінаецца ўрочышча Ліпавы груд Гарадзецкага гаспадарчага двара. У 1897 г. Франопаль (Ліпнікі) — вёска пры Палескай чыгунцы, у Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 18 двароў, 107 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 9 двароў, 50 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Каменскім, з 16.7.1954 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 99 жыхароў. На 1.1.1999 г. у в. Ліпнікі 2 двары, 3 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

За 1 км ад в. Ліпнікі на поўдзень, на беразе Дняпроўска-Бугскага канала знаходзілася в. Арол. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія карнікі 22.12.1942 г. спалілі вёску (12 двароў) і знішчылі 18 яе жыхароў. У 1974 г. на месцы спаленай вёскі пастаўлены помнік.

ЛІТВІНКІ (мясцовая назва Лытвынкы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

У 1563 г. сяло воласці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 19 валок зямлі, 19 двароў. Каля сяла знаходзіўся засценак, 60 маргоў зямлі, уладанне В.Твароўскага. У 1597 г. сяло ў Патрыкаўскім войтаўстве Кобрынскага староства, 19 валок зямлі, з якіх 1 валока вольная — на войта. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі, па 6 валок зямлі ў вёсцы мелі Ядоўскі і Пачобут. У 1744 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў Шахану і Іаанне Абрагімовічам прывілей на 12 валок зямлі ў вёсцы (на чыншавай аплаце). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 28 двароў, 334 жыхары, народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе было 26 хлопчыкаў, у 1892/93 г. — 27 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі. У 1890 г. вёска налічвала 548, 25 дзесяціны зямлі; уладальнік І.Мальчук меў пры вёсцы 63 дзесяціны зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Шадурскага, 1421,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 47 двароў, 398 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, у маёнтку 33 жыхары, у пасёлку Літвінкі 2-я 1 двор, 10 жыхароў (сям’я Ю.Паразоўскага). У 1905 г. у вёсцы 428 жыхароў, у маёнтку 32 жыхары, у народным вучылішчы у 1905/06 навучальным годзе было 32 хлопчыкі, 8 дзяўчынак. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 27 двароў, 134 жыхары, і фальварак, 3 двары, 20 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 64 двары, 340 жыхароў, і былы маёнтак, 2 двары, 33 жыхары. У 1948 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча» (старшыня Мальчук). На 1.1.1999 г. 81 двор, 218 жыхароў; у складзе калгаса «Запаветы Ільіча».

Радзіма беларускага гісторыка Л.Р.Казлова.

ЛУКА, вёска ў Астроміцкім сельсавеце, цэнтр племзавода «Дружба».

У 1897 г. вёска ў Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 28 двароў, 229 жыхароў, кузня. Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры Маскоўска-Брэсцкай шашы), 6 жыхароў, і лясная ахова, 5 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 200 жыхароў, у выселку 9 жыхароў, у ахове 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 29 двароў, 146 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 366 жыхароў. У 1949 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя К.Маркса. На 1.1.1999 г. 228 двароў, 721 жыхар, магазін, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, дзіцячы сад, сярэдняя школа.

Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці мірных жыхароў, расстраляных гітлераўцамі ў 1944 г., і загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

ЛУЦЭВІЧЫ (мясцовая назва Луцэвычы), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 214,5 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 22 дзесяціны зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. у вёсцы 48 двароў, 323 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, дом аховы № 16 на 14-й вярсце ад ст. Запруды — Кобрын налічваў 7 жыхароў. У 1905 г. вёска, 335 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 18 двароў, 103 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 65 двароў, 259 жыхароў, і былы фальварак Луцэвічы, 6 двароў, 30 жыхароў. На 1.1.1999 г. 143 двары, 387 жыхароў, магазін, пачатковая школа, у складзе калгаса «Кобрынскі».

ЛУШЧЫКІ, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло Укалоды (Уклоды) у Астрамецкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі, 6 валок зямлі, з якіх 4 вольныя валокі былі дадзены на асочніцтва, а 2 валокі «на плаце» (баброўніцкія). Асочнікі (І.Карагодавіч з 2 сынамі і 2 браты Аўдзеевічы) ахоўвалі Кобрынскую пушчу разам з ляснічымі, баброўнікі плацілі чынш. У 1597 г. сяло Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 6 валок зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі сяла. У 1742 г. сяло Лушчыкі, ці Уклоды, 7 валок зямлі, у Кобрынскай эканоміі. У 1795 г. вёска, 5 гаспадарак, 26 жыхароў. Недалёка ад вёскі, каля моста цераз р. Мухавец знаходзіўся жылы дом ляснічага з гаспадарчымі пабудовамі і млынам. У 1890 г. вёска ў складзе Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 357 дзесяцін зямлі. У 1897 г. 48 двароў, 293 жыхары, хлебазапасны магазін; побач размяшчалася былая карчма, 6 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 326 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 30 двароў, 188 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10. 1940 г. у Жухавіцкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 60 двароў, 263 жыхары. У 1949 г. 35 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Шлях Ільіча» (старшыня А.Д.Страчук). На 1.1.1999 г. 39 двароў, 76 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына.

Помнік на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (6 загінулі ў баях з гітлераўцамі, 23 былі расстраляны карнікамі). Магіла ахвяр фашызму (пахаваны 6 мірных жыхароў, расстраляных за сувязь з партызанамі).

ЛЫШЧЫКІ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1563 г. як сяло Данкавічы. У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі ВКЛ, 27 валок 7 маргоў зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 248,5 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіліся: маёнтак Лышчыкі, уладанне А.Чарноцкай, 217 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі Лышчыкі-Боркі, уладанні В. і С.Властоўскіх (Уластоўскіх), 167 дзесяцін зямлі, П. Баркоўскага, 90,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 21 двор, 294 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын і сядзіба млынара (8 жыхароў); у 2 маёнтках 9 і 12 жыхароў; у фальварку 11 жыхароў. У 1905 г. вёска, 248 жыхароў, і 3 аднайменныя маёнткі: 2, 8 і 9 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска, 13 двароў, 78 жыхароў; фальварак, 5 жыхароў, і калонія, 4 двары, 19 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. 57 двароў, 290 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Новая зара» (старшыня Ф.І.Міхнюк). На 1.1.1999 г. 63 двары, 120 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Глінянскі».

ЛЯГАТЫ (мясцовая назва Лэгаты), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. сяло у Кобрынскай эканоміі. У 1597 г. сяло, цэнтр Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства ВКЛ, 31 валока зямлі, з якіх 1 валока вольная была дадзена войту. У 1724 г. сяло ў Кобрынскім ключы Брэсцкай эканоміі, 31 валока зямлі. У 1757 г. паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста III Марыя і Францыск Астроўскія атрымалі ў сяле 3 валокі зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 521 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменныя: ваколіца, 98 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладанне К.Кунаховіча, 366,75 дзесяціны зямлі; маёнтак Лабачоў-Лягаты, уладанне Міцкевіча, 129,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы (5 вёрст ад чыгункі Брэст — Бранск) 89 двароў, 534 жыхары, хлебазапасны магазін, у маёнтках: Лягаты — 40 жыхароў, Лягаты (Лабачова) — 13 жыхароў. У 1905 г. вёска, 628 жыхароў, і маёнтак, 31 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска, 71 двор, 402 жыхары, і фальварак, 1 двор, 13 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары Лягаты, 110 двароў, 528 жыхароў, і асада, 5 двароў, 70 жыхароў. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя К.Маркса. На 1.1.1999 г. 124 двары, 296 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Кобрынскі».

ЛЯСКОВА (мясцовая назва Лыскова), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1559 г. маёнтак і сяло Ляскоўскае, у Кобрынскім павеце ВКЛ, уладанне Рыгора і Фёдара Аглядовічаў. У 1629 г. маёнтак, уладанне Ляскоўскіх, у Брэсцкім ваяводстве. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 148 дзесяцін зямлі; ваколіца, 66,5 дзесяціны зямлі, і 3 маёнткі, уладанні: В.Ляскоўскага, 144,5 дзесяціны зямлі, К. Стэфаноўскай, 121 дзесяціна зямлі, Франкоўскага, 145,5 дзесяціны зямлі (маёнтак Ляскова-Лягаты). У 1897 г. у вёсцы 42 двары, 279 жыхароў, хлебазапасны магазін; у ваколіцы (вёска) 10 двароў, 65 жыхароў, 2 кузні, сталярная і калёсная майстэрні. Побач знаходзіліся 3 маёнткі Ляско-ва — адпаведна 17, 7 і 4 жыхары. Жылы дом Ляскова (Мелехава) налічваў 11 жыхароў. У 1905 г. вёска, 291 жыхар, і маёнтак, 18 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 66 двароў, 374 жыхары, і фальварак, 1 двор, 20 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. у вёсцы 76 двароў, 450 жыхароў, у былым фальварку 2 двары, 25 жыхароў. На 1.1.1999 г. 90 двароў, 215 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога».

На заходняй ускраіне вёскі пахаваны рускія воіны, якія загінулі на Кобрыншчыне 13.7.1812 г. у баях з напалеонаўскімі войскамі. У 1986 г. на магіле насыпаны курган і пастаўлена стэла.

ЛЯХЧЫЦЫ, вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

           Назва вёскі ўтворана ад слова "ляха" - у сэнсе незасе-яннае поле, дзеяслоў "ляшыць" значыць засяваць. Па народ-наму паданню назва паходзiць ад прозвiшча першапасяленца  Лях, якi быу палякам.

           Каля вёскi былi знойдзены крэмянёвыя нака-нечнiкi стралы i дзiды.

           Упершыню ўпамiнаецца ў 1563г. у Рэвiзii Кобрынскай  Эканомii састаўленнай кара-леўскiм рэвiзорам Д. Сапегай. Разам з суседнiмi вёскамi Лях-чыцы ўваходзiлi ў склад Ся-лецкага войтаўства Кобрын-скай эканомii. З гэтай гiстары-чнай  крынiцы нам вядомы  жыхары: Пашко Харцевiч, Курыла Сяньковiч, Раман Iльковiч i iнш., а таксама часткi вёскi, якiя iснуюць i зараз: Дво-рышча, Патаенька, Краснае. У Рэвiзii такжа упершыню ўпамi-наецца   ўрочышча Княжая Гара, з якiм звязана прыгожае паданне:

        "Даўно тое было. Княгiня Вольга тут праходзiла. Была яна наша руская. Вось як цяпер губернатары i мэры, то i калiсь так у гарадах былi князi i княгiнi. Некалi забiлi мужа яе Уладзiмiра i пайшла Вольга ваяваць з ворагамi. У княгiнi былi белыя валасы i ездзiла яна вярхом на белым канi разам са сваiмi казакамi, у аднаго нават пер`е на шапцы вiсела. Вольга хiтрасцю перамагла ворагаў,

        перакаваўшы у коней капыты наадварот, але за Дзiвiнам быў пост i адтуль салдаты яе дага-нялi.Тады наша Гара над бало-тамi стаяла, лесу на ёй не было. Там княгiня i спынiлася. У тыя часы варожыя войскi наступалi з поўдня, ад Навасёлак. На Га-ры i напаткала смерць Вольгу, бо непрыяцелi абяцалi за гэта ўзнагароджанне. Там яе i паха-валi. Як кажуць, магiла была за Антонiкавай сядзiбай, амаль пад вяршыняй. Здаўна на магi-ле стаяў просты драўляны крыж, але, напэўна, пры баль-шавiках яго знялi. З тых пор Гара i завецца Княжаю.

Некаторыя яшчэ расказ-валi, што у Глiнiшчах, ля Гары, Вольга кiнула ртуцi, у вынiку чаго утварылася ямка. Але як правялi мелiярацыю, дык зараз яе i не знойдзеш. А на месцы магiлы да гэтай пары растуць барвенкi."

         У гiсторыi Кобрыншчыны вядома княгiня Вольга, якая магчыма i з`явiлася прата-тыпам гераiнi падання - гэта жонка ўладзiмiра-валынскага князя Уладзiмiра Васiлькавiча  Вольга Раманаўна. Менавiта ёй муж у 1287 г. завяшчаў г.Коб-рын, а сваёму спадкаемцу кня-зю Мсцiславу Данiлавiчу ён на-казаў: "… а княгини моа по моемь животъ оже восхочеть в черничъ поити поидеть, аже не восхочеть ити, а како еи любо мнъ не воставши смотрети, что кто  маеть чинить по моем животе."        Пасля смерцi князя Уладзiмiра ў 1289г. Вольга мела магчымасць i ўсе правы паехаць у Кобрын.

Але на жаль гэтая версiя пакуль не пацвярдзiлася нi археалагiчна, нi па гiстарыч-ным крынiцам.

У часы  Рэчы Паспалiтай вёска ўпамiнаецца ў судовых дакументах па зямельным спрэчкам зямян Наваселецкiх i шляхцiчаў Ха-дынiцкiх з  Кобрынскiм Спас-кiм манастыром, дзе таксама ўпамiнаюцца прадстаўнiкi Лях-чыц Дзятлiк i Марчук.

    1737 год Мяжа памiж вёскай каралёускай Ляхчыцамi i вёскай ма-насты-рскай Корчы-цамi, такiм чынам учы-нена: пачаўшы ад таго капца астатняга стара-даўнiх зямель егом п.п. Слаўкаў да добр егом Цiрава, Калка i Лучыцэ названных, прыналежа-чымi з сенажацямi, бало-тамi i зараслямi каралеў-скай вёскi Патрыкаў разгранiчаннага непада-лёку над балотам, усы-панным ад яго iдучы пасярод балота Пагоня названнага (з каторага балота рэчка Калка выходзiць) капец першы, у каторым вугаль, шлак i шкло; ад таго капца аставiўшы па правым баку балоты i сенажацi  да вёскi манастырскай

Корчыцы, а па ле-вай да вёскi каралеускай Ляхчыцы на ўрочышчу Гiрце капец другi, у като-рым чарапкi, шкло i шлак кавальскi ад таго прос-тай просекай iдучы над балотам Барвiнскiм ка-пец трэцi; ад таго капца праз Бaрвiнскае балота простая лiнiя да ўрочы-шча Лiсiцы, над бродам пры гасцiнцу з Навасёлак, да Кобрына iдучым капец чацьвёрты, астатнi, у каторым гаршок чорны, стакан хрустальны цэлы i камень ня вельмi вялiкi. с. 358.

З 1795 г. Ляхчыцы у складзе Кобрынскага павета, Расiйскай iмперыi, з 1801 г. Гродзенскай губернii. У 1890 г. вёска - у Блоцкай воласцi, 913 дзесяцiн зямлi; у  1897 г. - 38 двароў, 268 жыхароў, хлеба-запасны магазiн, у 1905г. вёска, 367 жыхароў i аднаiменны маёнтак 13 жыхароў.

          Ад першай сусветнай вайны на ляхчыцкiх урочыш-чах застaлося шмат акопаў.      У 1921г. вёска у складзе бур-жуазнай Польшчы,  гмiне Блоты Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска 40 двароў, 214 жыхароў. У  той жа час за падпал ваенных каню-шань быў растраляны поль-скiмi уладамi жыхар вёскi Парфён Кузьміч. З 1939 г. - у БССР, з 15.1.1940г. - у Дзi-вiнскiм раёне Брэсцкай воб-ласцi, з 12.10. 1940 г. да 30.10.1959 г. - у Верхалескiм сельсавеце. У 1940 г. вёска на-лiчвала 73 двары,  285 жыхароў; працавала пачатко-вая школа. А ў час Вялiкай Айчыннай вайны на вясковых палетках хавалiся два   адсту-   пiўшых салдата з Брэсцкай крэпасцi, але пазней яны былi схоплены фашыстамi i забiты. За дапамогу салдатам былi растраляны дзве сям`i Рагачукоў. У знак помсты партызаны забiлi старасту вёскi.

У 1949 г. 32 вясковыя гаспадаркi аб`ядналiся у калгас Iмя Мiчурына. Потым разам з вёскамi Корчыцы, Хадынiчы, Верхалессе i Альхоўка складалi калгас "Перамога". З 8.8.1959 г. - у Кобрынскiм раёне.

             Цяпер  вёска з`яуляецца брыгадай № 2 калгаса "Сцяг Перамогi", цэнтр якога зна-ходзiцца у в. Корчыцы. Ляхчыцы складаюцца з трох вулiц: Калгаснай, Кастрычнiц-кай i Пралетарскай. На  1.1.2003г.  - 72 двары,  у вёсцы пражывае 193 чалавек (прапісана 170: 62 пенсіянера, 66 працаздольных, 42 маладзей 18 год), самае распаўсюд-жаннае прозвiшча Назарук (35). Ляхчукi могуць карыс-тацца  бiблiятэкай, магазiнам i лазняй. У канцы 80-х гадоў каля вёскi было выкапана возера, якое зараз нажаль сухое. У 1991г.  Ляхчыцы былi газiфiкаваны. Вясной 2001 года у вёсцы былі заменены драўляныя слупы лiнii электраперадач на бетонныя.

   24.07.2003 г. быў адкрыты дом сацыяльных паслуг.

                    Ю.А.Барысюк Фаміліі

у вёсцы Ляхчыцы

1.      Назарук - 35

2.      Барысюк - 17

3.      Прыступчык - 14

4.      Сідарук - 11

5.      Рагачук - 10

6.      Мартынюк - 9

7.      Давідзюк - 6

8.      Леванюк, Тарасюк - 5

9.      Серафімовіч, Касцючык, Лянга, Дзяркач, Раманюк, Свідуновіч - 4

10. Пятручык, Панчук, Піліп-чук, Лукашэвіч, Марчук, Серадзюк, Палей,

       Семянюк  - 3

11. Какалюк, Карпук, Кулік, Харковіч, Шінкарук, Кузняцоў - 2

12.     Болтрык, Грабарава, Зварыкіна, Кіцель, Крась-ко, Дзераўнюк,  Мура-шова, Паплаўскі, Сама-рына, Сахарчук, Цяк - 1

Усяго - 183 чалавекі

         На 24.07.2003 года

Самы старэйшы жыхар:

Назарук

Філіп Фёдаравіч - 90 год.

Самы малады:

Семянюк

Віктар Анатольевіч

Ветэраны

Вялікай Айчыннай вайны:

Назарук Філіп Фёдаравіч,

Назарук Праскоўя Паўлаўна,

Раманюк Пётр Фёдаравіч

Ветэран вайны у Карэі:

Назарук Іван Васільевіч.

У 1563 г. сяло, 7 валок зямлі, у складзе Кобрынскай эканоміі ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска у Блоцкай (Балоцкай) воласці, 913 дзесяцін зямлі; у 1897 г. 38 двароў, 268 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска, 367 жыхароў, і аднайменны маёнтак, 13 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 40 дамоў, 214 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 73 двары, 285 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1949 г. 32 вясковыя гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Мічурына. На 1.1.1999 г. 72 двары, 204 жыхары, клуб, бібліятэка, магазін, баня, у складзе калгаса «Сцяг Перамогі».

Курган «Княжая Гара».

Дзве магілы ахвяр фашызму.

МАГДАЛІН, вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Магдалінскі».

У 1890 г. маёнтак у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Расійскай імперыі, уладанне С.Тумінскай і С.Закржэўскай, 214 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у маёнтку 31 жыхар, у 1905 г. 58 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 9 дамоў, 63 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. хутары Магдалін, 20 двароў, 90 жыхароў. У 1948 г. вёска; арганізаваны калгас «Новы шлях» (уступілі ў калгас усе 46 гаспадарак; старшыня П.Р.Каранчук). На 1.1.1999 г. 220 двароў, 580 жыхароў, будынак адміністрацыі калгаса, магазін, Дом культуры, бібліятэка, школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнік на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

МАЗІЧЫ (мясцовая назва Мазычы, Мазічы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 144 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні В.Брадзінскага, 68 дзесяцін зямлі, і М. Верашчакі, 187 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска (пры Палескай чыгунцы і р. Мухавец), 25 двароў, 186 жыхароў, хлебазапасны магазін, маёнтак, 6 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 229 жыхароў; у маёнтку 57 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 16 двароў, 120 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 43 двары, 198 жыхароў. На 1.1.1999 г. 41 двор, 79 жыхароў.

МАЗУРЫ, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1731 г. Мазуры, ці Беразіно, — маёнтак у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска ў Іласкай воласці, 49 двароў, 297 жыхароў, хлебазапасны магазін, 421,7 дзесяціны зямлі (1890). У 1905 г. 313 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 49 двароў, 269 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсавеце. У 1940 г. 401 жыхар. У 1949 г. арганізаваны калгас імя М.Астроўскага (старшыня М.Багачук). На 1.1.1999 г. 48 двароў, 75 жыхароў, магазін, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Вёска — радзіма камандзіра партызанскага атрада імя С.М.Кірава Брэсцкага партызанскага злучэння П.Н.Паплаўскага (1913—1943). Мемарыяльная дошка П.Н.Паплаўскаму ўстаноўлена на будынку магазіна ў 1975 г.

МАЗУРЫ, вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1897 г. у Прускаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 22 двары, 148 жыхароў, 116 дзесяцін зямлі (1890), хлебазапасны магазін. У 1905 г. 173 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 16 двароў, 118 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. 34 двары, 190 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1949 г. арганізаваны калгас імя А.Неўскага. На 1.1.1999 г. 86 двароў, 283 жыхары, пачатковая школа, у складзе аграфірмы «Беларусь».

МАЛЫШЫ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1717 г. сяло ў Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласці, 325,5 дзесяціны зямлі, маёнткі, уладанні А.Краскоўскага, 43 дзесяціны зямлі, і М.Маслевіча, 142 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы (4 вярсты ад Маскоўска-Брэсцкай чыгункі) 36 двароў, 242 жыхары, хлебазапасны магазін, у маёнтках 15 і 7 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 269 жыхароў, у маёнтках 26 і 11 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы,у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 39 двароў, 229 жыхароў, і фальварак, 7 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 57 двароў, 256 жыхароў, і былы фальварак, 3 двары, 30 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Светлы шлях» (старшыня П.Сюсюра). На 1.1.1999 г. 42 двары, 83 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрова.

МАЛЫЯ ЛЕПЯСЫ (мясцовая назва Малыя Лыпысы), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1890 г.  пасёлак у Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 85,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска (2 вярсты ад чыгункі Брэст — Бранск і р. Мухавец), 9 двароў, 67 жыхароў. У 1905 г.  71 жыхар. З 1921 г. у складзе  Польшчы, у Стрыгаўскай гміне  Кобрынскага павета Палескага ваяводства,  12 двароў, 74 жыхары. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г.  у Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г.  у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 18 двароў, 74 жыхары. У 1948 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг». На 1.1.1999 г. 15 двароў, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі».

МАЦЫ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

 Упамінаецца ў 1563 г. як в. Асавая ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 12 валок зямлі, 11 двароў. У 1742 г. у Вежацкім ключы Брэсцкай эканоміі, 12 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г.  Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 342,7 дзесяціны зямлі, пры вёсцы мелася 14 дзесяцін зямлі (уладальнік П.Кузьмун), і маёнтак, уладанне А.Малахоўскага, 414,5 дзесяціны зямлі (разам з фальваркам Глінянка і ўрочышчам Цямніца). У 1897 г. у вёсцы 52 двары, 339 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны, у маёнтку 12 двароў, 60 жыхароў. У 1905 г. вёска, 420 жыхароў, і маёнтак, 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска, 36 двароў, 181 жыхар. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. 67 двароў, 359 жыхароў. На 1.1.1999 г. 49 двароў, 101 жыхар, у складзе калгаса імя Дзімітрова.

МЕЛЬНІКІ (мясцовая назва Мэлныкы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

 У 1890 г. у Прускаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 182,2 дзесяціны зямлі, і маёнтак Мельнікі, ці Новыя Чаравачыцы, уладанне К. і І.Мазеўскіх, 771,5 дзесяціны зямлі (разам з фальваркамі Урсынава і Канцінава). У 1897 г. вёска, 18 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасны магазін, хутар і маёнтак, па 6 жыхароў у кожным. У 1905 г. у вёсцы 198 жыхароў, у маёнтку 14 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 18 двароў, 84 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 37 двароў, 195 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Фрунзе. На 1.1.1999 г. 12 двароў, 25 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча».

МЕЛЯНКОВА (мясцовая назва Мылыньково), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

 У 1563 г. у Вуглоўскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ. У 1890 г. у Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі вёскі). У 1897 г. Вуглы (Мелянкова) — вёска, 55 двароў, 316 жыхароў. У 1905 г. 382 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 61 дом, 279 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 388 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна» (старшыня М.Крываль). На 1.1.1999 г. 55 двароў, 119 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

МІНЯНКА (мясцовая назва Міненка), вёска ў Буховіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Звязда».

Упамінаецца ў 1599 г. У 1890 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 290,5 дзесяціны зямлі, пасёлак, 7,5 дзесяціны зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. 44 двары, 290 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня. У 1905 г. 352 жыхары. У 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 34 двары, 172 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 69 двароў, 246 жыхароў. У 1950 г. 42 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Куйбышава. На 1.1.1999 г. 83 двары, 180 жыхароў, магазін, клуб, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, сярэдняя школа, адміністрацыйны будынак калгаса «Звязда».

МУХАЎЛОКІ (мясцовая назва Муховлокы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1727 г. маёнтак у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Падалескай воласці, вёска, 320,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, 409 дзесяцін зямлі (уладанне М.Матноўскай). У 1897 г. у вёсцы 35 двароў, 228 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 6 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 285 жыхароў, у маёнтку 9 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска і асада 16 двароў, 80 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 33 двары, 177 жыхароў, і фальварак, 1 двор, 14 жыхароў, працавала пачатковая школа (пасля 1945 г. школа-сямігодка). На 1.1.1999 г. 38 двароў, 65 жыхароў, магазін, у складзе калгаса імя Мічурына.

Помнік на ўшанаванне памяці 12 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

МЯРНІЦА (мясцовая назва Мэрныця), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. У 1890 г. у Мураўёўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак, уладанне У.Багушэўскага, 324 дзесяціны зямлі, пусташ, уладанне Г.Прымачука, 17 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у маёнтку 3 двары, 25 жыхароў, у 1905 г. 2 маёнткі: 69 і 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска і калонія, 8 двароў, 58 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 12 двароў, 92 жыхары. На 1.1.1999 г. 15 двароў, 42 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрова.

МЯФЁДАВІЧЫ (мясцовая назва Мыфёдовычы), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Вядомы з XVI ст. як вёска Няхнедавічы (Нехведзевічы) у Бародзіцкай воласці Кобрынскага павета ВКЛ. Паводле інвентара Бародзіцкай воласці 1558 г., вёска займала 2-е месца ў воласці па колькасці жыхароў і прыносіла даходу 17,5 коп грошаў (з 1559 г. уладанне Віленскай капітулы). Да сярэдзіны XVIII ст. вёскі Мяфёдавічы і Бародзічы страцілі сваё гаспадарчае значэнне сярод іншых сёл воласці. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Антопальскай воласці, вёска, 1336,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне М.Любімавай, 264,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска, 82 двары, 561 жыхар, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 591 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 47 двароў, 297 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Гарадзецкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 601 жыхар. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Чкалава (старшыня Я.Якімчук). На 1.1.1999 г. 99 двароў, 180 жыхароў, магазін, клуб, бібліятэка, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

НАВАСАДКІ (мясцовая назва Новосадкы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1789 г. у Азяцкім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, вёска, 4 валокі зямлі, 8 двароў, 44 жыхары, бровар, карчма (на арэндзе з 1709). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска ў Верхалескай воласці, 9 двароў, 75 жыхароў, ветраны млын, 221 дзесяціна зямлі (1890). У 1905 г. 132 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 10 двароў, 60 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Верхалескім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 29 двароў, 106 жыхароў. На 1.1.1999 г. 18 двароў, 21 жыхар, у складзе калгаса «Сцяг Перамогі».

НАВАСЁЛКІ (мясцовая назва Новосілкы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1897 г. у Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 27 двароў, 174 жыхары, хлебазапасны магазін, 287,2 дзесяціны зямлі (1890). У 1905 г. 175 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 19 двароў, 89 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце. У 1940 г. 159 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну, у 1943 г., нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (32 двары) і расстралялі 67 вяскоўцаў. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Кутузава. На 1.1.1999 г. 18 двароў, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда».

Помнік на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.

НАВАСЁЛКІ (мясцовая назва Новосілкы), вёска, цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета і калгаса «Сцяг Леніна».

У 1563 г. упамінаюцца Навасельскія Баяры. У 1567 г. у Брэсцкім павеце ВКЛ, маёнтак, уладанне С.Стахорскага. У 1747 г. маёнтак, уладанне Я.Стахорскага. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло ў Верхалескай воласці, 50 двароў, 495 жыхароў, валасное праўленне, Міхайлаўская царква (захавалася да нашага часу), ветраны млын, піцейны дом. За 3 вярсты ад сяла знаходзіўся шклозавод Паўлопаль. У 1890 г. вёска і сяло. Сяло складалася з пасёлкаў: Крупчыцы, Хамяняты, Валынцы, Бурды, Заграбы і Яшчукі (1-е Навасёлкаўскае сельскае таварыства), 491 дзесяціна зямлі. Вёска складалася з пасёлкаў: Заграбы і Дзехцяры, Пацелі (2-е Навасёлкаўскае сельскае таварыства). Каля сяла і вёскі размяшчаліся 8 аднайменных маёнткаў, уладанні: У.Жыромскага (280 дзесяцін зямлі), П.Валіцкай (174 дзесяціны зямлі), Ю.Астраменцкага (44 дзесяціны зямлі), А.Фядзюшкі (52 дзесяціны зямлі), С.Сямашкі (172 дзесяціны зямлі), Р.Анцуты (30 дзесяцін зямлі), А.Баяроўскай (94 дзесяціны зямлі), В.Мыслоўскага (252 дзесяціны зямлі). У 1897 г. у сяле (6 пасёлкаў) 107 двароў, 665 жыхароў, валасное праўленне (Верхалескае), царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, урачэбны прыёмны пакой, крама; у вёсцы (2 пасёлкі) 27 двароў, 175 жыхароў, ветраны млын, піцейны дом. У 7 аднайменных маёнтках, уладаннях: Мыслоўскага, 2 двары, 3 жыхары; Валіцкіх, 2 двары, 12 жыхароў; Фядзюшкі, 5 жыхароў; Астраменцкага, 12 жыхароў; Ягакоўскага, 3 двары, 15 жыхароў; Сямашкі, 2 двары, 5 жыхароў; Задзірноўскага, 2 двары, 2 жыхары. У 1905 г. сяло, 820 жыхароў, і маёнтак, 42 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска і фальварак, 242 дамы, 1205 жыхароў. У 1930-я гады ў вёсцы працавалі школа і вячэрнія курсы. 3.8.1933 г. сяляне навакольных вёсак, якія ўдзельнічалі ў масавым паходзе на маёнтак памешчыкаў Малачэўскіх (в. Булькова, Жабінкаўскі раён) з мэтай прымусіць іх выплаціць запазычанасць сезонным рабочым, разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў і атакавалі будынак гміны ў в. Навасёлкі. З Брэста на дапамогу паліцэйскім прыбылі салдаты і атрады паліцыі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 286 двароў, 1409 жыхароў, няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандлёвай кропкай, паштовае аддзяленне, медпункт, сельсавет і інш. У 1948 г. у вёсцы пачалося будаўніцтва клуба; быў арганізаваны калгас імя Леніна, які аб’ядноўваў 14 гаспадарак, ён стаў першым калгасам у Дзівінскім раёне (старшыня калгаса І.А.Ніканчук). У лістападзе 1949 г. у калгас уступілі 125 гаспадарак. На 1.1.1999 г. 400 двароў, 926 жыхароў; будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, 2 магазіны, бальніца, амбулаторыя, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (дзейнічае музей), дзіцячы сад.

Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (1881).

Помнікі: у памяць сялянскага выступлення 1933 г., У.І.Леніну, двум савецкім воінам-сапёрам (на вясковых могілках), 22 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

НАВАСЁЛКІ (мясцовая назва Новосілкы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаюцца ў 1738 г. У 1897 г. у Мураўёўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 22 двары, 181 жыхар, 338 дзесяцін зямлі (1890). Сядзіба Навасёлкі налічвала 8 жыхароў. У 1905 г. вёска, 221 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 7 двароў, 47 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. 39 двароў, 177 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Молатава. На 1.1.1999 г. 21 двор, 29 жыхароў, у складзе калгаса імя Гагарына.

НЯТРЭБА (мясцовая назва Нэтрэба), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1897 г. у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак, 7 жыхароў. У 1907 г. 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска Нятрэба-Рачкі, 8 двароў, 50 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Акцябрскім, з 31.3.1959 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 74 жыхары. На 1.1.1999 г. 5 двароў, 7 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік».

ОР (мясцовыя назвы Ар, Гір), хутар у Дзівінскім сельсавеце.

У 1650 г. упамінаецца рака Ор. У 1890 г. у Макранскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, урочышча, 31,7 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска, 4 двары, 29 жыхароў. У 1905 г. вёска, 29 жыхароў, і хутар, 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 10 двароў, 74 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Ягмінаўскім, з 16.7.1954 г. у Дзівінскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 24 двары, 104 жыхары. У 1949 г. у вёсках Ор і Ягмінава створаны калгас імя 70-годдзя Сталіна. На 1.1.1999 г. 3 двары, 6 жыхароў, у складзе калгаса «Новае жыццё».

ОСА, вёска, цэнтр Осаўскага сельсавета і калгаса «Дружба народаў».

У 1668 г. у Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, сяло, 24 валокі зямлі (з сялом Барысаўка). У 1789 г. у Дзівінскім ключы той жа эканоміі, вёска, 16 двароў, карчма. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. 19.12.1795 г. вёска падаравана ва ўладанне нашчадкам генерал-фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, 168 жыхароў. У 1890 г. вёска ў Дзівінскай воласці, 1332,5 дзесяціны зямлі і маёнтак, уладанне Л.Гоха, 449,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 65 двароў, 397 жыхароў, прыпісная царква да Дзівінскай Успенскай царквы, у маёнтку 10 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 967 жыхароў, у маёнтку 10 жыхароў. 3 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 93 двары, 468 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Маларыцкім, з 25.12.1962 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 108 двароў, 661 жыхар, пачатковая школа, сельпо з 1 гандлёвай кропкай, пажарнае дэпо, сельсавет. У 1950 г. 60 вясковых гаспадарак аб’ядналіся у калгас «Савецкая Беларусь» (старшыня Д.Сергіевіч). На 1.1.1999 г. 169 двароў, 435 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа.

ОСАЎЦЫ (мясцовая назва Осовцы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. як урочышча. У 1897 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 6 уласніцкіх сядзіб, 46 жыхароў. Сярод сядзіб знаходзіўся дом лясного ахоўніка, 6 жыхароў. У 1905 г. урочышча, 61 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска і леснічоўка, 10 двароў, 88 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 10 двароў, 101 жыхар, магазін. У 1948 г. створаны калгас «30 гадоў Кастрычніка» (старшыня Абрамчук). На 1.1.1999 г. 36 двароў, 74 жыхары, у складзе калгаса «Леніна».

ПАВІЦЦЕ (мясцовая назва Повітьте), вёска, цэнтр Павіццеўскага сельсавета і саўгаса «Арэхаўскі».

У 1546 г. вёска ў Ратненскім павеце ВКЛ. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Лелікаўскай гміне Камень-Кашырскага павета Палескага ваяводства, вёска і хутар, 309 дамоў, 1651 жыхар. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 301 двор, 2328 жыхароў, маторны млын, пачатковая школа, сельсавет, магазін. У 1947 г. працавалі хата-чытальня, бальніца, сямігадовая школа. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага. На 1.1.1999 г. 767 двароў, 1982 жыхары, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі саўгаса, магазін, Дом культуры, 2 бібліятэкі (дзіцячая і дарослая), сталовая, сярэдняя школа.

Помнік архітэктуры: Прачысценская царква (1911).

Помнікі землякам, на магілах партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ПАДАЛЕССЕ (мясцовая назва Подоліссе), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1599 г. У 1890 г. у Падалескай воласці (цэнтр воласці ў в. Яромічы) Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 127,5 дзесяціны зямлі (разам з в. Плянта), пасёлак, 19 дзесяцін зямлі, і ваколіца, 178 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня. У 1905 г. 176 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр Падалескай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 32 двары, 176 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 51 двор, 157 жыхароў. На 1.1.1999 г. 31 двор, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога».

ПАДБЕР’Е, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1890 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 166 дзесяцін зямлі (разам з вёскамі Жухаўцы і Куксы), і ваколіца, 83 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 16 двароў, 103 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска, 128 жыхароў, і маёнтак, 11 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 17 двароў, 91 жыхар, і фальварак, 2 двары, 10 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 19 двароў, 120 жыхароў, і былы фальварак, 17 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны луч». На 1.1.1999 г. 42 двары, 94 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына.

ПАДЗЯМЕННЕ, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. Падзімная (Падзяменне), у Грушаўскім войтаўстве воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 15 валок зямлі, 15 двароў. У 1597 г. 8 валок зямлі сяла было перададзена мяшчанам г. Гарадзец. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. вёска ў Іласкай воласці, 74 двары, 681 жыхар, заезны двор. У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін, 1222 дзесяціны зямлі (1890). За 2 вярсты ад вёскі праходзіў Дняпроўска-Бугскі канал. У 1905 г. 835 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 48 двароў, 204 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсаветах. У 1940 г. 609 жыхароў. У 1949 г. 71 вясковая гаспадарка аб’ядналася ў калгас імя М.Ю.Лермантава (старшыня А.М.Нічык). На 1.1.1999 г. 52 двары, 78 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Помнік на ўшанаванне памяці 30 мірных жыхароў вёскі, якія былі расстраляны гітлераўскімі карнікамі.

ПАЛЯЦІЧЫ (мясцовая назва Полятычы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1559 г. маёнтак, ва ўладанні В.Ц.Варашылы. У 1563 г. сяло, у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканомі, 17 валок зямлі, 17 двароў, у 1597 г. у Батчынскім войтаўстве Кобрынскага староства, 17 валок зямлі, карчма. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска, 120 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладанне І.Рынкевіча, 542,5 дзесяціны зямлі (з лесам у Пружанскім павеце). У 1897 г. 13 двароў, 115 жыхароў, хлебазапасны магазін, былая карчма (3 жыхары), у маёнтку 32 жыхары. У 1905 г. вёска, 131 жыхар, і маёнтак, 22 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы 17 двароў, 143 жыхары, у фальварку 4 двары, 38 жыхароў. У 1922 г. у вёсцы была створана падпольная камуністычная арганізацыя. Ячэйкі падпольшчыкаў дзейнічалі ў вёсках Батчы, Варатынічы, Іласк, Корчыцы, Тэўлі і інш. У 1925 г. жыхары вёскі ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрыне, 25.2.1931 г. — у дэманстрацыі ў гонар Міжнароднага дня беспрацоўных, 8.11.1931 г. — у дэманстрацыі ў в. Літвінкі і інш. У 1935—1937 гг. у в. Паляцічы размяшчаўся Кобрынскі РК КПЗБ. Жыхары вёскі І.Какала, Г.Смольскі, Р.Глек у розны час з’яўляліся сакратарамі Кобрынскіх райкомаў КПЗБ і КСМЗБ. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 37 двароў, 187 жыхароў, і былы маёнтак, 4 двары, 12 жыхароў. У былым маёнтку быў арганізаваны калгас імя Варашылава. У 1947 г. калгас адноўлены (старшыня калгаса С.М.Трус); абслугоўваўся Кобрынскай МТС. На 1.1.1999 г. 92 двары, 288 жыхароў, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі».

Вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны, помнік на ўшанаванне памяці чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1920 г. у баях каля вёскі.

ПАТРЫКІ, вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1559 г. сяло і маёнтак Патрыкавічы ў Кобрынскім павеце ВКЛ, уладанні Я.С.Мрочкавіча са стрыечнымі братамі. У 1563 г. у Патрыкаўскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі, сяло, 21 валока зямлі, 21 двор. У 1597 г. у Кобрынскім старостве, 21 валока зямлі, з якіх 1 валока вольная была аддадзена пушкару Кобрынскага замка. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі, 2 валокі зямлі ў ёй аддадзены пану Урбанскаму, 1,3 валокі — пану Ягалкоўскаму. У 1742 г. сяло, 14 валок зямлі, і маёнтак Патрыкі (ці Мрочкі). У 1786 г. у сяле 21 валока, 175 маргоў зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у  Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска, 256,5 дзесяціны зямлі, у Прускаўскай воласці. Побач з вёскай знаходзіліся 4 аднайменныя маёнткі, уладанні: К.Савіцкага, 149 дзесяцін зямлі; К. Масальскага, 251,5 дзесяціны зямлі; М.Няцэцкага, 72 дзесяціны зямлі; К.Радавіцкай, 600 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 32 двары, 202 жыхары, хлебазапасны магазін, ветраны млын з жылым домам (11 жыхароў), у 4 маёнтках — 28, 45, 4 і 29 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы меліся: ахоўны дом № 16 Патрыкі, 5 жыхароў; старожка Патрыкі, 3 жыхары. У 1905 г. існавалі: вёска, 232 жыхары, будка пры шашы, 5 жыхароў, 4 маёнткі — 16, 21, 23 і 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 19 двароў, 158 жыхароў, і 4 фальваркі, 5 двароў, 41 жыхар. У 1930-я гады працавала школа, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 53 двары, 300 жыхароў, пачатковая школа, і былыя 4 маёнткі Патрыкі, 27 двароў, 190 жыхароў. На 82 га тэрыторыі былых маёнткаў арганізавана прыгарадная гаспадарка Кобрынскага гарпрамхарчгандлю. У 1947 г. дзейнічаў саўгас «Патрыкі» (дзяржпітомнік), у 1948 г. арганізаваны калгас імя 17 Верасня. На 19.9.1948 г. калгас налічваў 55 гаспадарак, 40 коней, 31 павозку, 34 плугі, 52 бараны, 5 конных малатарань, каля 195 га ворыўнай зямлі (старшыня калгаса К.Р.Грынюк). На 1.1.1999 г. 171 двор, 470 жыхароў, клуб, бібліятэка, магазін, школа-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, у складзе аграфірмы «Беларусь».

Помнік на ўшанаванне памяці 34 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ПАЎЛАВА, вёска ў Залескім сельсавеце.

У 1890 г. у Залескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак, уладанне С.Семянюк, 100 дзесяцін зямлі. У 1897 г. уладальніцкая сядзіба Паўлава (Ганчараўшчызна), 10 жыхароў, жылы дом той жа назвы, 4 жыхары. У 1905 г. маёнтак, 16 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, фальварак. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. хутары Паўлава Рачкі, 6 двароў, 30 жыхароў. На 1.1.1999 г. 2 двары, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Суворава.

Надмагілле В.Нічыпаровіча (1637).

ПЕРАЛЕССЕ (мясцовая назва Пэрэліссе), вёска ў Осаўскім сельсавеце.

У 1897 г. у Макранскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, пасёлак, 2 двары, 10 жыхароў. Побач праходзіў гандлёвы шлях Дзівін — Макраны і знаходзілася казённая лясная дача. У 1905 г. урочышча Перавессе, 10 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Осаўскім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Маларыцкім, з 25.12.1962 г. у Кобрынскім раёнах. У 1940 г. хутары Перавессе, 32 двары, 177 жыхароў. На 1.1.1999 г. 27 двароў, 61 жыхар, у складзе калгаса «Дружба народаў».

6 магіл мясцовых жыхароў і савецкага воіна, расстраляных фашыстамі ў 1942 г.

ПЕРКІ (мясцовая назва Пэркі), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1563 г. у Патрыкаўскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло Пірковічы, 16 валок зямлі, 16 двароў. У 1597 г. сяло, 16 валок зямлі, карчма (1 валока зямлі), млын на р. Трасцяніца (40 маргоў зямлі пры сяле). У 1742 г. у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі, сяло Перкі, ці Пірковічы, 16 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 187,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне В.Палубінскага, 380,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 25 двароў, 174 жыхары, хлебазапасны магазін; у маёнтку 36 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы існаваў дом аховы № 17 Перкі, 5 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 198 жыхароў, у маёнтку 30 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска і фальварак, 10 двароў, 80 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. у вёсцы 37 двароў, 215 жыхароў, крама, у былым маёнтку 5 двароў, 25 жыхароў; у дарожнай будцы 4 жыхары. На 1.1.1999 г. 36 двароў, 106 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь».

ПЕСКІ (мясцовая назва Пыскы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце, цэнтр аграфірмы «Беларусь».

Упершыню ўпамінаюцца ў 1563 г. як урочышча Чаравачыцкага двара. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. У 1742 г. сяло, 19 валок зямлі, у 1795 г. 13 двароў, 87 жыхароў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласці, 519,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. 55 двароў, 400 жыхароў, хлебазапасны магазін. Каля р. Мухавец знаходзіўся дом аховы пры плаціне № 5, 6 жыхароў. У 1905 г. вёска, 429 жыхароў, і плаціна Пескі, 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 16 дамоў, 83 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Пескаўскага сельсавета, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. 107 двароў, 464 жыхары, нафтавы млын, няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандлёвай кропкай, хата-чытальня, сельсавет, арганізаваны калгас імя Сталіна (37 гаспадарак, 270 га ворыва, 3 фермы). У 1948 г. у вёсцы арганізаваны калгас «8 Сакавіка». На 1.1.1999 г. 246 двароў, 744 жыхары, амбулаторыя, Дом культуры, бібліятэка, 2 кафэ, сярэдняя школа.

Гістарычны камень-валун.

Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Радзіма ўдзельніка нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі, камандзіра аднаго з партызанскіх атрадаў на Жытоміршчыне ў Вялікую Айчынную вайну С.К.Тура (мемарыяльная дошка С.К.Туру ўстаноўлена ў 1974 г. на будынку школы).

ПЕСЦЯНЬКІ (мясцовая назва Пэстэнькы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1563 г. у Якаўчыцкім войтаўстве Вежацкай воласці Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло Песценчычы, 15 валок зямлі, 15 двароў. У 1597 г. у Церабесаўскім войтаўстве Вежацкай воласці, сяло, 15 валок зямлі, 2 засценкі. У 1742 г. сяло ў Вежацкім ключы Брэсцкай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласці, 458,7 дзесяціны зямлі, і аднайменны хутар, уладанне С.Цяльшэўскага, 653 дзесяціны зямлі (разам з маёнткам Глінянка і ўрочышчам Красналескі). У 1897 г. 49 двароў, 327 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, у 1905 г. 357 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 15 двароў, 77 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. 65 двароў, 275 жыхароў. На 1.1.1999 г. 28 двароў, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі».

ПЕЦЬКІ (мясцовая назва Пэтькы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1668 г. фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі. Універсал Міхаіла Казіміра Паца вызваляў сялян ад ваенных пабораў і пастою войска. У 1747 г. камісарскі дэкрэт зацвердзіў размежаванне зямель фальварка Пецькі з вёскамі Патрыкі і Хідры. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Верхалескай воласці, 447,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. 42 двары, 258 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска, 339 жыхароў, аднайменны маёнтак, 4 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 22 двары, 121 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Хідрынскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Пецькаўскага сельсавета, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары Пецькі, 85 двароў, 251 жыхар. У 1946 г. вёска, працавалі пачатковая школа, драмгурток. У 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан Беларусі» (аб’ядноўваў 44 гаспадаркі). На 1.1.1999 г. 102 двары, 273 жыхары, магазін, бібліятэка, у складзе калгаса «Зара».

ПЛАШЧЫНЫ (мясцовая назва Плошчыны), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1897 г. у Казішчанскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 12 двароў, 94 жыхары, 60 дзесяцін зямлі (1890). У 1905 г. 98 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 19 дамоў, 86 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Засімскім, з 16.7.1954 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 17 двароў, 99 жыхароў. На 1.1.1999 г. 1 двор, 1 жыхар, аблсельгасбуд.

ПЛОСКАЕ (мясцовая назва Плоскэ), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1563 г. у Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 3 валокі зямлі. У 1597 г. у Сялецкім войтаўстве Кобрынскага староства. У 1669 г. польскі кароль Міхал выдаў пацверджанне прывілея на сяло Брэсцкаму езуіцкаму калегіуму. У 1751 г. сяло Брэсцкага ваяводства, уладанне езуітаў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Блоцкай (Балоцкай) воласці, вёска, 186,5 дзесяціны зямлі, 2 аднайменныя маёнткі, уладанні нашчадкаў Медушэўскай, 70 дзесяцін зямлі, і Міцкевіча, 199 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 23 двары, 145 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, у маёнтку 6 жыхароў. У 1905 г. вёска, 262 жыхары; маёнтак, 14 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска і фальварак, 14 дамоў, 51 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. і з 18.12.1972 г. у Хідрынскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 28 двароў, 126 жыхароў. На 1.1.1999 г. 72 двары, 190 жыхароў, магазін, у складзе калгаса «Зара».

ПЛЯНТА, вёска ў Астроміцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Леніна.

У 1890 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 127,5 дзесяціны зямлі (разам з в. Падалессе), і 3 маёнткі: Плянта, уладанне М.Ховен, 2772 дзесяціны зямлі (разам з фальваркам Стрыі); Плянта-Куліноўская, уладанне Б.Грынявіцкага, 56 дзесяцін зямлі; Плянта-Вінцэнтава, уладанне нашчадкаў М.Лянчыцкага, 148 дзесяцін зямлі; 2 фальваркі Плянта, уладанні В.Бухавецкага, 136 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Кулінкоўшчына), і Э.Эйсымонт, 104 дзесяціны зямлі. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі 2 дамы для батракоў, 22 жыхары; лясная ахова, 11 жыхароў; 3 фальваркі, 48, 8 і 16 жыхароў. У 1905 г. маёнтак, 58 жыхароў і лесапільны завод, 23 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; калонія, 51 двор, 309 жыхароў, і фальварак, 7 жыхароў. У 1931 г. у Плянце працавала жаночая школа (4 настаўніцы), быў пабудаваны Народны дом, у якім размясцілася зала са сцэнай, чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары Плянта 1-я i 2-я, 50 двароў, 324 жыхары; пасёлак, 3 двары, 30 жыхароў; магазін, пачатковая школа, абласная школа трактарыстаў. На 1.1.1999 г. 117 двароў, 347 жыхароў, магазін, клуб, бібліятэка.

Помнік на магіле партызан брыгады імя Чапаева І.А.Грабенчука і В.П.Вайцюка, якія загінулі ў баях каля вёскі ў 1943 г., ён ушаноўвае таксама памяць 44 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ (мясцовая назва Прылукы Вылыкы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У XVI ст. маёнтак і сяло ў Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1559 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні М.Лазаровіча з братамі. У 1571 г. сяло Прылукі, каралеўская маёмасць у Брэсцкім ваяводстве. У 1669 г. кароль польскі Міхал Вішнявецкі пацвердзіў прывілей на сяло Брэсцкаму езуіцкаму калегіуму. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Залескай воласці, вёска, 137,2 дзесяціны зямлі, і 3 маёнткі, уладанні А.Манцэвіча, 649,5 дзесяціны зямлі (разам з фальваркам Асташава); І.Урсын-Нямцэвіча, 188,5 дзесяціны зямлі (разам з фальваркам Асташава); С.Скіндэра, 59,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 16 двароў, 121 жыхар, хлебазапасны магазін; у пасёлку Наваселіцы (Прылукі) 13 двароў, 97 жыхароў, на хутары Асташава (Прылукі) 36 жыхароў; у 2 маёнтках Прылукі 4 жыхары. У 1905 г. вёска, 144 жыхары, маёнтак, 95 жыхароў, і фальварак, 5 жыхароў. З 1921 г. вёска Прылукі Вялікія ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 11 двароў, 60 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. 22 двары, 102 жыхары. У 1948 г. арганізаваны калгас імя Чапаева. На 1.1.1999 г. 23 двары, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына.

ПРЫЛУКІ МАЛЫЯ, вёска ў Залескім сельсавеце.

З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 14 двароў, 98 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. 34 двары, 117 жыхароў. На 1.1.1999 г. 5 двароў, 11 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава.

ПТУШКАФАБРЫКА, пасёлак у Батчынскім сельсавеце.

Заснаваны ў 1962 г. разам з птушкафабрыкай. На 1.1.1999 г. 202 двары, 707 жыхароў, птушкафабрыка Кобрынскага рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапром», дзіцячы сад, клуб, бібліятэка.

РАЧКІ (мясцовая назва Рачкы), вёска ў Залескім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. У 1796 г. маёнтак у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1897 г. у Іласкай воласці, пасёлак Рачок (Нятрэба), 3 двары, 33 жыхары. У 1905 г. у Гарадзецкай воласці, урочышча, 30 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, калонія Рачкі, 7 двароў, 53 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. На 1.1.1999 г. 10 двароў, 14 жыхароў, на тэрыторыі Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.

РУДЗЕЦ ВЯЛІКІ (мясцовая назва Рудэць Вылыкый), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. Вялікая Рудца ў Вуглоўскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Гарадзецкай воласці, вёска, 968,5 дзесяціны зямлі (разам з пасёлкам Жукі), пасёлак, 92 дзесяціны зямлі, і 2 аднайменныя маёнткі, уладанні А.Штэра, 2100,2 дзесяціны зямлі (разам з калоніяй Дзюрдзюўка), і Б.Снежкі-Блоцкага, 674 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёскі: Рудзец 1-ы, 33 двары, 214 жыхароў, хлебазапасны магазін; Рудзец 2-і, 44 двары, 257 жыхароў; выселак Рудзец (Вугал), 5 жыхароў. У 2 маёнтках 13 і 42 жыхары. У 1905 г. вёска, 520 жыхароў, маёнткі, 6 і 20 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 33 двары, 136 жыхароў, і фальварак, 2 двары, 18 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Гарадзецкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 284 жыхары. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Шчорса (старшыня Кулік). На 1.1.1999 г. 29 двароў, 67 жыхароў, магазін, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

РУДЗЕЦ МАЛЫ (мясцовая назва Рудэць Малый), вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1563 г. Малая Рудца ў Вуглоўскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце. З 1921 г. вёска Малы Рудзец у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 33 двары, 162 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Гарадзецкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 357 жыхароў. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Катоўскага. На 1.1.1999 г. 27 двароў, 48 жыхароў, у калгасе-камбінаце імя Дзяржынскага.

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях з гітлераўцамі.

РУХОВІЧЫ (мясцовая назва Руховычы), вёска ў Дзівінскім сельсавеце.

У 1563 г. у Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 11 валок зямлі. У 1597 г. у Сялецкім войтаўставе. У 1747 г. маёнтак у Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткамі Луцкага езуіцкага калегіума Балоты і Стрыгава. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. у Блоцкай (Балоцкай ) воласці, вёска, 59 двароў, 395 жыхароў, 1649 дзесяцін зямлі (на 1890), хлебазапасны магазін. У 1905 г. 512 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска, 77 двароў, 398 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. у Хабовіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пачатковая школа. У 1950 г. 35 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю.Лазарчук). На 1.1.1999 г. 96 двароў, 225 жыхароў, магазін, клуб, школа, у складзе калгаса імя Кутузава.

РЫБНА, вёска ў Кісялевіцкім сельсавеце.

У 1897 г. у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 57 двароў, 372 жыхары, 475,5 дзесяціны зямлі (1890), хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны. У 1905 г. 444 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 41 двор, 272 жыхары. У 1930-я гады ў вёсцы працавалі школа і чытальня. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кісялевіцкім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 120 двароў, 534 жыхары, і пасёлак, 15 жыхароў. У 1949 г. 36 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Світанне» (старшыня Б.В.Дрык). На 1.1.1999 г. 122 двары, 332 жыхары, у складзе калгаса «Світанне».

РЫНКІ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

У 1563 г. Рымкі ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 12 валок зямлі, 12 двароў (сярод іх лаўнік Ш.Рымковіч з сынамі). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. Рынкі ў Мураўёўскай воласці, маёнтак, уладанне Карыбут-Дашкевіча, 712 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Залессе і ўрочышчам Асавіца), і ўрочышча, уладанне М.Каліша, 4 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у маёнтку 4 двары, 43 жыхары. У 1905 г. 18 жыхароў. У 1921 г. фальварак, у складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства; 3 двары, 5 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 25 двароў, 162 жыхары. На 1.1.1999 г. 15 двароў, 19 жыхароў, сярэдняя школа, у складзе калгаса «1 Мая».

РЭЧЫЦА, вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1597 г. упамінаецца рака Рэчыца. У 1668 г. у Палескім ключы Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 28 валок зямлі, належала Дзівінскаму касцёлу. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1897 г. вёска ў Казішчанскай воласці, 12 двароў, 79 жыхароў, 81 дзесяціна зямлі (1890). У 1905 г. налічвала 79 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, ваколіца, 17 двароў, 91 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Засімскім, з 16.7.1954 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 41 двор, 109 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну, у верасні 1942 г., нямецкія карнікі спалілі вёску (45 двароў) і загубілі 33 яе жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Панамарэнкі (старшыня Ц.Анішчук). На 1.1.1999 г. 8 двароў, 10 жыхароў, на тэрыторыі аблсельгасбуда.

Помнік на месцы загубы жыхароў вёскі, ён таксама ўшаноўвае памяць партызан брыгады імя В.І.Чапаева (базіравалася ў раёне вёскі).

СЛАЎНАЕ, вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. У 1890 г. у Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 74 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне К.Карклінскага, 52 дзесяціны зямлі. У 1897 г. 12 двароў, 100 жыхароў; хлебазапасны магазін, у маёнтку 4 жыхары. У 1905 г. вёска, 127 жыхароў, і маёнтак, 4 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 21 двор, 135 жыхароў, фальварак, 7 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Казішчанскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 32 двары, 175 жыхароў. На 1.1.1999 г. 16 двароў, 23 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына.

СМАЛЯРНЯ, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1921 г. у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польшчы, вёска, 7 двароў, 22 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 134 жыхары. У 1949 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Ракасоўскага. На 1.1.1999 г. 18 двароў, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда».

Помнік на магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СОЎПЛІ ( мясцовая назва Совплі), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1563 г. У 1890 г. у Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі). У 1905 г. вёска, 132 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 15 двароў, 89 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 124 жыхары. У 1950 г. арганізаваны калгас імя 12 Сакавіка (старшыня В.Соўпель). На 1.1.1999 г. 8 двароў, 28 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

СТАРАДУБЦЫ, вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1563 г. У 1890 г. у Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі). У 1897 г. вёска Вуглы (Старадубцы), 28 двароў, 177 жыхароў. У 1905 г. 218 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 34 двары, 183 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 231 жыхар. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы свет» (26 гаспадарак, старшыня І.А.Нінінчук). На 1.1.1999 г. 36 двароў, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава.

СТАРАЯ ТЭМРА, вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

У 1793 г. у Кобрынскай пушчы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, урочышча, 12 валок 15 маргоў зямлі. Паводле прывілея апошняга вялікага князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзілася ва ўладанні М.Іскры (на 50 гадоў). З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Зелаўскай воласці, пушча, уладанне Г.Цімафеевай, 369 дзесяцін зямлі, маёнтак (Тэмра-Лука), уладанне П.Шыраева, 1016 дзесяцін зямлі, хутар А.Лук’яненкі. У 1897 г. існавалі: пасёлак Тэмра, 5 двароў, 44 жыхары, 2 аднайменныя выселкі, 3 двары, 15 жыхароў, выселкі Тэмра (Бярэзіна), 6 жыхароў, і Тэмра (Горкі 2-я), 5 жыхароў, пасёлкі Тэмра 1-я (Бярэзіна), 4 двары, 22 жыхары, і Тэмра 2-я (Бярэзіна), 7 двароў, 35 жыхароў. У 1905 г. 2 фальваркі, 22 жыхары, і пасёлак, 151 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Зелаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 2 фальваркі і вёска, 24 двары, 162 жыхары. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне (Астроміцкі сельсавет). У 1940 г. вёска Старая Тэмра, 340 жыхароў. У 1949 г. 26 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны сцяг». На 1.1.1999 г. 38 двароў, 62 жыхары, магазін, у складзе племзавода «Дружба».

З артыкула А.Юдчыца ў «Народнай газеце» за 22—24 лютага 1997 г.

СТАРАЯ ТЕМРА

Есть деревушка с таким запоминающимся названием в Кобринском районе.

Среди вековых лесов, которые шумят и сегодня.

Среди бескрайних некогда болот, которых уже нет, они осушены.

Там когда-то погибали последние разрозненные повстанческие отряды Кастуся Калиновского.

Деревушка — менее пятидесяти хозяйств.

Никто не помнит, была ли здесь когда-нибудь нога журналиста.

И вот «Народная газета» доехала и сюда.

Жители деревни просили заместителя главного редактора «Народной газеты» сфотографироваться вместе с ними. Я с удовольствием принял это предложение. Вот он — снимок на добрую память о добрых людях…

Эти люди пережили многое.

Лапотную дореволюционную нищету.

Такую же «нищимницу» и бесправие до сентября 1939 года.

Пережили войну. Когда днем приходили полицаи и говорили: «Ну, вы, холуи партизанские, доставайте самогон и кумпяки». А ночью заявлялись партизаны и требовали: «Ну, вы, прихвостни полицейские, доставайте самогон и полендвицы».

Они пережили затем добровольно-принудительную коллективизацию и последовавшую затем работу за трудодни — «за палочки». Некоторые из нынешних жителей деревни пережили переселение с хуторов, когда подвыпившие сельские активисты забавы ради приходили и бесцеремонно драли соломенные крыши.

Все пережила Старая Темра.

И все, что есть сегодня в Старой Темре  — бригаде совхоза «Дружба», — создано трудолюбивыми руками людей, которых вы видите на этих снимках.

Одни из них теперь могут только содержать свое хозяйство. Другие еще ходят «в совхоз». В этой бригаде совхоза «Дружба» есть небольшая фермочка, десяток лошадей, есть посевные площади. Рабочие руки нужны.

Старая Темра живет каждодневным трудом ради дня завтрашнего.

Трудно всем.

Но никто не стонет, не причитает.

Нам задавали в деревне вопросы типа «Как там чувствует себя наш Президент?» Вопросов о самочувствии самых яростных противников Президента не было. В Старой Темре будто и не заметили, что прежний парламент прекратил свое существование.

Грустно говорить об этом, но лесная деревушка становится все тише и тише — меньше здесь свадеб, крестин.

Есть уже дома, в которых никто не живет.

Есть дома с красными звездочками, из которых ушли навеки бывшие фронтовики и партизаны.

Есть почтовые ящики, в которые почтальон не положит газету или письмо.

Остался только сельмаг — как некий единственный культурный центр, место встреч и общения.

И все-таки — живет Старая Темра, лесная глубинная деревушка в Кобринском районе.

Дымят привычно комины.

По вечерам приветливо светятся в хатах окна.

Слушают люди радио, смотрят телевизоры — ждут добрых новостей.

Дай Бог тебе только хороших новостей — лесная, грибная, ягодная деревушка с незабываемым названием Старая Темра.

СТАСЮКІ (мясцовая назва Стасюкы), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

 У 1742 г. у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, сяло, 47 маргоў зямлі. У 1786 г. 3 валокі 38 маргоў зямлі. У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 2 двары, 14 жыхароў. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласці, 681 дзесяціна зямлі. У 1897 г. 39 двароў, 340 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын. У 1905 г. 321 жыхар. У 1921 г. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 24 двары, 145 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Казішчанскім, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. 50 двароў, 248 жыхароў. На 1.1.1999 г. 35 двароў, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына.

СТРЫГАВА (мясцовая назва Стрыгово), вёска ў Тэвельскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Дзімітрова.

 Упершыню ўпамінаецца ў 1513 г. У 1747 г. маёнтак Луцкага езуіцкага калегіума ў Брэсцкім ваяводстве ВКЛ, меліся бровар і карчма. У 1773 г. фальварак, у 1774 г. маёнтак, паводле прывілея апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, уладанне О.Чыжа. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У вайну 1812 г., 13.8.1812 г., каля в. Стрыгава 38-ы егерскі полк рускай арміі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Аўстра-саксонцы панеслі значныя страты і адступілі. У 1886 г.сяло, цэнтр воласці, 73 двары, 656 жыхароў, валасное праўленне, царква, школа, піцейны дом. У 1890 г. у сяле 737,5 дзесяціны зямлі, у маёнтку (уладанне І.Пузіна), 841 дзесяціна зямлі. У 1897 г. у маёнтку Стрыгава 107 жыхароў, у сяле 118 двароў, 825 жыхароў, прыходская царква, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе вучыўся 61 хлопчык, у 1892/93 г. — 51 хлопчык, 2 дзяўчынкі, у 1905/06 г. — 67 хлопчыкаў, 7 дзяўчынак. У 1905 г. у сяле 1032 жыхары, у маёнтку 102 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска і фальварак, 115 двароў, 559 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 11.8.1959 г. у Тэвельскім сельсавеце. У 1940 г. вёска, 140 двароў, 795 жыхароў, пошта, пачатковая школа, магазін, хата-чытальня, сельсавет. У 1948 г. у вёсцы працавала хата-чытальня, арганізаваны калгас «Новае жыццё», з 1949 г. у калгасе імя Дзімітрова (старшыня Ф.Я.Яўчук). На 1.1.1999 г. 223 двары, 590 жыхароў, адміністрацыйны будынак калгаса, 2 магазіны, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы сад, баня, кафэ, сярэдняя школа.

Помнікі: у гонар 150-годдзя перамогі над напалеонаўскімі войскамі, на брацкай магіле савецкіх воінаў, на магіле лётчыка В.М.Пятуніна, які загінуў у баі з гітлераўцамі ў 1944 г.

Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СТРЫІ, вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

У 1563 г. Стрыевічы, у Астрамецкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 27 валок зямлі, з якіх 2 вольныя, асочніцкія, 27 двароў. У 1597 г. сяло Стрыева (Стрыі) у Лягатаўскім войтаўстве, каля

р. Рэчыца, меўся млын. Сяло Стрыевічы Астрамецкага войтаўства налічвала 27 валок зямлі і знаходзілася ва ўладанні З.Газельфа. У 1741 г. сяло Стрыі ў Кобрынскай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні, вёска, 1 двор, 5 жыхароў. У 1890 г. у Падалескай воласці, вёска, 631,2 дзесяціны зямлі, і фальварак, уладанне М.Ховена, 2772 дзесяціны зямлі (разам з маёнткам Плянта). У 1897 г. у вёсцы 73 двары, 322 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня, у маёнтку 34 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 470 жыхароў, у маёнтку 17 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 57 двароў, 270 жыхароў, калонія, 7 двароў, 55 жыхароў. У

1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Засімскім, з 16.7.1954 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 107 двароў, 494 жыхары, і былы фальварак, 10 жыхароў. На 1.1.1999 г. 70 двароў, 190 жыхароў, бібліятэка, у складзе калгаса «Звязда».

СУХОЎЧЫЦЫ (мясцовая назва Суховчыці), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1563 г. Суховічы ў Патрыкаўскім войтаўстве Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 20 валок зямлі, 20 двароў. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы той жа эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Прускаўскай воласці, вёска, 274,5 дзесяціны зямлі, маёнтак, уладанне Р.Мікутовіч, 305 дзесяцін зямлі, і ваколіца, 158 дзесяцін зямлі (разам з ваколіцай Паеўшчызна, розныя ўладальнікі). У 1897 г. у вёсцы 28 двароў, 220 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку 17 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 226 жыхароў, у маёнтку 22 жыхары, народнае вучылішча, у якім у 1905/06 навучальным годзе вучыліся 31 хлопчык, 7 дзяўчынак. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 16 двароў, 106 жыхароў, і фальварак, 6 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 50 двароў, 215 жыхароў, і былы маёнтак, 3 двары, 12 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1947 г. дзейнічала адноўленая пачатковая школа, у 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан» (22 гаспадаркі). На 1.1.1999 г. 38 двароў, 105 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь».

СЯЛЕЦ (мясцовая назва Сэлэць), вёска ў Залескім сельсавеце.

У 1563 г. у Сялецкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 25 валок зямлі, з якіх 1 валока (вольная) была аддадзена войту Г.Азашэвічу; 23 двары. У 1597 г. сяло, 25 валок зямлі, засценак (37 маргоў), карчма. У 1571 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст сваім дэкрэтам надаў вольнасці зямянам маёнтка Сялец у Кобрынскай эканоміі. У 1786 г. 25 валок 22 маргі зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Залескай воласці, вёска, 474,5 дзесяціны зямлі, у 1897 г. 56 двароў, 384 жыхары, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны. У 1905 г. 454 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 20 двароў, 135 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 92 двары, 376 жыхароў. На 1.1.1999 г. 100 двароў, 247 жыхароў, магазін, у складзе калгаса імя Суворава.

ТУРНАЯ, вёска ў Залескім сельсавеце.

У 1637 г. Турная (Турны, ці Млынары), у Брэсцкім ваяводстве, маёнтак, 20 маргоў зямлі. У 1786 г. у маёнтку 47 маргоў зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Залескай воласці, вёска, 498 дзесяцін зямлі, маёнтак, уладанне Н.Сабанскай, 609 дзесяцін зямлі, пасёлак, 45,5 дзесяціны зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. вёска, 84 двары, 566 жыхароў, хлебазапасны магазін, мыза Турна, 8 жыхароў, і дом для паромнай пераправы Турная (Замлыны) пры р. Мухавец, 16 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 571 жыхар, у маёнтку 15 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 20 двароў, 143 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Закросніцкім, з 16.7.1954 г. у Залескім сельсаветах. У 1940 г. 99 двароў, 417 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы з восені 1941 г. да красавіка 1944 г. дзейнічалі антыфашысцкі камітэт і з 12.8.1943 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. падпольная камсамольская арганізацыя (у канцы 1943 г. — 17 членаў). У баях з гітлераўцамі ў раёне вёскі ў 1943—1944 гг. загінулі партызаны атрадаў імя А.В.Суворава і І.І.Арлова (партызанская брыгада імя В.І.Чапаева). У 1948 г. арганізаваны калгас імя Калініна (70 гаспадарак, старшыня С.М.Лукашук). На 1.1.1999 г. 47 двароў, 92 жыхары, магазін, тэрыторыя Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.

Помнікі: у гонар падпольшчыкаў, і на брацкай магіле партызан, які ўшаноўвае таксама памяць 42 жыхароў вёсак Закросніца, Прылукі, Рачкі, Турная, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме Ц.М.Краўчука, аднаго з кіраўнікоў падполля.

ТЭЎЛІ (Тэвелі, мясцовая назва Тэвлі), вёска, цэнтр Тэвельскага сельсавета і калгаса імя Гагарына.

Вядомы з XVI ст. У 1566 г. кобрынскі староста С.А.Давойна, троцкі кашталян А.Валовіч і іншыя падпісалі ліст на заснаванне ў Тэўлях царквы Святога Дзмітрыя, царкве надалі 2 валокі зямлі. У 1679 г. у Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 50 валок зямлі. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі. У 1724 г., паводле інвентарнага апісання сяла, царква валодала 1 валокай зямлі (вольнай). У 1764 г. сяло, дзейнічала уніяцкая царква. У 1786 г. вёска ў Тэвельскім ключы той жа эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. сяло ў Мураўёўскай воласці, 26 двароў, 283 жыхары, 2 царквы (адна з іх, Успенская, пабудаваная ў 1872 г., захавалася да нашага часу), школа, піцейны дом, станцыя Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. У 1888 г. Тэвельскі праваслаўны прыход налічваў 1506 вернікаў. У 1890 г. сяло, 306,5 дзесяціны зямлі, хутар, уладанне А.Дзяконскага, 390 дзесяцін зямлі. Побач з сялом знаходзіліся: маёнтак, уладанне К.Высоцкага, 325 дзесяцін зямлі (разам з хут. Шляг), і сядзібы В.Снігурскага (24 дзесяціны зямлі), Л.Нямцэвіча (42 дзесяціны зямлі), О.Саковіча (26,5 дзесяціны зямлі), О.Стржалкоўскага ( 11 дзесяцін зямлі), А.Акунеўскага (10,5 дзесяціны зямлі). У 1897 г. у сяле 42 двары, 313 жыхароў, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, заезны двор і піцейны дом (пры Тэвельскім гандлёвым тракце, 3 жыхары), чыгуначная станцыя (7 двароў, 53 жыхары), 2 царквы, прычтавая сядзіба (12 жыхароў), народнае вучылішча (3 жыхары). У 2 выселках Тэўлі 2 двары, 21 жыхар, у 6 аднайменных сядзібах 72 жыхары; у фальварку 20 жыхароў, у маёнтку 5 двароў, 51 жыхар. У Тэвельскім народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе вучыліся 51 хлопчык, 11 дзяўчынак, у 1892/93 г. — 48 хлопчыкаў, 4 дзяўчынкі; у 1905/06 г. — 49 хлопчыкаў, 11 дзяўчынак. У 1905 г. сяло, 410 жыхароў, паштовая станцыя, 8 жыхароў, чыгуначная станцыя, 62 жыхары, 7 маёнткаў, 95 жыхароў. У 1-ю сусветную вайну, у жніўні 1915 г., каля вёскі ішлі баі рускай арміі з войскамі кайзераўскай Германіі. У час савецка-польскай вайны 1920 г. у баях каля вёскі з польскімі войскамі загінулі 50 чырвонаармейцаў. З 1921 г. у складзе Польшчы ў Мацясаўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, вёска, 62 двары, 473 жыхары, і калонія, 3 жыхары. У 1931 г. цэнтр гміны таго ж павета. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Тэвельскага сельсавета. У 1940 г. у вёсцы 120 двароў, 758 жыхароў, нафтавы і газагенератарны млыны, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, ветпункт, сельпо з гандлёвай кропкай, сельсавет, фельчарска-акушэрскі пункт, чыгуначная станцыя. У 1949 г. 36 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава (старшыня Г.П.Каліш). На 1.1.1999 г. 250 двароў, 624 жыхары, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса імя Гагарына, 2 магазіны, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, школа-сад.

Помнікі архітэктуры — Успенская царква (1872), Дзмітрыеўская царква (1881).

За 0,5 км ад вёскі знаходзяцца Вайсковыя могілкі, там пахаваны 200 салдат рускай арміі, якія загінулі ў 1-ю сусветную вайну, а таксама 50 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1920 г., на іх магілах устаноўлены надмагіллі. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

УШКАВІЦА (мясцовая назва Ушковыця), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. У 1890 г. у Прускаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 71,2 дзесяціны зямлі, маёнтак, уладанне А.Апацэвіча, 105 дзесяцін зямлі, і ваколіца, 122 дзесяціны зямлі (разам з ваколіцай Патрыкі). У 1897 г. у маёнтку 8 жыхароў, ва ўрочышчах Лаза, Масмышчы, Пральня 11 жыхароў. У 1905 г. вёска, 167 жыхароў, маёнтак, 25 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 9 двароў, 56 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10. 1940 г. у Пескаўскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 29 двароў, 142 жыхары. У 1949 г. 26 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна (старшыня І.Дзмітрук). На 1.1.1999 г. 51 двор, 138 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь».

ФРУКТОВЫ, пасёлак у Батчынскім сельсавеце.

На 1.1.1999 г. 126 двароў, 384 жыхары, бібліятэка, школа, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі».

ХАБОВІЧЫ (мясцовая назва Хабовычы), вёска ў Дзівінскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Кутузава.

У 1563 г. у Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 17 валок зямлі. У 1597 г. у Сялецкім войтаўстве Кобрынскага староства, карчма. У 1724 г. у Брэсцкай эканоміі, 29 валок зямлі. У 1789 г. у складзе Дзівінскага ключа той жа эканоміі, вёска, 29 валок 40 маргоў зямлі, 47 двароў, 260 жыхароў, карчма. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Блоцкай (Балоцкай) воласці, сяло, 2350,2 дзесяціны зямлі, і царква, 60 дзесяцін зямлі. Пры сяле В.Дзембскі валодаў 4 дзесяцінамі зямлі. У 1888 г. Хабовіцкі праваслаўны прыход налічваў 1148 вернікаў. У 1897 г. сяло (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Кобрын — Дзівін), 76 двароў, 551 жыхар, Пакроўская царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, піцейны дом. У 1905 г. 670 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 143 двары, 741 жыхар. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 184 двары, 852 жыхары, пачатковая школа, магазін, сельсавет. У 1949 г. 22 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Молатава (старшыня М.С.Місюк). На 1.1.1999 г. 255 двароў, 713 жыхароў, адміністрацыйны будынак калгаса імя Кутузава, магазін, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя і філіял музычнай школы, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая.

Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1899).

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ХАДЫНІЧЫ (мясцовая назва Ходынычы), вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце.

У 1567 г. у Брэсцкім павеце ВКЛ, маёнтак, уладанне Р. і М.Кульневічаў (у 1565 г. С. і Д.Кульневічаў). Пазней К.Хадыніцкі завяшчаў маёмасць Лепясоўскаму праваслаўнаму манастыру. У 1667 г. С.Табенскі на чале свайго атрада здзейсніў набег на маёнтак, але быў паранены манахамі і памёр. Брэсцкі падсудак Праздзецкі апраўдаў манахаў, аднак у хуткім часе сам таксама разрабаваў маёнтак. Пасля хадайніцтва Кляменція Трызны, архімандрыта Віленскага Свята-Духаўскага манастыра, быў атрыманы каралеўскі ліст з загадам Праздзецкаму і Табенскім вярнуць маёмасць манахам. Галоўны Літоўскі трыбунал вырашыў справу на карысць манастыра (1679). З 1691 г. да 1740 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні лепясоўскіх базыльян. Пазней зноў узніклі спрэчкі за маёмасць паміж манахамі і панамі Слаўкамі і Пухальскімі. Суд вырашыў справу на карысць апошніх. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Верхалескай воласці, вёска, 1774 дзесяціны зямлі, пасёлак, 179,5 дзесяціны зямлі, і 2 маёнткі, уладанне С.Мар’яновіча (399,5 дзесяціны зямлі) і А.Любімава (186 дзесяцін зямлі). У 1897 г. у вёсцы 40 двароў, 274 жыхары, царква на могілках, хлебазапасны магазін, у ваколіцы 15 двароў, 76 жыхароў, у маёнтках Хадынічы-Шаўчука 8 жыхароў, Хадынічы-Мар’яновіча 10 жыхароў, Хадынічы-Маціюка 14 жыхароў, ветраны млын. У 1905 г. вёска, 302 жыхары, маёнтак, 10 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 59 двароў, 308 жыхароў, і 2 фальваркі, 3 двары, 26 жыхароў. У 1930-я гады працавала школа. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Верхалескім, з 30.10.1959 г. у Навасёлкаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 95 двароў, 489 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1949 г. 17 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня У.П.Мікалаюк). На 1.1.1999 г. 115 двароў, 258 жыхароў, магазін, клуб, бібліятэка, у складзе калгаса імя Чкалава.

ХІДРЫ (мясцовая назва Хыдры), вёска, цэнтр Хідрынскага сельсавета і калгаса «Зара».

У 1563 г. у Патрыкаўскім войтаўстве Чаравачыцкага двара, сяло, 22 валокі зямлі, 20 двароў. Акрамя таго, сялянам належалі 15 лясных валок зямлі і 7 валок — на сенажаць і патрэбы замкавыя. У 1597 г. сяло, 22 валокі зямлі, карчма. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Верхалескай воласці, хутары, 124,5 дзесяціны зямлі, уладальнікі Скаўронскі і Задарноўскі. У 1897 г. вёска, 63 двары, 432 жыхары, хлебазапасны магазін, дробязная крама. У 1905 г. 413 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. і з 18.12.1972 г. цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 99 двароў, 436 жыхароў, магазін, хата-чытальня, пачатковая школа, сельсавет. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Сталінскай канстытуцыі (40 гаспадарак). На 1.1.1999 г. 284 двары, 812 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Зара», 2 магазіны, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спартыўны комплекс з басейнам, сярэдняя школа.

  Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, ён ушаноўвае таксама памяць 37 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ХУДЛІН, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1499—1500 гг. У 1563 г. Ходлін, у Грушаўскім войтаўстве Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 16 валок зямлі, 13 двароў, з іх 3 гаспадары-буднікі (на Палессі развозчыкі тавараў). У 1786 г. у Брэсцкай эканоміі, сяло, 16 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Зелаўскай воласці, сяло, 360,5 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне І.Мітрашэўскага, 276 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска (пры паштовым шляху Кобрын — Пінск і лініі Палескіх чыгунак), 67 двароў, 420 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, маёнтак, 11 двароў, 72 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 483 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 31 двор, 192 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. у вёсцы 109 двароў, 372 жыхары, пачатковая школа, кааператыўны магазін, сельсавет, арганізаваны калгас імя 6-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР (55 коней, 80 галоў буйной рагатай жывёлы). У 1949 г. 52 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Шверніка. На 1.1.1999 г. 51 двор, 116 жыхароў, магазін, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Кобрыншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны М.Ц.Шыша (загінуў у баі ў 1942 г.). У 1974 г. на ўшанаванне памяці Шыша ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

ЧАЛІШЧАВІЧЫ (мясцовая назва Чэлышчовычы), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце.

У 1563 г. у Вугольскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 14 валок зямлі, 9 двароў. Сяло знаходзілася сярод балот і забалочаных месцаў, валокі даваліся сялянам астраўкамі па ўрочышчах ці «рэзанымі» валокамі. У 1747 г. у Гарадзецкім ключы Кобрынскай эканоміі, маёнтак. У 1786 г. у Брэсцкай эканоміі, сяло, 15 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Гарадзецкай воласці, вёска (складалася з 4 пасёлкаў: Забалацце, Вялічкавічы, Залескі і Добрае), 383,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. выселак (Ляйцова), 5 жыхароў, ветраны млын, і вёска, 37 двароў, 239 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 у вёсцы 418 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 49 двароў, 228 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 277 жыхароў. На 1.1.1999 г. 34 двары, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

ЧАРАВАЧЫЦЫ (мясцовая назва Чырыватычы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

У 1417 г. упамінаецца царква Параскевы Пятніцы ў в. Чаравачыцы. Вядомы з XV ст. у Кобрынскім княстве ВКЛ як уладанне князёў Кобрынскіх. У 1454 г. вотчынны маёнтак князя Сямёна Раманавіча. Княгіня Ульяна (жонка князя) завяшчала свой палац Чаравачыцы і сяло Грушава з сялянамі дачцэ Ганне (жонка Ф.У.Бельскага). 22.8.1495 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр сваім лістом пацвердзіў князёўне гэта ўладанне. З 1532 г. у Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны. У 1563 г. цэнтр Чаравачыцкай воласці Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі. Дзейнічалі Пятніцкая царква, працавалі 2 млыны, налічвалася 20 агароднікаў (яны мелі па 13 маргоў зямлі), 15 гаспадарак дворных. У 1724 г. Чаравачыцы — цэнтр аднайменнага ключа ў Кобрынскай эканоміі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1886 г. у Прускай воласці, вёска, 1 двор, 8 жыхароў, валасное праўленне. За 0,5 вярсты знаходзіліся 2 царквы, праваслаўная капліца, школа. У 1888 г. Чаравачыцкі праваслаўны прыход налічваў 3228 вернікаў. У 1890 г. сядзіба Бендзюгі-Чаравачыцы, 499,2 дзесяціны зямлі; сяло Чаравачыцы — 74,5 дзесяціны зямлі, маёнтак Чаравачыцы, уладанне Г.Смарагдавай, 93,5 дзесяціны зямлі (разам з маёнткам Ангоціна, 11 жыхароў у 1897 г.). У 1897 г. сяло, 5 двароў, 43 жыхары, царква, народнае вучылішча, царква на могілках, піцейны дом; 1-я Бендзюга Чаравачыцы — сядзіба Р.Кодла, 7 двароў; 2-я Бендзюга Чаравачыцы — сядзіба Р.Глінскага, 13 жыхароў; 3-я Чаравачыцы Пад-Бендзюгі, сядзіба Прускаўскага валаснога праўлення, 8 жыхароў; 4-я Чаравачыцы — старожка пры пераправе цераз р. Мухавец, 1 жыхар. У Чаравачыцкім народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе вучыліся 64 хлопчыкі, 4 дзяўчынкі, у 1892/93 г. — 64 хлопчыкі, 10 дзяўчынак; у 1905/06 г. — 40 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак. У 1905 г. сяло, 30 жыхароў, і маёнтак, 12 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства,  вёска, 6 двароў, 36 жыхароў, і фальварак, 12 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 12 двароў, 70 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну, у 1943 г., нямецкія карнікі расстралялі 56 вяскоўцаў, а вёску (18 двароў) спалілі. Пасля вайны вёска адноўлена. На 1.1.1999 г. 27 двароў, 67 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча».

Помнік на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.

ЧАРНІЧНАЕ (мясцовая назва Чэрнычэ), вёска ў Тэвельскім сельсавеце.

Упамінаецца ў 1563 г. У 1890 г. у Гарадзечанскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1905 г. вёска Чарнічна, 60 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзечанскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 10 двароў (6 з іх незаселены), 16 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Пружанскім раёне, з 12.10.1940 г. у Гарадзецкім сельсавеце. На 1.1.1999 г. 5 двароў, 7 жыхароў, у складзе калгаса імя Гагарына.

ШАМЯТОЎКА (мясцавая назва Шэметывка), вёска ў Астроміцкім сельсавеце.

З 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. у Іласкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 255 жыхароў. У 1949 г. 23 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава (старшыня М.Я.Селівончык). На 1.1.1999 г. 112 двароў, 312 жыхароў, магазін, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, сярэдняя школа, у складзе калгаса «Праўда».

Помнік на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў Вялікую Айчынную вайну.

ШУРЫ, вёска ў Гарадзецкім сельсавеце.

У 1897 г. у Іласкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 11 двароў, 71 жыхар, 77 дзесяцін зямлі (1890). У 1905 г. 69 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 6 двароў, 19 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. у Грушаўскім, з 21.1.1961 г. у Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 66 жыхароў. На 1.1.1999 г. 9 двароў, 11 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага.

ШЫПОВІЧЫ, вёска ў Батчынскім сельсавеце.

У 1563 г. у Шыповіцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, сяло, 47 валок зямлі, 44 двары. У 1597 г. у Кобрынскім старостве, сяло, 47 валок зямлі, засценак, 11 маргоў зямлі. У 1679 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы. Паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Яна III Сабескага, Ф. і Э.Умястоўскія атрымалі 8,2 пустой валокі зямлі сяла. У 1786 г. у Кобрынскай эканоміі, сяло, 47 валок зямлі. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Прускаўскай воласці, вёска, 154,2 дзесяціны зямлі, і маёнтак, уладанне К. і П.Сцярпінскіх, 210 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 51 двор, 381 жыхар, 2 хлебазапасныя магазіны, у маёнтку 9 жыхароў. У 1905 г. 425 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 26 двароў, 155 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, чытальня, харавы гурток. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Батчынскім сельсавеце. У 1940 г. хутары, 59 двароў, 284 жыхары. На 1.1.1999 г. вёска, 64 двары, 179 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча».

ЯГАЛКІ (мясцовая назва Яголкы), вёска ў Хідрынскім сельсавеце.

У 1559 г. маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ, уладанне С.Слібоўскага. Паводле вайсковага перапісу 1567 г., маёнтак шляхецкага роду Кісловічаў. У 1631 г. у Брэсцкім ваяводстве. У 1749 г. Ягалкі называлі таксама Кіслыя, Верхава, Кружына і Хадынічы. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. у Прускаўскай воласці, вёска, 66 дзесяцін зямлі, маёнтак, уладанне Р.Кяскевіча, 130 дзесяцін зямлі, і ваколіца, 329,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. вёска, 11 двароў, 80 жыхароў, выселак, 4 жыхары, маёнтак, 5 жыхароў, 3 ваколіцы, 89 жыхароў. У 1905 г. ваколіца, 85 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 26 двароў, 147 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Хідрынскім, з 16.7.1954 г. у Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. 35 двароў, 169 жыхароў. На 1.1.1999 г. 1 двор, 1 жыхар, у складзе калгаса «Зара».

ЯРОМІЧЫ (мясцовая назва Еромычы), вёска ў Батчынскім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1599 г. У 1886 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 11 двароў, 131 жыхар, 201 дзесяціна зямлі (на 1890), школа. У 1897 г. 29 двароў, 174 жыхары, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, Падалескае народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе вучыліся 64 хлопчыкі, у 1892/93  г. — 63 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у 1905/06 г. — 69 хлопчыкаў, 9 дзяўчынак. У 1905 г. 178 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я гады працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсавеце. У 1940 г. 60 двароў, 188 жыхароў, МТС, няпоўная сярэдняя школа, сельпо, магазін, хата-чытальня, паштовае аддзяленне, амбулаторыя, сельсавет. У 1949 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Свабода» (старшыня Р.М.Давыдзюк). На 1.1.1999 г. 271 двор, 840 жыхароў, магазін, дзіцячы сад, амбулаторыя, бібліятэка, у складзе калгаса «Перамога».

Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (1784) з цаглянай брамай.

Магіла ахвяр фашызму.

ЯЎСІМАВІЧЫ (мясцовая назва Еўсымовычы), вёска ў Буховіцкім сельсавеце.

Упамінаюцца ў 1707 г. У 1897 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, вёска, 58 двароў, 393 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня, 380 дзесяцін зямлі (1890), побач знаходзіліся ваколіца Яўсімавічы і Жукаўцы, 204 дзесяціны. У 1905 г. 447 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 36 двароў, 187 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. у Буховіцкім сельсаветах. У 1940 г. 63 двары, 298 жыхароў. На 1.1.1999 г. 93 двары, 245 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда».

В.М.Князева.