Кобрынскія мастакі на мяжы стагоддзяў

З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны

На Кобрыншчыне, багатай гістарычным асяродзем, спалучылася сваеасаблівая мастацкая традыцыя. Яшчэ ў сярэднявеччы кобрынскаму майстру-ювеліру  па загаду каралевы Боны Сфорцы была дадзена майстэрня. Архітэктурнае убранства горада Кобрына 18-19 ст. увайшло нават у падручнікі па гісторыі культуры Беларусі. Кобрынскія мастакі згуртаваліся у 1950-70 г.г. вакол невялічкага выставачнага залу ў парку Суворава. Там намаганнямі дырэктара парка Вымаркава Мікалая Нікіціча ладзіліся выставы, адзначаліся лепшыя творы, была і крытыка ў раённай газеце. А. Блоцкі, І. Дарафейкін, С. Васілеўскі, Л. Доўбуш (будучы галоўны мастак Брэсцкага драматычнага тэатра) - гэта выдатныя мастакі тых гадоў.

Сваеасаблівай кухняй для падрыхтоўкі кадраў творчых прафесій з'явілася адкрытае ў 1982 г. Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае тады вучылішча, а сёння каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. Узрошчвае маладыя таленты і народная студыя выяўленчага мастацтва пры Кобрынскім доме творчасці юных пад кіраўніцтвам А. Р. Зуброва. З'ехаўшыеся з розных куткоў краіны мастакі заўсёды імкнуліся арганізавацца у творчае аб'яднанне. Так, две выставы "Варыянта" з'явіліся першай пробай творчага  аб'яднання мастакоў на Кобрыншчыне. Сёння ў горадзе жыве і працуе 50 мастакоў розных узростаў, кірункаў творчай дзейнасці і ўзроўня мастацтва. З 1996 г. работы Кобрынскіх мастакоў дэманструюцца ў Кобрынскім музеі імя Суворава. З 2000 г. мастацкая народная галерэя  "Бона Сфорца" пры Кобрынскам ГДК аб'яднала мастакоў Кобрыншчыны і плённа працуе з імі ў асветніцка-мастацкім накірунку. Арганізацыяй творчых выстаў мастакоў аналізам іх твораў займаецца кіраўнік галерэі мастастацтвазнаўца Шахалевіч В. С.

Абрамаў Генадзь Сямёнавіч н. у. 1947 г. у г. Ельня, Смаленскай вобл. Расія. Закончыў мастацкі факультэт Смаленскага педагагічнага інтытута (1970 г.) Працаваў выкладчыкам  у ПТВ №105 народных мастацкіх промыслаў. Алейны жывапіс, рэалістычны стыль з тэндэнцыямі дэкаратыўнай выразнасці. Адчуваецца ўплыў стылістычных пошукаў савецкага жывапісу 20 х гадоў.

Абуховіч Ігар Яўгенавіч н. у 1962 г. у г. Піткяранта, Карэлія. Закончыў мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інтытута (1989 г.) Алейны жывапіс і акварэль у стылі рэалізму. Развівае традыцыі рэалiстычнага краявіда.

Баранкевіч Сяргей Віктаравіч н. у. 1958 г, у. г. п. Глуск Магілёўскай вобл. Закончыў мастацкі факультэт Хабараўскага педагагічнага інтытута (1980 г.) З 1983 г. жыве і працуе ў г. Кобрыне. Працаваў выкладчыкам і майстрам у ПТВ 105 народных мастацкіх промыслаў, мастаком у парку ім. Суворава. Творы пераважна графічныя ў тэхніцы акварэлі, алейны жывапіс у стылі рэалізму з традыцыяй рускага краявіда. Кераміст. Персанальная выстава ганчарных вырабаў у музеі імя Суворава (1992 г.)

Белячкова Людміла Сцяпанаўна н.у 1961 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага раёна. Закончыла Бабруйскае прафісійна-тэхнічнае вучылішча (1980 г.) Алейны жывапіс у рэалістычнам стылі ў сувенірнам абліччы.

Данілюк Анатолій Мікалаевіч н. у 1950 у г. Кобрын. Закончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжэнера-будаўнічага інстытута 1973 г. Алейны жывапіс у традыцыях беларускага рэалізму. Акварэльная графіка. Аўтар помніка да 700-годдзя   г. Кобрына

Дземідовіч Васіль Мікалаевіч н. у 1961 г. у в. Пузі Бярозаўскага р-на. Закончыў Кобрынскае ПТВ 156 нароных мастацкіх промыслаў (1984 г.) Закончыў мастацкі факультэт Віцебскага педінстытута (1991 г.) Рэзчык па дрэву, алейны жывапіс у рэалістычным стыле. Стваральнік і ўдзельнік выставы навучэнцаў і майстроў ПТУ НМП №105 на ВДНХ у Маскве (1990 г.) У 1990 г. узнагароджаны срэбраным медалём ВДНХ за скульптурную кампазіцыю "Народныя умельцы" і пано "Мой родны кут". З 2003 г. дырэктар Кобрынскага вышэйшага мастацкага каледжа.

Дзенісюк Віталь Аляксеевіч н. у 1961 г. у в. Гарадзец Кобрынскага р-на. Закончыў Кобрынскае ПТВ №156 нароных мастацкіх промыслаў (1984 г.) Алейны жывапіс працуе ў традыцыях рамантычнага краявіда.

Зосімава Людміла Мікалаеyна н. у 1958 у г. Кобрына. Закончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1979 г.) і факультэт станкавага жывапісу Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута (1984 г). Алейны жывапіс і графіка ў традыцыі беларускага рэалізму.

Зуброў Анатоль Рыгоравіч н. у 1949 г. у г. Кобрыне. Закончыў факультэт станкавага жывапісу Завочнага народнага універсітэта мастацтваў імя Крупскай (1971 г.) З 1974 г.-кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва пры Кобрынскім доме творчасці юных. Алейны жывапіс стыль рэалізму.

Івашка Аляксандр Уладзіміравіч н. у 1960 г. у в. Знаменка Брэсцкага р-на. Закончыў Кобрынскае ПТВ 156 народных мастацкіх промыслаў. Разьба па дрэве. (1984 г.) З 1992 г. яго працы набывае Бресцкі краязнаўчы музей. Алейны жывапіс, развівае традыцыі бресцкай мастацкай школы у жанры краявіда.

Калеснікаў Валянцін Лявонцьіевіч н. у 1937 г. у г. Кобрыне. Каля 20-ці гадоў працаваў аператарам, фотакарэспандэнтам у газеце "Камуністычная праца", з 1978 г. мастаком-афарміцелем пры РДК, з 1980 г. па 1993 г. у гарадскім парку імя Суворава. Афармляў краязнаўчыя музеі у в. Навасёлкі і Барысаўка Кобрынскага р-на, музей Суворава ў г. Гларусе (Швейцарыя 1994-1995 г.) Алейны жывапіс у рэалістычным стылі.

Калеснікаў Алег Валянцінавіч н. у 1960 г. у г. Кобрыне. Закончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжэнера-будаўнічага інстытута (1981 г.) Алейны жывапіс у рэалістычнам стылі.

Кордзік Пётр Геогіевіч н. у 1957 г. у г. Кобрыне. Закончыў архітэктурны факультэт Растоўскага інжэнера-будаўнічага інстытута (1985 г.) Разьба па дрэве. Аўтар праэкта помніку "Воінам-інтэрнацыяналістам"

Касцюк Сяргей Віктаравіч н. у г. Кобрыне. (1977 г.). Вучыцца на факультэце станкавага жывапісу Мінскага мастацкага вучылішча. Алейны жывапіс. Развівае традыцыі мінскай мастацкай школы.

Марэцкі Васіль Аляксеевіч н. у 1964 г. у г. Душанбэ Таджыкістан. Закончыў мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інтытута (1989 г.) Алейны жывапіс і графіка ў рэалістычным стылі у традыцыі віцебскай мастацкай школы. Плённа займаецца мастацкім фота ў жанры гарадскога краявіда (выстава "Беларт" г . Брэст 2001 г.)

Марозаў Генадзь Іванавіч н. у 1935 г. у г. Старая Руса Наўгародскай вобл. Расія. Закончыў Ленінградскае мастацкае вучылішча імя Сярова (1959 г.) Графік, працуе ў тэхніцы акварэлі, прафесійная рэалістычная манера ў рускай мастацкай традыцыі.

Плотнікаў Сяргей Веніямінавіч н. у 1963 г. у п. Узін Белацаркоўскага р-на Кіеўскай вобл. Украіна. Закончыў мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інтытута (1989 г.) Алейны жывапіс і графіка ў тэхніцы акварэлі,  у стылі рэалізму з уплывам мадэрнізму.

Панасюк Валянціна Іванаўна н. у 1958 у г. Кобрыне Закончыла Бабруйскае прафісійна-тэхнічнае вучылішча (1980 г.) Алейны жывапіс у стылі рэалізму.

Рахлей Аляксандр Іванавіч н. у 1960 г. у г. Кобрыне. Закончыў Кобрынскае ПТВ 156 нароных мастацкіх промыслаў (1984 г.)  мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інтытута (1989). Алейны жывапіс, працуе у традыцыях рамантычнай тэматычнай карціны.

Салівончык Барыс  Аляксандравіч н. у 1960 г. у г. Нававалынск Валынскай вобл Украіна. Закончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1980 г.). Алейны жывапіс у рэалістычнай манеры з элементамі мадэрнізму.

Скарга Наталля Яўгенаўна н. у 1976 г. у г. Кобрыне. З 3-га класа агульна адукацыйнай школы вучылася ў дзіцячай мастацкай студыі. Закончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1995 г.) Вучыцца на мастацкім факультэце Віцебскага педагагічнага інтытута. Алейны жывапіс у рэалістычнай манеры у традыцыі  мінскай мастацкай школы.

Трафімаў Віталь Леанідавіч н.у 1973 г. у г. Кобрыне. Закончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1995 г.), Мінскую акадэмію мастацтваў (2000 г.). Алейны жывапіс у традыцыях мінскай мастацкай школы. Мастак тэлефільмаў (серыял  "Скорая помощь" і інш.)

Усік Фёдар Парфёнавіч н.у 1932 г. у Пружанскім р-не. Закончыў Магілёўскае культпрасветвучылішча (1957 г.) Удзельнік Вялікай Айчыннай Вайны, падзеі якой адлюстроўвае ў сваіх творах. Алейны жывапіс у стылі наіўнага рэалізму.

Шыла Аляксандр Іванавіч н. у 1963 г. у в. Блізная Пружанскі р-н. Скончыў Кобрынскае вучылішча НХП №156, роспісь па дрэву ў 1986 г. Алейны жывапіс і графіка ў рэалістычнай манеры.

Шымко Аляксей Іванавіч н. у 1934 г. у г. Кобрыне . Закончыў факультэт станкавага жывапісу завочнага народнага універсітэта мастацтваў імя Крупскай (1959 г.), мастацкі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна факультэт ТГВМ(1964 г.). Алейны жывапіс і акварэль у стылі наіўнага рэалізму. Стваральнік тонкага лірычнага Кобрынскага краявіда.

Чыквін Уладзімір Мікалаевіч н. у 1959 г. у г. Высокае Камянецкага р-на. Закончыў мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інтытута (1985 г.) Працаваў выкладчыкам і майстрам разьбы па дрэву ў ПТВ 105 народных мастацкіх промыслаў. Працаваў выкладчыкам на мастацкам факультэце Брэсцкага педагагічнага універсітэта. Алейны жывапіс і графіка у рэалістычным стылі у традыцыі віцебскай мастацкай школы. У скульптуры развівае формаўтваральныя традыцыі 20 - х гадоў прошлага стагодзя.

Яроха Аляксей Аляксеевіч н. у 1952 г. у г.Чугуеў Харкаўскай вобл. Украіна. Закончыў Чугуеўскую мастацкую школу (1969 г.) З 1989 г. жыве у Кобрыне. З 1993 г. вядзе гурток "Малюнак, жывапіс, разьба па дрэве" У Кобрынскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Працуе ў тэхніцы акварэлі, майстар рэалістычнага краявіда.

Мастацтвазнаўца Шахалевіч В.С.