Эканоміка ў 1990—2001 гг.

1945 - Да нашых дзён

Сельская гаспадарка

Аграпрамысловы комплекс раёна складаюць 27 калгасаў, 2 камунальныя унiтарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства  «Дружба», рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарча-прамысловае прадпрыемства «Кобрынская птушкафабрыка», а таксама прадпрыемствы, якiя абслугоўваюць  аграпрамысловы комплекс: адкрытыя акцыянерныя таварыствы (ААТ) «Кобрынская Сельгастэхнiка», «Кобрынскi Райаграснаб», «Кобрынскае раённае аб‘яднанне «Сельгасхiмiя» i мiжгаспадарчыя арганiзацыi:  раённая станцыя па барацьбе з хваробамi жывёл, райветлабараторыя, семянная iнспекцыя, аграхiмлабaраторыя, вучэбны камбiнат. У раёне маецца 30 фермерскiх гаспадарак, за якiмi замацавана 594 га зямлi.

Землi сельскагаспадарчага карыстання займаюць 100 366 га, у тым лiку ворнай зямлі – 55 345, бал сельгасугоддзяў 29,0, ворнай зямлі – 30,7.

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вытворчасць збожжа, цукровых буракоў. Вырошчваюць бульбу, лён-даўгунец, кармавыя культуры, агародніну.

Удзельная вага жывёлагадоўлi ў валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi складае 48%,  раслiнаводства 52%. На 1.1.2002 г. шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 52 галавы, у т.л. кароў 16,7 галоў. Шчыльнасць свiней на 100 га ворнай зямлі – 37,6 галоў.

Вытворчасць валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi ў супараўнальных цэнах у 2001 г. склала 23 454,6 млн. рублеў, да ўзроўню 2000 г. — 105,8%. 

Прамысловасць

Сёння на тэрыторыi раёна знаходзіцца 26 прамысловых прадпрыемстваў,  якія прадстаўляюць такiя галіны прамысловасцi як: хiмiчная i нафтахiмiчная, машынабудаванне i металаапрацоўка, лясная, дрэваапрацоўчая i цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая, палiграфiчная.

На прамысловых прадпрыемствах  раёна працуе каля 7 700 чалавек.

Аб’ём вытворчасцi прамысловай прадукцыi за 2001 г. у дзеючых цэнах склаў 49640,9 млн. рублёў, спажывецкiх тавараў – 37531 млн. рублёў. Прадпрыемствамi раёна пастаўлена ў 2001 г. на экспарт прадукцыi на сумму 13 353,6 тыс. долараў ЗША.

Прамысловыя прадпрыемствы пастаўляюць прадукцыю на экспарт у  Расiю, Германiю, Чэхiю, Лiтву, Латвiю, ЗША, Францыю, Нiдэрланды, Польшчу, Бельгiю.

А.Д.Белабрыўчык