Падпольныя райкомы

1941 - 1945

АНТОПАЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (верасень 1943 — 12.7.1944)

У верасні 1943 г. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б накіраваў у Антопальскі раён сакратаром райкома КП(б)Б А.І.Хромаву. У канцы студзеня 1944 г., калі па накіраванні ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ у раён прыбылі П.С.Сідарук у якасці інструктара райкома КП(б)Б і С.В.Кераў — сакратар падпольнага райкома ЛКСМБ, паводле распараджэння сакратара падпольнага абкома КП(б)Б С.І.Сікорскага быў укамплектаваны падпольны райком партыі. Ён базіраваўся ў партызанскім атрадзе  імя С.М.Кірава (камандзір С.Ц.Шыш, камісар Р.Я.Рэва), які дзейнічаў асобна. У склад райкома ўваходзіў таксама камісар партызанскай брыгады імя Я.М.Свярдлова Р.А.Дудко.

Склад падпольнага райкома КП(б)Б

Сакратар — Хромава Аляксандра Іванаўна (верасень 1943 — 12.7.1944).

Члены райкома: Дудко Рыгор Андрэевіч (студзень 1944 — 12.7.1944), Рэва Рыгор Якаўлевіч (студзень 1944 —12.7.1944), Кераў Сяргей Васільевіч (студзень 1944 —12.7.1944), Сідарук Праскоўя Сямёнаўна (студзень 1944 —12.7.1944).

Члены Антопальскага падпольнага райкома КП(б)Б.  У другім радзе стаіць  другая справа  П.С.Сідарук. 1944 г.

АНТОПАЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (9.11.1943—12.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне кіравала член Брэсцкага падпольнага абкома камсамола К.М.Міранюк (з мая 1943). 1 верасня 1943 г. Брэсцкі падпольны абком камсамола  зацвердзіў яе сакратаром Антопальскага падпольнага райкома ЛКСМБ. Як калегіяльны орган райком пачаў працаваць з 9 лістапада 1943 г. Асноўная база яго знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя С.М.Кірава ў Антопальскім раёне.

Склад падпольнага райкома ЛКСМБ

Сакратары: Міранюк Клаўдзія Міхайлаўна (9.11.1943 — 1.1.1944, сакратар па прапагандзе — 1.1.1944 — 12.7.1944), Кераў Сяргей Васільевіч (1.1.1944 — 12.7.1944).

Члены райкома: Дзенісюк Захар Захаравіч (9.11.1943 — красавік 1944), Каралёў Іван Канстанцінавіч (9.11.1943 — сакавік 1944), Вышынскі Іван Клімавіч (9.5.1944 — 12.7.1944), Філімановіч Ціхан Пятровіч (9.5.1944 — 12.7.1944), Ламака Васіль Сідаравіч (9.5.1944 — 12.7.1944).

ДЗІВІНСКІ  ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (4.12.1943—30.3.1944)

23 лістапада 1943 г. ЦК КП(б)Б зацвердзіў сакратаром Дзівінскага падпольнага райкома КП(Б)Б М.П.Леановіча. У снежні 1943 г. Брэсцкім падпольным абкомам партыі з дазволу ЦК КП(б)Б сакратаром Дзівінскага райкома КП(б)Б была прызначана А.І.Федасюк, а Леановіч — сакратаром  Кобрынскага райкома КП(б)Б. 3 сакавіка 1944 г. склад райкома партыі быў укамплектаваны.

Райком базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М.А.Шчорса, які дзейнічаў асобна.

Склад падпольнага райкома КП(б)Б

Сакратар —Федасюк Аляксандра Іванаўна (4.12.1943 — 30.3.1944).

Члены райкома: Зуеў Дзмітрый Ягоравіч (3.3.1944 —30.3.1944), Казлоў Мікалай (3.3.1944 —30.3.1944), Южная Зінаіда Іванаўна (3.3.1944 — 30.3.1944).

ДЗІВІНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (5.6.1943—21.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне ў красавіку — маі 1943 г. кіравалі партызаны-камсамольцы В.І.Півавараў і В.І.Удовін.

Падпольны райком ЛКСМБ прыступіў да работы 5 чэрвеня 1943 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя І.В.Сталіна ў Дзівінскім раёне.

Склад падпольнага райкома ЛКСМБ

Сакратары: Півавараў Віктар Іванавіч (5.6.1943 — 21.7.1944), Удовін Васіль Іванавіч, сакратар па прапагандзе (5.6.1943 —21.7.1944).

Члены райкома: Церабаў Васіль Прохаравіч (5.6.1943 — 21.7.1944), Ляўчук Яўген Мікалаевіч (1.11.1943 — 21.7.1944), Вайткоўскі Віктар Цімафеевіч (1.11.1943 — 21.7.1944), Сукач (Плавінская) Таццяна Паўлаўна (1.2.1944 — 21.7.1944), Харытанюк Андрэй Васільевіч (1.2.1944 — 21.7.1944), Грабайла Анатоль Андрэевіч (1.4.1944 — 21.7.1944).

КОБРЫНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (23.11.1943—19.7.1944)

Сакратаром Кобрынскага райкома КП(б)Б 23 лістапада 1943 г. ЦК  КП(б)Б зацвердзіў А.І.Федасюк.

4 снежня 1943 г. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б прызначыў А.І.Федасюк сакратаром Дзівінскага падпольнага райкома партыі, а сакратаром Кобрынскага падпольнага райкома М.П.Леановіча.

Райком КП(б)Б базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В.І.Чапаева.

Склад падпольнага райкома КП(б)Б

Сакратары: Аляксандра Іванаўна Федасюк (23.11.1943—4.12.1943), Максім Пракопавіч Леановіч (4.12.1943—19.7.1944).

Члены райкома: Фёдар Мікалаевіч Баранаў (снежань 1943—19.7.1944), Марыя Сямёнаўна Гамбург (снежань 1943—19.7.1944), Іван Васільевіч Пятроў (снежань 1943—19.7.1944), Сяргей Іванавіч Шмыроў (снежань 1943—19.7.1944).

КОБРЫНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (1.9.1943—19.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне кіраваў упаўнаважаны Брэсцкага падпольнага абкома ЛКСМБ (з мая 1943) па Кобрынскім раёне Ф.М.Алісіевіч.

Падпольны райком камсамола пачаў работу 1 верасня 1943 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя В.І.Чапаева ў Кобрынскім раёне.

Склад падпольнага райкома ЛКСМБ

Сакратары: Барыс Якаўлевіч Сцяпанаў (1.9.1943 — 1.1.1944, сакратар па прапагандзе — 1.1.—19.7.1944), Фёдар Максімавіч Алісіевіч (1.1.1944 — 19.7.1944, сакратар па прапагандзе — 1.9.1943—1.1.1944).

Члены райкома: Яфім Герасімавіч Болдыраў (1.9.1943—19.7.1944), Мікалай Сцяпанавіч Усікаў (1.9.1943—19.7.1944), Мікалай Фёдаравіч Якунін (9.5.1944 — 19.7.1944), Сцяпан Пракопавіч Дзенісюк (9.5.1944 — 19.7.1944).