Залатая Зорка Кобрына

1941 - 1945

КІРМАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1958). Нарадзіўся 5.11.1919 г. у Кобрыне. Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1942), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1955). У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Камандзір знішчальнай процітанкавай батарэі капітан У.М.Кірмановіч вызначыўся пры вызваленні Латвіі. 22 жніўня 1944 г. у час танкавай контратакі праціўніка ў раёне пас. Букайшы Добельскага раёна батарэя на чале з У.М.Кірмановічам першая прыняла ўдар, падбіла і спаліла 6 танкаў, 3 самаходныя гарматы, што спрыяла паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. За гэты подзвіг У.М.Кірмановіч быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. З 1960 г. выкладчык Харкаўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца. Да 1974 г. у Савецкай арміі. На будынку кобрынскай СШ № 2, у якой вучыўся У.М.Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка. Памёр у 2001 г.