Яны вызвалялі Кобрыншчыну

1941 - 1945

БАХАРАЎ Пётр Міхайлавіч, Герой Савецкага Саюза (1944). Нарадзіўся 7.1.1920 г. у в. Грыневічы Лагойскага раёна Мінскай вобл. У Чырвонай арміі з 1940 г. З ліпеня 1941 г. ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Бранскім, 1-м Беларускім і інш. франтах. Камсорг батальёна лейтэнант П.М.Бахараў вызначыўся 21.9.1943 г. на тэрыторыі Чарнігаўскай вобл. Узвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў атаку варожых танкаў, знішчыў 3 танкі. 28.9.1943 г. група байцоў на чале з Бахаравым пры фарсіраванні р. Днепр у Брагінскім раёне ліквідавала заслон на востраве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм. Лейтэнант П.М.Бахараў удзельнічаў таксама ў вызваленні Кобрына. Пасля вайны да 1974 г. служыў у войсках МУС, падпалкоўнік.

ЛЮБІМЕНКА Міхаіл Мікалаевіч, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся 29.4.1924 г. у с. Новаандрэеўка Арэхаўскага раёна Запарожскай вобл. У Чырвонай арміі з 1941 г. Закончыў Тбіліскае пяхотнае вучылішча (1942), курсы «Выстрал» (1959). На фронце з 1942 г., ваяваў у 37-м гвардзейскім Кобрынскім стралковым палку 12-й стралковай дывізіі. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Вызначыўся 17 красавіка 1945 г. Намеснік камандзіра батальёна разам з батальёнам першы пераправіўся цераз р. Одэр, захапіў плацдарм, замацаваўся на ім, адбіў 6 контратак праціўніка, забяспечыў пераправу ўсіх падраздзяленняў палка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 31.5.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Да 1969 г. служыў у Савецкай арміі, падпалкоўнік.

МАЛЬКОЎ Дзмітрый Кузьміч, Герой Савецкага Саюза (1944), генерал-лейтэнант (1955). Нарадзіўся 8.11.1904 г. у в. Лаўрухіна Савецкага раёна Кіраўскай вобл. У Чырвонай арміі з 1927 г. Закончыў ваенную пяхотную школу (1930), Ваенную акадэмію Генштаба (1948). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 3-м і 1-м Прыбалтыйскіх, 1-м Беларускім франтах: начальнік штаба, камандзір стралковай дывізіі. Палкоўнік Дз.К.Малькоў вызначыўся пры вызваленні Брагінскага раёна Палескай вобл. 27—28.9.1943 г. дывізія пад яго камандаваннем першай фарсіравала Дняпро, выбіла праціўніка з траншэй, замацавалася і пашырыла плацдарм. Палкоўнік Дз.К.Малькоў, камандзір 12-й гвардзейскай Пінскай стралковай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Да 1960 г. служыў у Савецкай арміі.

МАРОЗАЎ Арсен Іванавіч, Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 23.1.1922 г. у в. Слабодка Цвярскога раёна. Закончыў прафтэхвучылішча ў г. Цвер (1938), Батайскую ваенную школу пілотаў (1941). Да вайны працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і займаўся ў аэраклубе. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёвым, Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Зрабіў 271 баявы вылет, асабіста збіў 13 самалётаў праціўніка і 9 у групавых баях. На штурм варожых войскаў зрабіў 32 баявыя вылеты. Знішчыў 4 самалёты на аэрадромах, 3 чыгуначныя вагоны з боепрыпасамі, 18 аўтамашын з грузам. У складзе 149-га Чырванасцяжнага Памеранскага знішчальнага палка, які базіраваўся на Кобрынскім аэрадроме, старшы лейтэнант А.І.Марозаў быў намеснікам камандзіра эскадрыллі. Калі пачаліся баі на подступах да Брэста, ён атрымаў заданне штаба фронту разведаць сілы гітлераўцаў і шляхі іх адступлення. 24.7.1944 г. пасля паспяховай разведкі, звесткі пра якую ён перадаў па радыё, А.І.Марозаў вяртаўся на аэрадром. На адной з перапраў ён заўважыў скапленне варожых войскаў і тэхнікі. Знішчальнік на нізкім палёце пранёсся над варожай калонай, паліваючы яе трапным агнём. Унізе грымелі выбухі, полымя ахоплівала машыны, мітусіліся ў паніцы фашысты. Лётчык, атрымаўшы смяротнае раненне, з апошнімі сіламі давёў падбіты самалёт да аэрадрома. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Кобрыне.

БЯЛУГІН Сяргей Іванавіч, нарадзіўся ў 1916 г. Са снежня 1939 г. жыў і працаваў у Кобрыне. У Вялікую Айчынную вайну старшы сяржант С.І.Бялугін служыў у 38-м палку сувязі. Удзельнічаў у вызваленні Кобрыншчыны. Дзень Перамогі сустрэў у Берліне. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ВАЛАСЮК Лука Трафімавіч, нарадзіўся ў 1899 г. у в. Батчы Кобрынскага раёна. Закончыў настаўніцкія курсы ў г. Роўна (1940). У 1921—1923 гг. служыў у Польскай арміі. З канца 1923 г. сакратар Кобрынскага падпольнага райкома КПЗБ. Вясной 1926 г. арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 4 гады турмы. У маі 1936 г. — чэрвені 1937 г. вязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў палонным байцам Чырвонай арміі, сем’ям савецкіх ваеннаслужачых. Пазней сувязны партызанскага атрада імя Чапаева (са студзеня 1944 г. аднайменнай брыгады). Удзельнік вызвалення Кобрына. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса.

ВАЛОШЧАНКА Уладзімір Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1918 г. Вучыўся ў Ленінградскім ваенным вучылішчы імя Энгельса. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. на фронце. У ліпені 1944 г. 369-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка У.Р.Валошчанкі ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Кутузава III ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ВАРАБ’ЁЎ Вадзім Андрэевіч, нарадзіўся 6.5.1929 г. у Брэсце. Закончыў Вольскае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча ВПС (1954), Ленінградскую вышэйшую школу міліцыі (1966). У Вялікую Айчынную вайну з лютага па чэрвень 1942 г. удзельнік Брэсцкага падполля. З чэрвеня 1942 г. сувязны Старасельскага партызанскага атрада (пазней імя Чарнака), з верасня 1943 г. да красавіка 1944 г. разведчык атрада імя Шчорса. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына. У 1949—1961 гг. служыў у Савецкай арміі. З 1961 г. у запасе, капітан. Працаваў у органах унутраных спраў у Пскоўскай вобл., Расія. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

ВЯТКІН Анатоль Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1922 г. У Вялікую Айчынную вайну са жніўня 1942 г. на фронце, артылерыст. Ваяваў у 60-м гвардзейскім карпусным артылерыйскім палку, быў камандзірам 6-й батарэі 2-га артдывізіёна. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына. З мая 1945 г. у запасе, палкоўнік. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, 16 медалямі.

ГАЛАДНЮК Мікалай Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Кустовічы Кобрынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну сувязны партызанскіх груп, з сакавіка 1944 г. партызан атрада імя Кірава. З ліпеня 1944 г. на 3-м Украінскім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына, Чэхаславакіі. Дзень Перамогі сустрэў у Германіі. Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у Кобрыне.

ГАЛУБКОЎ Уладзімір Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1925 г. у в. Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобл. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, з кастрычніка 1943 г. партызан, разведчык, падрыўнік асобна дзеючага атрада імя Катоўскага. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына. Памёр у 1947 г.

ДЗЕРАВІЦКІ Анатоль Васільевіч, нарадзіўся 7.6.1925 г. у Сумскай вобл., Украіна. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 г. на фронце, сувязіст. Старшы сяржант А.В.Дзеравіцкі ў складзе 533-га армейскага знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ДЗЕРАВЯНКА Андрэй Іванавіч, нарадзіўся 31.10.1919 г. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. да мая 1945 г. на фронце. Камандзір 669-га стралковага палка маёр А.І.Дзеравянка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ДЗЯМЧУК Васіль Лявонцьевіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в. Каменка Кобрынскага раёна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сувязны партызанскіх груп. З сакавіка 1943 г. камандзір аддзялення партызанскага атрада імя Чапаева. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына. Узнагароджаны медалямі. З 1944 г. служыў у органах унутраных спраў у Кобрыне.

КОЎТУН Васіль Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1919 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце са снежня 1941 г., служыў старшыной дывізіёна ў 60-м гвардзейскім Кобрынскім артылерыйскім палку. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны медалямі.

КУСТОЎ Леў Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1920 г. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1945 гг. удзельнічаў ва ўсіх аперацыях 60-га гвардзейскага Кобрынскага карпуснога артылерыйскага палка. Займаў пасады камандзіра батарэі, начальніка штаба артдывізіёна і першага памочніка начальніка штаба палка. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеней, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

ЛОТАШ Барыс Навумавіч, нарадзіўся ў 1918 г. у Кіеве. З 1938 г. у Чырвонай арміі. У 1941 г. сяржант 213-га асобнага батальёна сувязі 155-й дывізіі. 23 чэрвеня 1941 г. у баі пад мяст. Альбярцін (цяпер у межах г. Слоніма) трапіў у акружэнне. З красавіка 1943 г. да чэрвеня 1944 г. партызан атрада імя Катоўскага, камандзір аддзялення разведкі. З ліпеня 1944 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у вызваленні Брэстчыны ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дэмабілізаваны ў 1946 г.

ЛЮБІМАЎ Ігар Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1922 г. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1945 гг. на фронце, ад камандзіра ўзвода даслужыўся да памочніка начальніка штаба 60-га гвардзейскага Кобрынскага карпуснога артылерыйскага палка. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны дацэнт Ваеннай артылерыйскай акадэміі імя Калініна ў Санкт-Пецярбургу.

ЛЯСКОЎ Афанасій Ануфрыевіч, нарадзіўся у 1925 г. у мяст. Стара-Свянцяны, Літва. З 1927 г. жыў у Кобрыне. У 1941 г. сям’я выехала ў г. Арол, Расія. У 1944 г. добраахвотна пайшоў на фронт, быў накіраваны ў 9-ю паветрана-дэсантную дывізію. Служыў у 58-й і 4-й стралковых дывізіях. Удзельнік вызвалення Кобрына. У 1945 г. памочнік камандзіра ўзвода 175-га палка. 16—23.4.1945 г. у складзе 58-й дывізіі злучыўся з 69-й амерыканскай дывізіяй у раёне р. Эльба, за што быў удастоены амерыканскага ордэна «Легіён за заслугі». Дэмабілізаваны ў 1958 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Славы II і III ступеней, Чырвонай Зоркі, медалямі. З 1985 г. жыў у Брэсце.

МАЗУРЫН Анатоль Кузьміч, нарадзіўся 16.1.1924 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. З ліпеня 1941 г. служыў старшым тэлеграфістам у 37-м гвардзейскім стралковым палку, удзельнічаў у вызваленні Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

МАЛЯНКОЎ Аляксей Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1923 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. З чэрвеня 1942 г. прайшоў шлях ад камандзіра батарэі да начальніка разведкі артылерыі 9-га гвардзейскага Брэсцкага стралковага корпуса. У час вы-звалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў быў начальнікам разведкі 60-га гвардзейскага Кобрынскага карпуснога артылерыйскага палка, удзельнічаў у вызваленні Кобрына. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны палкоўнік, кандыдат ваенных навук, дацэнт, аўтар кніг аб Вялікай Айчыннай вайне.

МАЦВЕЕЎ Іван Мацвеевіч, нарадзіўся 13.2.1921 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. З 1941 г. ваяваў у 533-м армейскім Кобрынскім знішчальным процітанкавым артылерыйскім палку, прайшоў шлях ад радавога да маёра, удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

МЕЛЬНІК Мікалай Дзянісавіч, нарадзіўся ў 1923 г. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. З 1942 г. камандзір узвода, памочнік камандзіра, камандзір батальёна ў 60-м гвардзейскім Кобрынскім артылерыйскім палку. Удзельнік вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі.

МІЖЭЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч, нарадзіўся 22.6.1921 г. у г. Мазыр Гомельскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Паўночным, Ленін-градскім, 2-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. Прымаў удзел у баях за Беларусь, Украіну, Варшаву, Прагу і інш. У складзе 541-га асобнага радыёразведвальнага дывізіёна 1-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны  II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

 МІКУЛІК Міхаіл Паўлавіч, нарадзіўся ў 1923 г. у в. Магдалін Кобрынскага раё-на. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. у партызанскім атрадзе імя Суворава брыгады імя Молатава. З мая 1944 г. у Чырвонай арміі, служыў у 215-м запасным, потым 3-м стралковым палках. У 1944—1947 гг. сапёр 2-га палка марской пяхоты ў складзе Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына, размініраванні населеных пунктаў у Польшчы і Германіі, наладжванні пантонных і паромных перапраў. Пасля вайны жыў і працаваў у в. Мазічы, у Кобрыне. Памёр у 1998 г.

МІСЮК Сяргей Карпавіч, нарадзіўся ў 1905 г. у в. Дзевяткі Кобрынскага раёна. Да вайны жыў у в. Брылёва і працаваў на торфапрадпрыемстве «Брылёва». З красавіка 1942 г. да мая 1944 г. радыст у партызанскім атрадзе імя Суворава брыгады імя Молатава Пінскага партызанскага злучэння, прымаў удзел у баявых аперацыях. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны медалямі.

МІХАЛЬЧЫШЫН Савелій Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1919 г. на Украіне. Перад Вялікай Айчыннай вайной прызваны ў Чырвоную армію, быў накіраваны ў Магілёўскае пяхотнае вучылішча. З 1941 г. лейтэнант С.М.Міхальчышын служыў у Брэсцкай крэпасці пры штабе, потым прызначаны камандзірам кулямётнай роты. Вайну сустрэў у Брэсцкім гарнізоне, у час адступлення быў кантужаны. У лесе ваеннаслужачыя, сярод якіх знаходзіўся і Міхальчышын, арганізавалі групу, якая потым улілася ў партызанскі атрад імя Кірава. Удзельнік вызвалення Кобрына. З 1944 г. у дзеючай арміі, вызваляў Кёнігсберг. Пасля вайны служыў у органах унутраных спраў у гарадах Брэсце, Кобрыне. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, медалямі.

НАЗАРУК Міхаіл Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Боркі Кобрынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну спачатку быў партызанскім сувязным, з чэрвеня 1943 г. стралок партызанскага атрада імя Чкалава (са студзеня 1944 г. атрада імя Паставалава брыгады імя Чапаева). Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Пасля вызвалення Беларусі ў Чырвонай арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе 3-га Прыбалтыйскага фронту, вызваляў Латвію, Эстонію. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Астроміцкім сельсавеце, на хлебазаводзе.

ПАДБЯРЭЗІН Ілья Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1902 г. у г. Уладзікаўказ, Расія. Закончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 г. на чале 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага). З 1963 г. у адстаўцы. Ганаровы грамадзянін Кобрына.

РАЗУМОЎСКІ Іван Ціханавіч, нарадзіўся 23.1.1919 г. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны паступіў у ваеннае вучылішча ў Маскве. Вайну пачаў 22 чэрвеня 1941 г. у складзе курсанцкай роты вучылі-шча, якая неўзабаве была накіравана на заходнюю граніцу СССР. Служыў у 533-м армейскім Кобрынскім знішчальным процітанкавым артылерыйскім палку, удзельнічаў у вызваленні Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Вайну закончыў у маі 1945 г. камандзірам знішчальнай процітанкавай батарэі ў званні капітана. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I і II ступеней, медалямі.нагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

СЁМІН Вячаслаў Паўлавіч, нарадзіўся ў 1923 г. у Маскве. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1942 г. служыў начальнікам радыёстанцыі 2-га стралковага батальёна нарадзіўся ў 1919 г. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны на заходнія рубяжы СССР. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у г. Барыспаль Львоўскай вобл., Украіна, накіраваны ў 533-і армейскі Кобрынскі знішчальны процітанкавы артылерыйскі полк, удзельнік вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў. Вайну закончыў у маі 1945 г. у Германіі. Уз37-га гвардзейскага Кобрынскага пяхотнага палка. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Вайну закончыў у маі 1945 г. у Берліне. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

СІГОРСКІ Павел Пятровіч, нарадзіўся 29.6.1923 г. у Кобрыне. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны жыў у Новасібірску. У чэрвені 1942 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт. Пасля заканчэння спецкурсаў у Маскве быў закінуты ў варожы тыл, ваяваў у партызанскім атрадзе імя Гастэлы брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкага партызанскага злучэння. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Пасля вызвалення Брэстчыны прызваны ў дзеючую армію, быў камандзірам разведкі 364-й дывізіі. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, штурме Берліна. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Славы II ступені, медалямі. Памёр 23.3.1996 г.

СЦЯПАНАЎ Максім Сцяпанавіч (літаратурны псеўданім Макс Майн), нарадзіўся ў г. Йашкар-Ала, Рэспубліка Марый Эл, Расія. У Вялікую Айчынную вайну на фронце. Мінамётчык М.С.Сцяпанаў у складзе 32-га стралковага палка 12-й гвардзейскай Пінскай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына, Пінска, Мазыра, Брэста, у баях на р. Одэр, штурме Берліна. Пасля вайны жыў у г. Йашкар-Ала, працаваў у рэдакцыі рэспубліканскай газеты. Аўтар больш чым 20 кніг.

УХО Трафім Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1921 г. У Чырвоную армію прызваны ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 533-м армейскім Кобрынскім знішчальным процітанкавым артылерыйскім палку. Удзельнік вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў. Ваяваў да канца вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

ФЕДЧАНКА Сямён Якаўлевіч, з першых і да апошніх дзён Вялікай Айчыннай вайны служыў у 533-м армейскім Кобрынскім знішчальным процітанкавым артылерыйскім палку камандзірам гарматы. Удзельнік вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ШВАРЦКОПФ Аляксей Карлавіч, нарадзіўся ў 1914 г. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Даслужыўся да камандзіра 2-й батарэі 533-га армейскага знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Падрыхтавалі А.В.Бабенка, Т.С.Назарук, Н.М.Пліско, А.М.Рысь, Н.А.Фрыдлендэр.