Ён валодаў паэтычным дарам

1917 - 1941

Вельмі сціплыя, фрагментарныя звесткі пра асобу і лёс Стафана Фёдаравіча Семенюка, які нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага раёна. Найбольш поўна яны захаваліся ў памяці сваякоў і аднавяскоўцаў ды ў нямногіх, цудам уцалелых вершах.

На здымку, якому 75 гадоў: юнак-матрос, спакойны выраз прыгожага твару, чорныя ленты з якарамі нібыта напаказ спадаюць з левага пляча, да жалезнага крыжа дакранаецца рука. На адвароце роўным почыркам, які лёгка чытаецца, напісана: «Севастопаль, 5 чэрвеня 1916 года. На памяць бацькам і сястры. Асобнай роты службы сувязі матрос 2-й ст. Стафан Семянюк». 1-я сусветная вайна ў разгары. Запушчана ў дзеянне беспакараная сіла зброі для забойства людзей, а тут, на здымку, пяшчотна-ласкавыя, дабром і надзеяй напоўненыя радкі:

Здравствуй, батюшка!

Здравствуй, матушка

И сестра моя —

Жизни подруга.

В знак любви моей

К вам, родимые,

Посылаю вам

Эту карточку.

Счастью вашему

И спокойствию

По любви своей

Не нарадуюсь,

Хоть довольствуюсь

Положением

Я своим пока,

Но и радуюсь,

Что и вы, мои

Вы родимые,

Не оставлены

Царской милостью,

И могу сказать

До свидания...

Бацькі матроса-паэта разам з іншымі сялянамі пакінулі родныя мясціны ў сувязі з хуткім прасоўваннем фронту на ўсход і на правах бежанцаў знайшлі прытулак у Стаўрапольскім краі. З царскай ласкі бежанцы атрымлівалі значную па тым галодным часе дапамогу.

На флоцкую службу прызываўся Стафан Семянюк ва ўмовах царскай імперыі, а вярнуўся на сваю Кобрыншчыну, калі ўжо ўсталявалася панаванне Польшчы. Усіх клікаў дадому мілы сэрцу і душы палескі край. Збяднелы за вайну сялянскі люд вяртаўся з бежанцаў у родныя сёлы. Адчынялі забітыя вокны сваіх хат, прыступалі да апрацоўкі зямлі-карміцелькі, парослай лазой, бярэзнікам ды пустазеллем. Перарванае жыццё адраджалася, ствараліся новыя сем’і. Былы чарнаморскі матрос Стафан Семянюк ажаніўся з дзяўчынай-аднавяскоўкай Пелагеяй Каштальянчык, якая вярнулася з бежанства. Там яна працавала на парахавым заводзе, дзе ўмовы працы былі шкодныя для здароўя і, як мяркуюць, прывезла з сабой невылечную тады хваробу — сухоты.

Ад кароткага шлюбу нарадзіліся двое дзяцей — сын Віталь, у далейшым удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Польшчу ад гітлераўскіх акупантаў і быў паранены першы раз, а другі раз — пры ўзяцці Кёнігсберга, стаў інвалідам 2-й групы; і дачка Надзея, па мужу Яроміна, зараз жыве ў бацькоўскай сядзібе ў Яромічах. Усяго дзевяць гадоў было Віталю, калі маладым яшчэ памёр бацька. Што запомніў хлопчык пра бацьку-паэта?

Ён памятае, як бацька ў клуні на таку спраўна малаціў цэпам снапы, час ад часу рабіў перадышку, усаджваўся, нешта напружана абдумваў і запісваў. Памятае яшчэ, як збіраліся ў хаце сябры бацькі, і ён чытаў свае вершы, часта суправаджаючы паказам сваіх сатырычных малюнкаў. Было мнагалюдна, весела і запамінальна. Калі падрос, то даведаўся, што бацькавы вершы, перапісаныя ад рукі, разыходзіліся па ўсёй вёсцы, траплялі ў навакольныя вёскі Стрыі, Мінянка, Гарыздрычы, Астромічы, і хто ведае куды яшчэ.

Невядома, што абуджала ў Стафане Семенюку, што жывіла ў ім імкненне да паэтычнага слова. Нялёгкія ўмовы сялянскага жыцця? Нацыянальны ўціск? Сацыяльная несправядлівасць? Ці ўсё разам узятае? Вядома толькі, што Стафана цягнула да ведаў. Ён гэта адчуваў, бо што магла даць яму сельская школа пры цару, што яна магла даць пры Польшчы? Невыпадкова ён адразу пайшоў вучыцца, калі пры Яроміцкай сельскай школе адкрыліся курсы для дарослых, якія вяла настаўніца-полька Фяліцыя Цібароўская. Курсанты вучыліся, горача спрачаліся — і паміж сабой, і са сваёй настаўніцай.

Як і ўсе навокал, здабываючы ў поце надзённы хлеб, Стафан Семянюк адгукаўся ў сваіх вершах на розныя праявы сялянскай рэчаіснасці («Лёс», «Падзяка», «Доля сялянства» і інш.). Ва ўмовах міжваеннай Польшчы наўрад ці мог што-небудзь апублікаваць сялянскі паэт-самавучка з апалячанага Палесся, хоць выключаць такую магчымасць наогул няма падстаў.

У цяжкі час жыў Стафан Семянюк, але яшчэ цяжэйшы выпаў яму лёс. Рана памерла жонка Пелагея, пакінуўшы дваіх дзяцей. Аднак без гаспадыні немагчымы сялянскі дом, гаспадарка, і малады ўдавец ажаніўся з дзяўчынай Марынай Равацюк з в. Луцэвічы, што каля Кобрына. Ад іх шлюбу ў 1929 г. нарадзілася дачка Антаніна (цяпер пражывае ў Ніжнім Ноўгарадзе, Расія). Але і ёй, Марыне, таксама наканавана было рана пайсці з гэтага свету ад той невылечнай тады хваробы — сухотаў. А потым, 17 мая 1931 г., на 36-м годзе жыцця памёр і Стафан Семянюк. Рана згас паэтычны дар, які так і не змог разгарнуцца ў поўную сілу.

А.Сушчук.

З вершаў С.Семенюка

ПАДЗЯКА

Посылали мы в краиши,

Мачушыни диты,

Лыст до пана инспэктора

В Кобринським повити:

«Вам, ясновальможный пане,

Пане инспэкторэ,

Глэм подяку за «баданне»1

И за иншэ горэ.

Вам, а нэ кому другому,

Выпало на долю

Граты в тэмряви полиський

Езуитську ролю.

Добрэ вы сэлян «бадалы»,

Добрэ ролю гралы,

Бо всих добро обдурылы,

Всих пэрэлякалы,

Що богато пидпысало

Паньски протоколы,

Нибы нэ вкраинську мову

Просымо в своий школи.

«Добрэ» то було «баданне»

(«Добрэ» вашэ сэрцэ!)»

Як за пидпыс в протоколи

Люд лэтив за двэрци.

Того й дякуемо щиро,

А як мало щього,

То помолымо за пана

Господа святого:

«Святый божэ, святый крипкый

И бэзсмэртный творчэ,

Нэ тримай в овэчий шкури

Сэрцэ його вовчэ.

Выпусты його на волю,

Хай воно полынэ,

Хай його в пэкэльний брами

Сам люцыпэр стринэ».

А чы будэ другый липшый,

Нэ турбуйтэсь, людэ:

Як нэ липшый, то напэвно

Гиршого нэ будэ.

ЛЁС СЯЛЯНСТВА

Працюй, як вил, мовчы, як камінь,

Остатний гриш нэсы панам,

Тэрпы нужду, дывысь на нэбо,

Бо шчастя й правда тилькы там.

Платы, дэ скажуць, нэ пытайся,

Чы на цим свити правда е;

Тут лыхо всэ. Умрэш — на нэби

Там правда й щасця всэ твое.

А щоб нэ стратыты по смэрти

Того блажэнства та красы —

Давай, нэбожэ, а натомисть

Сам ты ничого нэ просы.

Чы ж вси тэрплять, дають, працюють,

Надиючысь на нэбо-рай? —

Про тэ тоби нэ вильно знаты,

Про тэ никого нэ пытай.