Дакументы сведчаць

1917 - 1941

Храналогія падзей на Кобрыншчыне ў 1919—1938 гг.

(па матэрыялах і дакументах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці)

1919 г.

Узнікненне камуністычнай арганізацыі ў Кобрыне. Першым кіраўніком быў Есель Бартэнбаўм.

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 303.

1920 г.

13 верасня

Кобрынскі рэўком выехаў з горада ў сувязі з наступленнем польскіх войскаў.

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 645. Л. 34.

1921 г.

У пачатку года былі арганізаваны камуністычныя ячэйкі ў вёсках Паляцічы і Батчы.

15 лістапада

Былы сакратар аддзела ўнутранага кіравання Ф.К.Феранчук дае паказанні польскім следчым органам аб Кобрынскім рэўкоме.

17 лістапада

Герш Панцэль, член Кобрынскай павятовай ЧК, знаходзіцца ў турме.

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 304; Ф. Р-2042. Воп. 1. Спр. 681. Л. 4—5.

1922 г.

7 лютага

Польскімі ўладамі пачаты «працэс 7-і» над удзельнікамі Кобрынскага рэўкома Іванам Александровічам, Усеваладам Бойкам, Уладзімірам Карліцкім і інш. Скончаны 16.6.1925 г.

5 лістапада

Выбары ў польскі сейм. За камуністычны спіс № 5 на Кобрыншчыне галасаваў 2331 чалавек.

8 лістапада

Забастоўка абутнікаў у Кобрыне з патрабаваннем павысіць зарплату на 50%. Скончылася безвынікова. 22 лістапада абутнікі прыступілі да працы.

12 лістапада

Забастоўка краўцоў у Кобрыне. Рабочыя дамагаліся павышэння зарплаты на 75%. Кіраваў забастоўкай прафсаюз «Іголка».

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 645. Л. 4—34; Спр. 4517. Л. 304.

1923 г.

У беластоцкай турме ў час бунтарскай галадоўкі забіты Герш Панцэль — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Кобрынскай камуністычнай арганізацыі і член павятовага ЧК пры рэўкоме ў 1920 г. Курэша Павел, 21 г., за працу ў органах рэўкома быў асуджаны Пінскім акруговым судом на паўтара года турмы і зняволенне адбыў.

26 лютага

Паўторная забастоўка абутнікаў у Кобрыне.

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 304; Спр. 645. Л. 32 адв.; Ф. 3. Воп. 2. Спр. 4. Л. 13.

1924 г.

23 верасня

Забастоўка рабочых на будаўніцтве шашы Кобрын—Гарадзец з патрабаваннем ліквідаваць запазычанасць па зарплаце. Скончылася паспяхова.

Ф. 2042. Воп. 1. Спр. 2448. Л. 3.

1925 г.

Да 1925 г. камуністычная арганізацыя на Кобрыншчыне праходзіла першапачатковую стадыю свайго развіцця. Да 2-й паловы 1925 г. у Кобрыне і наваколлі існавалі райкомы КПЗБ і КСМЗБ, гаркомы КПЗБ і КСМЗБ у Кобрыне, 6 падраёнаў КПЗБ і 4 падраёны КСМЗБ разам з ячэйкамі.

Кобрынская арганізацыя КПЗБ пачала развіваць сваю дзейнасць — распаўсюджваць нелегальную літаратуру, вывешваць транспаранты, агітаваць рабочых і сялян за адмову плаціць падаткі, рыхтавацца да ўзброенага паўстання з мэтай змянення існуючага ладу ў Польшчы і далучэння ўсходніх зямель да СССР.

Красавік

У Палескім ваяводстве праводзілася кампанія па ўнясенні дэкларацый з патрабаваннем адкрыцця школ на роднай мове. Усяго было пададзена 200 дэкларацый. Асабліва ажыўленую дзейнасць разгарнула «Прасвіта» ў Кобрыне.

1 мая

У г. Кобрын адбылася першамайская дэманстрацыя і былі раскіданы камуністычныя лістоўкі.

Жыхары в. Паляцічы ўпрыгожылі магілу савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1920 г.

29 мая

У в. Ілаўск польскія ўлады ўзброенай сілай захапілі праваслаўную царкву і пераабсталявалі яе ў касцёл. У сейме была ўнесена інтэрпеляцыя з гэтай нагоды.

8 жніўня

Забастоўка краўцоў у кобрынскіх майстэрнях. Рабочыя дамагаліся павышэння заработнай платы.

Забастоўка шаўцоў у Кобрыне, якая скончылася перамогай бастуючых.

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 303—304, 382; Ф. 2. Воп. 1. Спр. 928. Л. 158, 269. 275; Ф. Р-1. Воп. 4. Спр. 1999. Л. 10, 269.

1926 г.

Першая палова года

Адбылася нарада прэзідыума Кобрынскага райкома КПЗБ, на якой абмяркоўвалася пытанне пранікнення членаў КПЗБ ва ўсе арганізацыі «Прасвіты» на тэрыторыі Кобрыншчыны і вядзення там камуністычнай работы, а таксама ў іншых арганізацыях («Сялянскі саюз», ППС і інш.).

Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 305.

1927 г.

Студзень

У в. Млынок Кобрынскага павета быў арганізаваны гурток Грамады, аднак стараста не даў санкцыі на легальнае яго існаванне.

20 лютага

У в. Булькова каля царквы адбылася камуністычная дэманстрацыя.

9 сакавіка

«Прасвіта» ў лютым б.г. адкрыла многа бібліятэк-чыталень у Брэсцкім, Кобрынскім, Пінскім і Драгічынскім паветах.

17 сакавіка

Палескі ваявода ўстанавіў сумы штрафаў за пасьбу жывёлы на памешчыцкіх землях.

4—12 красавіка

У Кобрыне адбыўся «працэс 36-і» над Кобрынскімі райкомам і гаркомам КПЗБ, а разам і КСМЗБ. Судзілі Гардзея Смольскага, Луку Валасюка, Ануфрыя Глёка, Фёдара Кастылюка, Моўшу Верхалеўскага і інш.

13 красавіка

На Кобрыншчыне дзейнічалі 3 раённыя камітэты і 16 падраёнаў КПЗБ.

Дзейнасць «Сельроба» канцэнтравалася ў асноўным у Кобрынскім, Драгічынскім, Брэсцкім і Пінскім паветах.

16 ліпеня

Вынікі выбараў у мясцовае самакіраванне па Кобрынскім павеце. Усяго выбрана радных 169 чалавек, з іх па нацыянальнасці: палякаў — 17, яўрэяў — 6, украінцаў — 124, беларусаў — 22; па сацыяльным становішчы: купцоў — 5, рамеснікаў — 2, сялян — 162; па палітычнай прыналежнасці: правых — 3, «Сельроб» — 22, камуністаў — 23, польскай лявіцы — 5, беспартыйных і інш. — 116.

20 ліпеня

Камуністычная дэманстрацыя ў кобрынскай турме. Палітзняволеныя аб’явілі галадоўку ў знак пратэсту супраць рэпрэсій турэмнай адміністрацыі. Галадоўка скончылася 2 жніўня пасля адмены рэпрэсій.

Ліпень

Раённыя камітэты «Сельроба» дзейнічалі ў Жабінцы, Яромічах, Гарадцы, Дзівіне.

6 кастрычніка

У Кобрыне ў памяшканні прафсаюзаў адбыўся сход рабочых і была прачытана лекцыя на антырэлігійную тэму. Паліцыя арыштавала 70 чалавек.

6 лістапада

Прайшла дэманстрацыя ў в. Літвінкі Кобрынскага павета ў гонар 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі

Ф. Р-1. Воп. 4. Спр. 2735. Л. 18; Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 4517. Л. 1—382; Ф. 1. Воп. 1. Спр. 157а. Л. 58; Ф. 2. Воп. 1. Спр. 1294. Л. 3, 5, 152, 187, 213—214, 311, 375, 378; Ф. 28. Воп. 1. Спр 1. Л. 125; Ф. 69. Воп. 1. Спр. 1740. Л. 4.

1928 г.

25 лютага

Дэманстрацыя ў кінатэатры «Байка» ў Кобрыне ў час мітынгу, арганізаванага ППС.

29 лютага

Паліцыяй праведзены вобыскі ў гр. Ігната Сідарука з в. Ілаўск, у час якога знойдзены камуністычны маніфест (Маніфест ЦВК СССР у гонар 10-годдзя савецкай улады і Кастрычніцкай рэвалюцыі). Сідарук арыштаваны і зняволены ў турму.

27 чэрвеня

Каля в. Ракітніца адбылася канферэнцыя членаў КПЗБ з удзелам двух прадстаўнікоў Брэсцкага АК КПЗБ. Тэмы абмеркавання: агітацыя супраць падаткаў, патрабаванне парцэляцыі памешчыцкай зямлі без узнагароджання, адкрыцця школ на роднай мове і інш. Амяркоўваліся і польска-літоўскія адносіны.

28 чэрвеня

Данясенне канфідэнта Ігнація Рачко (мянушка — Ян Цімашук) кобрынскай паліцыі пра сход членаў КПЗБ у в. Ілаўск, на якім абмяркоўвалася пытанне аб чыстцы зброі, паколькі ў хуткім часе яна будзе патрэбна.

У Кобрыне працуе ячэйка КПЗБ, якая мае вялікі ўплыў на прафсаюзы.

У Ілаўску арганізавана ячэйка КПЗБ, яе склад 7 чалавек Арганізатар Ігнат Сідарук.

Чэрвень

Хуткае развіццё сеткі камуністычных арганізацый на Кобрыншчыне адбывалася пры дапамозе бібліятэк-чыталень, на чале якіх былі пастаўлены камуністы.

17 ліпеня

Адбылася канферэнцыя Кобрынскага райкома КПЗБ у в. Ластаўкі, на якой абмяркоўваліся пытанні аб правакацыях, забастоўках, арганізацыі гурткоў школьнай моладзі і інш. Праводзіў канферэнцыю сакратар райкома Васіль Глушчук.

4 жніўня

Успыхнула забастоўка рабочых на будаўніцтве гравійнай дарогі Кобрын — Тэўлі. Забастоўка была сарвана штрэйкбрэхерамі.

16 кастрычніка

Паліцыя праводзіла вобыск у Ігната Сідарука і ў даху дома знайшла транспарант. Сідарук паспеў схавацца. Да гэтага ён быў двойчы арыштаваны за дзейнасць у КПЗБ.

7 лістапада

У Кобрыне прайшоў «працэс 5-і» над Іванам Усцінавічам Анціпаровічам, Пятром Сільвестравічам Слівай і інш., якія абвінавачваліся ў арганізацыі дэманстрацыі ў Літвінках 6.11.1927 г.

Забастоўка краўцоў у Кобрыне, якая скончылася павышэннем зарплаты.

25 лістапада

Была ўрачыста адзначана трэцяя гадавіна бібліятэкі-чытальні ў Ілаўску.

26 снежня

У Кобрыне прайшла дэманстрацыя ў час пахавання Фёдара Сілюка — рабочага, які памёр ад няшчаснага выпадку на маслабойні Каца.

28 снежня

У Кобрыне адбыўся «працэс 24-х» над членамі Жабінкаўскага райкома КПЗБ. Абвінавачаныя: Іван Бандарук, Васіль Бура, Іван Клімук, Аляксей Дзмітрук і інш.

Акруговы камітэт КПЗБ даў распараджэнне членам партыі арганізоўваць ячэйкі «Сельроба» і «Прасвіты».

Такія ячэйкі былі арганізаваны ў вёсках Багуславічы, Лягаты, Рачкі, Андронава і Сцяброва.

Ф. Р-1. Воп. 9. Спр. 442. Л. 33, 45, 154, 154 адв., 209, 251; Спр. 698. Л. 69; Ф. Р-42. Воп. 1. Спр. 5796. Л. 115; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 451. Л. 2; Спр. 460. Л. 600; Спр. 831. Л. 5 адв., 6; Ф. 69. Воп. 1. Спр. 1740. Л. 4; Ф. 95. Воп. 1. Спр. 96. Л. 15, 24.

1929 г.

13 студзеня

Арыштаваны Аляксандр і Кацярына Гасілевічы, Аляксандр Карпук і інш.

 23 студзеня

Паступіла сакрэтнае данясенне, што Ігнат Сідарук, былы кіраўнік «Прасвіты» ў Ілаўску, уцёк у Расію.

1 сакавіка

Структура Кобрынскай партыйнай арганізацыі КПЗБ:

Райком у Кобрыне.

Падраёны: у Паляцічах, Сухоўчыцах, Верхалессі, Тэўлях і Ілаўску; у Ілаўскім падраёне ячэйкі: Ілаўск, Падзяменне, Асмолавічы, Грушава, Дзеткавічы, Дзямідаўшчына, Мазуры і Палюшын.

КСМЗБ: ячэйка ў Батчах.

Райком КПЗБ у Жабінцы.

Падраёны: Жабінка, Ракітніца і Стрэлы.

Райком КПЗБ у Жабінцы, 20 ячэек у вёсках.

МОПР: у польскай гімназіі і ў в. Пруска.

13 сакавіка

Адбыўся сход членаў КПЗБ у памяшканні бібліятэкі-чытальні ў Ілаўску, дзе абмяркоўвалася пытанне аб вярбоўцы новых членаў. Сход праводзіў Іван Крыштафовіч.

20 сакавіка

У маёнтку Вінніца (Волкава) драмгурток пры Ілаўскай бібліятэцы-чытальні паставіў спектакль «Наймічка» ў гадавіну смерці Тараса Шаўчэнкі.

Сакавік

Паступілі звесткі, што Мікалай Сідзюк і Ігнат Паўлючык уцяклі ў Савецкую Расію.

Андрэй Карпук прыслаў пісьмо з Седлецкай турмы з просьбай аб дапамозе палітзняволеным.

4 красавіка

Кобрынская гарадская рада арганізавала абструкцыю і сарвала пасяджэнне рады з прычыны анулявання старастам асігнаванняў, выдзеленых сеймікам на бібліятэкі-чытальні ў горадзе. Сума асігнаванняў — 2500 злотых.

5—6 мая

Каля царквы ў Мышчыцах былі раскіданы камуністычныя лістоўкі.

6 мая

У в. Літвінкі на свята Вялікадня «Прасвіта» наладзіла спектакль «За бацьку». Прысутнічала 250 чалавек.

У в. Андронава «Прасвіта» арганізавала спектакль «Батракі». Прысутнічала 300 чалавек.

19 мая

«Прасвіта» ў Якаўчыцах паставіла спектакль «Хмара». Прысутнічала 200 чалавек. Сабрана 90 злотых чыстага даходу.

«Прасвіта» ў Песцяньках наладзіла спектаклі «Батракі» і «Д’ябал у бочцы».

26 мая

У в. Сцяброва «Прасвіта» паставіла спектакль «Хмара».

10 чэрвеня

Справаздача Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ, у якой канстатуецца, што ў вёсках становішча вельмі напружанае, падаткі павысіліся на 30% супраць мінулагодніх.

12 чэрвеня

Успыхнула забастоўка ў пякарнях Кобрына, якая скончылася перамогай бастуючых.

15 чэрвеня

Колькасны склад КПЗБ на Кобрыншчыне: членаў каля 350 чалавек, 82 ячэйкі, 2 райкомы — у Кобрыне (Батчах) і Жабінцы.

«Сельроб» ахоплены КПЗБ на 100%, прафсаюзы — на 70%, гарбары — на 90%, краўцы — на 70%, яўрэйская бібліятэка — на 80%, украінская бібліятэка «Прасвіта» — на 90%.

Найбольшую актыўнасць праяўляюць камуністычныя арганізацыі ў гмінах: Кобрынскай, Тэвельскай, Жабінкаўскай, Дзеткавіцкай і часткова ў іншых.

19 чэрвеня

«Прасвіта» ў в. Басяч паставіла спектакль «Барацьбіты за мары».

 28 чэрвеня

«Прасвіта» ў Жабінцы паставіла спектакль «Няшчасная».

1 верасня

У в. Мацы прайшла камуністычная дэманстрацыя ў гонар МЮДа.

7 верасня

У гонар Дня моладзі на Кобрыншчыне былі вывешаны два транспаранты.

Лістапад

Чырвоная фракцыя ў кобрынскіх прафсаюзах складаецца з 13 чалавек.

Арганізацыйны стан Кобрынскай арганізацыі КПЗБ. Развіццё і дзейнасць камуністычных арганізацый былі перарваны ліквідацыямі: першая — у маі 1926 г. (РК КПЗБ і РК КСМЗБ у Кобрыне), другая — у чэрвені 1927 г. і трэцяя (РК КПЗБ і РК КСМЗБ у Жабінцы). Гэтыя арганізацыі зноў узніклі ў чэрвені 1928 г. пасля вяртання з турмаў мясцовых камуністаў, арыштаваных у час названых ліквідацый.

Адным з асноўных метадаў дзейнасці камуністычных арганізацый на Кобрыншчыне быў захоп кіраўніцтва ў легальных арганізацыях, у выніку чаго большая частка бібліятэк-чыталень «Прасвіты» складалася выключна з камуністаў. Яны ў большасці выпадкаў займалі кіруючыя пасады і ўзначальвалі дзейнасць бібліятэк.

Характарыстыка І.С.Сідарука, дадзеная палескім ваяводам Міністэрству ўнутраных спраў у Варшаве: «Адным з актыўных дзеячаў у складзе «Прасвіты» ў Кобрынскім павеце быў Ігнат Сідарук, кіраўнік бібліятэкі-чытальні ў Ілаўску, член сейміка і прэзідыума сейміка ў Кобрыне, член КПЗБ. Ён арганізаваў бібліятэкі-чытальні ў вёсках Кустовічы, Дзямідаўшчына, Асмолавічы, Грушава, Дзеткавічы, Мазуры і Палюшын. Пры яго дапамозе кіраўнікамі іх былі абраны выключна члены кампартыі».

Сідарук быў членам РК КПЗБ у Кобрыне і належаў да выдатных асоб у партыі. За час сваёй дзейнасці правёў многа партыйных гутарак, а таксама асабіста збіраў ахвяраванні для палітзняволеных. У гэтам яму садзейнічала яго пасада кіраўніка легальнай бібліятэкі «Прасвіты».

На працягу года

Забастоўка на лесазаводзе Гурвіча ў Кобрыне, якая скончылася перамогай бастуючых.

Забастоўкі сезонных рабочых у Кобрынскім павеце з патрабаваннем павышэння зарплаты і паляпшэння ўмоў працы. Праведзены ў сямі маёнтках рабочымі 27 вёсак. Усе забастоўкі скончыліся перамогай бастуючых.

Ф. Р-1. Воп. 9. Спр. 9—10, 67; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 451. Л. 3, 9, 20, 24—26, 30, 39, 45, 48, 51, 54, 66; Спр. 831. Л. 5—6, 6 адв.; Ф. 95. Воп. 1. Спр. 105. Л. 62—64.

1930 г.

15 студзеня

Асабовы склад раённых камітэтаў КПЗБ:

Кобрын — Павел Воран, Лука Валасюк, Васіль Глушчук і Яфім Кучэра; Жабінка — Ігнат Снітко, Юльян Падліпскі і Дзмітрый Семянюк.

27 студзеня

Пісьмо палескага ваяводы ўсім старастам аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за спяванне рэвалюцыйных песень.

5 красавіка

Забастоўка пекараў у Кобрыне, якая скончылася павышэннем зарплаты на 30—40%.

1 мая

Забастоўка сезонных рабочых у маёнтку Стрыгава скончылася паспяхова.

31 мая

Іван Данілавіч Крыштафовіч з в. Калонія схаваўся перад арыштам і перайшоў на нелегальнае становішча.

Красавік—май

Сабрана ў Жабінскаўскай гміне на МОПР 103 злотыя 40 грошаў.

Па ўсёй Заходняй Беларусі палітзняволеных налічваецца ад 350 да 1110 чалавек.

У кобрынскай турме пастаянна знаходзіцца 50—60 палітзняволеных.

У Кобрынскім павеце да 25 лютага 1930 г. арыштавана 250 чалавек.

2-е паўгоддзе

Структура кобрынскай партыйнай арганізацыі КПЗБ:

Вёска Батчы — райком КПЗБ і райком КСМЗБ;

Вёска Ракітніца — райком КПЗБ і райком КСМЗБ;

Горад Кобрын — ячэйкі, райком КПЗБ і райком КСМЗБ;

У 39 населеных пунктах павета дзейнічаюць ячэйкі КПЗБ (115 камуністаў), а ў 16 пунктах — ячэйкі КСМЗБ (71 член).

31 ліпеня

У в. Стрыгава адбылася камуністычная дэманстрацыя.

28 ліпеня

Кобрынскі РК КПЗБ набыў шапірограф і друкаваў на ім лістоўкі.

30 ліпеня

ППС-лявіца на Кобрыншчыне не мае поспеху і ёй не ўдалося стварыць ні адной арганізацыі.

28 лістапада

Забастоўка краўцоў у Кобрыне скончылася безвынікова.

Снежань

Паводле статыстычных даных, у кобрынскай турме знаходзяцца 82 зняволеныя, у т.л. 4 жанчыны.

Ф. Р-1. Воп. 9. Спр. 637. Л. 73, 95; Спр. 1073. Л. 83 адв.; Ф. Р-67. Воп. 1. Спр. 1206. Л. 50; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 718. Л. 12—13, 67—68; Спр. 936. Л. 2; Спр. 1185. Л. 61, 68; Спр. 1413. Л. 139, 144; Ф. 42. Воп. 2. Спр. 252, Л. 15; Ф. 39. Воп. 1. Спр. 1155. Л. 12.

1931 г.

10 студзеня

Адбыўся сход у доме прафсаюзаў Кобрына, на якім была прачытана лекцыя на тэму «Дзейнасць і смерць Леніна». Лектар Адам Грынберг заклікаў збіраць грошы на правядзенне дня «3 Л» (Ленін, Лібкнехт і Люксембург).

15 студзеня

Прэзідэнт Масціцкі праехаў цягніком праз Кобрын у напрамку Гарадца.

Алімпій Клічаў быў западозраны ў падрыхтоўцы катастрофы.

Студзень

Дзень «3 Л» быў адзначаны ў вёсках Сакі, Сцяброва, Булькова, Рачкі, Сцяпанкі Жабінкаўскай гміны.

У Кобрыне для правядзення дня «3 Л» сабрана 55 злотых.

Беспрацоўных у Палескім ваяводстве 3285 чалавек.

За студзень 1930 г. сабрана па Палескім ваяводстве падаткаў 620 тысяч злотых, а за студзень 1931 г. сабрана 820 тысяч, г.зн. на 200 тысяч злотых больш, чым у мінулым годзе, што было дасягнута дзякуючы секвестрацыям.

25 лютага

У Кобрыне прайшла дэманстрацыя пад лозунгам «Хлеба і работы».

7 сакавіка

Беспрацоўных у Палескім ваяводстве 3640 чалавек (на 21.3.1931 — 3920 чалавек).

8 мая

На Кобрыншчыне была распаўсюджана ў канцы сакавіка і ў пачатку красавіка адозва Кобрынскага райкома КПЗБ аб жорсткім падаўленні дэманстрацыі 25 лютага 1931 г. Было арыштавана больш за 120 чалавек, якія былі страшна збіты польскай паліцыяй.

3 верасня

Забастоўка ў швейнай майстэрні Равінскага ў Кобрыне. Рабочыя дамагліся павышэння зарплаты на 2 злотыя ў тыдзень.

14 верасня

«Працэс 28-і» над Я.Янкашуком, А.Глёкам, Н.Кірысем і інш. Працэс праходзіў у Брэсце. Пасля вынясення прыгавору палітзняволеныя арганізавалі дэманстрацыю ў будынку суда, якая была жорстка падаўлена паліцыяй.

13 кастрычніка

Забастоўка капальніц бульбы ў памешчыка Шадурскага ў в. Літвінкі скончылася безвынікова.

8 лістапада

Дэманстрацыя ў в. Ластаўкі з пратэстам супраць падаткаў, шарваркавых работ і дыктатуры Пілсудскага.

30 снежня

У в. Лышчыкі Тэвельскай гміны адбылася канферэнцыя членаў Кобрынскага РК КПЗБ.

31 снежня

Па Палескім ваяводстве беспрацоўных 4620 чалавек.

Арганізацыйны склад КПЗБ на Кобрыншчыне:

                                      КПЗБ  КСМЗБ  МОПР

а) раённых камітэтаў      3            3              3

б) падраёнаў                    5            7              -

в) ячэек                           31           34            20

г) членаў                         94          102           50

д) спачуваючых             10              -              -

Прафсаюз адзення ахоплены камуністычным уплывам на 100%. Членаў у гэтай арганізацыі 68.

Склад райкомаў:

а) Кобрынскі РК КПЗБ базіруецца ў в. Лягаты; сакратар — Рыгор Конюх, казначэй — Улас Самасюк, тэхнік — Іван Макравус;

б) Жабінкаўскі РК КПЗБ базіруецца ў в. Ракітніца; Юльян Тымінскі, Ігнат Снітко, Павел Фядзеніч, Сцяпан Сач (функцыі не ўстаноўлены);

в) Антопальскі РК КПЗБ; Мікалай Шыш, Іван Вялічка (функцыі не ўстаноўлены);

г) Кобрынскі РК КСМЗБ знаходзіцца ў в. Андронава; сакратар— Трафім Казачук, тэхнік — Кацярына Нічыпарук, казначэй — Пракоп Янюк;

д) Жабінкаўскі РК КСМЗБ базіруецца ў в. Сцяброва; Іван Філіпук, Васіль Варабей, Ілья Шабала (функцыі не ўстаноўлены).

Снежань

Памешчык маёнтка Ілаўск Станіслаў Бжэскі непрыстойна адзываўся аб існуючым польскім урадзе.

Кобрынскі стараста паведамляе палескаму ваяводу аб складзе ячэек: в. Ілаўск — Сідар Рачко, Акім Сідарук, Праскоўя Сідарук (функцыі іх не ўстаноўлены); в. Калонія — сакратар Улас Самасюк (члены не ўстаноўлены).

Палескі ваявода паведамляе ў МУС, што рыначныя цэны на жывёлу сталі ніжэй за сабекошт, і гэта ставіць сялянскія гаспадаркі на парог разарэння. Па гэтай прычыне павялічваецца рэвалюцыйная актыўнасць.

Ф. Р-1. Воп. 9. Спр. 1595. Л. 130, 203 — 204; Спр. 1723. Л. 155—156, 158, 161; Ф. Р-67. Воп. 1. Спр. 1822. Л. 104; Ф. Р-95. Воп. 1. Спр. 144, Л. 234; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 1588.

Л. 8—9; Ф. 28. Спр. 1. Л. 35, 35 адв., 37, 44, 49, 54, 97, 131; Ф. 42. Воп. 2. Спр. 226. Л. 5.

1932 г.

Справаздача камуністычнай арганізацыі ў в. Імянін (Антопальская гміна) акруговаму камітэту ў Брэсце аб праведзенай рабоце. Справаздачу склаў Аляксандр Дрозд.

21 студзеня

Пінскі акруговы суд прыгаварыў Аляксандра Дразда і Фёдара Яфімовіча за прыналежнасць да КСМЗБ да двух гадоў турмы кожнага.

29 студзеня

У в. Імянін (Антопальская гміна) адбылася партыйная канферэнцыя.

У гэтай жа вёсцы сабрана 100 злотых на адваката для абароны Івана Вялічкі.

31 студзеня

Беспрацоўных у Палескім ваяводстве 4700 чалавек.

9 лютага

Уцёк арыштаванага Андрэя Шыша з в. Худлін у час канваіравання ў Гарадзец.

4 лютага

Адбыўся «працэс 14-і» над Мікалаем Кукасем, Сцяпанам Катом, Паўлам Пішчыкам, Ганнай Глінскай і інш. (Тэвельская гміна). Абвінавачваюцца ў арганізацыі дэманстрацыі 8.11.1931 г. у в. Ластаўкі.

29 лютага

Беспрацоўных у Палескім ваяводстве 5110 чалавек.

9 сакавіка

Жыхары в. Ілаўск сабралі 10 злотых на МОПР.

18 сакавіка

Сяляне вёсак Ілаўск і Калонія адмовіліся плаціць падаткі і на іх маёмасць быў накладзены секвестр.

23 сакавіка

«Працэс 13-і» над Кобрынскім РК КПЗБ. Абвінавачаныя: Р.А.Глёк, В.Д.Дубаўчук, П.Л.Янюк, Ф.Е.Кастылюк, В.Е.Кішмановіч, В.М.Амельянюк, Ф.Т.Камісарук і інш.

Абвінавачанне: падрыхтоўка перавароту і далучэння Заходняй Беларусі да Савецкай Расіі. Абвінавачаныя прыгавораны ад 4 да 6 гадоў  зняволення.

Сакавік

Арыштаваны члены Кобрынскага РК КПЗБ: Фёдар Кастылюк з в. Паляцічы, сакратар РК; Сідар Рачко з в. Ілаўск, сакратар Турнянскага куста; Мікалай Кірчук з в. Турная; Васіль Галадзюк з в. Кустовічы; Нікан Дзенісюк з в. Варатынічы; Максім Крыштафовіч з в. Калонія; Міхаіл Цімашук з в. Ілаўск; Праскоўя Сідарук з в. Ілаўск; Сяргей Нічыпарук з в. Калонія; Канстанцін Самасюк з в. Калонія; Аляксандр Самасюк з в. Калонія; Афанасій Стальмашук з в. Калонія.

Усе вышэйназваныя зняволены ў кобрынскую турму.

7 мая

Данясенне палескага ваяводы МУС аб святкаванні 1 Мая на тэрыторыі Палескага ваяводства: «... Арганізацыя Камуністычнай партыі ў выніку ўзмацнення агітацыі на працягу некалькіх месяцаў і вельмі інтэнсіўнай падрыхтоўкі да святкавання 1 Мая паказала вялікую жыццеўстойлівасць. Акрамя шэрагу праведзеных ліквідацый найбольш актыўных членаў Кампартыі і разбурэння яе арганізацыйнай структуры, правядзенне першамайскіх урачыстасцей у параўнанні з 1931 г. павялічылася на 300%. Гэта сведчыць пра масавую змену настрою насельніцтва ўлева».

Май

У Кобрынскім павеце ў 1932 г. у дзень 1 Мая было вывешана 28 транспарантаў, раскіданы і расклеены 433 лістоўкі, упрыгожаны магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1920 г.

Палескі ваявода разаслаў усім старастам інструкцыю пад шыфрам «КОД» на 14 лістах з дробным шрыфтам і грыфамі «зусім сакрэтна», «асабіста», «трымаць пад замком». У ёй даецца аналіз палітычнага становішча ў ваяводстве, дапускаецца магчымасць узброенага паўстання ў адным ці адначасова ў некалькіх паветах і рэкамендуюцца меры для яго падаўлення. Падкрэсліваецца, што сіла праціўніка ў масавасці і ўпэўненасці, сіла ўлады ў мабільнасці і ўзбраенні. У якасці папярэдніх мерапрыемстваў інструкцыя прадугледжвала пастаянную гатоўнасць паліцэйскіх сіл, бесперапынную ліквідацыю арганізацый КПЗБ, правядзенне ўзмоцненай разведкі, ахову і назіранне за станам дарог, мастоў, ліній сувязі, адміністрацыйных будынкаў і інш., неадкладнае данясенне аб усіх заўважаных ненармальных з’явах.

У 1932 г. Параскоўя Сідарук за камуністычную дзейнасць асуджана на 2 гады турмы. Пакаранне адбыла ў 1934 г.

Ф. Р-1. Воп. 9. Спр. 1723. Л. 75, 96—97; Спр. 144. Л. 234; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 1990. Л. 24, 31—32; Ф. 68, Воп. 1. Спр. 133. Л. 45.

1933 г.

19 студзеня

У в. Чаравачыцы каля царквы адбылася дэманстрацыя ў гонар дня «3 Л» (Ленін, Лібкнехт і Люксембург).

28 студзеня

Адбыўся «працэс 25-і» над Кобрынскім РК КПЗБ. Абвінавачаныя: Афанасій Вакульчык, Вольга Русак, Максім Барздун і інш.

11 красавіка—10 мая

На тэрыторыі Кобрыншчыны ў сувязі з першамайскімі святамі былі вывешаны 22 транспаранты, расклеены 1433 лістоўкі, у Якоўчыцах, Паляцічах і Кобрыне ўпрыгожаны магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1920 г.

Красавік

У в. Мазуры Дзеткавіцкай гміны існуе ячэйка КСМЗБ, арганізаваная Іванам Гілевічам. Яе членамі з’яўляюцца Тарас Чэрнік, Максім Кавальчук і Рыгор Кірчук.

На перагоне Брэст—Жабінка з цягніка ўкрадзены ручныя гранаты, якія знаходзяцца разам з іншай зброяй у Брэсцкім акруговым камітэце КПЗБ.

24 чэрвеня

Забастоўка рабочых на расчыстцы канала каралевы Боны, якая скончылася павышэннем зарплаты.

3—4 жніўня

Адбылося Навасёлкаўскае ўзброеннае выступленне сялян.

5 жніўня

Дырэктыва ваяводы ўсім старастам ваяводства і Корпусу пагранічнай аховы аб прыняцці мер па недапушчэнні пераходу граніцы ўдзельнікамі Навасёлкаўскага паўстання, якія хаваліся.

6 ці 7 жніўня

У в. Навасёлкі прыехаў палескі ваявода і назіраў за выкананнем інструкцыі «КОД».

16 жніўня

Патруль Корпуса пагранічнай аховы параніў Аляксандра Бляяна ў час спробы перайсці нелегальна граніцу разам з іншымі.

23 жніўня

Забіты паліцыяй удзельнік паўстання Павел Міхайлавіч Піліпук. Пры ім знойдзены рэвальвер.

Паведамленне аб раненні Аляксандра Бляяна і забойстве Паўла Піліпука разаслана ў Варшаву, Вільню, Беласток, Навагрудак, Луцк і Люблін, а таксама ва ўсе ўчасткі пагранічнай аховы.

1 верасня

Адозва Цэнтральнага вызваленчага руху ў Гродне ў сувязі з катаваннямі ўдзельнікаў паўстання ў Навасёлках.

2 верасня

Тэлефанаграма следчага аддзела ў Брэсце да ўсіх камендатур паліцыі ў ваяводстве аб баявой гатоўнасці і ўзмацненні пільнасці ў сувязі з працэсам над удзельнікамі паўстання.

26 верасня

Адбыўся «працэс 11-і» над арганізатарамі дэманстрацыі ў в. Чаравачыцы 19 студзеня 1933 г. у гонар «3 Л». Абвінавачаныя: Павел Глінскі, Сямён Смольскі, Аляксей Жук і інш. Дзесяць чалавек прыгавораны да аднаго года турмы кожны.

25—27 кастрычніка

«Працэс 26-і» ў Кобрыне за прыналежнасць да камуністычнай арганізацыі. Абвінавачаныя: Ігнацій Тур — 7 гадоў турмы, Павел Воран — 5 гадоў, Сцяпан Панасюк — 5 гадоў, Васіль Воран — 5 гадоў, Аляксей Валасюк — 5 гадоў і іншыя на розныя тэрміны.

1934 г.

11 лютага

Забастоўка лесарубаў у быстрыцкіх лясах, якая працягвалася да 22 лютага. Было дасягнута частковае павышэнне зарплаты і паляпшэнне ўмоў працы.

1 сакавіка

«Працэс 7-і» ў Кобрыне. Суд прыгаварыў: Андрэя Шаўчука да 6 гадоў турмы, Піліпа Тадчука да 6 гадоў, Васіля Тура да 3 гадоў, Марыю Буснюк да 1 года, а астатніх апраўдаў.

18 сакавіка

У дзень Парыжскай камуны на Кобрыншчыне было вывешана 16 транспарантаў, 2 плакаты і 190 лістовак.

Красавік

«Працэс 8-і» ў Кобрыне. Абвінавачаныя: Павел Сямёнавіч Чырун, Васіль Цімафеевіч Воран, Афанасій Іосіфавіч Кучынскі асуджаны на 3 гады, Павел Якаўлевіч — на 2 гады, Іван Ар. Мальчук — на 2 гады і г.д.

Кастрычнік

Склад прэзідыума Кобрынскага райкома КПЗБ: Павел Федасюк, псеўданім «Засім» — сакратар, пражывае ў в. Андронава; Іван Карпук, псеўданім «Раман» — сакратар РК КСМЗБ і член РК, пражывае ў в. Карды; Фёдар Козел, псеўданім «Віктар» — член РК, пражывае ў

в. Літвінкі; Праскоўя Сідарук, псеўданім «Даша» — член РК, сакратар Камянецкага ўчастка, пражывае ў в. Ілаўск; Васіль Сахарук — член РК, сакратар МОПРа, пражывае ў в. Стрыгава.

7 лістапада

Вучні школы ў Ілаўску, прачытаўшы лістоўку КПЗБ з заклікам святкаваць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, не пайшлі ў гэты дзень у школу.

12 лістапада

Апеляцыйны суд у Вільні зацвердзіў прыгавор удзельнікам Навасёлкаўскага выступлення.

Лістапад

С.Семпалоўская з Варшавы пераслала пасылкі МОПРа ў кобрынскую і інш. турмы.

Ф. Р-95. Воп. 1. Спр. 245. Л. 50, 128, 130; Спр. 260. Л. 48; Спр. 275. Л. 84, 114, 128; Ф. 1. Воп. 10. Спр. 618. Л. 13; Ф. 69. Воп. 1. Спр. 2156. Л. 101; Спр. 2166. Л. 1175; Ф. 93. Воп. 1. Спр. 2790. Л. 32.

1935 г.

2 ліпеня

Забастоўка возчыкаў лесу на тэрыторыі Тэвельскай гміны.

Гэта забастоўка — справа рук камуністаў. На чале былі вядомыя камуністы Аляксандр Мартынюк і Мікіта Дзенісюк з в. Тэўлі.

Пасля правядзення следства паліцыя накіравала віцэ-пракурору справу аб прыцягненні вінаватых да адказнасці.

18—19 ліпеня

«Працэс 8-і» ў Кобрыне над І.Ф.Лебскім, П.П.Філіпуком, І.Л.Едарманам, Ф.М.Гойнашам, А.С.Валасюком, Ф.С.Казлом, Дар’яй С. Карнач, Праскоўяй Сямёнаўнай Сідарук з в. Ілаўск.

21 верасня

Адбылася канферэнцыя сакратароў ячэек Ілаўскага падраёна ў доме Сяргея Нічыпарука з в. Калонія. Канферэнцыю праводзіў Аляксей Карповіч з в. Дубавое.

28 лістапада

Устаноўлена, што сакратаром Кобрынскага райкома КПЗБ з’яўляецца Уладзімір Барздун з в. Тэўлі.

1 снежня

Прайшоў сход ячэйкі ў в. Лушчыкі ў доме Сямёна Страчука — сакратара ячэйкі, дзе быў праведзены збор грашовых сродкаў на МОПР. Страчук даваў указанні аб метадах канспірацыі, байкоце правакатараў і інш.

У в. Тэўлі ў доме Уладзіміра Барздуна была праведзена дыскусія на тэму «Высылка Троцкага з Савецкай Расіі».

2 снежня

Адбылася канферэнцыя членаў Кампартыі Ілаўскага падраёна пад кіраўніцтвам сакратара Аляксандры Ярмашук. Пытанні: супраціўленне паліцыі і секвестратарам пры спагнанні падаткаў, а таксама план нападу на пастарунак у в. Дзеткавічы.

23 снежня

У в. Залессе (Тэвельскае) былі арганізаваны гурткі сярод моладзі, у якіх вялася падрыхтоўка кандыдатаў для ўступлення ў рады КПЗБ. Арганізатары — Нічыпар Кірысь і Мікіта Дзенісюк.

У Тэвельскім участку пры кожным зручным выпадку, як гульні, вяселлі і інш., збіраюцца грошы на МОПР, прадукты і рэчы для палітычных зняволеных.

25 снежня

Адбыўся пленум РК КПЗБ на хутары ў Андронаве, на якім абмяркоўваліся меры па барацьбе з правакатарамі, пытанні аб правядзенні спектакляў у дзень каляд і зборы грашовых сродкаў на МОПР.

На ўчастку Тэўлі створана піянерская арганізацыя, якой было даручана правесці калядкі і даход ад іх павінен быў пайсці на МОПР.

Кіраўніцтва Ілаўскага падраёна падтрымлівае кантакты з Картуз-Бярозаўскім РК КПЗБ праз Аляксандру Ярмашук з Ілаўска і Фёдарам Гунікам з в. Падоссе Пружанскага павета, устаноўленыя раней праз Праскоўю Сідарук.

Устаноўлены кантакт сакратара Ілаўскага падраёна Аляксея Карповіча з Піліпам Паплаўскім з в. Мазуры Дзеткавіцкай гміны, які спрабаваў арганізаваць там ячэйку.

Ф. Р-95. Воп. 1. Спр. 291. Л. 1; Ф. 1. Воп. 10. Спр. 735. Л. 1, 6, 9, 11; Спр. 757. Л. 2, 4, 49; Ф. 69. Воп. 2. Спр. 1126. Л. 2, 6, 8, 21, 225; Ф. 95. Воп. 1. Спр. 289. Л. 95, 99, 161, 193.

1936 г.

8 студзеня

У в. Батчы праходзіць збор сродкаў на МОПР праз Паўла Чыруна, Пятра Карпука і інш. Збор сродкаў вядзецца пад выглядам Калядак.

У в. Лышчыкі праводзіцца збор сродкаў на МОПР. Сабрана 16 злотых. Прымалі актыўны ўдзел Сямён Страчук, Сцяпан Страчук, Якаў Навумчык, Афанасій Чырко і Андрэй Анішчук — усе жыхары в. Лышчыкі.

16 студзеня

Апеляцыйны суд у Вільні прыгаварыў Праскоўю Сідарук да шасці гадоў турэмнага зняволення.

17 студзеня

У в. Варатынічы Ніканам Дзенісюком вядзецца рэвалюцыйная работа. Дзенісюк мае сувязь з Фамой Сідзюком з в. Турная.

26 студзеня

Лука Валасюк вядзе агітацыю сярод моладзі за падпіску на часопіс «Пшэкруй тыгодня». Тлумачэнне старасты: Валасюк з’яўляецца вядомым рэвалюцыянерам і за ім устаноўлена тайнае сачэнне.

24 лютага

У в. Андронава адбылася канферэнцыя РК КПЗБ. Абмяркоўвалася пытанне аб пасылцы заявы міністру юстыцыі з патрабаваннем вызвалення Сяргея Прытыцкага.

28 лютага

Звольнены з працы на заводзе Гурвіча Моўша Верхалеўскі, Канстанцін Карпук, Мікалай Крусь і Сямён Смольскі. Прычына звальнення — камуністычная агітацыя.

6 сакавіка

Устаноўлена сувязь сакратара Турнянскага падраёна Фамы Сідзюка з Сямёнам Страчуком з в. Лышчыкі.

У в. Федзькавічы ў час аблавы забіты паліцыяй камуніст Сцяпан Зінчук.

Сакавік — кастрычнік

Арышт актывістаў КПЗБ у Кобрынскім павеце: Аляксея Карповіча з в. Дубавое (хутар Мар’янава, сакратар Навасёлкаўскага абводу Дзеткавіцкай гміны); Якава Шэйкі з в. Мельнік (сакратар ячэйкі), Генадзя Валасюка з в. Батчы (сакратар ячэйкі), Івана Вашкевіча з в. Чаравачыцы (сакратар ячэйкі), Нестара Вашчанкі з в. Падзяменне (сакратар ячэйкі), Пятра Залешчука з в. Кустовічы (сакратар ячэйкі), Івана Карпука з в. Карды (сакратар РК КСМЗБ), Рыгора Пятручыка з в. Турная (сакратар ячэйкі), Емяльяна Ламакі з в. Падзяменне (член ячэйкі), Ігнація Вашчанкі з в. Падзяменне (член ячэйкі).

Красавік

Адбылася канферэнцыя Кобрынскай арганізацыі КПЗБ. Прысутнічалі: Іван Какала — сакратар РК; Фама Сідзюк — сакратар абводу Турная; Аляксандра Ярмашук з в. Ілаўск — сакратар Навасёлкаўскага абводу Дзеткавіцкай гміны; Нічыпар Кірысь з в. Залессе — сакратар абводу Тэўлі; Піліп Карпук з в. Карды Жабінкаўскай гміны — сакратар участка Карды і Мікалай Сачук з в. Андронава — сакратар Андронаўскага ўчастка.

Абмяркоўваліся пытанні: 1) аб святкаванні 1 Мая, 2) агітацыя і ўцягненне новых членаў у рады КПЗБ, 3) правядзенне масовак, паходаў і 4) збор сродкаў на МОПР.

Канферэнцыя праводзілася ў доме Лукі Валасюка ў в. Батчы.

Красавік—лістапад

Арыштаваны вядомыя дзеячы КПЗБ на Кобрыншчыне: Фама Сідзюк з в. Турная, зняволены ў Бярозу-Картузскую; Аляксандра Ярмашук з в. Ілаўск, зняволена ў кобрынскую турму; Лука Валасюк з в. Батчы, зняволены ў Бярозу-Картузскую; Таццяна Цывілька з в. Песцянькі, член РК, зняволена ў кобрынскую турму; Канстанцін Раманюк, в. Тэўлі, зняволены ў кобрынскую турму; Мацвей Лукашук з в. Турная, зняволены ў кобрынскую турму; Уладзімір Дубаўчук з в. Андронава, зняволены ў кобрынскую турму.

1 мая

Адбылася камуністычная дэманстрацыя рабочых, занятых на расчыстцы канала і ракі Мухавец.

7 мая

Арыштавана і зняволена ў кобрынскую турму сакратар Ілаўскага падраёна Аляксандра Ярмашук, якая пазней была асуджана на 6 гадоў турмы.

 12 мая

Прайшла канферэнцыя КПЗУ за Дзівінам каля возера. Канферэнцыю праводзіў Сямён Люльковіч.

Забастоўка рабочых на меліярацыйных работах на канале і рацэ Мухавец у Падалескай гміне.

15—22 мая

Правядзенне на Кобрыншчыне Міжнароднага дня дзяцей. Было вывешана 8 плакатаў.

20 мая

На дарогах Кобрыншчыны вывешаны транспаранты з патрабаваннем вызвалення Праскоўі Сідарук з карцэра.

21 мая

Паведамляецца, што сакратар Ілаўскага ўчастка Аляксей Карповіч арганізаваў ячэйкі КПЗБ у вёсках Падзяменне, Мяфёдавічы, Гарадзец, Асмолавічы, Шуры.

23 чэрвеня

У лесе Развякова камуністы на чале з Сямёнам Страчуком, сакратаром Турнянскага куста, арганізавалі мітынг. Раней Сямён Страчук актыўна ўдзельнічаў і ў правядзенні першамайскай дэманстрацыі.

30 ліпеня

Арыштаваны члены РК КПЗУ у Дзівіне: Аляксандр Каласун з в. Оса, сакратар РК КПЗУ; Лаўрэнцій Люльковіч з Дзівіна, хутар Касулава, сакратар ячэйкі і сувязны з РК КПЗУ у Хацішчаве; Сцяпан Сілюк з в. Клятышча, сакратар ячэйкі; Афанасій Клачковіч з Дзівіна, сакратар ячэйкі ў Дзівіне.

Ліпень

Арганізацыя КПЗУ у Дзівіне праводзіла падрыхтоўку да антываеннага дня 1 жніўня. Было напісана некалькі транспарантаў, аднак арышты 30 ліпеня перашкодзілі выкананню намечаных планаў.

11 жніўня

Назіраецца ўзмоцненая дзейнасць КСМЗБ у Кобрынскай, Тэвельскай, Дзеткавіцкай, часткова ў Жабінкаўскай і Падалескай гмінах.

13 жніўня

Адбыўся «працэс 3-х» у Брэсце. Абвінавачаныя: Мікалай Казлоўскі, інструктар АК, псеўданім Адам, на 15 гадоў; Павел Федасюк, сакратар Кобрынскага РК, псеўданім Засім, на 4 гады; Рыгор Камісарук, сувязны Кобрынскага РК, на 3 гады.

31 жніўня

У в. Тэўлі адбылося пахаванне камуністычнага дзеяча Сцяпана Марфіды, які памёр ад пабояў.

7 верасня

Арышты членаў РК КСМЗУ у Лелікаве: Мацвея Радковіча, Кірылы Сабчука, Лявона Сабчука, Лук’яна Канцэвіча, Нікана Канцэвіча, Аўксенція Шынкарука. Першыя пяць чалавек належалі да Саюза сельскай моладзі.

12 верасня

Забастоўка сельскагаспадарчых рабочых у Лелікаўскай гміне пад кіраўніцтвам АК КПЗУ з Ковеля і пасрэдніцтве мясцовых ячэек КСМ.

17—19 верасня

Працэс над Аляксеем Карповічам, сакратаром Ілаўскага ўчастка КПЗБ. Асуджаны на 5 гадоў турмы і 320 злотых судовых выдаткаў.

 21 кастрычніка

Устаноўлены прэзідыум Кобрынскага райкома КПЗБ на чале з сакратаром Іванам Какалам; тэхнік — Антон Федасюк з в. Андронава, казначэй — Аляксей Сачук з в. Андронава, член — Адам Кавальчук з в. Стаўпы Тэвельскай гміны.

У склад райкома ўваходзяць тры падраёны: Андронаўскі, Тэвельскі і Турнянскі.

Сакратаром Тэвельскага падраёна з’яўляецца Нічыпар Кірысь, ён жа сакратар ячэйкі ў в. Залессе.

Кастрычнік

Паводле загаду Нікана Дзенісюка з в. Варатынічы Емяльян Ламака і Ігнат Вашчанка стралялі ў правакатара Івана Алесіка з в. Шамятоўка, які выдаў Аляксандру Ярмашук і даваў паказанні супраць яе на судзе.

Лістапад

Забастоўка на сельгасработах і лесараспрацоўках у гмінах Лелікава і Дзівін.

12 снежня

У сувязі з грамадзянскай вайной у Іспаніі актывізавалася дзейнасць КПЗБ, якая выявілася ў вярбоўцы добраахвотнікаў і зборы сродкаў на МОПР.

31 снежня

Устаноўлены арганізацыйны склад КПЗБ на Кобрыншчыне па стане на 1 студзеня 1937 г.

Акруговы камітэт КПЗБ: Сямён Глушчук з в. Батчы, член АК; Іван Грышчук з хутара Стрыі, 1882 г., член АК; Адам Кавальчук з в. Тэўлі.

Райком КПЗБ, Кобрын: Іван Какала з в. Паляцічы — сакратар; Антон Федасюк з

в. Андронава — тэхнік; Аляксей Сачук з в. Андронава — скарбнік.

Гарком КПЗБ, Кобрын: Шлома Камянецкі, сакратар; Моўша Пінчук, сакратар ячэйкі.

Райком КСМЗБ у Кобрыне і райком КСМЗБ у Жабінцы.

Райком КСМЗУ у Дзівіне і райком КСМЗУ у Лелікаве.

Усяго камуністычныя арганізацыі да канца 1936 г. дзейнічалі ў 74 населеных пунктах Кобрынскага павета.

Ф. Р-95. Воп. 1. Спр. 321. Л. 84, 95, 98, 131, 133—134, 176, 212, 214, 219, 222—223, 226—235; Ф. 1. Воп. 1. Спр. 159а. Л. 75 адв., 77 адв., 78; Ф. 1. Воп. 9. Спр. 1722. Л. 23—26; Ф. 1. Воп. 10. Спр. 735. Л. 25; Спр. 757. Л. 25, 42, 44, 50—51, 53, 83, 85, 100; Ф. 68. Воп. 1. Спр. 133. Л. 51; Ф. 69. Воп. 2. Спр. 126. Л. 128, 225.

1937 г.

Студзень

Забастоўка на лесапільным заводе Гурвіча ў Кобрыне, якая скончылася перамогай бастуючых.

18 студзеня

«Працэс 5-і» над членамі КПЗУ Дзівінскай гміны. Суд прыгаварыў Аляксандра Каласуна да 8 гадоў турмы і 10 гадоў пазбаўлення правоў, Лаўрэнція Люльковіча да 7 гадоў турмы і 10 гадоў пазбаўлення правоў, Афанасія Клачковіча да 4 гадоў турмы і 10 гадоў пазбаўлення правоў, Сцяпана Сілюка да 2 гадоў турмы і 10 гадоў пазбаўлення правоў.

20 студзеня

«Працэс 6-і» над КПЗУ у в. ІІавіць Лелікаўскай гміны. Абвінавачаныя Мацвей Радкевіч, Нікан Канцэвіч, Кірыла Сабчук, Лук’ян Канцэвіч, Лявон Сабчук і інш. асуджаны на адзін год турмы кожны і на 5 гадоў пазбаўлення правоў.

9 сакавіка

Кобрынская паліцыя вядзе допыты арыштаваных членаў РК КПЗБ — Івана Какалы, Нічыпара Кірыся, Сямёна Страчука, Максіма Барздуна і інш.

8 кастрычніка

«Працэс 22-х» над Кобрынскім РК КПЗБ. Абвінавачаныя: Іван Какала асуджаны на 6 гадоў турмы, Іван Літвінюк — на 6 гадоў, Максім Барздун — на 6 гадоў, Міхаіл Шаўчук — на 6 гадоў, Нічыпар Кірысь — на 6 гадоў, Аляксей Сачук — на 6 гадоў, Сямён Страчук — на 4 гады, а астатнія — на 2 гады кожны.

Кастрычнік

Устаноўлены новы склад Кобрынскага РК КПЗБ: Рыгор Глёк — сакратар райкома; Кацярына Нічыпарук — казначэй; Вольга Русак — тэхнік.

Ф. 1. Воп. 10. Спр. 1354. Л. 28; Ф. 68. Воп. 1. Спр. 133. Л. 5, 19, 45, 73; Ф. 69. Воп. 3. Спр. 7. Л. 226. Спр. 14. Л. 158.

1938 г.

13 студзеня

У Кобрыне зарэгістравана 549 чалавек беспрацоўных.

Люты

У Кобрыне зарэгістравана 515 чалавек беспрацоўных.

1 мая

Першамайскі дзень быў адзначаны на Кобрыншчыне вывешваннем транспарантаў, лістовак, чырвоных зорак і інш.

У в. Падзяменне моладзь наладзіла камуністычны паход, у якім прынялі ўдзел 50 чалавек. У в. Тэўлі маладыя дзяўчаты ўпрыгожвалі магілу Сцяпана Марфіды, які памёр ад пабояў, вянкамі з чырвонымі зоркамі на працягу трох начэй.

5 ліпеня

Забастоўка рабочых на будаўніцтве ваенных казармаў у Кобрыне з прычыны затрымкі зарплаты. Зарплата была выплачана, і рабочыя прыступілі да працы.

Ліпень

Арыштаваны і прыцягнуты да судовай адказнасці члены Кобрынскага РК КПЗБ: Рыгор Глёк — сакратар РК КПЗБ, асуджаны на 10 гадоў; Кацярына Нічыпарук — казначэй і сакратар падраёна № 1; Вольга Русак — тэхнік РК, асуджана на 8 гадоў турмы; Кацярына Гачко — сакратар падраёна № 2; Уладзімір Лаганоўскі — сакратар ячэйкі ў Андронаве; Захар Шэнь — член ячэйкі ў Андронаве; Міхаіл Жук — сакратар ячэйкі ў Гуцках; Павел Камісарук — член ячэйкі ў Гуцках; Іван Крусь — член ячэйкі ў Андронаве; Вольга Кімановіч — сакратар ячэйкі ў Тэўлях; Арсень Таруцька — член ячэйкі ў Тэўлях; Андрэй Хвядчук — сакратар ячэйкі ў Глінянцы; Аляксандр Сачук — сувязны РК; Рыгор Шапавал — член ячэйкі ў Андронаве.

10 лістапада

«Працэс 27-і» ў Кобрыне. Асуджаны: Мікіта Дзенісюк — на 8 гадоў; Рыгор Жук — на 5, Фама Сідзюк — на 5, Аляксандр Карпук — на 4, Мікалай Барташук — на 4, Аляксей Навумчык — на 4, Сцяпан Тышкевіч — на 4 гады і інш.

Лістапад

Забастоўкі на сельгасработах і лесараспрацоўках у Лелікаўскай і Дзівінскай гмінах.

Ф. Р-95. Воп. 1. Спр. 370. Л. 13, 21, 36, 63, 78, 85; Ф. 1. Воп. 1. Спр. 159а. Л. 75; Воп. 10. Спр. 1345. Л. 28; Спр. 1503. Л. 16; Ф. 69. Воп. 3. Спр. 2029. Л. 1094, 1096; Ф. 95. Воп. 1. Спр. 373. Л. 4.

Падрыхтаваў М.С.Бадак.