Кобрынскі павет

Ад часоў першабытных - 1917

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1520—1566 гг. у Падляшскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага, да 1795 г. у Брэсцкім ваяводстве Рэчы Паспалітай, з 1795 г. у Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губернях Расійскай імперыі, з 1921 г. у Палескім ваяводстве Польшчы, з 1939 г. у БССР (са снежня 1939 г. у Брэсцкай вобласці). Цэнтр — г. Кобрын. У 1886 г. у павеце 31 воласць: Адрыжынская, Азяцкая, Антопальская, Асавецкая, Асаўніцкая, Балоцкая, Бездзежская, Брашэвіцкая, Валавельская, Варацэвіцкая, Верхалеская, Гарадзецкая, Дзівінская, Драгічынская, Дружылавіцкая, Залеская, Збіражская, Зёлаўская, Іванаўская, Ілаская, Казішчанская, Кобрынская, Макранская, Мотальская, Опальская, Падалеская, Прускаўская, Рагазнянская, Стрыгінская, Сяхновіцкая, Хомская. У студзені 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Кобрынскага і суседніх раёнаў.

Л.Р.Казлоў.