Шаўчэнка Тарас Рыгоравіч
Ад часоў першабытных - 1917
Ад часоў першабытных - 1917
(25.2.1814 — 26.2.1861)
Украінскі паэт, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат. З 1829 г. быў прыгонным слугой — пакаёвым казачком—штабс-ротмістра лейб-гвардыі ўланскага палка Паўла Васільевіча Энгельгарта, які быў зяцем кобрынскага барона Рыгора Рыгоравіча Энгельгарта. У 1829 г. па дарозе з Альшан у Вільню сям’я П.В.Энгельгарта з Тарасам Шаўчэнкам заязджала ў маёнтак Р.Р.Энгельгарта ў в. Кустовічы і некаторы час жыла там.