Траўгут Рамуальд Людвікавіч

Ад часоў першабытных - 1917

Траўгут Рамуальд Людвікавіч

(16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага раёна — 5.8.1864)

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне

Gloria victis" (Слава переможанным) - так назвала серыю апавяданняў пра паўстанцаў 1863 года Эліза Ажэшка. У цэнтры іх постаць Рамуальда Траўгута. Генерал Траўгут быў цесна связаны з Кобрыншчынай.

У сваім дакладзе хачу закрануць сувязь Р.Траўгута с Кобрыншчынай. Я ставіў мэту аб'ектыўна разгледзець роднасныя сувязі Траўгута с Кобрынскай шляхтай, дзейнасць яго атрада ў Кобрынскім павеце і лёс нашчадкаў Р.Траўгута на Кобрыншчыне.

Намі выкарыстаны наступныя асноўныя крыніцы:

- Збор дакументаў паўстання 1863 года;

- К.Каліноўскі. З друкаванай і рукапіснай спадчыны. Мн. 1988;

- За нашу і вашу свабоды. Героі 1863г. Мн 1963;

- Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў. Варшава 1999;

- В.Хурсік. Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863 - 1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мн.Пейто 2002.

Пад час працы над гэтай тэмай мне пасчасціла пазнаёміцца з людзьмі, якія ужо болей пятнадцаці год займаюца гісторыяй Р.Траўгута - Мікалай Іванавіч Сідзюк і Антон Пятровіч Цвыд. Менавіта іх матэрыялы, даследаванні і публікацыі ўзяты за аснову пры напісанні гэтага выступлення.

Род Траўгутаў (Traugutt) паходзіць з Саксоніі. У Рэчы Паспалітай Траўгуты атабарыліся ў першай палове ХУІІІ стагодзя. Дзед Рамуальда Якуб Траўгут стаў пяхотным капітанам, у час паўстання 1794 года атрымаў асабістую падзяку ад Тадэвуша Касцюшкі.

Бацька - Людвік Траўгут быў не заможным шляхцічам і арандаваў маёнтак Шастакова (Камянецкі раён), дзе 28 студзеня 1826 года нарадзіўся Рамуальд. Маці яго Алаіза паходзіла з роду Блоцкіх, гэта, напэўна, было адгалінаванне старажытнай Кобрынскай фаміліі Снежка-Блоцкіх, якім належаў маёнтак Балата (Кісялёвіцкі сельсавет Кобрынскага раёна).

З сярэбраным медалем Р.Траўгут у 1842 годзе закончыў Свіслацкую гімназію, але не змог паступіць у інжэнерную акадэмію (Пецярбург), таму пайшоў служыць у Трэці сапёрны батальён, які размяшчаўся ў Жэлехаве, каля Варшавы. За час службы атрымаў чын падпаручыка, карыстаўся даверам саслужыўцаў, быў нават абраны батальённым казначэем.

У сувязі са смерцю бацькі, у лютым 1849 года Рамуальд быў на 28 дзён выкліканы з венгерскага тэатра ваенных дзеянняў па хадатайніцтву Пружанскага павятовага маршалка.

У 1852 годзе Рамуальд ажаніўся з дачкой Варшаўскага ювеліра Ганнай Пікель, якая нарадзіла дзве дачкі Ганну (1853) і Алаізу (1857). Маладой дапамагала яго бабуля па мацярынскай лініі - Юстына Блоцкая (Шуйская).

З 1853 па 1855 год Р.Траўгут зноў адправіўся на вайну.

З 1855 года Рамуальд служыў у Харкаве. А пасля пераводу у корпус ваенных інжынераў (С.-Пецярбург), заняўся навукай. Ён узначаліў адзін з аддзелаў электра-магнетычнай часці, наведваў ва ўніверсітэце лекцыі прафесараў Ходнева і Ленца, праводзіў цэлыя дні ў бібліятэках. Р.Траўгут канструяваў прыборы, якія вызываюць на адлегласці ўзрывы марскіх і наземных мінаў, але, нажаль, яго вопыты не вызвалі інтарэса ў вышэйшых марскіх чыноў імперыі.

1859 год прынёсдля Траўгута удары лёсу - памерлі двое малалетніх блізнят, за імі сышла ў магілу бабка Юстына, а ў снежні і жонка Ганна. У лютым 1860 года памёр брат бабкі Юстыны Віталіс Шуйскі, які меў маёнтак Востраў у Кобрынскім павеце (зараз Маларыцкі раён). Рамуальд Траўгут выехаў у Кобрын для вырашэння справы спадчыны, бо ён быў не адзіным спадчыннікам.

Напэўна, у Кобрыне ён пазнаёміўся са сваёй другой жонкай Антанінай Касцюшка, траюраднай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі. Яе вельмі палюбілі дочкі Траўгута.

Калі Рамуальд уступіў у валоданне спадчынай Шуйскага, уся сям'я пераехала ў маёнтак Востраў. 14 ліпеня 1862 года Траўгута зволілі з расійскай арміі па хваробе, ў чыне падпалкоўніка. Трэба адзначыць, што ён працягваў займацца навукай. У адным з памяшканняў яго дома у Востраве была ўладкавана фізічная лабараторыя з чатырма электрычнымі машынамі навейшых узораў, там ён спрабаваў атрымаць вялікую напругу электрычнасці. Таксама ён падтрымліваў перапіску з вядомым нямецкім вучоным Вільгельмам Хольтам.

Але зноў яго мірнае жыццё было перарвана. На вялікай тэрыторыі Беларусі паўстанцкая арганізацыя рыхтавалася да ўзброеннага выступлення у красавіку.

Пазней Рамуальд Траугут заявіў:

"Я нікому не раіў падымаць паўстанне, наадварот, як былы вайсковец, я бачыў усю складаннасць барацьбы без арміі і ўзбраення з дзяржавай, якая вядома сваёй ваеннай магутнасцю. Калі ўзброеннае паўстанне павінна было ўспыхнуць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, дзе я жыў, за некалькі дзён да пачатку паўстання да мяне звярнуліся з просьбай прыняць камандаванне. Разгубіўшыся, я апісаў усе перашкоды, як агульнага, так і асабістага парадку, і рэкамендаваў адмяніць рашэнне аб пачатку паўстання. Высветлілася, што зрабіць гэта ужо проста немагчыма. Тады я прыняў іх просьбу…" "Палічыў неабходным не берагчы сябе там, дзе астанія ахвяруюць усім.

Хачу прывесці словы беларускага даследчыка Віктара Хурсіка: "Асабліва спрэчнай выглядае "афарбоўка" паўстанцаў у белы і чырвоны колер. Усіх беларускіх памешчыкаў прынята адносіць да "белых", якія раўнадушна назіралі за тым, што адбывалася. Аднак дакументы сведчаць аб іншым: многія памешчыкі сапраўды выказвалі засцярогу, не ішлі на адкрыты выступ, стрымлівалі ад гэтага сваіх родных і блізкіх. Але калі ўсё ж нехта трапляў у лес, то яго не цураліся і дапамагалі як маглі… Зрэшты, дзяцей, так званых "белых", у лясах была большасць (у дзеючых атрадах "сялянскага" паўстання яны складалі 75% у той час як сялян было ўсяго 18%). Як сказаў калісьці Уладзімір Калеснік: "А вось у былыя гады, калі складалі жыція святых арыстакрытычнае паходжанне мучаніка шло яму у залік. Так і павінна быць. Цяжэй ахвяраваць сабой таму, каму ёсць што губіць."

Недзе ў красавіку 1863 года на тайным зборы ў маёнтку Мітрашэўскіх Божы Дар (Буховіцкі сельсавет, Кобрынскага раёна) Рамуальд Траўгут прысягнуў на вернасць паўстанню і прыняў камандаванне Кобрынскім атрадам. Леанід Несцярчук запісаў апавяданне цяперашняй жыхаркі хутара Божы Дар, пра знаходку ў 1970-х гадах куфэрка з узнагародамі і паперамі на польскай мове. Магчыма, гэта былі дакументы таго тайнага збора. Нажаль, нічога з гэтага клада не захавалася.

Я не буду падрабязна закранаць вайсковую і палітычную дзейнасць Рамуальда Траўгута, толькі адзначу, што два баі з рускімі войскамі адбыліся каля вёскі Боркі (Астроміцкі сельсавет, Кобрынскага раёна).

Пасля казні Р.Траўгута, яго маёнтак Востраў быў спалены.

Існуе мясцовае паданне, што Траўгуту належыў у Кобрыне дом, у якім зараз месціцца Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворова. Нядаўна вышлі выданні "Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў" і "Polesie", дзе змешчаны фотаздымкі 20-х і 30-х гадоў будынка падобнага да дома-музея, з подпісам, што гэта дом, які належаў Рамуальду Траўгуту. Але на першым фотаздымку будынак адрозніваецца колькасцю вокнаў, і, напэўна, не з'яўляецца цяперашнім домам музеем. Па словах А.Цвыда: "Чуткі аб кобрынскім доме Траўгута безпадстаўны і, напэўна, связаны з тым, што праз восем год пасля гібелі мужа у былой сядзібе А.Суворава - Губерніі пасялілася удава Траўгута. Яна выйшла замуж за сына новага гаспадара маёнтка Аляксандра Міцкевіча - Францішка.

Зноў звернемся да А.Цвыда: "Калі сям'я Траўгута пераязджала з спаленнага (устаўка мая) Астроўя у Клапоцын (цяпер вул.Піянерская у г.Кобрыне), яго маленькі сын Рамуальд прастудзіўся і захварэў. І ўжо не адыйшоў. Пахавалі яго па успамінам Алаізы Траўгут каля фамільных магіл Пашкевічаў. Пазней там з'явіліся магілы Александра і Францішка Міцкевічаў… На магіле … Міцкевічаў узвелі помнік, які і захаваўся."

На гэтых старых могілках я асабіста знайшоў частку мармуровай пліты з выбітымі імёнамі:

ur w 1804 r + w 1871 r

Antoniny Kosciuszko

ur w 1806 r + w 1873 r

Tadeusza Kosciuszko

ur w 1833 r + w 1868 r

Romualda Traugutta

18

Яна ўсталявана зараз на паўночным баку касцёла у г.Кобрыне.

А на старой частцы новых могілак г.Кобрына захавалася ўсыпальніца Касцюшкаў. Дзе пахавана Антаніна з Касцюшкаў Траўгутава, Міцкевічава.

"Хутка пасля казні бацькі і разарэння Астроўя ў Клапоцын з Брэст-Літоўска явіўся ўраднік з распараджэннем цара забраць ва ўдавы дзяцей Рамуальда і памесціць іх у інстытут шляхетскіх дзявіц у Пецярбурзе…

Але Ганну і Алаізу тайна адправілі у Варшаву, дзе з дапамогай патрыётаў яны раслі і выхоўваліся ў пансіянаце пад чужымі прозвішчамі. Затым па чарзе дзяўчаты займаліся ў інстытуце польскіх паннаў. Старэйшая Ганна хутка вышла замуж за свайго кузэна Яна Рамуальда Корвін-Юшкевіча і пасялілася у Белай - фальварцы каля Бярозы-Картузскай, які належаў тады сястры Р.Траўгута.

Малодшая - Алаіза пасля вучобы вярнулася ў Варшаву. Тут і жыла… У Кобрын, да маці і айчыма, прыязджала не раз. Наведвала магілку браціка Рамуальда. Заходзіла у домік Суворава, дзе жыла мама Антося і дзе знаходзіўся пакой памяці… "

Дзеці былі толькі ў старэшай сястры Ганны - тры сыны, ні аднаго яна не назвала імем Рамуальд - лічыла несчаслівым. Старэйшы Адам загінуў у мундзіры русскай арміі у першую сусветную, малодшы Баляслаў - у верасні трыдцаць дзевятага, унук Ежы ў лагеры Асвенцым.

Як высветліў Антон Пятровіч Цвыд зараз жывы адзін з нашчадкаў Траўгута - палкоўнік Войска Польскага Анджей Юшкевіч.

З Кобрынам імя Траўгута звязана яшчэ і тым, што тут у верасні 1939 года на беразе канала Бона прыняў бой 83 пяхотны полк імя Рамуальда Траўгута.

Рамуальд Траўгут жыў і змагаўся на Кобрыншчыне, адсюль паходзілі яго бабуля, маці і другая жонка, тут жылі яго дочкі.

Такім чынам, знакамітыя паўстанцы Тадэвуш Касцюшка і Рамуальд Траўгут, а таксама іх сем'і цесна звязаны з Кобрынскай зямлёй.

Да 140-годдзя паўстання 1863-64 гадоў на хутары Божы Дар быў устаноўлены памятны знак - першы помнік на ушанаванне памяці удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Ю.Барысюк, М. Сідзюк