Радзевіч Марыя

Ад часоў першабытных - 1917

Радзевіч Марыя

[2.2.1863, в. Пянюга Зэльвенскага района — 16(?).11.1944]

Польская пісьменніца, аўтар больш за 40 аповесцей і навел, прысвечаных жыццю палескай шляхты і сялянства, прыродзе і побыту простых людзей, а таксама настальгічнаму патрыятызму, ідэалізацыі патрыярхальнага мінулага. Большую частку жыцця правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве.