Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч

Ад часоў першабытных - 1917

Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч

(15.1.1795, паводле іншых крыніц 1790, Масква — 11.2.1829).

Расійскі пісьменнік і дыпламат. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, з 1812 г. служыў у арміі (1813—1816 гг. у Кобрыне і Брэсце). З 1816 г. у Пецярбургу, дзе сябраваў з А.С.Пушкіным. Шырокую вядомасць прынесла яму камедыя «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—1824, выдадзена ў 1833). У 1828 г. адпраўлены паслом у Персію, дзе загінуў ад рук фанатыкаў.