Тадэвуш Касцюшка

Ад часоў першабытных - 1917

Тадэвуш Касцюшка. Нарадзіўся ў 1748 г. у фальварку Мерачоўшчына, каля Косава, былога Кобрынскага павета (зараз Івацэвіцкі раён).

Удзельнік вызваленчай вайны ў Паўночна-Амерыканскіх штатах (1766—1783, генерал), вышэйшы галоўнакамандуючы і кіраўнік паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай. Род Касцюшкаў паходзіў з Сяхновіч (Касцюшкі-Сяхновіцкія) Кобрынскага павета. Ваенную адукацыю атрымаў у Рыцарскай школе (Варшава), потым у Парыжы. З 1789 г. у польскім войску, вызначыўся ў бітве пад Дубенкай (18.7.1792). Быў актыўным прыхільнікам удзелу сялянства ў вызваленчай вайне польска-літоўскай дзяржавы. 4.4.1794 г. атрымаў перамогу над расійскімі войскамі, аднак пацярпеў паражэнне пад Мацяёвіцамі (10.10.1794). Цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон і быў патаемна дастаўлены ў Пецярбург, дзе яго змясцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У 1796 г. быў вызвалены па загадзе Паўла І, ад’ехаў у Злучаныя Штаты, але ў 1798 г. вярнуўся ў Еўропу (Францыю), а потым перасяліўся ў Швейцарыю. Адмовіўся ад супрацоўніцтва з Напалеонам (1806) і з царом Аляксандрам І (1815). Памёр у Швейцарыі 15.10.1817 г. Астанкі Т.Касцюшкі перапахаваны ў Кракаве.