1794 год

Ад часоў першабытных - 1917

У 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Баявыя дзеянні адбываліся і на тэрыторыі Кобрыншчыны. 14 верасня каля в. Дзівін атрад царскага войска пад камандаваннем А.В.Суворава, разбіў ар’ергад корпуса К.Серакоўскага. На наступны дзень атрад Суворава заняў Кобрын, а 17 верасня за 15 вёрстаў ад горада каля в. Крупчыцы адбыўся бой з асноўнымі сіламі корпуса Серакоўскага, які закончыўся паражэннем паўстанцаў.