Ганна Ягелонка (1523-1596)

Ад часоў першабытных - 1917

Польская каралева, дачка Жыгімонта І Старога (1467—1548) і Боны Сфорцы (1494—1557). У 1575 г. была абвешчана шляхтай пануючай каралевай пры адначасным выбары на караля Рэчы Паспалітай (у якасці яе мужа) Стафана Баторыя (1533—1586). Адыгрывала даволі ўплывовую ролю пры першых элекцыйных сеймах (дзе выбіралі караля). Менавіта пры яе падтрымцы ў 1587 г. на троне апынуўся Жыгімонт ІІІ Ваза (1566—1632). Актыўна ўдзельнічала ў гаспадарчых справах дзяржавы, надаванні права самакіравання каралеўскім гарадам (сярод іх і Кобрын), трымала ў Варшаве (1576—1586) уласны двор.