Мінулае праходзіць перада мною… Год 1939
Дні праз два нас пазнаёмілі са старшынёй Часовага кіраўніцтва. Гэта быў каржакаваты рухомы чалавек сярэдніх гадоў, апрануты ў новенькую камандзірскую форму без знакаў адрознення і ў невялічкай пілотцы, якая смешна сядзела на буйной галаве. Ціт Фёдаравіч Субоцін, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, да гэтага займаў кіруючую пасаду на Гомельшчыне. Адначасова з ім з'явіўся яго памочнік Сцяпан Сяргеевіч Чэпік, які затым стаў першым рэдактарам paённай газеты «Труд». Хутка да іх далучыўся Міхаіл Афанасьевіч Амяльчэня.
Затым у Кобрыне з'явіліся новыя кіраўнікі пераважна з Міншчыны і Гомельшчыны. Прозвішчы некаторых захаваліся ў памяці: Бродкін, Варанкоў, Глатман, Гоберман, Гуткін, Маеў. Цікава адзначыць і такі факт: у пачатку не было вызначана, куды ж адносіцца Кобрын — ці да БССР ці да УССР. Гэта тлумачылася тым, што ў Маскве вялася вострая барацьба па гэтаму пытанню. Потым аб гэтым адкрыта сказаў М. С. Хрушчоў актыву Брэсцкага абкома КПБ. Пагэтаму дакументацыя першых месяцаў вялася на украінскай мове. Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Брэсцкім абласным архіве. З першых дзён пачалі паступаць заявы аб адкрыцці ў сельскіх школах выкладання на украінскай мове. У шэрагу месц, напрыклад, у вёсцы Кустовічы, такая школа некаторы час працавала.
З першага дня перад новай адміністрацыяй паўстала мноства самых разнастайных пытанняў, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння. Трэба сказаць, што та ды, калі выключная большасць таварышаў, якія прыехалі з усходу, дзейнічала з вялікай аглядкай, Субоцін дзейнічаў рашуча. як таго патрабавала незвычайнасць рэвалюцыйнай абстаноўкі. У першыя дні калектыў Часовага кіраўніцтва днём і ноччу знаходзіўся на сваіх рабочых месцах забываючы аб сне і адпачынку. Выключнай працаздольнасцю і дзелавітасцю вызначаўся адказны сакратар Часовага органа ўлады мясцовы жыхар Дзмітрый Пятровіч Рафаловіч.
Перш за ўсё ўзніклі ўскладненні з забеспячэннем гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання і таварамі першай неабходнасці. Тым больш, што невялічкія мясцовыя пякарні працавалі з перабоямі. У сувязі з гэтым першапачаткова прыходзілася многае размяркоўваць паміж насельніцтвам па спісках. Адразу ўзнікла неабходнасць прыняць жорсткія меры супраць гандляроў, якія прыхоўвалГ тавары. Праўда, хутка прыватны гандаль з дапамогай непасільнага падаткаабкладання быў зведзены да нуля.
Для падтрымання грамадскага парадку і аховы дзяржаўнай маёмасці пад кіраўніцтвам львоўскага падпольшчыка Яўгена Раманавіча Ступа з актывістаў была створана Чырвоная гвардыя, якая знаходзілася на казарменным становішчы. Асабліва складаным быў лёс многіх польскіх бежанцаў. Натоўпы іх штодзённа прыходзілі ў Часовае кіраўніцтва, патрабуючы хутчэйшага вяртання ў родныя мясціны. Парадаксальна, што побач з палякамі вярнуцца за Буг пажадалі многія яўрэйскія сем'і. якія раней уцякалі ад Гітлера.
У сельскай мясцовасці ствараліся сялянскія камітэты, якія вырашалі пытанні аб перадачы малазямельным канфіскаваных памешчыцкіх, царкоўных і асадніцкіх зямель. Яны ж дзялілі сабраны ў маёнтках ураджай, жывёл і сельскагаспадарчыя прылады.
Пры дапамозе немцаў у перыяд міжуладдзя значная частка багатых памешчыкаў і асаднікаў уцякла за Буг. Наладжвалася школьная справа. Тады як у адзінай на Кобрыншчыне сярэдняй школе, польскай платнай васьмігадовай гімназіі вучыліся 300 — 350 чалавек, у новым навучальным годзе колькасць вучняў перавысіла тысячу.
Вось яшчэ адзін характэрны момант тых дзён. З самага пачатку ў абароце заставалася польская грашовая адзінка, злоты. Паступова сталі з'яўляцда савецкія рублі, якія мірна ўжываліся са злотымі. І вось літаральна пасля таго, як насельніцтва атрымала зарплату ў злотых, гэтая валюта была аб'яўлена ануляванай. Памятаю, як да загадчыка народнай асветы Гобермана прыйшлі настаўніцы і са слязьмі пыталіся, на што ім жыць у будучым месяцы. Крыху разгублены Гоберман прамовіў: рэвалю цыя патрабуе ахвяр.
Праектныя арганізацыі Верхне-Дняпроўскага суднаходства рыхтаваліся да будучай капітальнай рэканструкцыі закінутага Днепра-Бугскага канала. Нягледзячы на выключна суровую зіму 1939—1940 гадоў, земляныя работы па пракладцы новага ўчастка канала вяліся ўдарнымі тэмпамі.
Гарадскія рамеснікі розных прафесій аб'ядноўваліся ў працоўныя арцелі. Узнікалі галіновыя прафсаюзы. У вёсках ствараліся хаты-чытальні. Ужо ў канды верасня выйшаў першы. нумар раённай газеты «Труд». У КАСТРЫЧНІКУ пачалася шырокая падрыхтоўка да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі, якія адбыліся 22 кастрычніка 1939 года. 28 кастрычніка ў Беластоку пачаў работу Народны сход, які выступіў з хадайніцтвам аб уз'яднанні заходне-беларускіх зямель з Савецкай Беларуссю. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР задаволіла гэтую просьбу.
У выніку раянавання на тэрыторыі Кобрынскага павета былі ўтвораны наступныя раёны: Кобрынскі, Жабінкаўскі, Дзівінскі, Антопальскі, Драгічынскі, Іванаўскі. Першым сакратаром Кобрынскага райкома КПБ стаў Аронаў, старшынёй райвыканкома — Таранаў.
А.Мартынаў