Межы мяняла гісторыя

За сваю шматвекавую гісторыю тэрыторыя, якая называецца «Кобрыншчына», шмат разоў істотна мянялася. У самым аддаленым мінулым нашы землі былі ўскраінай Старажытнарускай дзяржавы, якія межавалі з Польшчай. Па меры ўзнікнення асобных раннефеадальных княстваў узнікае Тураўскае княства на тэрыторыі якога, у дайшоўшых да нас пісьмовых крыніцах, упамінаюцца такія гарады, як Пінск, Бярэсце, Слуцк і Мазыр.

У другой палавіне ХII стагоддзя, калі значэнне Тураўскага княства стала падаць, з яго выдзелілася Пінскае, якое карысталася пэўнай самастойнасцю, хоць і адчувала значны ўплыў Уладзімір-Валынскага княства. А ў канцы XII стагоддзя, пры ўзмацненні Галіцка-Валынакай Русі, Берасцейская воласць, з якой непасрэдна была звязана Кобрыншчына, трапляе ў палітычную залежнасць ад Уладзімір-Валынскага княства, у саставе якога заставалася да заваявання літоўцамі ў 1315—1323 гадах.

Захопленыя землі Гедзімін размеркавау паміж сваімі сынамі. Берасцейскія з гарадамі Бярэсце, Кобрын, Камянец дасталіся Кейстуту. За ўладанне Валынню і Берасцейшчынай паміж Літвой і Польшчай завязалася працяглая вайна, якая закончылася ў 1366 годзе мірным дагаворам. Згодна з ім горад Ратна, у валоданні якога знаходзіуся Кобрын, разам з іншымі паўночнымі валынскімі гарадамі быў уступлены палякам. Аднак пасля смерці літоўскага князя Альгерда ў 1377 годзе ўпамінаецца яго сын Фёдар Ратненскі. Відавочна, у той час Ратна і Кобрын усё яшчэ падначальваліся Вялікаму княству Літоўскаму.

Адзін з сыноў Фёдара, Раман, у 1404 годзе атрымаў ад князя Вітаўта Кобрын. 3 адрывачных пісьмовых крыніц можна прыблізна ўстанавіць межы княства. .Яго тэрыторыя распасціралася ад Кобрына ў паўночна-ўсходнім напрамку, уключаючы ў сябе Дабучын (Пружаны), Блудзень, Гарадзец. Найбольшая працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход дасягала ста вёрст.

У 1413 годзе адбылося раздзяленне тэрыторыі Вялікага княства Літоўска га на ваяводствы Віленскае і Трокскае, прычым рускія землі былі ўключаны ў Трокскае. Пры наступным адміністратыўным дзяленні ў 1520 годзе Берасцейскі, Кобрынскі і Камянецкі паветы былі ўключаны ў састаў новаўтворанага Падляшскага ваяводства, у якім. заставался да 1466 года, калі ўсе яны былі аб’яднаны ў адзін Берасцейскі павет, уключаны ў новае Брэст-Літоўскае ваяводства, якое праіснавала да 1793 года.

3 1520 года назва «Кобрынскае княства» наогул знікае. Яго замянілі Кабрынскі павет, або эканомія. У 1589 годзе Кобрын атрымлівае так званае «магдэбургскае права», г. зн. адміністратыўна-судовае самакіраванне, прыві-леямі якога насельніцтва карысталіся да 1766 года.

У перыяд . вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў у сярэдзіне XVII стагоддзя, а так сама ў пачауку Паўночнай вайны Кобрын моцна пацярпеў у выніку ваенных дзеянняў. У 1711 годзе гэтае бедства ўзмацнілі эпідэміі і пажар. Даведзены да крайняй ступені зяняпаду, у 1766 годзе ён быў пазбаўлены гарадскіх правоў і ўключаны ў састаў каралеўскіх сталовых памесцяў Брэсцкай эканоміі пад назвай «Ключ Кобрынскі».

Уз’яднанне Кобрыншчыны з Расіяй адбылося ў 1795 годзе. Спачатку Кобрын быў павятовым горадам Слонімскага намесніцтва, з 1797 года - Літоўскай губерні, якая ў сваю чаргу ў 1802 годзе была перайменавана ў Гродзенскую. Сярод дзевяці паветаў Гродзеншчыны Кобрынскі займаў самую вялікую плошчу — 4620 квадратных вёрст, перавышаў цяперашнюю плошчу раёна ў 2,5 раза. На захадзе яго межы заканчваліся Жабінкай, на ўсходзе — Іванавам. Да першай сусветнай вайны ў яго ўваходзілі 27 воласцей. Па перыметру ж павет гранічыў з суседнімі Брэсцкім, Пружанскім, Пінскім, Ковельскім.

Такую тэрыторыю ён займаў да 1919 года. Пасля акупацыі буржуазна памешчыцкай Польшчай, згодна з новым адміністратыўным дзяленнем, у 1921 годзе быў арганізаваны Кобрынскі павет, уключаны у састаў Палескага ваяводства. Пры гэтым, варта адзначыць: хоць па польскай канстытуцыі галоўным горадам Палескага ваяводства лічыўся Пінск, усе ваяводскія ўстановы знаходзіліа ў Брэсце. Тэрыторыя павета займала 3894 квадратныя кіламетры, а гранічыў ён з Брэсцкім, Пружанскім, Драгічынскім і Камень-Кашырскім.

У верасні 1939 года Кобрыншчына ўз’ядналася з БССР. Першыя некалькі месяцаў межы павета заставаліся старымі а з 15 студзеня 1940 года былі зацверджаны межы новага Кобрынскага раёна.

А.М. Мартынов

Мартынаў, А. Межы мяняла гісторыя / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 7 лютага.