Кобрын: ліпень 1944-га

Апошнія месяцы 1943 года Кобрын напоўніла шмат кіеўскіх бежанцаў, пераважна мужчын, якія былі сілком сагнаны з наседжаных месц. (Тут дарэчы прыпомніць, што непадалёку ад Кобрына, на поўнач ад в. Запруды, праходзіла ў той час «граніца» паміж Усходняй Прусіяй і Украінай). Да смерці перапалоханыя людзі расказвалі, што пры адступленні гітлераўцы вывозілі ўсіх мужчын. За тымі, хто спрабаваў схавацца, вялося сапраўднае паляванне з сабакамі. Калі знаходзілі, то прыстрэльвалі на месцы, каб іншыя баяліся.

Для Кобрыншчыны гэтыя бежанцы паслужылі першым наглядным сігналам аб хуткім канцы акупацыі. Аднак сапраўды шокавы стан разгубленасці, які можна параўнаць голькі з рэакцыяй на Сталінградскі разгром, выклікала ў мясцовых немцаў нестка аб вызваленні Чырвонай Арміяй у самым пачатку 1944 года украінскага горада Сарны, які знаходзіўся менш чым у 200 кіламетрах ад Кобрына.

Гэта падзея паслужыла магутным штуршком да паспешнай эвакуацыі нямецкіх сем'яў. якія пераехалі сюды ў 1942 годзе з неспакойнай Польшчы. Адначасова цішком, не прыцягваючы ўвагі, сталі знікаць шматлікія “фалькстойч” – асобы мясцовага паходжання, якія з прыходам немцаў “даведаліся”, што ў іх цяклі нейкія кроплі “нямецкай крыві”. Яны атрамлівалі розныя льготы і перавагі ўзамен на лаяльнасць і “інфармацыю” аб суседзях. Спяшаліся ўцячы за Буг таксама польскія служачыя, якія займалі большасць пасад у мясцовых установах.

Як толькі пацяплела і сышоў снег, гітлераўцы сталі спешна ўзводзіць у розных кропках горада жалезабетонныя доты (адзін з іх да сённяшняга дня захаваўся каля гарадскога Дома культуры). Адначасова сотні гараджан былі сагнаны для рыцця велізарнай сурацьтанкавай траншэі на паўднёвай ускраіне Кобрына. Яна працягнулася ад Днепра-Бугскага канала да канала Боны. Тым часам над горадам пастаянна кружыў назіральны самалёт з двайным фюзеляжам, так званая «рама». Па начах гараджане напружана ўслухоўваліся ў цяжкі гул савецкіх бамбардзіроўчыкаў, якія хвалямі імкнуліся на захад. Праз некалькі гадзін аблегчаны гул тых жа самалётаў абвяшчаў аб вяртанні іх пасля паспяховай бамбёжкі варожых аб’ектаў.

На невясёлы роздум наводзілі салдатаў вермахта штогадзінныя радыёперадачы па рэпрадуктарах, якія рэгулярна паведамлялі аб бамбёжках авіяцыяй саюзнікаў нямецкіх гарадоў на захадзе краіны. Толькі зрэдку ў гэтых перадачах чулася спакойнае: «Неба над Германіяй чыстае».

А дзеянні партызанаў актывізаваліся з кожным днём. Побач з горадам кожную ноч чуліся аўтаматныя і кулямётныя стрэлы, а на чыгунцы ўспыхвалі водбліскі ўзрываў партызанскіх мін. Не на жарт перапалоханыя заваёўнікі Еўропы ў тую зіму мабілізавалі сотні мясцовых мужчын на дадатковую ахову чыгуначных пуцей у начны час. З гэтай мэтай на пэўных участках пастаянна хадзілі парамі дзяжурныя са спецыяльнымі канструкцыямі ў выглядзе металічных колцаў на доўгім кійку з прымацаванымі кручкамі для знаходжання і падрыву мін. Бесперапыннае брынчанне па рэйках кантралявалася ваеннымі патрулямі, якія бязлітасна збівалі нядбайных прыкладамі. Расказвалі, што ў асабліва аблюбаваных партызанамі месцах мабілізаваныя «ахоўнікі» заключалі з партызанамі «сяброўскія пагадненні»: каб выратаваць ад расправы суседнія вёскі, падрыўнікі звязвалі дзяжурных, стваралі ўражанне, што тыя аказвалі супраціўленне.

Асаблівага размаху «рэйкавая вайна» дасягнула ў сярэдзіне чэрвеня 1944 года ў сувязі з падрыхтоўкай аперацыі «Баграціён». Каля Кобрына рух цягнікоў перарываўся на працяглы час. Нягледзячы на прымаемыя акупантамі меры, на адносна невялікім перагоне паміж Кобрынам і Пінскам аказаліся пад адхонам 398 варожых эшалонаў з жывой сілай і ваеннымі грузамі. Сярод падрыўнікоў большасць складала моладзь. Не выпадкова камсамол Кобрыншчыны ўстанавіў паблізу чыгуначнага пераезда на Пінскай шашы спецыяльны памятны знак.

Крызіснае становішча для гітлераўцаў склалася і на шашэйных дарогах, якія з наступленнем цемнаты поўнасцю блакіраваліся партызанамі. У шэрагу месц нават днём аўтакалоны праходзілі пад аховай узброенага канвою. Каб неяк нейтралізаваць дзейнасць партызанаў, гітлераўцы высеклі лес уздоўж дарог. На самых небяспечных участках для выяўлення мін па шашы праганялі спачатку жыхароў з бліжэйшых вёсак.

Па меры росту трывогі сярод насельніцтва, якая падтрымлівалася рознымі чуткамі, многія гараджане пачалі будаваць на агародах прымітыўныя індывідуальныя бомбасховішчы. Як хутка высветлілася на практыцы, яны былі дастаткова эфектыўным выратавальным сродкам «у хвіліну жыцця цягккую». Прадбачлівыя забяспечвалі сховішчы прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці. Масавай з’явай стала традыцыйная мера перасцярогі ў гады ваенных ліхалеццяў − закопванне каштоўнасцей у зямлю, каб яны не згарэлі ў выпадку пажараў. Рабіліся гэта па начах, цішком ад суседзяў.

У чэрвені Кобрын усё часцей наведвалі групы ўзброеных чорнамундзірных паліцаяў, якія ў паніцы ўцякалі з Украіны. Звычайна іх абозы размяшчаліся на адпачынак за горадам. Сярод іх асабліва шмат было зусім яшчэ маладых хлопцаў. Калі іх папракалі ў здрадзе Радзіме, то многія не прызнавалі сябе віноўнымі, прастадушна пераконвалі, што іх мабілізавалі ў паліцыю прымусова ...

З кожным днём усё мацней адчувалася набліжэнне фронту. У зводках Савінфармбюро, якія распаўсюджвалі падпольшчыкі, ужо называліся вызваленымі блізкія беларускія гарады. Усё часцей у небе паяўляліся самалёты з чырвонымі яоркамі. Па начах зямля цяжка ўздрыгвала ад глухіх аддаленых узрываў, яны суправаджаліся водбліскамі штучных бліскавіц на захадзе. Вопытныя людзі шматзначна каменціравалі. Маўляў, нашы бамбяць Брэсцкі чыгуначны вузел. Бяскоццыя конныя абозы і мотакалоны немцаў ужо баяліся начаваць у горадзе, імкнуліся спыняцца каля вёсак, каб пазбегнуць страт ад паветраных атак. На абочынах галоўных гарадскік вуліц узрышаліся штабелі скрынак з боепрыпасамі.

У адну з начэй бомбавы ўдар трапіў на ўсходнюю ўскраіну Кобрына. Спачатку над горадам павіслі асляпляльна-яркія «свечкі», у водблісках якіх на Чырвонаармейскай вуліцы быў бачны ваенны бензавоз пад дрэвам. Ад прамога пападання цыстэрна ўзарвалася, загарэліся суседнія драўля ныя домікі, якія стаялі пад стрэхамі з саломы. Вось тут жыхарам і давялося пераканацца ў надзейнасці сваіх бомбасховішчаў. Аднак без ахвяр не абышлося: у дзвюх такіх шчылінах былі поўнасцю пахаваны цэлыя сем’і.

Параіўшыся з партызанамі, выратоўваючы сябе ад прымусовай эвакуацыі, шмат моладзі з горада і вёсак схавалася ў лясах і балотах. Сем‘і партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў таксама сталі па начах уцякаць пад ахову партызан. Апошні тыдзень акурацыі характарызуецца разгулам нястрымнага рабавання і вывазам усяго, што ўяўляла каштоўнасць. Затым прыйшла чарга планамернага знішчэння нерухомай грамадскай маёмасці. Былі ўзарваны гарадская электрастанцыя, чыгуначны вакзал, разбураны ўсе прамысловыя прадпрыемствы, знішчаны ўсе гідравузлы на Днепра-Бугскім канале. Сапраўдная стыхія разбурэння накінулася на чыгунку і сродкі сувязі. Некалькі дзён запар з боку чыгункі чуліся глухія ўдары − гэта ўзрываліся тзлеграфныя і тэлефонныя слупы. Адначасова спецыяльным прыстасаваннем перабівалі рэйкі і ламалі шпалы. У апошні момант перад бегствам з Кобрына фашысты ўзарвалі не толькі ўсе масты, але і масточкі.

Але вось, нарэшце, з усходу пачаў нарастаць шум блізкага бою. Ён прымушаў людзей ратавацца за горадам. Ніхто не ведаў дакладна, дзе, у якім напрамку трэба шукаць паратунку. Па гэтаму многім давялося перажыць моцны стрэс, калі раніцай апынуліся на «нічыйнай зямлі», пад пралятаючымі над галавой мінамі і кулямі. Той-сёй смялейшы вырашыў ужо да ночы вярнуцца дадому. Як звычайна ў такіх сітуацыях, горад заціх у чаканні перамен.

На світанку 20 ліпеня на бязлюдных вуліцах паявіліся першыя групы разведчыкаў. Хутка затым горад быў запоўнены калонамі запыленых чырвонаармейцаў у амаль што белых, выгарэўшых пад сонцам гімнасцёрках − з пагонамі. А між тым у 1941 годзе гэтых пагонаў не было і ў паміне. Па вулічным бруку загрымелі цяжкія гарматы. для маскіроўкі абвешаныя з усіх бакоў галінкамі. Некалькі дзён пасля гэтага праз цэнтр горада на захад рухаўся нястрымны паток людзей, абозаў, машын, гармат. Да моманта вызвалення ў Кобрыне заставалася не боьш 2-3 тысяч жыхароў (у 19…годзе колькасць насельніцтва дасягаля 15 тысяч).

Хутка горад ажывіўся − у пакінутых дамах паявіліся сотні партызан якія пакінулі лясы. Атрады расфарміроўвалі значная частка маладых байцоў улівалася ў Чырвоную Армію. З былых партызанаў фарміраваліся працоўныя брыгады і накіроўваліся на аднаўленне Днепра-Бугскага канала.

Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў райкоме адбылася нарада былых падпольшчыкаў і партызанскіх сувязных, прыцягнутых да наладжвання нармальнага жыцця года. Указанні былі кароткімі, хоць і яўна невыканальнымі: за два тыдні забяспечыць горад электраэнергіяй, наладзіць работу бібліятэкі і г. д. «Мандаты» з-за адсутнасці і пачаткі двойчы падпісваліся першым сакратаром райкома партыі Плянтам. Затым часова пайшла ў справу пячатка даваеннага РК ВЛКСМ. Адным словам жыццё паўнаўладна ўступала свае правы.

А. Мартынаў

Мартынаў, А. Кобрын: ліпень 1944-га /А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1989. – 20 ліпеня.