Імёны герояў не забыты

Не сціраецца памяць народная аб тых, хто мужна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны з лютым ворагам і дзеля сённяшняга светлага дня аддаў свё жыццё.

У маі 1944 года на рубяжы Арэхаўскага канала, непадалёку ад вёскі Лелікава, партызаны атрада імя Чарнака вялі жорсткі бой з пераўзыходзячымі сіламі гітлераўцаў. В. П. Панасюк, жыхар вескі Фарнональ Брэсцкага раёна, I. С. Цявноўскі, таксама з Брэсцкага раёна, і яшчэ адзін партызан, прозвішча якога пакуль не ўстаноўлена, атрымалі заданне прыкрываць адыход таварышаў. Мужна змагаліся мсціўцы і ў няроўнай барацьбе загінулі. Цаной свайго жыцця яны затрымалі ворага і далі магчымасць выйсці з цяжкага становішча ўсяму атраду.

Толькі праз некалькі дзён жыхары вёскі Лелікава пахавалі мужных партызан на астраўку сярод балот. Напярэдадні 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па рашэнню выканкома Дзівінскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных астанкі мужных мсціўцаў перанесены і пахаваны ў цэнтры в. Лелікава. На пахаванні быў сын партызана Варфаламея Панасюка Віктар Варфаламеевіч, які цяпер жыве і працуе ў г. Брэсце. Актыўны ўдзел у перазахаванні прынялі калгаснікі Г. П. Дземчык, I. Д. Дземчык, П. А. Шапяцюк, I. П. Трубчык, У. I. Ярмалюк. На магіле партызан адбыўся шматлюдны мітынг жыхароў вёсак, якія цяпер уваходзяць у калгас «Чырвоная звязда».

Макасевіч, М. Імёны герояў не забыты / М. Макасевіч // Камуністычная праца. – 1997. – 2 ліпеня. У маі 1944 г. на рубяжы Арэхаўскага канала, непадалёку ад вёскі Лелікава, партызаны атрада імя Чарнака вялі жорсткі бой з гітлераўцамі.