Вайны радавы

Усё было так спакойна, надзейна. Вялікая дружная сям’я, свая зямелька… Хоць і не надта многа, але пры ўмелых і працавітых руках голаду і холаду не ведалі.

I вось лета 1941-га. Калі спачатку людзі прыглядваліся да новай «улады», меркавалі, як яно будзе далей, то неўзабаве многія зразумелі - літасці ад ворагаў няма чаго чакаць. Як толькі паявіліся звесткі аб партызанах, іх дзеяннях, Аляксандр Лук'янюк пайшоў у атрад імя Катоўскага, байцамі якога сталі некаторыя жыхары бліжэйшых вёсак. А праз нейкі час туды ж прыйшоў і старшы брат Павел.

Здраднікі знаходзяцца заўсёды. I тады хтосьці данёс паліцаям ці фашыстам, што сыны Івана Лук 'янюка ў партызанах, наведваюць бацькоў. I ў адзін з лістападаўскіх дзён 1941 года ў невялічкую вёску Магдалін прыехалі карнікі. Пакуль яны дайшлі да дома Лук'янюкоў, гаспадар, малодшыя дачка і сын паспелі схавацца і ўцячы. Злосць акупанты спагналі на свой лад: пабудовы спалілі, а гаспадыню забралі ў Кобрын, дзе пасля расстралялі.
Уцалелым членам сям'і нічога не заставалася, як таксама падацца ў атрад.

- Бацька, сястра і трынаццацігадовы брат Фёдар у баявых дзеяннях удзелу не прымалі, - дзяліўся ўспамінамі пры сустрэчы Аляксандр Іванавіч. - А я быў у разведцы. Хадзілі па вёсках, у асноўным за Днепра-Бугскім каналам, выглядалі размяшчэнне захопнікаў, сустракаліся з сувязнымі, ад якіх таксама атрымлівалі інфармацыю, удзельнічалі ў засадах, ставілі міны...

Пасля вызвалення Кобрыншчыны Павел адразу пайшоў у дзеючую армію, дзе і загінуў. Апяксандра накіравалі на работу ў мясцовую турму. Там да заканчэння следства знаходзіліся былыя паліцаі, члены банд з ліку фашысцкіх прыхвасняў, якія хаваліся ў лясах Кобрыншчыны.

Маладых хлопцаў такая работа не надта задавальняла. I пяцёра з іх, у тым ліку і Аляксандр Лук 'янюк, напісалі заявы ў ваенкамат з просьбай на- кіраваць на фронт. Усім адказалі коратка: «Патрэбны тут».

...Да сялянскай працы вярнуўся ў 1948-м. У калгасе, які неўзабаве быў створаны, не цураўся ніякай работы: быў грузчыкам, брыгадзірам, загадчыкам склада.

Як жыве ён сёння, радавы вайны Аляксандр Лук'янюк?

- Нармальна, - усміхнуўся на гэта пытанне Аляксандр Іванавіч. - У доме цёпла, пенсія, дзякуй Прэзідэнту, добрая. Ды яшчэ жончына... 3 дапамогай сына і ўнукаў жыўнасць трымаем. Вось толькі здароўя няма - у дапаўненне да ног падпоркі патрэбны...

Але ёсць у сучасным жыцці рэчы, якія ветэран, як і іншыя людзі таго па- калення, не можа прыняць ні розумам, ні сэрцам. Гэта туманны лёс усяго таго, што было створана ў гады маладосці і называлася калектыўнай гаспадаркай... А невядомасць настрою нікому не прыбаўляе.

Пятроўская, М. Вайны радавы / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2004. – 13 сакавіка. Пра ветэрана Вялікай Айчыннай Аляксандра Іванавіча Лук’янюка з Магдаліна, партызана атрада імя Катоўскага.