Ніхто не забыты, нішто не забыта. Па слядах подзвігаў

На нашай зямлі ёсць нямала месц, дзе ўвекавечаны подзвіг савецкіх людзей у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць яны і на тэрыторыі калгаса “За мір”. Тры з іх знаходзяцца непадалёку ад школы. Вучні з вялікай любоўю даглядаюць за помнікамі. У дні свят ля іх праходзяць мітынгі, ускладаюцца вянкі і жывыя кветкі.

Хто пахаваны ў магілках, які подзвіг зрабілі людзі, знайшоўшыя свой апошні прытулак у беларускай зямлі? Пошукамі адказу на гэтыя пытанні заняты члены школьнага піянерска-камсамольскага штаба “Пошук”. Штаб існуе ўжо 3 гады. І сёння можна сказаць, што вучні правялі значную работу.

Пасля напруджаных пошукаў удалося ўдакладніць аб подзвігу Івана Петруковіча. На рахунку адважнага партызана шмат варожых эшалонаў, пушчаных ім пад адхон. У 1943 годзе ён пайшоў на чарговае заданне: узарваць дваццаты па ліку эшалон. Але партызан быў акружаны ворагамі і геройскі загінуў. Іван Арсенцьявіч Петруковіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна, у 1976 годзе на магіле героя ўстаноўлена стэла. Не забыты подзвіг нашага зямляка.

Могила Петруковича Ивана Арсентьевича. На кладбище. Партизан отряда имени В.И.Чапаева. Погиб 13.6.1944г. в бою с немецко-фашистскими захватчиками. Посмертно награжден орденом Ленина. В 1976 г. на могиле установлена стелла // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская обл. – Минск: БелЭн, 1990. – С. 258.

Ніхто не забыты, нішто не забыта. Па слядах подзвігаў // Камуністычная праца. – 1976. – 26 красавіка. - С. 4. Аб адважным партызане І. Петруковічу, пасмяротна ўзнагароджаным Ордэнам Леніна.