Асаблівасці ваенна-эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся

Вывучэнне ваенна-эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся у гады германскай акупацыі, як паказвае сённяшні стан айчыннай і замежнай гістарычнай навукі, практычна нельга правесці без аналізу арыгінальных дакументаў, перш за ўсё выніковых справаздач гебітскамісараў (акруговых камісараў), ці кіраўнікоў так званых паўночна-украінскіх акруг рэйхскамісарыята “Украіна”.

Асновай для такога аналізу з яўляюцца дакументальныя крыніцы, выяўленыя у калекцыі "александрыйскіх" мікрафільмаў (МФ 257) і фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (фонды 370, 4683), фондах Бундэсархіва Германіі у Берліне (R 5, 90, 93, 94), Федэральнага ваеннага apxiфa ў Фрайбургу (RW 30, 31, 31; RН 3), архіва Інстытута навейшай гісторыі у Мюнхене (A IfZ, МА 795, 797, 798).

Беларускаму чытачу прапануюцца новыя матэрыялы з мэтай азнаямлення з такімі аспектамі гісторыі германскай акупацыі Беларускага Палесся, як удакладненне існуючай перыядызацыі адміністрацыйнага падзелу тэрыторыі Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей паміж гебітскамісарыятамі (акруговымі камісарыятамі) Брэст-Літоўска, Давыд-Гарадка, Кобрына, Пінска, Століна і Петрыкава, Лельчыц, Мазыра, Ельска, Рэчыцы, Камарына рэйхскамісарыята “Украіна”, а таксама агляд ваенна-эканамічнай дзейнасці гебітскамісарыятаў па выкананні дырэктыў у галіне вядзення гаспадаркі на акупіраванай тэрыторыі Беларускага Палесся ў 1941—1944 гг.

З выяўленых і апрацаваных аўтарам выніковых справаздач гебітскамісараў Брэст-Літоўска, Кобрына і Пінска бачна, што канец лета і пачатак восені 1941 г. былі часам тэрытарыяльнага падзелу Беларусі і яе адміністрацыйнага падпарадкавання рэйхскамісарыята “Украіна”. Утварэнне органаў так званай грамадзянскай адміністрацыі пачалося ў адпаведнасці з “Указам фюрэра аб кіраванні на новазанятых усходніх тэрыторыях” ад 17 ліпеня 1941 г. Адпаведна ўказу па заканчэнні ваенных аперацый занятая тэрыторыя павінна перайсці з ваеннага ў грамадзянскае падпарадкаванне генеральных, галоўных і акруговых камісарыятаў. Аднак непасрэднае ўключэнне Беларусі у склад рэйхскамісарыятаў “Остланд” і “Украіна” адбывалася на падставе асобных загадаў вышэйшага кіраўніцтва нацысцкай Германіі — Першага і Другога ўказаў, падпісаных А.Гітлерам адпаведна 17 ліпеня і 20 жніўня 1941 г. У іх вызначаліся і новыя тэрытарыяльныя межы, у рамках якіх павінна была праводзіць сваю палітыку грамадзянская адміністрацыя.

Канкрэтныя лініі рэгіянальнага падзелу тэрыторыі Беларусі паміж -Остландам і Украінай упершыню былі вызначаны ў загадах Гітлера ад 20 жніўня і 20 кастрычніка 1941 г., у адпаведнасці з якімі ўстанаўлівалася канчатковая лінія падзелу паміж рэйхскамісарыятамі “Украіна” і “Остланд” - на поўнач ад Лунінца-Пінска-Кобрына-Брэст.

З 1 верасня 1941 г. пачынаецца ўключэнне паўднёвых абласцей Беларусі - Брэсцкай, Пінскай і Палескай - у склад так званай паўночна-ўкраінскай тэрыторыі рэйхскамісарыята “Украіна”. У архіўных дакументах сярод фактараў, якія паўплывалі на вырашэнне гэтага пытання, сустракаюцца не толькі ваенна-стратэгічныя, ідэалагічныя, палітычныя, але і эканамічныя фактары. Пра апошнія сведчаць выказванні генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ на нарадзе гебітскамісараў у Мінску ў красавіку 1943 г. Па прычыне “адсутнасці лёсу” ён лічыў памылкай уключэнне поўдня Беларусі ў склад рэйхскамісарыята “Украіна” і выказваў сваю нязгоду з перадачай апошняму “значнай часткі тэрыторыі Паўднёвай Беларусі”, а таму прапаноўваў рэйхскамісару Украіны Э.Коху перанесці лінію падзелу да “пінскіх балот”. Аднак гэтае пытанне вырашала кіраўніцтва іншых устаноў Трэцяга рэйха, у першую чаргу Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў і кіраўніцтва міністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Менавіта рэйхсміністр А.Розенберг вызначыў мяжу паміж Украінай і Беларуссю на поўнач ад Прыпяці, паколькі такі падзел, хоць і не адпавядаў інтарэсам ваеннага кіраўніцтва, але забяспечваў рэйхскамісарыят “Украіна” лесам і дрэваматэрыяламі, а таксама ствараліся ўмовы для выкарыстання сістэмы каналаў Прыпяці і чыгункі Брэст-Гомель.

Уключэнне Беларускага Палесся ў склад рэйхскамісарыята “Украіна” адбылося на працягу восені 1941 г., калі былі створаны кіруючыя органы новай грамадзянскай адміністрацыі - гебітскамісарыятаў у Брэст-Літоўску, Давыд-Гарадку, Кобрыне, Маларыце, Пінску, Мазыры, Лельчыцах, Петрыкаве, Ельску, Рэчыцы і Камарыне.

З архіўных матэрыялаў вынікае, што гебітскамісарыяты былі ўтвораны ў Брэст-Літоўску, Давыд-Гарадку, Кобрыне, Маларыце і Пінску на тэрыторыі плошчай каля 20 200 кв. км з першапачатковай колькасцю насельніцтва амаль што 750 тыс. чалавек. У верасні 1941 г. гэта складала шостую частку ўсяго насельніцтва і чвэрць усёй тэрыторыі Генеральнай акругі Валынь—Падолле. У склад другой часткі Беларускага Палесся, уключанай 20 кастрычніка ў Генеральную акругу Жытомір, уваходзілі гебітскамісарыяты Мазыра, Лельчыц, Петрыкава, Ельска, Рэчыцы і Камарына (агульная тэрыторыя 22 600 кв. км з насельніцтвам каля 550 тыс. чалавек, што складала амаль што трэць тэрыторыі і шостую частку насельніцтваі Генеральнай акругі Валын - Падолле. Гэта азначала, што паўночна-ўкраінскія тэрыторыі рэйхскамісарыята “Украіна” займалі больш за 40 тыс. кв. км тэрыторыі з насельніцтвам да 1 500 тыс. чалавек, або амаль што пятую частку тэрыторыі і шостую частку насельніцтва перадваеннай Беларусі.

Дакументы аб дзейнасці гебітскамісарыятаў даюць нам і іншую важную інфармацыю, якая тычыцца параённага (валаснога) адміністрацыйнага падзелу Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей у гады нацысцкай акупацыі. Сярод 24 гебітскамісарыятаў, якія былі створаны восенню 1941 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Валынь -Падолле, знаходзілася 5 беларускіх з цэнтрамі ў Брэст-Літоўску, Давыд-Гарадку, Кобрыне, Маларыце, Пінску. Адной з першых была ўтворана Брэст-Літоўская акруга (гебітскамісарыят), куды ўваходзілі раёны Брэста, Дамачава і Маларыты. Да канца года ў яе склад былі перададзены яшчэ 2 раёны - Матыкальскі і Жабінкаўскі. Пры гэтым апошні быў выдзелены з Кобрынскай акругі, а Матыкальскі адышоў ад акругі Беласток, якая ўваходзіла ў склад акругі «Усходняя Прусія».

25 верасня 1941 г. у рэйхскамісарыяце “Украіна” была зацверджана тэрытарыяльная структура Генеральнай акругі Валынь -Падолле. Пад нумарам 17 у спісе значыўся гебітскамісарыят Маларыты, які дзейнічаў на тэрыторыях беларускіх і ўкраінскіх раёнаў - Дамачава, Маларыта, Забалоцце, Камень-Кашырск, Ратна. Адміністрацыйным цэнтрам яго быў вызначаны горад Маларыта.

Гебітскамісарыят Кобрына пачаў сваю дзейнасць 3 верасня 1941 г. Спачатку ў склад яго ўваходзілі Кобрынскі, Антопальскі, Дзівінскі і Жабінкаўскі раёны. 1 снежня 1941 г. Жабінкаўскі раён быў перададзены ў склад Брэст-Літоўскага гебітскамісарыята, у той час як у Кобрынскі з Пінскага быў перададзены Драгічынскі раён. У студзені 1942 г. адбылося пашырэнне тэрыторыі за кошт Бярозы-Картузскай, вылучанай з Генеральнай акругі Беларусь. З гэтага часу Брэст-Літоўскі гебітскамісарыят займаў тэрыторыю 6 тыс. кв. км з насельніцтвам у 230 тыс. чалавек.

Найбольш складаным было, на наш погляд, пытанне аб тэрыторыі Пінскай акругі, у склад якой, апрача Пінска, адразу ўваходзілі Драгічын, Іванава, Любяшоў, Маневічы, Лагішын і значны па памеры раён Ленін -Лунінец. У канцы 1941 г. раёны Лагішына, Леніна і частка раёна Лунінца былі ўключаны ў склад Генеральнай акругі Беларусь. Канчатковая мяжа ў гэтым рэгіёне вызначылася 1 студзеня 1942 г., калі раён Любяшоў вылучаецца з Пінскай акругі і адыходзіць да гебітскамісарыята Камень-Кашырска, а Драгічын - да гебітскамісарыята Кобрына. У выніковай справаздачы гебітскамісара Пінска П.Герхарда адзначаецца, што акруга перайшла ў падпарадкаванне грамадзянскай адміністрацыі толькі 3 верасня 1941 г. Да гэтага яна знаходзілася пад кантролем мясцовай камендатуры, якая спачатку нават адмаўлялася перадаваць свае паўнамоцтвы новаму кіраўніцтву. Аднак і пасля гэтага пытанне з перадачай тэрыторыі заставалася складаным, паколькі амаль што ў гэты ж час у Пінску з’явіліся прадстаўнікі генеральнага камісара ў Мінску В.Кубэ, які разглядаў Пінск як адзін з паўднёвых раёнаў Генеральнай акругі Беларусь. Праблему вырашыла распараджэнне рэйхсміністра А.Розенберга, у адпаведнасці з якім Пінскі гебітскамісарыят заставаўся ў складзе рэйхскамісарыята “Украіна”, а мяжа паміж рэйхскамісарыятамі «Остланд» і «Украіна» праходзіла ў 10 км на поўнач ад лініі чыгункі Брэст-Літоўск- Лунінец-Гомель.

У паўночна-ўсходнюю частку Генеральнай акругі Валынь—Падолле ў верасні 1941 г. уваходзіў гебітскамісарыят Століна, які непасрэдна межаваў з Жыткавіцкім камісарыятам Генеральнай акругі Жытомір. Гебітскамісарам Століна быў прызначаны Герхард Опіц. Менавіта яго адміністрацыя была ліквідавана адной з першых у апошні год акупацыі ў сувязі з ліквідацыяй гебітскамісарыятаў Століна і Жыткавіч і падпарадкаваннем гэтай тэрыторыі ваеннай адміністрацыі. Але пачатак ліквідацыі паўночна-ўкраінскіх гебітскамісарыятаў - Рэчыцы, Камарына, Ельска, Мазыра, Лельчыц і Петрыкава - Генеральнай акругі Жытомір быў пакладзены яшчэ ў канцы 1943 г., калі ўсходняя тэрыторыя Беларусі стала лініяй фронту і ў сувязі з гэтым зноў была адноўлена дзейнасць службаў ваеннай адміністрацыі. У лютым 1944 г. паўночна-валынская акруга была цалкам выключана з рэйхскамісарыята “Украіна” і ўключана ў склад Генеральнай акругі Беларусь, якая з 1 красавіка перайшла ў непасрэднае падпарадкаванне рэйхсміністра А.Розенберга.

Тэрытарыяльныя змяненні на поўначы Генеральных акруг Валынь-Падолле і Жытомір былі выкліканы рознымі прычынамі, у тым ліку і эканамічнымі. Менавіта гаспадарчы фактар адыгрываў важную ролю падчас спрэчкі, якая ў пачатку 1944 г. разга- рэлася паміж рэйхскамісарам Украіны Э.Кохам і генеральным камісарам Беларусі К. фон Готбергам. Абодва кіраўнікі, нягледзячы на прыналежнасць кожнага з іх да рэйхсміністэрства па занятых усходніх тэрыторыях, спасылаліся на важнае гаспадарчае значэнне паўднёвай тэрыторыі Беларусі. Э.Кох прынцыпова не хацеў перадаць Брэст-Літоўскі, Кобрынскі і Пінскі гебітскамісарыяты ў склад Генеральнай акругі Беларусь, спасылаючыся пры гэтым на цяжкасці, якія могуць узнікнуць у рамеснай і прамысловай вытворчасці, лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы, а таксама ў фінансавай і валютнай палітыцы. У сваю чаргу генерал-фельдмаршал Э.Буш (камандуючы групай армій “Цэнтр”), доктар А.Меер (намеснік рэйхсміністра па занятых усходніх тэрыторыях), галоўнае кіраўніцтва чыгункі Брэст-Гомель (знаходзілася ў Мінску), кіраўніцтва шашэйных дарог (знаходзілася ў падпарадкаванні айнзатц-групы Расія-цэнтр і Беларусь) рахуча адстойвалі ідэю аб уключэнні паўночна-ўкраінскай тэрыторыі ў склад Генеральнай акругі Беларусь. Па загаду фюрэра Генеральная акруга Беларусь выключалася з рэйхскамісарыята «Остланд» і з 1 сакавіка 1944 г. перадавалася ў прамое падпарадкаванне рэйхсміністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Аб гаспадарчым значэнні гэтай тэрыторыі гаварыў генеральны камісар К. фон Готбергу сваім паведамленні рэйхсміністру ад 11 сакавіка 1944 г. “Эканамічную прастору” новай павялічанай Генеральнай акругі Беларусь ён характарызаваў наступным чынам: агульная плошча 6 млн. га, з якіх пад сельскай гаспадаркай - 2,8 млн. га, пад лясной - 1,7 млн. га. Уключаныя паўночныя тэрыторыі Генеральнай акругі Валынь -Падолле складаюць каля 1,9 млн. га, з якіх сельскагаспадарчых - 700 тыс. га і лясной гаспадаркі -500 тыс. га.

У дакументальных крыніцах можна сустрэць розныя звесткі пра эканамічны патэнцыял беларускіх тэрыторый, якія адміністрацыйна былі ўключаны ў склад Генеральных акруг Валынь -Падолле і Жытомір. У стратэгічным плане інтарэс да Беларускага Палесся быў нязначны, паколькі на тэрыторыі Брэстчыны практычна не было вялікіх прамысловых цэнтраў, за выключэннем Брэста, Пінска, Кобрына, Давыд-Гарадка, Століна. Разгляда.очы гэты рэпён скрозь прызму маланаселенасці і эканамічнай малазначнасці, вышэйшае кіраўніцтва Трэцяга рэйха і вермахта планавала ў будучым зрабіць Беларускае Палессе рэгіёнам для перасялення большасці еўрапейскіх яўрэяў з мэтай выкарыстання іх у якасці рабочай сілы па асушэнню гэтай тэрыторыі. Жудасным можна лічыць тое, што ваенныя стратэгі Трэцяга рэйха планавалі выкарыстаць прыпяцкія балоты ў якасці палігона для выпрабавання атамнай бомбы, праца над якой няспынна вялася ў нацысцкай Германіі.

Разгляд гаспадарчай дзейнасці ваеннай і грамадзянскай адміністрацый патрабуе аналізу дырэктыўных дакументаў, на аснове якіх вялася гаспадарка на занятых усходніх тэрыторыях. Зазначым, што асновай для арганізацыі гаспадарчай дзейнасці спачатку нарыхтоўчых і гаспадарчых каманд, эканамічных інспекцый, а потым галоўных аддзела генеральнай акругі Валынь -Падолле з’явіліся так званыя зялёная і карычневая папкі. Калі на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь дзейнічала “карычневая” папка, ці першая частка “Дырэктыў па вядзенні гаспадаркі”, дык на тэрыторыі Генеральных акруг Валынь - Падолле і Жытомір - другая частка. У гэтым дакуменце адзначаецца, што для “паўночнай зоны" рэйхскамісарыята “Украіна” (Беларускае Палессе. - С.Н.) дзейнічаюць тыя ж самыя дырэктывы, як і для Беларусі, адкуль традыцыйна можна пастаўляць бульбу для Украіны.

Пры разглядзе ваенна-эканамічнай палітыкі Трэцяга рэйха на акупіраванай тэрыторыі Беларусі важна памятаць, што практычна на працягу першых тыдняў вайны з Беларусі было наладжана харчовае забеспячэнне для значнай часткі вермахта. Ужо 27 ліпеня 1941 г. пра гэта рапартаваў аддзел кватэрмайстра (палкоўнік Г. фон Унольд) камандуючага тылам групы армій “Цэнтр”. Прыводзіліся канкрэтныя даныя, што з тэрыторыі Беларусі германскія вайсковыя часці забяспечаны хлебам амал 50%, а мясам - на 100%.Трэба ўлічваць, што агульная колькасць войск групы армій “Цэнтр” па стану на верасень 1941 г. перавышала 1,5 млн. чалавек. З Берліна ўвесь час паступалі загады аб 100-працэнтным забеспячэнні вермахта з занятых усходніх тэрыторый. Аднак вынікі дзейнасці эканамічных інспекцый, гаспадарчых каманд і іншых армейскіх службаў па нарыхтоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі на працягу “першага гаспадарчага года" сведчаць, што войскі групы армій “Цэнтр” былі забяспечаны хлебам з акупіраванай тэрыторыі толькі на 60%, мясам - да 65, бульбай - на 100%.

Значную работу па харчовым забеслячэнні вермахта праводзілі эканамічныя інспекцыі, дзейнасць якіх з лета 1941 г. ахоплівала практычна ўсю тэрыторыю Беларусі, у тым ліку і раёны Беларускага Палесся. У адпаведнасці з загадам Гітлера ад 20 кастрычніка 1941 г. праводзілася новая лінія размежавання паміж ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі па чыгуначнай лініі Рэчыца-Лунінец. Аднак эканамічная інспекцыя рэйхскамісарыята “Украіна" не толькі захоўвала свае паўнамоцтвы ў галіне сельскай гаспадаркі і эканомікі на тэрыторыі ўсяго рэйхскамісарыята, але і пашырыла іх з улікам дамоўленасці паміж эканамічным штабам Ост і рэйхскамісарыятам “Украіна”.

Адной з галоўных задач, якая адразу паўстала перад гебітскамісарыятамі пасля пачатку іх дзейнасці, было менавіта забеспячэнне вермахта прадуктамі харчавання. Гэта азначала не толькі нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, але і аднаўленне яе вытворчасці. 3 лістапада 1941 г. асноўнымі сталі патрабаванні па выкарыстанні на захопленых усходніх тэрыторыях менавіта каланіяльных метадаў гаспадарання, для максімальна поўнага забеспячэння вермахта і насельніцтва рэйха неабходнымі прадуктамі харчавання, а прамысловасці - сыравінай.

Аснову для больш інтэнсіўнай працы мясцовых жыхароў і ўзрастання яе вынікаў ўпраўляючыя па сельскай гаспадарцы, прызначаныя гебітскамісарамі, бачылі ў павелічэнні памераў зямельных надзелаў і ў магчымасці іх апрацоўкі насельніцтвам у сваіх гаспадарках, былых калгасах і саўгасах. Ужо восенню 1941 г. і вясной 1942 г. пасяўныя плошчы ў Генеральнай акрузе Валынь-Падолле, у тым ліку на тэрыторыі яе паўночных гебітскамісарыятаў, у параўнанні з перадваеннымі, складалі ад 80 да 120%. Павелічэнне плошчаў азначала не толькі выкананне нормаў нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, але і ўзрастанне аб’ёмаў яе вытворчасці для ажыццяўлення шырокамаштабнай праграмы рабавання ўсходніх тэрыторый.

Асаблівая ўвага да арганізацыі вытворчасці ў вёсцы з боку ўпраўляючага па сельскай гаспадарцы Брэст-Літоўскага гебітскамісарыята бачна на прыкладзе падрабязнага ўліку ўсіх прысядзібных гаспадарак, памераў іх зямельных надзелаў, вынікаў нарыхтоўчай кампаніі восенню 1941 г. Так, у канцы года агульная плошча складала 2 256 кв. км (706 кв. км займалі зерневыя культуры, 354 -лугі, 314- пашы, 11- сады, 416- лясная гаспадарка, 57 - вадаёмы, рэкі і азёры, 88 -прысядзібныя ўчасткі, 309- непрыдатныя землі). Усяго было ўлічана 26 847 сялянскіх гаспадарак. Як адзначаецца ў дакументальных крыніцах, у асноўным працавалі сялянскія гаспадаркі Брэстчыны. Больш таго, самай важнай адметнасцю сельскагаспадарчай Генеральнай акругі Валынь-Падолле было тое, што тут не праводзілася зямельная рэформа, тады як тэрыторыю Генеральнай акругі Жытомір зімой і вясной 1942 г. закранулі зямельная рэарганізацыя і нават працэсы стварэння сельскагаспадарчых таварыстваў па землекарыстанні. Па выніках апытання гебітскамісара Рэчыцы сярод жыхароў пяці новых гаспадарак 32% выказаліся за ўвядзенне сельскагаспадарчых таварыстваў, 68% - за аднаўленне калгасаў.

Хоць на тэрыторыі Брэст-Літоўскага гебітскамісарыята аграрная рэформа не праводзілася, аднак на працягу ўсяго перыяду акупацыі адміністрацыя яго строга выконвала заданні па абавязковых нарыхтоўках і пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі як для вермахта, так і для Трэцяга рэйха. Велічыня гэтых паставак год ад году расла ў пераліку на агульную колькасць сялянскіх гаспадарак, лічба якіх змяншалася. Так, на тэрыторыі Брэст- Літоўскай акругі ў верасні 1941 г. было нарыхтавана 4 453,6 т збожжа для памолу на хлеб, 2 818 галоў буйной рагатай жывёлы, 996 свіней, 36 авечак, 1 244 553 кг малака і шмат іншай прадукцыі. Да канца 1941 г. была адноўлена праца ў 46 былых калгасах.

У 1942 г. у Брэсце быў пабудаваны малочны завод па вытворчасці масла і сыру. Мадэрнізаваныя машыны, пастаўленыя з рэйха, павялічылі штодзённую апрацоўку малака да 20 тыс. кг. Былі завезены спецыяльныя машыны, якія выкарыстоўваліся на невялікіх маслабойнях. З мэтай атрымання высакаякасных сартоў бульбы быў створаны спецыяльны насенны фонд. Агульныя падлікі паказваюць, што за тры гады акупацыі на тэрыторыі Брэст-Літоўскага гебітскамісарыята было нарыхтавана 27 тыс. т збожжа для памолу на хлеб, 37 528 галоў буйной рагатай жывёлы, 8 273 свінні, 16 705 авечак, 14 032 705 кг малака, 25 058 т бульбы і інш.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў паўночных раёнах з вялікімі плошчамі лясоў і балот была наладжана значна лепш у параўнанні, напрыклад, з такімі раёнамі, як Маларыта і Дамачава, для якіх былі вызначаны паніжаныя лічбы ўраджайнасці: для пшаніцы -8,7 ц з га, жыта - 9, 2 ц, ячменю - 8,4 ц, аўса- 8,7 ц, бульбы - 80 ц, рапсу-5,6 ц з га.

Справаздача гебітскамісара Кобрына О.Панцэра ўтрымлівае інфармацыю аб выніках вытворчасці і нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў. На тэрыторыі акругі з самага пачатку разам з 43 тыс. сялянскіх гаспадарак дзейнічалі 93 былыя калгасы. Гадавыя нормы здачы збожжа дасягалі 16 тыс. т і бульбы 30 тыс. т. Аднак іх выкананне ўвесь час знаходзілася пад пагрозай, асабліва з ростам актыўнасці партызан. У выніку планы па нарыхтоўцы не былі выкананы: у 1942 г. на 20%, у 1943 г. на 40%. Як адзначана ў архіўных матэрыялах, за 1941 -1944 гг. агульная лічба нарыхтовак магла быць большай па буйной рагатай жывёле на 20%, конях - каля 40%, свіннях - амаль што на 90%30. На тэрыторыі Генеральнай акругі Валынь-Падолле ў пачатку 1943 г. працэнт нарыхтоўкі зменшыўся: збожжа - на 44,7%, буйной рагатай жывёлы -на 52,4%, авечак - на 68%, свіней - на 47,4%31.

Каланіяльны характар палітыкі германскіх акупантаў на тэрыторыі Кобрынскага гебітскамісарыята выразна бачны і з паведамленняў аб эвакуацыі. Так, з 10 да 15 ліпеня 1944 г. з акругі адступаючымі часцямі вермахта было вывезена: 8 300 коней, 9 050 галоў буйной рагатай жывёлы, 5 840 авечак, 180 свіней.

У прамысловай вытворчасці на тэрыторыі акругі найбольш важнай была Кобрынская прадзільна-трыкатажная фабрыка, якая дзейнічала выключна на патрэбы вермахта. Спачатку тут уручную працавала ў сярэднім каля 200 чалавек, паколькі на ёй мелася толькі некалькі малапрадукцыйных вязальных машын. Летам 1943 г. колькасць працуючых павялічылася амаль што на чвэрць, прычым практычна ўвесь калектыў складалі мясцовыя жанчыны і дзяўчаты. Да 7 чэрвеня 1943 г. былі выкананы зімовыя заказы вермахта па вырабу пуловераў, пальчатак, шкарпэтак, шалікаў і інш., ад якіх вермахт адмовіўся. Увогуле прамысловая вытворчасць у Кобрынскай акрузе выконвала выключна заказы вермахта: вырабляліся збруя, сані, падводы, вокны, дзверы і іншыя сталярныя вырабы для абсталявання казарм, шыліся кажухі, валіліся валёнкі і інш. Напрыклад, у пачатку 1944 г. з 18 нарадаў, якія паступілі на прадпрыемствы Брэста, Пінска, Кобрына і Століна для выканання спецыяльнай праграмы па забеспячэнні вермахта, палова выконвалася непасрэдна ў Кобрыне.

Разгляд яшчэ аднаго спектра вытворчай дзейнасці грамадзянскай адміністрацыі Кобрынскай акругі можна прасачыць на прыкладах гісторыі Пінска, у якім на 20 студзеня 1942 г. амаль што 2 тыс. чалавек працавалі на рачной верфі, у ліцейным цэху, на піларамах, мэблевай і фанернай фабрыках. Усе прадпрыемствы былі падпарадкаваны інспекцыі па ўзбраенні рэйскамісарыята Украіны. Ужо з восені 1941 г. пачалі выпускаць прадукцыю запалкавая і фанерная фабрыкі, якія з 1942 г. перайшлі ў падпарадкаванне таварыства запалкавай прамысловасці “Усход GmbH” і таварыства лесапільнай і фанернай прамысловасці “Украіна GmbH”. У 1943 г. запалкавая фабрыка павялічыла штодзённы выпуск запалак да 60 тыс. пачак пры магутнасцях у 600 тыс. Фанерная фабрыка “Тобапь”, на якой у снежні 1943 г. было занята 750 рабочых, з лістапада выконвала заказы вермахта на 80%. Агульную карціну аб структуры вытворчасці гэтага часу дае спіс гебітскамісара, у якім згадваюцца скураная фабрыка, ліцейная і бандарная майстэрні, кузні, мылаварня, завод па вытворчасці змазкі, руберойдавы і цэментны заводы. Спачатку яны знаходзіліся ў падпарадкаванні гарадскога ўпраўлення па прамысловасці, але ў хуткім часе былі ўключаны ў Пінскае таварыства прадпрыемстваў. На іх працавала ў сярэднім тысяча рабочых. Прадукцыю вытворчасці на 95% складалі заказы вермахта.

З 1942 г. у Кобрынскім гебітскамісарыяце пачалася падрыхтоўка моладзі да працы ў розных вытворчых сферах. Як адзначае ў сваёй справаздачы гебітскамісар Пінска П.Герхард, за два гады прайшоў прафесійную падрыхтоўку ўсяго 151 навучэнец. Прычынай такой сітуацыі, на яго думку, было тое, што, з аднаго боку, не было практычнага вопыту падобнай падрыхтоўкі, а з другога - больш за палову моладзі 1927-1928 гг. нараджэння была адпраўлена на работы ў Германію. Увага да рамяства не была выпадковай, а з’яўлялася абавязковай умовай па выкананні шэрага распараджэнняў, выдадзеных рэйхскамісарам Украіны ў сакавіку 1942 г. і накіраваных на ўлік дзеючых і стварэнне новых рамесных вытворчасцей, адкрыццё рамесных таварыстваў (арцелей), на арганізацыю аб’яднанняў рамесных вытворчасцей. На работу ў арцелі і рамесныя аб’яднанні прымаліся асобы не маладзей за 16 гадоў. Апрача таго, стварэнне арцелей прадугледжвала падзел моладзі на 3 разрады: да першага маглі быць аднесены тыя, хто меў спецыяльную прафесійную падрыхтоўку і арганізатарскія здольнасці самастойна кіраваць прадпрыемствам; другі складалі прафесійна падрыхтаваныя спецыялісты; трэці -тыя, хто праходзіў спецыяльнае прафесійнае навучанне. Усе пытанні арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі вырашаліся на ўзроўні акруговага ці гарадскога камісарыятаў.

У Пінскай акрузе кіраванне лясной гаспадаркай ажыццяўляў не гебітскамісар, а генеральны камісар Вапынь-Падолля. Генеральная інспекцыя кантралявала адразу Столінскі і Камень-Кашырскі гебітскамісарыяты. Лясная гаспадарка ўключалася у хімічную прамысловасць рэйхскамісарыята “Украіна”. Цэнтрам збору і перапрацоўкі нарыхтаванай лясной сыравіны быў украінскі горад Луцк.

Сярод іншых кірункаў дзейнасці Пінскага гебітскамісарыята, пра якія можна даведацца з месячных зводак і статыстычных даных, неабходна адзначыць вытворчасць і нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, выплочванне мясцовым насельніцтвам р ных падаткаў і выкарыстанне людзей у якасці рабочай сілы як непасрэдна на акупіраванай тэрыторыі Брэстчыны, так і ў Трэцім рэйху.

Паводле архіўных матэрыялаў, калі восенню 1941 г. у Пінскай акрузе былі значныя цяжкасці з аднаўленнем разбураных сельскагаспадарчых вытворчасцей і з уключэннем у гэтую справу мясцовага сялянства, то ўжо ў пачатку 1942 г. была адноўлена праца ў былых саўгасах. Зімой 1941—1942 гг. стварыліся нарыхтоўчыя канторы, у якіх працавалі мясцовыя спецыялісты польскага і ўкраінскага паходжання. На тэрыторыі гебітскамісарыята дзейнічалі канторы па нарыхтоўцы збожжа, жывёлы, мяса, малака, рыбы, а таксама іншых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, пра што сведчаць дадаткі да выніковай справаздачы пінскага гебітскамісара. У іх прыведзены дакладны пералік усіх відаў прадукцыі, якую штогод атрымлівалі шляхам нарыхтоўкі, а таксама аб’ёмы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая страчвалася ці не была нарыхтавана.

Па падліках аўтара, за 1941-1944 гг. на тэрыторыі Пінскага гебітскамісарыята было нарыхтавана 10т. 277т. жыта, 1 341т. пшаніцы, 815т.ячменю, 324т. грэчкі, 3 572т.аўса,3 763т.сена, 24 549,7 т. бульбы, 7,707 т. мёду, 1 715,1 т. агародніны, 209,3 т. садавіны, 153,4 т. свежай рачной і азёрнай рыбы, 53 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 2 900 свіней, 29 913 авечак і інш.

Цікавымі з’яўляюцца даныя аб колькасці нарыхтаваных прадуктаў харчавання, якія пасля трапілі да партызан. Па падліках аўтара, з агульнай колькасці жыта, нарыхтаванага за перыяд акупацыі ў Пінскай акрузе, партызаны здолелі захапіць толькі каля 1% (99,815 т), проса - 2% (2, 405 т), ячменю -7% (63,574 т), аўса - 14% (531,678 т), а таксама 6 122 737кг.малака, 199 299,12кг.масла, 10 860,55 кг. сыру, 304 336,25 кг.тварагу.

Беларускае насельніцтва Брэстчыны павінна было ўносіць акупацыйнай адміністрацыі не толькі штогадовыя натуральныя падаткі, але і рабіць значныя грашовыя выплаты. Так, у Пінскім гебітскамісарыяце 20 кастрычніка 1942 г. былі аб’яўлены спецыяльныя стаўкі падаходнага і таварнага падаткаў, ведзены падатковыя нормы за карыстанне зямельнымі надзеламі і пашамі. Кожны двор павінен быў выплачваць падатак ад 50 да 79 рублёў за карыстанне ворнай зямлёй, 25 рублёў - пашамі. Гэтыя два віды падаткаў з’яўпяліся асноўнымі. Акрамя таго, у адпаведнасці з распараджэннем рэйхскамісара Украіны з 1 студзеня 1942 г. уводзілася адзіная сістэма падаткаабкладання на аснове новага пераразліку выплат за зямельны надзел. Па ініцыятыве Пінскага гебітскамісара было ўведзена дадатковае абавязковае страхаванне жывёлы і маёмасці. Аб выніках збору падаткаў і розных паступленняў з 1 верасня 1941 г. да 31 сакавіка 1944 г. наглядна сведчыць дадатак 1 да выніковай справаздачы гебітскамісара Пінска. На працягу амаль трох гадоў на тэрыторыі акругі збіралася 19 розных відаў падаткаў і страховак: асноўны падатак - 22 647 623,63 рублёў карбованцаў; падатак на набыццё тавараў склаў 27 033 462,07; падатак за выніковасць працы -1 327 762,73; з прыватных прадпрыемстваў - 565 727,41; адлічэнні ад прыбытку- 12 693 781,47; падаходны падатак - 1 181 594,37; падатак на заработную плату- 6 467 439,55; падатак на пабудовы - 492 247,18; на занятак рамяством -335 411,82; арэндны- 5 879 590,79; на гігіену - 5 298 772,50; падатак за захаванне заробку на рахунку- 1 615 331,52; падатак з яўрэяў - 1 646 580,52; на сабак - 539 769; абшчынны падатак на вёскі - 5 576 925,64; падатак на кіно 353 650, 90; дарожны падатак-1 603 250,06; страхоўка -1 944 682,01; падатакна швейныя майстэрні-60 853,20, што склала агульную суму 98 264 456,37 рублёў/ карбованцаў.

Татальны ўлік рабочай сілы і месцаў яе выкарыстання з’яўляўся адной з галоўных задач біржаў працы і вярбовачных пунктаў Пінскага акруговага камісарыята. З 1942 г. паўстала практычна невырашальная праблема забеспячэння рабочай сілай патрэб ваеннай і грамадзянскай адміністрацый, будаўнічай службы Тодта, галоўнай дырэкцыі чыгунак, службаў галоўнага ўпаўнаважанага па выкарыстанні рабочай сілы і эканамічных інспекцый “Цэнтр” і “Поўдзень” і інш. Ад насельніцтва патрабавалі высокай працоўнай адказнасці, дысцыпліны і парадку, выкарыстоўваючы для гэтага ўзброены паліцэйскі прымус, забойствы, тэрор і інш. Аб колькасці людзей, занятых у гады акупацыі на аднаўленні водных шляхоў, будаўніцтве і рамонце чыгунак, прычалаў, мастоў і дарог, работах на судаверфі, на сплаве лесу, торфанарыхтоўках, у дрэваапрацоўчай і лясной гаспадарках, меліярацыі, на сельскагаспадарчых работах і г.д., можна гаварыць толькі прыблізна. Канкрэтныя факты аб існаванні на акупіраванай тэрыторыі Брэстчыны шматлікіх рабочых лагераў і месцаў па прымусовым утрыманні мірнага насельніцтва, яго выкарыстанні ў якасці рабочай сілы ёсць толькі ў даследаваннях айчынных і замежных гісторыкаў апошніх гадоў.

Беларускі гісторык У.І.Адамушка адным з першых паспрабаваў паказаць геаграфію месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. У даведніку, выдадзеным упершыню ў нашай краіне ў 1998 г., згаданы Брэст, Давыд-Гарадок, Кобрын, Маларыта, Пінск і іншыя месцы Беларускага Палесся. Аднак у ім няма як канкрэтных, так і абагульняючых лічбаў аб колькасці грамадзянскага насельніцтва, якое выкарыстоўвалася ў якасці рабочай сілы ў гады акупацыі Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей.

Пошук такіх звестак патрабуе звароту да нямецкамоўных дакументаў. З справаздачы кіраўніка біржы працы ў Брэст-Літоўску за май і чэрвень 1943 г. вынікае, што за гэты час у Германію адправілі 1 708 чалавек, а на месцы было выкарыстана амаль удвая больш. У дачыненні да іншых рэгіёнаў Беларусі, асабліва тэрыторыі, якая знаходзілася ў зоне армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дакументальныя крыніцы даюць звесткі пра трох- і нават васьмі-кратных суадносінах паміж тымі, хто былі прымусова вывезены ў рэйх, і тымі, хто выкарыстоўваўся на акупіраванай тэрыторыі ў якасці рабочай сілы. На думку берлінскага гісторыка Х.Герлаха, гэтыя суадносіны ў другой палове 1942-першай палове 1943гг. у зоне дзейнасці эканамічнай інспекцыі “Цэнтр” у сярэднім складалі прапорцыю адзін да трох.

Такая выснова, зробленая нямецкім навукоўцам на падставе вывучэння розных дакументальных крыніц, прыцягвае ўвагу беларускага чытача па той прычыне, што дае магчымасць для вызначэння пакуль адноснай лічбы беларускага насельніцтва, якое было занята на прымусовых работах на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей. Як вядома з айчыннай гістарыяграфіі, колькасць насельніцтва, вывезенага ці дэпартаванага ў Трэці рэйх з Брэсцкай і Пінскай абласцей, складае 91 475 чалавек. Пры гэтым неабходна заўважыць, што прыведзеная лічба пакуль разыходзіцца з той, што вынікае з выяўленых на сённяшні дзень нямецкамоўных дакументаў, у якіх таксама вёўся жорсткі ўлік людзей -стратэгічна важнага патэнцыялу ваеннай эканомікі Трэцяга рэйха. Пошук адказаў на гэтае і іншыя пытанні, якія намі толькі часткова акрэслены ў гэтым артыкуле, патрабуе правядзення грунтоўных навуковых даследаванняў у архівах Беларусі, Расіі, Украіны і, безумоўна, у архівах Германіі.

Такім чынам, навуковы аналіз арыгінальных нямецкамоўных дакументаў стварае ўмовы не толькі для раскрыцця малавядомых старонак ваенна- эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся ў 1941- 1943 гг., але і з’яўляецца асновай для наступных высноў: па-першае, аб неабходнасці максімальна поўнага выяўлення, апрацоўкі і выкарыстання арыгінальных дакументаў і матэрыялаў, без якіх на сённяшні дзень немагчыма наблізіць беларускую гістарычную навуку да прызнання яе на сусветным узроўні; па-другое, аб неабходнасці звароту беларускай гістарычнай навукі да замежнага вопыту распрацоўкі гісторыі акупацыі Беларусі 1941-1944 гг. скрозь прызму гісторыі паўсядзённасці; па-трэцяе, аб важнасці працягу навуковай працы па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным вывучэнні ўсіх аспектаў ваенна-эканамічнай гісторыі Беларусі на аснове правядзення даследаванняў рэгіянальнага кшталту.

Продолжая свои кровавые пути, в сентябре 1942 года каратели окружили деревню Речица. Жителей - стариков, детей т женщин – всего 64 человека, загнали в сарай и сожгли. Была сожжена и деревня (45 домов). В ноябре 1942 года трагическая судьба постигла деревню Черевачицы. Вспоминает житель деревни Иосиф Федорович Глинский: « 7 ноября стало роковым днем для многих жителей деревни. В этот день погибло 65 человек. В живых остались лишь те, чьи дома не успели поджечь, кто успел убежать, или те, кто смог выскочить из полыхающих зданий. Каратели стреляли по каждому человеку прицельным огнем. Стреляли даже по женщинам с грудными детьми».

Так небольшая деревня в 18 дворов на правом берегу реки Мухавец, стала еще одной огненной деревней Беларуси. Горькая судьба постигла и деревню Орел. Много веков простояла эта небольшая деревенька в глубине лесов. После того, как в 1939-1940 годах прошла реконструкция Днепровско-Бугского канала, она оказалась на берегу этой водной трассы. Видимо, это ее и погубило.

Оккупанты, боясь диверсий на коммуникациях, решили стереть с лица земли деревушку, состоящую из 12 дворов, жители которой, по мнению немцев, могли оказывать помощь партизанам. Каратели пришли туда 22 декабря 1942 года. Они расстреляли 18 человек, а деревню сожгли. О том, что такая деревня существовала, напоминает памятник, установленный в 1974 году.

Массовые расстрелы продолжались и в 1943 году. Их усилие было вызвано поражениями фашистов на фронтах и действием партизан. В октябре 1943 года фашисты ворвались в деревню Новоселки. Каратели расстреляли 67 жителей и сожгли дома. Осенью того же года от фашистских оккупантов пострадали еще две деревни: Борки и Лука Остромичского сельсовета. В Борках было расстреляно 18 человек, в Луке – 30. Деревни были сожжены.

Новікаў, С. Асаблівасці ваенна-эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся (1941 — 1944 гг.) / Сяргей Новікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – №4. – С. 15 - 22. Ідзе гаворка пра Кобрынскі гебітскамісарыят.