Вогненная маладосць

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Дзмітрыю Ратнікаву споўнілася толькі 15. Разам з іншымі юнакамі яго абучылі спецыяльнасці трактарыста, бо дарослыя ваявалі, а жыта камусьці трэбы было сеяць. Працавалі, можна сказаць, суткамі – фронту быў патрэбен хлеб.

Ваенную форму Дзмітрый Дзмітрыевіч апрануў у 1943 годзе, калі накіравалі на вучобу ў Паўла-Пасадскае мінамётнае вучылішча. Праўда, прайсці ўвесь курс абучэння не давялося. Замест афіцэрскіх ім прысвоілі званні старшых сяржантаў і накіравалі ў дзеючую армію камандзірамі мінамётнага разліку. Першае баявое «хрышчэнне» атрымаў пад горадам Чавусы ў час правядзення вядомай аперацыі «Баграціён». Потым удзельнічаў у вызваленні горада Мінска. Тут трапіла ў акружэнне вялікая групоўка фашыстаў і ўласаўцаў. Дзмітрый Ратнікаў са сваім разлікам тады ўзялі ў палон 29 гітлераўцаў. За гэту баявую аперацыю маладога камандзіра ўзнагародзілі ордэнам Славы III ступені.

Гэты ўрачысты дзень запамятаў на ўсё жыццё. Дзмітрый быў самым маладым сярод мінамётчыкаў, і таму яго нярэдка называлі сынком. Вось і камандзір дывізіі, які ўручыў ордэн, абняў па-бацькоўску перад строем і сказаў: «Беражы сябе, сынок. Мой такі ж, як і ты, таксама ваюе на фронце. Пастарайся цэлым і здаровым дайсці да Берліна».

Але на вайне шанцуе далёка не кожнаму. У складзе II-га Беларускага фронта Дзмітрый вызваляў Гродна, Польшчу. Пад го¬радам Ломжай у мінамётнага разліку закончыліся міны. Патрэбна было тэрмінова падвезці іх. Ратнікаў і яшчэ два воіны накіраваліся на пошукі боепрыпасаў. На адным з участкаў немцы накрылі групу мінамётным агнём. Цяжка паранены Дзмітрый, губляючы прытомнасць, здолеў дапаўзці да сваіх, а яго напарнікі загінулі. Сем доўгіх месяцаў давялося адпяжаць у шпіталі. Пасля выздараўлення зноў вярнуўся ў сваю дывізію. Да ордэна дабавіўся медаль «За адвагу».

Апошнія баі мінамётны разлік Дзмітрыя Ратнікава вёў ужо за 40 кіламетраў ад Берліна. Тут і сустрэлі доўгачаканую Перамогу. Да былых узнагарод дабавіліся медаль «За баявыя заслугі», ордэн Айчыннай вайны I ступені. Дэмабілізаваўся 25 снежня 1945 года. Прыехаў у Кобрын, дзе жыла сям’я. Потым пайшоў працаваць у орга¬ны ўнутраных спраў на аператыўна-следчую работу. Праўда, родныя ўгаворвалі не спяшацца, падлячыцца. Двойчы адкрывалася ста¬рая рана. Але сядзець без справы Дзмітрый не мог. Як і ў вайну, так і ў час ра¬боты ў аператыўна-следчых органах, баявы афіцэр Ратнікаў добрасумленна нёс службу. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды, якімі адзначыла яго Працоўны шлях Міністэрства ўнутраных спраў.

Ветэран Дзмітрый Ратнікаў і сёння, як кажуць, у страі. Ён прымае актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, дзеліцца вопытам работы з маладымі супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС. А напярэдадні Дня Перамогі раённая арганізацыя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны накіравала яго сваім прадстаўніком на сустрэчу, якая адбудзецца ў абласным выканаўчым камітэце.

Сацук, А. Вогненная маладосць / Аляксей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2003. – 8 мая. – С. 2. Аб вэтэране з г. Кобрына Дзмітрыі Ратнікаве.