Узнагароды дзвюх дзяржаў

За сваю гісторыю беларуская зямля стаптана калонамі шматлікіх заваёўнікаў, знаходзілася ў складзе іншых дзяржаў. Заходняй Беларусі гэта тычыцца найперш. Палітыка-эканамічныя абставіны, вядома, моцна ўплывалі на лёс беларусаў.

У гэтым сэнсе жыццё Дзмітрыя Гіля ўяўляе вя- лікую цікавасць. Сялянскі хлопец з Яўсімавіч у 1938 годзе быў прызваны на службу ў Войска Польскае. 25-ы кавалерыйскі полк, у які яго залічылі, кватараваў у Пружанах. Час быў трывожны, ужо вясной 1939 года пайшлі чуткі аб маючым адбыцца ўзброеным нападзе фашысцкай Гер- маніі на Польшчу. Неўзабаве полк, дзе служыў Д. Гіль, накіравалі да мяжы з Германіяй. Пачалося ўмацаванне лініі абароны.

А 1 верасня 1939 года немцы пайшлі вайной на Польшчу. Пад націскам буйных груповак гітлераўцаў польскія войскі пачалі адступаць. Пад Варшавай полк, у якім ваяваў Дзмітрый Рыгоравіч, трапіў у акружэнне нямецкіх танкаў і быў узяты ў палон. 3 гэтага часу пачаліся пакуты ў шматлікіх лагерах на тэрыторыі Германіі. 3 часам вязняў развезлі па маёнтках, дзе давялося папрацаваць на іх гаспадароў.

У прыгарадзе Кенігсберга Дзмітрый Гіль больш як два гады працаваў у маёнтку ў групе рабочых, прыданых нанятаму гаспадаром Францу Герману, які аказаўся нямецкім камуністам. Дзмітрый і Франц пасябравалі. 3 дапамогай Франса удалося паслухаць радыё аб становішчы на франтах Другой сусветнай вайны, даведацца пра перамогу савецкіх войскаў пад Сталінградам, іх наступленні. Гэтыя звесткі потым пацвердзіліся - фашысты аб'явілі жалобу з нагоды ваеннага паражэння пад Сталінградам.

Клопатамі нямецкага антыфашыста ўдалося атрымаць праязныя да- кументы на водпуск дамоў. Дзмітрый Рыгоравіч без асаблівых перашкод дабраўся да родных Яўсімавічаў. Сустрэча з бацькамі 14студзеня 1943 года стала неспадзяванай і надзвычай радаснай. 3 «водпуску» у маёнтак Д. Гіль, канечне, не вярнуўся...

Акупіраваную фашыстамі Польшчу Дзмітрый Гіль вызваляў у складзе 20-га стралковага палка Савецкай Арміі. У студзені 1945 года прымаў удзел у жорсткіх баях за Варшаву. Пры фарсіраванні Одэра атрымаў другое раненне і трапіў у шпіталь, перанёс дзве аперацыі, але застаўся ў жывых. Праўда, святкаваць Перамогу давялося ў шпіталі.

Пасля вайны служыў у камендатуры нямецкага горада Тойхерн. Але і пасляваенная служба была небяспечнай для жыцця. Толькі ў кастрычніку 1945 года Дзмітрый Рыгоравіч вярнуўся ў родны дом.

За ўдзел у баявых дзеяннях пад Варшавай у 1939 годзе Дзмітрый Гіль узнагароджаны польскім медалём «За абарону Айчыны”. Ратная служба ў Савецкай Арміі адзначана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 г.г.», «За адвагу», шэрагам юбілейных медалёў.
Увесь пасляваенны час Дзмітрый Рыгоравіч Гіль бездакорна працаваў механізатарам у калгасе «Звязда». I цяпер інвалід Вялікай Айчыннай вайны, маючы невялікі трактарэц, дапамагае аднавяскоўцам ўпраўляцца з сельскагаспадарчымі работамі.

Як ні выпрабоўвалі Дзмітрыя Рыгоравіча вірлівае жыццё, супярэчлівы лёс, ён з годнасцю выходзіў з самых складаных і небяспечных сітуацый, праяўляючы ўласцівыя яму стойкасць і мужнасць.

Пянко, А. Узнагароды дзвюх дзяржаў / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 2000. – 6 мая. – С. 2. Ветэрану Вялікай Айчыннай Дзмітрыю Рыгоравічу Гілю з Яўсімавіч давялося служыць у Войску Польскім, затым вызваляць Польшу у складзе 20-га стралковага палка Савецкай Арміі.