Зямля, абпаленая болем

Есць на нашай Кобрыншчыне мясціны, якія назаўсѐды застануцца ў памяці людзей адвечнымі ранамі. Здаецца, што і сення, праз шмат дзсяцігоддзяў пасля Айчыннай вайны, нейкім шостым пачуццѐм тут адчуваецца цяжкая атмасфера смерці і вечнага смутку, нібыта полымя пажараў, у якім разам з хатамі згаралі жывыя людзі, згасла зусім нядаўна. Спаленыя вѐскі - вечны праклѐн гітлераўскім акупантам, вечная памяць загінуўшым і вечны боль для ўсіх тых, хто жыве сѐння. Адной з такіх вѐсак з'яўляецца Рэчыца, што ў Буховіцкім сельсавеце, якая была спалена ў верасні 1942-га. Усяго ў той страшны дзень загінулі 64 чалавекі, была знішчана і сама вѐска, якая налічвала 45 двароў. Не так даўно на месцы трагедыі ў гонар загінуўшых была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

"АДНА МАГІЛА НА ЎСІХ"

Сѐння ўсѐ цяжэй знайсці сведкаў тых падзей, якія, нягледзячы на час, заўсѐды павінны жыць у нашай памяці. Падобныя фрагментам мазаікі, іх успаміны складваюцца ў адну страшную карціну, якая ў поўнай меры перадае ўвесь жах часоў акупацыі і пастаяннае адчуванне блізкай смерці, з якім жылі нашы продкі ў тыя жудасныя гады.

Паводле ўспамінаў Веры Ківака, жыхаркі вѐскі Рэчыца: "Наша хата стаяла на ўскраіне вѐскі, насупраць спыніўся нямецкі аўтамабіль. Немец выйшаў з машыны і стаў размаўляць з татам, які збіраўся ехаць у поле. Немец махнуў рукою, каб тата ад'язджаў, з ім разам пайшлі бабуля і татаў брат. Я пабегла да суседзяў, якія таксама спяшаліся ў лес. Мы думалі, што немцы прыехалі за моладдзю, і я баялася, што мяне таксама забяруць - нягледзячы на тое, што мне было 12 гадоў, я выглядала значна старэйшай. Разам з суседзямі мы пайшлі на дальнія хутары дзе прабылі да абеду. Сусед прапанаваў вывесці мяне на дарогу, каб я пабегла ў вѐску і даведалася, што там адбываецца, але я адмовілася. Да вѐскі пабеглі старэйшая дачка суседа, Лена, і Валя з хутара. Апошняя хутка вярнулася і расказала, што каля вѐскі яны бачылі дзевяць нямецкіх машын - карнікі акружалі вѐску. Данесліся аўтаматныя чэргі. Лена засталася, каб паглядзець, што будзе далей. Як аказалася пазней, у час аблавы яе заўважылі і забілі Над вѐскай падымаліся клубы чорнага дыму... Пайсці туды мы адважыліся толькі ўвечары. Убачылі страшную каріцну - дагаралі хаты, у паветры стаяў страшны пах гару. Пад ранак усе, хто застаўся жывы, падышлі да крайняга ад лесу хлява і ўбачылі тое, што засталося ад спаленых людзей. Памятаю, як мой бацька ступіў нагою на попел, а адтуль раптам пырснула, чырвоная кроў... Бацька страціў прытомнасць. Потым людзі пачалі капаць магілу - адну на ўсіх".

Паводле ўспамінаў Валянціны Чэрнік, жыхаркі в. Рэчыца (той самай дзяўчынкі Валі з хутара, пра якую ўзгадвае Вера Ківака): "У той дзень да нас прыбеглі суседзі і расказалі, што ў вѐсцы немцы. У нашай сям’і было многа дзяцей і, каб іх не забралі ў Германію, мы, старэйшыя сѐстры, пайшлі ў лес. Да мяне прыйшла дачка лесніка Лена і прапанавала пайсці паглядзець на немцаў. Мы пайшлі ў цэнтр вѐскі, аднак хутка мне стала неспакойна, і я вырашыла вярнуцца. Лена ж адмовілася і засталася паглядзець, як немцы будуць ад'язджаць. Я стала адыходзіць агародамі, каб падысці да свайго дома з іншага боку. Чыйсьці дом каля лесу быў акружаны немцамі, якія, убачыўшы мяне, сталі крычаць "Хальт!" і шчоўкаць затворамі. Я з усіх сіл пабегла дамоў. Калі вырашылі вяртацца, то ўбачылі на дарозе жонку лесніка, якая абдымала мѐртвую абгарэлую дзяўчьінку. Гэта была Лена, якая не захацела вярнуцца з сяла. Потым усе, хто застаўся, хавалі загінуўшых. Зразумеўшы, што нас таксама заб'юць, мы вырашылі ісці ў Падалессе - там жылі нашы родныя, якія пусцілі нас у хату".

Прычынай такіх адносін з боку акупантаў, як і ў мностве іншых знішчаных вѐсак нашай шматпакутнай зямлі, па ўсѐй верагоднасці, стала дапамога партызанам, якую аказвалі мясцовыя жыхары. I гэта было праўдай: інакш адносіцца да тых, хто не шкадаваў жыцця ў барацьбе з захопнікамі, людзі проста не маглі. Пацвярджэннем гэтага стала наша гутарка з яшчэ адной сведкай падзей тых далекіх гадоў, кабрынчанкай Станіславай Мілас (на той час - Вялькіцкая).

Жылі мы не ў самой вѐсцы, а на хутары, прыкладна ў кіламетры, - успамінае Станіслава Браніславаўна. - Мне было 9 гадоў, і з самага пачатку вайны мой тата як мог дапамагаў партызанам - збіраў прадукты, гадаваў і аддаваў цялят. Зразумела, што ў наваколлі ѐн такі быў не адзін - дапамагалі партызанам у той час вельмі многія - хто чым мог. У той страшны дзень таты не было на хутары - з самага ранку ѐн паехаў у горад здаваць малако. Аб тым, што здарылася ў вѐсцы, мы даведаліся толькі ўвечары. Але пайсці ў спаленую вѐску я не здолела - надта было страшна ад такіх звестак. Усе ведалі пра пагрозы немцаў наконт дапамогі партызанам, але, нягледзячы на гэта, працягвалі дапамагаць, таму што разумелі, у якіх умовах ім даводзіцца выжываць і ваяваць.

"НАША ПАЦАНКА"

Аб тым, што гэта былі за ўмовы, добра ведае Вера Маскаленка, жонка партызанскага камандзіра Фѐдара Маскаленка, які камандаваў адным з атрадаў брыгады імя Чапаева, што дзейнічаў у нашай мясцовасці. Партызаны яго атрада ўзарвалі 41 варожы эшалон, знішчылі каля чатырох дзясяткаў нямецкіх аўтамашын і 20 цыстэрнаў з гаручым. Сам Фѐдар Ільіч удзельнічаў у 17-ці баях, падрыве трох мастоў і сямі аўтамашын, а таксама ў знішчэнні 11 кіламетраў тэлеграфнай сувязі, прымаў удзел у вызваленні Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак усѐ гэта было крышачку пазней...

- Памятаю, у самым пачатку вайны, калі аднойчы я пасвіла кароў каля вѐскі Плашчыны, на мяне выйшла цэпая група людзей у ваеннай форме, - успамінае Вера Маскаленка, у той час - сірата Вера Раманчук. - Падыходзяць і кажуць: "Дзяўчынка, давай мы ў цябе цѐлачку возьмем, а то з голаду паміраем". Я і адказваю, шго не мае гэта каровы, што гаспадар, у якога мы з братам жылі і працавалі, мяне, сірату, проста заб'е. Пагутарылі яны і вырашылі, што нельга да гэтага даводзіць. Далі ранец вялікі і папрасілі толькі прынесці хоць хлеба і цыбулі. Пайшла я да гаспадара, перадала ўсѐ яму - нагрузіў мне цэлы ранец і хлеба, і цыбулі, і сала, і яшчэ чагосьці, ледзьве данесла ўсѐ гэта. Як яны мяне абдымалі, як дзякавалі за гэтую простую ежу!

Так адбылася першая сустрэча Веры Раманчук з будучым партызанскім камандзірам. Развітаўшыся з ваеннымі, яна пайшла назад да свайго гаспадара. А ў хуткім часе загінуў апошні блізкі чалавек сіраты - старэйшы брат Павел, які быў звязаны з партызанамі. У тую ноч ѐн павез іх на падводзе на падрыў чарговага моста. Аднак штосьці пайшло не так, група нарвалася на немцаў, брата забілі. У страшным становішчы апынулася і Вера - пасля гэтага выпадку, ведаючы пра сувязі брата, людзі баяліся пускаць яе ў хату, каб не прыцягнуць да сябе ўвагу гітлераўцаў. Сѐння яна ўспамінае, як даводзілася начаваць па хлявах, як пачалі гніць абмарожаныя ногі... Як, ведаючы пра лѐс яе брата, прыходзілі яе шукаць уласаўцы - дзякуй, што людзі ўпарта маўчалі.

I сѐння Вера Маскаленка памятае, як знішчалі вѐскі Кобрыншчыны... Як беглі ад смерці людзі, як гучалі стрэлы, як касіла апошніх выжыўшых бязлітасная смерць. Здавалася, яна хадзіла зусім побач і з нашай гераіняй, але, насупраць усім абставінам, усѐ ж такі прайшла міма. Перамены ў лѐсе Веры Сямѐнаўны наступілі знянацку, калі ў чарговую хату, дзе яна на той час начавала, пастукалі партызаны і паведамілі, што менавіта гэтую дзяўчыну даўно шукаюць іх сябры. Аказалася, што пошукі ажыццяўлялі тыя самыя ваенныя, якім Вера калісьці прынесла ежу. Так дзяўчына апынулася ў партызанскім атрадзе, дзе прабыла паўтара гады. Разам з партызанамі вучылася выжываць, страляць, разбірацца ў зброі. 3 атрадам яна дайшла да Пінска.

- Называлі яны мяне "наша пацанка", - усміхаецца Вера Сямѐнаўна. - Я ж маленькая была ды худая, у чым душа тая трымалася. Бывае, прынясеш на перадавую патроны, а табе дзякуюць, абдымаюць... Асабліва цяжка было на Піншчыне, калі доўгі час моцныя баі ішлі ў балотах. Аднак выжылі і там... А я і сѐння памятаю, як на слых адрозніць добры патрон ад сапсаванага. Калі добры, то ѐн, калі патрасеш, як макам сухім насыпаны, а калі сапсаваны ад вільгаці - то нібыта каменьчык у ім стукае.

Пасля вызвалення Беларусі былыя партызаны ўліліся ў склад арміі і пайшлі далей на Захад. А ўжо пасля вайны яе знайшоў той самы камандзір атрада Фѐдар Маскаленка, і прапанаваў выйсці за яго замуж. Сам Фѐдар Ільіч пасля вайны працаваў старшынѐй калгаса "1 Мая", потым - старшынѐй сельсавета, Вера Сямѐнаўна закончыла працоўны шлях цестамесам Кобрынскага хлебазавода, да апошніх гадоў актыўна займалася грамадскай работай і патрыятычным выхаваннем моладзі.

Вось такім добрым фіналам закончылася страшная гісторыя ваеннага жыцця, якую мы напаткалі ў нашых пошуках, пачаткам якіх стала мемарыяльная дошка ў памяць загінуўшых жыхароў спаленай вѐскі Рэчыца. Вялікая Айчынная вайна навечна звязала ў адзін вузел лѐсы самых розных людзей - і жывых, якія і сѐння помняць увесь жах ваенных гадоў, і тых, каго даўно няма побач з намі, і чые імѐны назаўсѐды засталіся ўпісаныя ў гісторыю Кобрышнчыны і нашай краіны, абпаленай полымем, смерцю і болем.

Бялоў, Дз. Зямля, абпаленая болем / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. - 2016. — 30 лістапада. — С. 5. У гонар загінуўшых жыхароў спаленай вѐскі Рэчыца Буховіцкага сельсавета ўстаноўлена мемарыяльная дошка.