Жывуць у памяці героі

Праходзяць гады, і ўсѐ далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак насуперак часу не гасне ў памяці неабсяжнае ўсенароднае гора і не забываюцца героі, якія аддалі сваѐ жыццѐ дзеля шчасця будучых пакаленняў. Сѐння мы чытаем іх прозвішчы, на помніках загінуўшым у тыя страшныя часы, на мемарыяльных дошках і абелісках, якія можна сустрэць літаральна ў кожным куточку нашай кобрынскай зямпі. Чалавечая ўвага не абыходзіць іх як у цэнтры Кобрына, так і ў шматлікіх вѐсках і весачках, нават у самых аддаленых. Глыбока ў лесе, амаль што на самай ускраіне Навасѐлкаўскага сельсавета знаходзіцца помнік загінуўшым салдатам і партызанам.

Як адразу папярэдзіў старшыня Навасѐлкаўскага сельвыканкама Валянцін Скакун, дабрацца да помніка не так ужо проста, тым больш ускладніў справу моцны дождж з навальніцай, які сустрэў нас на пад'ездзе да вѐскі Навасѐлкі. У выніку і без гэтага вузенькую лясную сцежку перагарадзілі велізарныя лужыны, якія прымушалі ехаць з вялікай асцярожнасцю Тым большым было наша здзіўленне, калі мы ўбачылі, што помнік, які знаходзіцца практычна ў самым гушчары лесу, падтрымліваецца ў ідэальным парадку, уяўляючы сабою сапраўдны аазіс гаспадарлівасці.

Тут, у лясной цішыні, пахаваны воіны 1293-га палка 160-й стралковай дывізіІ і партызаны, якія ў сакавіку 1944 года вялі баі з фашыстамі ў накірунку вѐскі Ор. Падзеі тых дзѐн жывуць у памяці сяльчан і сѐння - нагляд за помнікам ажыццяўляюць вучні Бельскай базавай школы і супрацоўнікі ААТ "Навасѐлкаўскі". Чысты жоўценькі пясочак, свежая фарба, вянкі і кветкі на фоне ляснога масіву лепш за ўсѐ сведчаць пра тое, што тут не забываюць сваіх герояў і тых подзвігаў, якія яны здзейснілі. I, пакуль у сэрцах самых розных пакаленняў жыве гэтая памяць, якая перадаецца з вуснаў у вусны, пакуль знаходзіць чалавечая ўвага такія мясціны на нашай шматпакутнай зямлі, можна быць упэўненым: ніякія перашкоды не здолеюць збіць наш народ з выбранага шляху.

Бялоў, Д. Жывуць у памяці героі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. - 2016. - 11 чэрвеня. - С. 9. Помнік загінуўшым воінам і партызанам у Навасѐлкаўскім сельсавеце падтрымліваецца ў ідэальным парадку.