Народы памяць захавалі

У мінулую суботу каля касцѐла Успення Прасвятой Дзевы Марыі ў Кобрыне было шматлюдна. Вераснѐўскі дождж і халоднае надвор’е не перашкаджалі тым, хто прыйшоў ці прыехаў сюды здалѐк на жалобнае мерапрыемства па перапахаванню грамадзян Польшчы, якія загінулі ў пачатку Другой сусветнай вайны.

Нагадаем чытачам, што наша газета падрабязна расказвала аб ходзе пошукавых работ на Кобрыншчыне. I вось наступіў той дзень, калі знойдзеныя чалавечыя астанкі згодна з усімі хрысціянскімі канонамі былі адцадзены зямлі. Начальнік упраўлення па ўвекавечванню памятнікаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Віктар Шумскі ў інтэрв’ю журналістам адзначыў, што вопыт пошуку пахаванняў замежных ваеннаслужачых у Беларусі ўжо ѐсць. У 2005 і 2007 гадах на тэрыторыі краіны былі знойдзены пахаванні французаў перыяду прыкладна 1812 года. Пошук загінуўшых польскіх грамадзян праводзіцца ўпершыню. Ён быў ініцыіраваны органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі. Ажыццяўляўся збор усѐй неабходнай інфармацыі, якая потым была перададзена калегам з Польшчы. У выніку паявілася рэальная перспектыва доўгачасовага сумеснага супрацоўніцтва ў дадзеным накірунку.

Актыўны ўдзел у пошукавых мерапрыемствах прынялі не толькі беларускія ваеннаслужачыя, польскія навукоўцы, але і мясцовыя ўлады. Намеснік старшыні райвыканкома Валерый Іванюк заўважыў, што было зроблена ўсѐ магчымае, каб пошукавыя работы праводзіліся без перашкод.

У касцѐле адбылася жалобная імша ў памяць загінуўшых, на якой выступіў старшыня савета памяці барацьбы і пакутніцтва Рэспублікі Польшча Анджэй Пшэвознік. Ён падзякаваў беларускаму боку за аказаную падтрымку.

Цырымонія пахавання адбылася на тэрыторыі касцѐла. Да магілы былі ўскладзены вянкі і кветкі вайскоўцамі, прадстаўнікамі ўлады і грамадскасці Кобрыншчыны, гасцямі з Польшчы. На месцы пахавання быў устаноўлены вялікі драўляны крыж.

Мельнік, Р. Народы памяць захавалі / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2008. – 17 верасня. – С. 2. У Кобрыне адбылося жалобнае мерапрыемства па перапахаванню грамадзян Польшчы, якія загінулі ў пачатку Другой сусветнай вайны.