Стаяць у страі абеліскі

У светлы дзень святкавання Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне непазнавальным паўстане перад гараджанамі помнік на магіле савецкіх воінаў, што на ўездзе ў вѐску Вялікія Лепясы. З любоўю і стараннем абнаўлялі яго да свята работнікі БУ-279 ААТ «Будтрэст №33». А прадстаўнікі дарожна-будаўнічай перасовачнай механізаванай калоны №31 зрабілі выдатныя падыходы. I сѐння гэта месца горада - яшчэ адно пацвярджэнне таго, што ў нас на самой справе ніхто не забыты, нішто не забыта.

На акупіраванай тэрыторыі фашысцкі рэжым кіраваўся загадзя прадуманымі варварскімі планамі.

Фашысцкая навала знішчала людзей і селішчы, цэлыя вѐскі. За гады ваеннага ліхалецця захопнікі спалілі ў Кобрынскім раѐне 1693 двары і знішчылі 3767 мірных жыхароў. Аб цяжкіх выпрабаваннях мінулай вайны, якія выпалі на долю беларускага народа, напамінаюць помнікі і абеліскі. Такі жалобны знак узвышаецца і каля вѐскі Лушчыкі, дзе фашысты расстралялі шэсць чалавек. Жыццѐ гэтых мірных людзей перакрэсліла жорсткая варожая рука. Аб гэтым расказваюць маладым ветераны вайны, якія адстаяпі ў баях родную зямлю.

Стаяць у страі абеліскі // Кобрынскі веснік. – 2003. – 3 мая – С. 6. На ўездзе ў в. Лепясы абноўлены помнік на магіле савецкіх воінаў.