Ніхто не забыты, нішто не забыта

На нашай зямлі ѐсць нямала месц, дзе ўвекавечаны подзвіг савецкіх людзей у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Есць яны і на тэрыторыі калгаса “За мір”. Тры з іх знаходзяцца непадалѐку ад школы. Вучні з вялікай любоўю даглядаюць за помнікамі. У дні свят ля іх праходзяць мітынгі, ускладаюцца вянкі і жывыя кветкі.

Хто пахаваны ў магілах, які подзвіг зрабілі людзі, знайшоўшыя свой апошні прытулак у беларускай зямлі? Пошукамі адказу на гэтыя пытанні заняты члены школьнага піянерска-камсамольскага штаба “Пошук”. Штаб існуе ўжо 3 гады. І сѐння можна сказаць, што вучні правялі значную работу.

Пасля напружаных пошукаў удалося ўдакладніць аб подзвігу Івана Петруковіча. На рахунку адважнага партызана шмат варожых эшалонаў, пушчаных ім пад адхон. У 1943 годзе ѐн пайшоў на чарговае заданне: узарваць дваццаты па ліку эшалон. Але партызан быў акружаны ворагамі і геройскі загінуў. Іван Арсенцьявіч Петруковіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. У 1976 годзе на магіле героя ўстаноўлена стэла. Не забыты подзвіг нашага зямляка.

Свод памятников истории культуры Белоруссии Брестская обл. – с. 258.

Могила Петруковича Ивана Арсеньевича. На кладбище. Партизан отряда им. В.И. Чапаева. Погиб 13.06.1944 г. в бою с немецко-фашистскими захватчиками. Посмертно награжден орденом Ленина.

Ніхто не забыты, нішто не забыта: па слядах подзвігаў // Камуністычная праца. - 1976. – 26 красавіка. - с. 4. Не забыты подзвіг нашага зямляка Івана Петруковіча, партызана атряда імя В. І. Чапаева, загінуўшага ў 1944 г.