Сем некропаляў

Пад час Першай сусветнай вайны, у пачаку жніўня 1915 года, немцы пачалі моцны наступ на ковельскім, віленскім і мінскім напрамках. Баючыся акружэння, руская армія пакінула Польшчу, Літву і Заходнюю Беларусь, па дарозе руйнуючы чыгунку. Разам з арміяй з гэтых тэрыторый пацягнулася і мірнае насельніцтва. Каб прыкрыць адыход, у некаторых месцах былі пакінутыя вайсковыя часці, якія і ўступалі ў баі з кайзераўскімі салдатамі. Там жа многія з іх былі забітыя і пахаваныя. Да нашых дзѐн толькі ў Кобрынскім раѐне захоўваецца сем брацкіх вайсковых пахаванняў. Аб іх далей і пойдзе размова.

Адно з пахаванняў знаходзіцца каля вѐскі Каташы (Чайкоўка). Кобрынцы і сѐння памятаюць бетонны помнік з шыльдай на нямецкай мове каля дарогі Кобрын-Маларыта, на якой была пазначавая дата «1915 год». У тыя дні тут адбыўся бой, і з абодзвух бакоў былі значныя страты. Калі рускія адступалі ў напрамку Кобрына, нямецкі пахавальны ўзвод прысыпаў загінулых - як рускіх, так і сваіх - на месцах іх гібелі. Калі фронт прасунуўся на ўсход, мясцовыя жыхары разам з нямецкімі салдатамі сабралі і звезлі загінулых у некалькі глыбокіх ірвоў, выкапаных каля шашы. I на месцы пахавання быў узведзены бетонны манумент, які праіснаваў больш за паўстагоддзе. Прыкладна ў 1943 годзе фашысты сагналі мясцовае насельніцтва і ваеннапалонных, адкапалі парэшткі сваіх салдатаў і вывезлі на перапахаванне ў Германію, а ірвы з парэшткамі рускіх салдатаў так і пакінулі не засыпанымі. Пасля вызвалення Кобрына савецкія салдаты пачалі звозіць у гэтыя канавы снарады і патроны ў скрынях і ўзарвалі іх. У выніку помнік быў пашкоджаны. I цяпер там размешчаны гарадскі сметік. Я мяркую, што пад мецем усѐ ж засталіся парэшткі рускіх салдатаў, бо іншых пахаванняў Першай сусветнай у ваколіцах вѐскі няма.

Другое пахаванне знаходзіцца каля вѐскі Ізабелін. У адрозненые ад пахавання каля Чайкоўкі, тут нямецкія і рускія салдаты былі пахаваныя асобна: рускія ў цэнтры, а кайзераўскія - па крузе. Увесь некропаль быў абкапаны глыбокім іровом і абкладзены каменнем, а ў цэнтры паставілі вялізны дубовы крыж. У 1937 ці 1938 годзе з Германіі прыехалі вайскоўцы, раскапалі магілу, забралі сваіх і вывезлі на радзіму. З цягам часу курган зарос травой, хмызняком і падлескам, а крыж даўно згніў. Толькі ў 2006 годзе мясцовы калгас «Восходяўая заря» гэтае пахаванне прыхарашыў, а ў цэнтры паставіў новы драўляны крыж. Курган можна ўбачыць каля дарогі Кобрын-Ізабелін.

Яшчэ адзін некропаль знаходзіцца непадалѐк ад старых могілак паміж вѐскамі Балоты і Гірск. Кайзераўскія салдаты ляжаць па вялікім крузе. Праз кожныя паўметра пакладзеныя бетонныя пліты з надпісамі на нямецкай мове, датаваныя 1915 годам. Магілаў рускіх салдатаў, забітых у тыя жнівеньскія дні, афіцыйна няма, і сведкаў тых падзеяў не засталося, бо амаль усе жыхары былі ў тыя часы ў бежанстве. Але ѐсць меркаванне, што іх пахавалі, як і ў Ізабеліне, у цэнтры нямецкага пахавання. А можа, апошні прытулак яны знайшлі на старых могілках, парослых хмызняком і бэзам.

Трэцяе пахаванне размешчанае каля вѐскі Бародзічы. Некалі тут быў пагорак, на якім пахавалі рускіх салдатаў, але цяпер гэтае месца зраўнялася з зямлѐй і парасло хмызняком. Частка парэшткаў салдатаў была перапахаваная на мясцовых старых могілках. Як гэта адбылося, расказаў былы настаўнік з суседняга мястэчка Гарадзец Васіль Міхайлавіч Чыркун. Гадоў сорак таму будавалі новую дарогу на Бародзічы. I раптам экскаватар пачаў выкопваць чарапы. З Кобрына выклікалі дасведчаную асобу - былога дырэктара музея А.М. Мартынава. Было знойдзена шмат костак, фрагментаў амуніцыі, патрантаж з патронамі ад рускай вінтоўкі, датаваныя 1909 і 1911 гадамі, запісная кніжка з прозвішчам уладальніка (Громаў), таксама шмат гільзаў ад нямецкіх патронаў. У пахаванні было прыкладна 80 салдатаў. Сабраныя парэшткі перапахавалі, але ніякіх знакаў не пакінулі.

А вось аб загінулых кайзераўцах ѐсць вельмі цікавыя звесткі. У верасні 1915 года з боку Гарадца да Бародзічаў ішлі немцы па беразе Дняпроўска- Бугскага канала. Тут яны ўступілі ў бой з рускімі салдатамі, пасля чаго апошнія адступілі. Пасля бою немцы частку сваіх загінулых перавезлі ў Гарадзец, да касцѐла, а частку закапалі ў глыбокую траншэю на беразе канала, дзе паставілі высокі круглы бетонны слуп з надпісам на нямецкай мове. Ён не захаваўся, магчыма, у 1960-я гады быў узарваны, а кавалкі бетону выкарысталі на падмуркі. Але як адбылося гэта, дакладна ніхто не ведае.
Ёсць яшчэ і іншае пахаванне. Каля гарадзецкага касцѐла была каменная сцяна даўжынѐю каля 100 метраў, вышынѐй і шырынѐю прыкладна да метра, пасыпаная зверху бітым шклом. З унутранага боку сцяны (пры касцѐле) хавалі святароў і шляхту. Дарэчы, там ляжалі і бацькі пісьменніцы Марыі Радзевіч, а таксама афіцэры рускай арміі Айчыннай вайны 1812 года. А вось з другога боку сцяны кайзераўцы пахавалі сваіх салдатаў, забітых восенню 1915 года. У 1962 годзе касцѐл быў перададзены мясцоваму калгасу пад склад мінеральных угнаенняў. Потым храм знеслі, а разам з ім і сцяну. Пліты з магілаў пайшлі на падмурак сушыльнага завода, які дзейнічае і сѐння.

Недалѐка ад вѐскі Тэўлі на мясцовых старых могілках, пры дарозе Тэўлі-Стрыгава, ѐсць брацкая магіла часоў Першай сусветнай вайны. Пасля бою кайзераўцы пахавалі нямецкіх і рускіх салдатаў разам. Потым, у 1920 годзе, тут былі пахаваныя яшчэ і чырвонаармейцы. У 1970-х гадах на нейчы загад вайсковыя пахаванні засыпалі, а праз некаторы час паступіў новы загад, і гэты некропаль добраўпарадкавалі, а ў цэнтры паставілі вялізны крыж і стэлу. Праўда, невядома, куды знік вялізны камень з надпісам на нямецкай мове, што ў 1915 годзе тут разам з нямецкімі пахаваныя і рускія салдаты. Толькі ў 1990-я гады на могілках паставілі стэлу з надпісам на рускай мове, што тут пахаваныя 200 воінаў рускай арміі, 50 чырвонаармейцаў і нямецкія салдаты.

Пахаванні ѐсць каля вѐскі Паляцічы ў лесе пры дарозе Кобрын-Жабінка. З дарогі відаць дагледжаныя дарожкі, надмагільныя камяні на пахаваннях 1915 і 1920 гадоў. Тут акрамя нямецкіх салдатаў пахаваныя таксама польскія жаўнеры і чырвонаармейцы. У апошнія гады гэтыя пахаванні даглядаюць валанцѐры, што прыязджаюць з Германіі. Кажуць, на гэтых могілках пахаваныя таксама і рускія салдаты Першай сусветнай вайны. Мясцовыя жыхары расказваюць, што непадалѐк ад вайсковых могілак на пагорку ў 1970-я гады бралі пясок на пабудову фермаў, і экскаватары не раз выкопвалі чалавечыя косткі. Менавіта тут было яшчэ адно вайсковае пахаванне, але ніхто гэтыя парэшткі не даследаваў і нават не перапахаваў.

Вайсковыя пахаванні каля вѐскі Залессе, непадалѐк ад вѐскі Быстрыца да нашых дзѐн не захаваліся, але мясцовыя жыхары памятаюць, што на мясцовых могілках (цяпер амаль у самой вѐсцы) некалі стаялі дубовыя крыжы на дзвюх брацкіх магілах - рускіх і нямецкіх салдатаў пахаваных у 1915 годзе. На пагорку ў зарасніку дагнівае крыж, тут некалі стаяла і царква, але ў 1963 годзе яе разабралі на нейкую школьную пабудову. Надмагільныя камяні параслі бур’яном.

Сѐння на тэрыторыі Беларусі вядомыя 202 воінскія пахаванні Першай сусветнан вайны, з іх 53 знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці. А колькі яшчэ невядомых?..

Марчук, Н. Сем некропаляў / Ніна Марчук // Краязнаўчая газета. – 2010. - № 24, чэрвень – С. 7. Вайсковыя пахаванні Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Кобрынскага раѐна.