Помнік воінам Айчыннай вайны 1812 года ў Кобрыне

Так, у Кобрыне помнік у гонар герояў 1812 г. (скульпт. С. Ота, архіт. Д. Маркаў, 1912) быў пабудаваны на цэнтральнай вуліцы горада. Кампазіцыя помніка вызначаецца яснасцю, пластычнай цэласнасцю архітэктурнай і скульптурнай формы…

… Некалькі ў іншым плане вырашаны помнік, устаноўлены ў Кобрыне ў гонар 100-годдзя з дня перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г. (архіт. Д. Маркаў). Помнік адноўлены ў 1951 г. скульптарам М. Керзіным. Ён складаецца з пастамента, зробленага з гранітных валуноў, які нагадвае скалу, і ўстаноўленага на ім бронзавага арла з распасцѐртымі крыламі і лаўровым вянком у кіпцюрах. На фасадзе і бакавых гранях пастамента тры мармуровыя дошкі. На пярэдняй - мемарыяльны надпіс, на бакавых - пералічаны палкі і часці рускай арміі, што ўдзельнічалі ў бітве пад Кобрынам.

Помнік воінам Айчыннай вайны 1812 года ў Кобрыне // Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. / рэдкал. : С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 1989. – Т. 3. Канец 18 - пачатак 20 стагоддзя. - С. 205, 206, 231.