Гэта наша гісторыя

- Праводзячы экскурсію па горадзе, навуковыя супрацоўнікі музея заўсѐды засяроджваюць увагу гасцей на двух унікальных гістарычных аб'ектах: саборы Аляксандра Неўскага і помніку ў выглядзе арла. Яны, няхай і часткова, але ўсѐ ж аб'яднаны адной падзеяй.

Першым - у 1867 годзе - тут узнік сабор, які быў пабудаваны на месцы пахавання рускіх салдат, загінуўшых падчас Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 года. Але ж храм быў прысвечаны вызваленню сялян ад прыгоннага права ў 1861 годзе і пабудаваны на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога кіраўніка Паўднѐва-Заходняга края графа Міхаіла Мікалаевіча Мураўѐва.

Але неўзабаве грымнула Першая сусветная вайна, затым пачаліся іншыя падзеі. Нарэшце яшчэ адна вайна - Вялікая Айчынная. Богаборніцкая кампанія для жыхароў Заходняй Беларусі стала шокавай тэрапіяй. Пасля таго, як у царкоўны купал трапіла маланка, у будынку знаходзіўся планетарый, затым памяшканне выкарыстоўвалі для бясплатнага паказу "высокаідэйных" фільмаў. Урэшце ў 1967 годзе храм перадалі архіву, для чаго будынак быў рэканструяваны. І толькі ў 1989 годзе суполка Аляксандра-Неўскага сабора была зноў зарэгістравана, і храм вярнуўся да вернікаў. 12 верасня 1990 года сабор нанова быў асвячоны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі Філарэтам. 3 таго часу набажэнствы ў храме не спыня- юцца і дагэтуль.

Вяртаючыся да Айчыннай вайны 1812 года, не магу не адзначыць, што ў памяць пра Кобрынскі бой праз сто гадоў пасля гэтай падзеі адбылася ўрачыстая закладка помніка побач з саборам, а яшчэ праз год - яго адкрыццѐ. Першы помнік некалькі адрозніваўся ад таго, які мы бачым сѐння. Каменную кампазіцыю на пастаменце завяршаў горды двухгаловы арол з распасцѐртымі крыламі, які кіпцюрамі раздзірае вянок з лацінскай літарай "N".

Гісторыя помніка нагадвае вострасюжэтны дэтэктыў. Ужо ў 1915 годзе бронзавы арол быў зняты кайзераўскімі салдатамі, захапіўшымі Кобрын. У сярэдзіне 1930-х гадоў адзін з мясцовых шляхцічаў самавольна ўмацаваў на пустым пастаменце невялікі бюсцік Тадэвуша Касцюшкі, які ў хуткім часе быў заменены на большы па памерах. І толькі праз 35 гадоў пасля спуста- шэння помніка ѐн быў адноўлены па ініцыятыве Аляксея Мартынава і дзякуючы мясцовым уладам. Праўда, новы бронзавы арол ужо быў з адной галавой. Менавіта такім ѐн сустракае кабрынчан і гасцей горада зараз.

Запісала Наталля НІЖНІК.

Рысь, А. Гэта наша гісторыя / [Алена Рысь; запісала] Н. Ніжнік // Кобрынскі веснік. – 2015. – 18 ліпеня. – С. 4. Супрацоўнік ваенна-гістарычнага музея А. Рысь – аб гісторыі сабора А. Неўскага і помніка героям вайны 1812 года.