Рамуальд Траугут на Кобрыншчыне

У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Але многія удзельнікі і кіраўнікі паўстання былі звязаны з землямі сучаснай Беларусі.

Напрыклад, на Кобрыншчыне пачаўся шлях генерала паўстанцкіх войскаў дыктатара ў Варшаве Рамуальда Траўгута.

“Gloria victis” (Слава переможанным) – так назвала серыю апавяданняў пра паўстанцаў 1863 года Эліза Ажэшка. У цэнтры іх постаць Рамуальда Траўгута.

Род Траўгутаў (Traugutt) паходзіць з Саксоніі. У Рэчы Паспалітай Траўгуты атабарыліся ў першай палове ХУІІІ стагодзя. Дзед Рамуальда Якуб Траўгут стаў пяхотным капітанам, у час паўстання 1794 года атрымаў асабістую падзяку ад Тадэвуша Касцюшкі.

Бацька – Людвік Траўгут быў не заможным шляхцічам і арандаваў маѐнтак Шастакова (Камянецкі раѐн), дзе 28 студзеня 1826 года нарадзіўся Рамуальд. Маці яго Алаіза паходзіла з роду Блоцкіх, гэта, напэўна, было адгалінаванне старажытнай Кобрынскай фаміліі Снежка-Блоцкіх, якім належаў маѐнтак Балата (цяпер Кісялѐвіцкі сельсавет Кобрынскага раѐна).

З сярэбраным медалем Р.Траўгут у 1842 годзе закончыў Свіслацкую гімназію, але не змог паступіць у інжэнерную акадэмію (Пецярбург), таму пайшоў служыць у Трэці сапѐрны батальѐн, які размяшчаўся ў Жэлехаве, каля Варшавы. За час службы атрымаў чын падпаручыка, карыстаўся даверам саслужыўцаў, быў нават абраны батальѐнным казначэем.

У сувязі са смерцю бацькі, у лютым 1849 года Рамуальд быў на 28 дзѐн выкліканы з венгерскага тэатра ваенных дзеянняў па хадатайніцтву Пружанскага павятовага маршалка.

У 1852 годзе Рамуальд ажаніўся з дачкой Варшаўскага ювеліра Ганнай Пікель, якая нарадзіла дзве дачкі Ганну (1853) і Алаізу (1857). Маладой дапамагала бабуля Рамуальда па мацярынскай лініі – Юстына Блоцкая (Шуйская).

З 1853 па 1855 год Р. Траўгут зноў адправіўся на вайну.

З 1855 года Рамуальд служыў у Харкаве. А пасля пераводу у корпус ваенных інжынераў (С.-Пецярбург), заняўся навукай. Ён узначаліў адзін з аддзелаў электра-магнетычнай часці, наведваў ва ўніверсітэце лекцыі прафесараў Ходнева і Ленца, праводзіў цэлыя дні ў бібліятэках. Р.Траўгут канструяваў прыборы, якія вызываюць на адлегласці ўзрывы марскіх і наземных мінаў, але, нажаль, яго вопыты не вызвалі інтарэса ў вышэйшых марскіх чыноў імперыі.

1859 год прынѐс для Траўгута удары лѐсу – памерлі двое малалетніх блізнят, за імі сышла ў магілу бабка Юстына, а ў снежні і жонка Ганна. У лютым 1860 года памѐр брат бабкі Юстыны Віталіс Шуйскі, які меў маѐнтак Востраў у Кобрынскім павеце (зараз Маларыцкі раѐн). Рамуальд Траўгут выехаў у Кобрын для вырашэння справы спадчыны, бо ѐн быў не адзіным спадчыннікам.

Напэўна, у Кобрыне ѐн пазнаѐміўся са сваѐй другой жонкай Антанінай Касцюшка, траюраднай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі. Яе вельмі палюбілі дочкі Траўгута.

Калі Рамуальд уступіў у валоданне спадчынай Шуйскага, уся сям’я пераехала ў маѐнтак Востраў. 14 ліпеня 1862 года Траўгута зволілі з расійскай арміі па хваробе, ў чыне падпалкоўніка. Трэба адзначыць, што ѐн працягваў займацца навукай. У адным з памяшканняў яго дома у Востраве была ўладкавана фізічная лабараторыя з чатырма электрычнымі машынамі навейшых узораў, там ѐн спрабаваў атрымаць вялікую напругу электрычнасці. Таксама ѐн падтрымліваў перапіску з вядомым нямецкім вучоным Вільгельмам Хольтам.

Але зноў яго мірнае жыццѐ было перарвана. На вялікай тэрыторыі Беларусі паўстанцкая арганізацыя рыхтавалася да ўзброеннага выступлення у красавіку.

Пазней Рамуальд Траугут заявіў: “Я нікому не раіў падымаць паўстанне, наадварот, як былы вайсковец, я бачыў усю складаннасць барацьбы без арміі і ўзбраення з дзяржавай, якая вядома сваѐй ваеннай магутнасцю. Калі ўзброеннае паўстанне павінна было ўспыхнуць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, дзе я жыў, за некалькі дзѐн да пачатку паўстання да мяне звярнуліся з просьбай прыняць камандаванне. Разгубіўшыся, я апісаў усе перашкоды, як агульнага, так і асабістага парадку, і рэкамендаваў адмяніць рашэнне аб пачатку паўстання. Высветлілася, што зрабіць гэта ужо проста немагчыма. Тады я прыняў іх просьбу…” “Палічыў неабходным не берагчы сябе там, дзе астанія ахвяруюць усім.

Хачу прывесці словы беларускага даследчыка Віктара Хурсіка: “Асабліва спрэчнай выглядае “афарбоўка” паўстанцаў у белы і чырвоны колер. Усіх беларускіх памешчыкаў прынята адносіць да “белых”, якія раўнадушна назіралі за тым, што адбывалася. Аднак дакументы сведчаць аб іншым: многія памешчыкі сапраўды выказвалі засцярогу, не ішлі на адкрыты выступ, стрымлівалі ад гэтага сваіх родных і блізкіх. Але калі ўсѐ ж нехта трапляў у лес, то яго не цураліся і дапамагалі як маглі… Зрэшты, дзяцей, так званых “белых”, у лясах была большасць (у дзеючых атрадах “сялянскага” паўстання яны складалі 75% у той час як сялян было ўсяго 18%). Як сказаў калісьці Уладзімір Калеснік: ”А вось у былыя гады, калі складалі жыція святых арыстакрытычнае паходжанне мучаніка шло яму у залік. Так і павінна быць. Цяжэй ахвяраваць сабой таму, каму ѐсць што губіць.”

Недзе ў красавіку 1863 года на тайным зборы ў маѐнтку Мітрашэўскіх Божы Дар (зараз Буховіцкі сельсавет, Кобрынскага раѐна) Рамуальд Траўгут прысягнуў на вернасць паўстанню і прыняў камандаванне Кобрынскім атрадам. Леанід Несцярчук запісаў апавяданне жыхаркі хутара Божы Дар, пра знаходку ў 1970-х гадах куфэрка з узнагародамі і паперамі на польскай мове. Магчыма, гэта былі дакументы таго тайнага збора. Нажаль, нічога з гэтага клада не захавалася.

Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля в. Боркі (цяпер Астроміцкі сельсавет, Кобрынскага раѐна) тройчы нанѐс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панѐс значныя страты, і ў ліпені 1863 з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

Пасля казні Р. Траўгута, яго маѐнтак Востраў быў спалены. Некаторыя польскія даследчыкі лічаць, што Траўгуту належыў у Кобрыне дом, у якім зараз месціцца Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворова. У выданнях “Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў” і “Polesie” размешчаны фотаздымак будынка падобнага да дома-музея, з подпісам, што гэта дом, які належаў Рамуальду Траўгуту. Як сведчаць крыніцы перад атрыманнем у спадчыну Вострава Траугут жыў у доме у Клапоцыне – зараз гэта вул. Піянерская у Кобрыне, там жа жыла і Антаніна з дзецьмі пасля знішчэння маентка. Як лічыць А. Цвыд: “Чуткі аб кобрынскім доме Траўгута безпадстаўны і, напэўна, связаны з тым, што праз восем год пасля гібелі мужа у былой сядзібе А. Суворава - Губерніі пасялілася удава Траўгута. Яна выйшла замуж за сына гаспадара маѐнтка Аляксандра Міцкевіча – Францішка. У адным з пакояў гэтага дома быў усталяваны сваеасабовы музей Траугута, там жа захоўваліся яго лісты “з пад шыбеніцы”, апошнія лісты Рамуальда перад пакараннем.

Калі сям’я Траўгута пераязджала з спаленнага (устаўка мая) Астроўя у Клапоцын, яго маленькі сын Рамуальд прастудзіўся і захварэў. І ўжо не адыйшоў. Пахавалі яго па успамінам Алаізы Траўгут каля фамільных магіл Пашкевічаў. Пазней там з’явіліся магілы Александра і Францішка Міцкевічаў… На магіле Міцкевічаў узвелі помнік, які і захаваўся.” На гэтых старых могілках знойдзена частка мармуровай пліты з выбітымі імѐнамі:

ur w 1804 r + w 1871 r
Antoniny Kosciuszko
ur w 1806 r + w 1873 r
Tadeusza Kosciuszko
ur w 1833 r + w 1868 r
Romualda Traugutta

Яна ўсталявана зараз на паўночным баку касцѐла у г.Кобрыне. А на старой частцы новых могілак г. Кобрына захавалася ўсыпальніца Касцюшкаў. Дзе пахавана Антаніна з Касцюшкаў Траўгутава, Міцкевічава.

“Хутка пасля казні бацькі і разарэння Астроўя ў Клапоцын з Брэст-Літоўска явіўся ўраднік з распараджэннем цара забраць ва ўдавы дзяцей Рамуальда і памесціць іх у інстытут шляхетскіх дзявіц у Пецярбурзе…Але Ганну і Алаізу тайна адправілі у Варшаву, дзе з дапамогай патрыѐтаў яны раслі і выхоўваліся ў пансіянаце пад чужымі прозвішчамі. Затым па чарзе дзяўчаты займаліся ў інстытуце польскіх паннаў. Старэйшая Ганна хутка вышла замуж за свайго кузэна Яна Рамуальда Корвін-Юшкевіча і пасялілася у Белай – фальварцы каля Бярозы-Картузскай, які належаў тады сястры Р.Траўгута.”

Малодшая – Алаіза пасля вучобы вярнулася ў Варшаву. Тут і жыла… У Кобрын, да маці і айчыма, прыязджала не раз.“

Дзеці былі толькі ў старэшай сястры Ганны – тры сыны, ні аднаго яна не назвала імем Рамуальд – лічыла несчаслівым. Старэйшы Адам загінуў у мундзіры русскай арміі у першую сусветную, малодшы Баляслаў – у верасні трыдцаць дзевятага, унук Ежы ў лагеры Асвенцым.

З Кобрынам імя Траўгута звязана яшчэ і тым, што тут у верасні 1939 года на беразе канала Бона прыняў бой 83 пяхотны полк імя Рамуальда Траўгута. Рамуальд Траўгут жыў і змагаўся на Кобрыншчыне, адсюль паходзілі яго бабуля, маці і другая жонка, тут жылі яго дочкі.

Да 140-годдзя паўстання 1863-64 гадоў на хутары Божы Дар па рашэнню Кобрынскага райвыканкама з дапамогай мясцовых прадпрыемстваў 21 мая 2003 года быў устаноўлены валун з мемарыяльнай дошкай. Да Божага Дара таксама быў устаноўлены указальны знак з вѐскі Ляскова. Сімвалічна, што праз 140 год ў Божым Дары 25 мая 2003 года сустрэліся нашчадак Р.Траўгута – палкоўнік Войска Польскага Анджей Юшкевіч і нашчадак гаспадара Божага Дара у 1863 годзе Яна Мітрашэўскага - Станіслаў.

Памятны знак у Божым Дары – першы помнік на ушанаванне памяці удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гг.. На тэрыторыі Беларусі помнік Р. Траўгуту быў устаноўлены ў 1928 г.у мястэчку Свіслач, адноўлены гэты помнік ў 1989 г.

Барысюк, Ю. Рамуальд Траугут на Кобрыншчыне / Юрый Барысюк // Туризм и отдых. – 2013. - № 6. Памятны знак у Божым Дары – першы помнік на ушанаванне памяці удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гг.