Мужнасць, прыклад і памяць

Ёсць катэгорыя людзей, для якіх захаванне нашай з вамі бяспекі - работа і асабістае прызванне. Менавіта яны прыходзяць на дапамогу, калі парушаецца закон, калі нехта пасягае на асновы правапарадку, калі парушаюцца канстытуцыйныя правы чалавека. Бывае так, што выкананне свайго службовага і грамадскага абавязку ажыццяўляецца цаной уласнага жыцця...

На ўрачыстую цырымонію адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам Кобрынскага РАУС, загінуўшым пры выкананні службовага абавязку, прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі раѐна і кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў вобласці, ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі Кобрынскага РАУС, родныя загінуўшых міліцыянераў, школьнікі... Усіх аб'яднала памяць. На белым помніку - дзевяць імѐнаў, дзевяць лѐсаў, дзевяць жыццяў: Аляксандр Прудчыкаў, Васілій Аляксандрын, Андрэй Серадовіч, Міхаіл Слабада, Уладзімір Крываль, Пѐтр Сегянюк, Уладзімір Прудзіч, Аляксей Селівончык, Васілій Мяцечка.

Як адзначыў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маѐр міліцыі Іван Саўчыц, мы заўсѐды павінны памятаць пра тых, хто не пашкадаваў жыцця дзеля дабрабыту беларускага народа. У жыцці заўсѐды ѐсць месца для подзвігу - гэта было актуальна і ў цяжкія пасляваенныя гады, гэта застаецца актуальным і сѐння. Зразумела, нікога немагчыма вярнуць назад, але сѐння прамы і непасрэдны абавязак органаў унутраных спраў заключаецца ў тым, каб родныя загінуўшых супрацоўнікаў - тыя, хто пазнаў горыч і смутак страты, - пастаянна адчувалі падтрымку і павагу.

Сѐння жыцці тых, чые прозвішчы выбіты на мемарыяльнай дошцы памятнага знака, і іх адносіны да выканання сваіх абавязкаў становяцца прыкладамі для маладых супрацоўнікаў Кобрынскага РАУС, якія толькі пачынаюць свой шлях на службе правапарадкуі законнасці. Як падкрэсліў падчас цырымоні старшыня райвыканкама Мікалай Кенда, на Кобрыншчыне заўсѐды памяталі пра сваю гісторыю - неадрыўнай часткай якой сталі і тыя, хто загінуў, змагаючыся са злачыннасцю.

Адгрымелі стрэлы салюта ў гонар загінуўшых, прагучалі словы малітвы пры асвячэнні памятнага знака, блізкім герояў уручаны пісьмы памяці... Але жыццѐ працягваецца. Менавіта тут будуць праходзіць урачыстыя мерапрыемствы - тут, каля мемарыяльнай дошкі будуць атрымліваць пагоны сѐнняшнія і заўтрашнія стражы правапарадку. Можна быць упэўненымі - яны, як і тыя, чыя мужнасць навечна засталася адбітай у камні, пры неабходнасці не пашкадуюць жыцця дзеля нашай з вамі бяспекі і дабрабытуі. Ім ѐсць на каго раўняцца.

Бялоў, Д. Мужнасць, прыклад і памяць / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. - 2013. - 6 сакавіка. - С. 2. Адкрыты памятны знак супрацоўнікам Кобрынскага РАУС, загінуўшым пры выкананні службовага абавязку.