Ушанавалі памяць працай

Мемарыялы, помнікі, памятныя мясціны... Яны нагадваюць нам пра мінулае - пра тое, аб чым нельга забываць. І часам, калі праходзіш міма гэтых халодных пліт, усплываюць у памяці падзеі, вяртаюцца тыя, каго даўно няма сярод жывых...

У сквер Воінскай славы каля школы №4 сѐння прыходзяць самыя розныя людзі, а каля мемарыяльнай дошкі заўсѐды ляжаць кветкі. Іх прыносяць маладыя, якія толькі пачынаюць сваѐ сямейнае жыццѐ, школьнікі, у якіх яшчэ ўсѐ наперадзе. Вельмі часта каля мемарыяла можна ўбачыць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія добра ведалі герояў, чые прозвішчы выбіты на халодным метале.

У гэты цѐплы вераснѐўскі дзень "афганцы" ў чарговы раз сабраліся, каб працай ушанаваць іх памяць. Дарэчы, работа па добраўпарадкаванні тут вядзецца пастаянна - у гэты раз надышла пара прывесці ў парадак сам верталѐт, які займае пачэснае месца ў ансамблі сквера.

- Справа ў тым, што стабілізатар верталѐта робіцца з паркалю, які пад уплывам ветру і дажджу прыйшоў у дрэнны стан, - расказвае намеснік старшыні Кобрынскай раѐннай арганізацыі РГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Андрэй Мелінчук. - Мы вырашылі замяніць паркаль на ацынкаваны метал, які будзе служыць яшчэ доўгі час.

Сказана - зроблена. 3 дапамогай спецыяльнай вышкі, якую прадаставіў Кобрынскі РВЭС, работа была выканана хутка і якасна - і "хвост" верталѐта зноў набыў свой звычны выгляд. Апе работа па добраўпарадкаванні сквера на гэтым не заканчваецца. Напрыканцы сустрэчы Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся сваімі планамі.

- Збіраемся яшчэ перасадзіць некаторыя дрэвы і дабавіць новыя, каб зрабіць своеасаблівую зялѐную сцяну ўздоўж агароджы. У гэтай сувязі вельмі разлічваем на дапамогу Кобрынскага доследнага лясгаса. 3 боку вуліцы сквер будзе абрамляць зялѐная агароджа, пасадка якой пачалося ўжо. Акрамя таго, плануем зрабіць невялікую рэканструкцыю кветніка.

А ў выніку сквер Воінскай славы стане яшчэ ўтульней. І зноў і зноў, у любую пару года сюды будуць прыходзіць людзі, прыносіць кветкі. Каб жылі ў памяці імѐны - каб пераходзіла з пакалення ў пакаленне пашана загінуўшым, каб працягвалася адвечная сувязь пакаленняў...

Бялоў, Дз. Ушанавалі памяць працай / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2011. – 24 верасня. – С. 2. Воіны-інтэрнацыяналісты ў чарговы раз добраўпарадкавалі сквер Воінскай славы і прывялі ў парадак сам верталѐт, замяніўшы паркаль стабілізатара на ацынкаваны метал.