У дзень памяці і надзеі

Халоднае каменне. Аўтамат, салдацкая каска, чорныя цюльпаны... Гэта - помнік у скверы Воінскай Славы, што знаходзіцца каля СШ №4.

На ўрачысты мітынг, які адбыўся тут у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прыйшлі людзі самага рознага ўзросту. Сівыя ветэраны Афганістана - тыя, каму паш- часціла вярнуцца жывымі з той абпаленай сонцам далѐкай зямлі, старэнькія бабулі, школьнікі... Усіх іх аб'яднала памяць. Менавіта яна не дае нам забыць пра тое, што ў розныя часы называлі па-рознаму - "гарачымі кропкамі", міжнацыянальнымі канфліктамі, барацьбой з тэрарызмам... Тыя, чые імѐны сѐння выбіты на мемарыяльных дошках, не пыталіся, куды і навошта іх пасылаюць - яны служылі Радзіме і называлі гэта інтэрнацыянальным абавязкам. І абавязак гэты выканалі да канца.

Як адзначыла ў ходзе мітынгу старшыня Кобрынскага раѐннага савета дэпутатаў Таццяна Місюк, след, які пакінула тая вайна у сэрцах кожнага, хто волею лѐсу стаў яе ўдзельнікам - ад салдата да генерала - не здолее сцерці ніякі час. Менавіта таму гэты дзень - дзень памяці і надзеі. Памяці пра тых, хто загінуў - і надзеі на тое, што падобнае ніколі не паўторыцца.

Ва ўрачыстай атмасферы падчас мітынгу памятны знак загінуўшым воінам-афганцам асвяціў настаяцель Свята-Увядзенскага храма іерэй Віктар Паляціла.

Мы ўглядаемся ў літары, выбітыя на халодным мармуры, - і перад вачамі, нібыта жывыя, паўстаюць карціны з далѐкага мінулага. Горны пе- равал, які стаў для кагосьці апошнім, збіты верталѐт, які так і не дацягнуў да аэрадрома, дымнае афганскае неба, зямля, палітая крывѐю і потам... I ў нас няма права забываць пра ўсѐ гэта. На мітынгу – цішыня. Хвіліна маўчання…

У жалобным спісе - 8 кабрынчан і 10 ваеннаслужачых Кобрынскай авіябазы. Сѐння каля дошак з іх імѐнамі ляжаць жывыя кветкі... 3 гэтага месца будуць пачынаць сваю ваенную службу маладыя людзі - каб працягваць салдацкую традыцыю сваіх продкаў. Тут, у скверы Воінскай Славы, будуць праходзіць урокі мужнасці - каб нашы дзеці ведалі сваю гісторыю - у тым ліку і сумныя яе старонкі. А яшчэ тут будуць гуляць маладыя сем'і - і дзеці, як у гэты дзень, будуць прыносіць да помніка кветкі - як сімвал жыцця.

Бялоў, Д. У дзень памяці і надзеі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2010. – 17 лютага. – С. 1. На ўрачыстым мітынгу ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у скверы Воінскай Славы адбылося адкрыццѐ памятнага знака, на дошках якога выбіты імѐны 8 кабрынчан і 10 ваеннаслужачых Кобрынскай авіябазы, загінушых у Афганістане.