Памяць, удзячнасць, вера

Шмат гадоў на дарогах раѐна і вуліцах горада можна было ўбачыць аўтобус, на якім буйнымі літарамі было напісана “Уладзімір Шапяцюк”, а вышэй меньшымі, што гэты аўтобус названы ў гонар нашага земляка – ваеннага лѐтчыка, які загінуў восенню 1980 года ў небе Афганістана, і зроблены з металічнага лому, сабранага піянерамі Кобрыншчыны.

Аднак, як гэта нярэдка бывае ў жыцці, аўтобус напаткаў лѐс чалавека, іменем якога ѐн быў названы, - у снежні 1999 года - машына згарэла. I знік з нашага жыцця напамін аб трагічным лѐсе чалавека, які сваѐй галоўнай справай выбраў службу Айчыне. Здавалася, што знік назаўсѐды. Але, на шчасце, гэтага не здарылася.

Людзі, якія ў мінулую пятніцу ішлі да Дома культуры на ўрачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі, былі прыемна здзіўлены і абрадаваны, убачыўшы перад уваходам такі ж аўтобус, з такімі ж надпісамі, і фатаграфіяй Уладзіміра Шапецюка ў салоне. Ён вярнуўся да нас з небыцця дзякуючы старанню старшыні райвыканкома К. У. Сіневіча, стаў яскравым доказам даніны памяці герою-лѐтчыку і ў яго асобе ўсім нашым землякам, якія ў розны час загінулі, абараняючы свабоду і незалежнасць Радзімы.

I ў сваім выступленні на сходзе К. У. Сіневіч адзначыў, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл, які стаў сапраўды ўсенародным святам, - пацвярджэнне вялікай павагі народа да сваіх абаронцаў, удзячнасці жывым і загінуўшым пры выкананні сваіх службовых абавязкаў і веры ў тое, што і новыя пакаленні воінаў будуць з гонарам служыць роднай зямлі, народу, абараняць яго мірную працу.

К. У. Сіневіч павіншаваў са святам усіх былых і сѐнняшніх вайскоўцаў, ветэранаў вайны і працы, прадстаўнікоў грамадскасці, моладзі горада, што сабраліся ў зале, і ў іх асобе ўсіх жыхароў Кобрыншчыны, ад імя раѐннага выканаўчага камітэта ўручыў кіраўніцтву авіябазы памятны падарунак - тэлевізар.

Удзельнікаў сходу віншавалі са святам і жадалі ўсяго найлепшага ў жыцці старшыня раѐннага Савета дэпутатаў В. І. Садоўская, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў М. Б. Кожух, намеснік старшыні гарвыканкома М. М. Кукін, намеснік камандзіра 66-ай ваенна-транспартнай авіябазы А. С. Бажко, ветэран Вялікай Айчыннай вайны маѐр у адстаўцы А. І. Чапура.

Ветэраны войнаў, былыя вайскоўцы заслугоўваюць удзячнасці не толькі за мінулыя справы, але і за сѐнняшнія. За вялікую работу граматамі раѐнных выканаўчага камітэта і Савета дэпутагаў, гарадскіх выканкома і Савета дэпутатаў узнагароджаны старшыня Кобрынскай арганізацыі грамадскага аб'яднання Беларускага саюэа ветэранаў вайны ў Афганістане Р .А. Ліпавецкі, член савета Кобрынскай арганізацыі Л. I. Янкашук, намеснік старшыні Кобрынскай арганізацыі Ю.А. Бягінін, член савета арганізацыі настаўнік СШ № 1 А. А. Парфянюк.

Адгучалі віншаванні кіраўніцтва, прайшоў невялікі канцэрт, падрыхтаваны гурткоўцамі гарадскога Дома дзіцяча-юнацкай творчасці і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці, і запрошаныя на сход ветэраны вайны і працы, сярод якіх была і Марыя Нікандраўна Шапяцюк - маці Уладзіміра Шапецюка, накіраваліся ў аўтобус, названы іменем яе сына, каб разам праехаць па гарадскіх вуліцах, пацвердзіць, што дэвіз «Ніхто не забыты, нішто не забыта» дзейнічае на справе.

Хільчук, М. Памяць, удзячнасць, вера / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2002. – 27 лютага. У Кобрыне з`явіўся аўтобус названы ў гонар земляка - У. Шапецюка, загінуўшага ў Афганістане.