Подых далѐкай гісторыі

Больш чым за сем стагоддзяў свайго існавання Кобрын зведаў шмат выпрабаванняў. Гістарычныя знакавыя падзеі адлюстроўваюць помнікі. Адзін з іх - у гонар перамогі рускай арміі ў Айчыннай вайне 1812 года. Бронзавы арол з лаўравым вянком у кіпцюрах і марціры з пірамідкамі ядраў нібыта вяртаюць нас у той час, калі рускія салдаты разам з усім народам змагаліся супраць напалеонаўскай навалы і атрымалі першую перамогу ў межах Расіі. Зараз ля помніка гуляюць дзеці, фатаграфуюцца маладыя пары, турысты.

Побач - сабор Аляксандра Неўскага, закладзены ў 1864 годзе ў гонар адмены прыгоннага права. Выдатныя формы архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўна-рускага накірунку, на сцяне - мемарыяльная дошка. Яна нагадвае нам пра подзвіг воінаў, загінуўшых у 1812 годзе.

Гістарычныя падзеі, знакамітыя асобы, цікавыя факты... Усѐ гэта – наша мінуўшчына, памяць пра якую захоўваецца і ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя Суворава. Тут, паміж экспазіцыямі, прадметамі і дакументамі даўніх часоў, здаецца, адступае штодзѐнная мітусня, а сэрца напаўняецца ўрачыстым пачуццѐм грамадзянскай годнасці.

І чамусьці менавіта тут асабліва востра разумееш нязмерную каштоўнасць кожнага імгнення, кожнага этапа гісторыі нашага горада - нашай гісторыі.

Бялоў, Д. Подых далѐкай гісторыі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2009. – 17 верасня. – С. 3. Пра помнік у Кобрыне рускім воінам, атрымаўшым 1-ую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года.