Спаскі манастыр

СПАСКІ МАНАСТЫР (архіт.). Вул. 17 Верасня, на левым беразе р. Мухавец. Заспаваны ў 1497 г. пры драўлянай царкве Спаса. У пачатку 16 ст. манастыр меў муравапыя жылы і службовыя карпусы (на працягу 17-18 стагоддзяў неаднаразова перабудоўваліся), капліцу. Захаваўся жылы корпус (цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак).

Жылы корпус - двухпавярховы мураваны прамавугольны ў плане буды-нак, накрыты ламаным дахам. Падоўжныя фасады раскрапаваны 2 рызалітамі - у цэнтры галоўнага ўсходняга фасада і па паўночна-заходнім вуглу. Цэнтральны рызаліт адзначаны атыкавым франтонам з лучковым за- вяршэннем і насычаны ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі. Сцены аздоб- лены пілястрамі, фігурнымі філѐнтамі вакол прамавугольных аконных праѐ- маў, завершаны развітым карнізам. Перакрыцце над паверхамі болечнае, над падвалам - цыліндрычныя скляпенні. Унутраная планіроўка будынка значна зменена. Першапачаткова цэнтральную частку займала манастырская царква. На 1-м паверсе ў паўночна-заходнім вуглу была трапезная. У астатняй частцы будынка знаходзіліся службовыя і жылыя памяшканні.

Манастыр - помнік архітэктуры барока.

На будынку ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі: у гонар перамогі рускіх войск над напалеонаўскімі і на ўшанаванне памяці супрацоўнікаў міліцыі (гл. артыкул № 875 «Мемарыяльная дошка супрацоўнікам міліцыі»).

Т. I. Чарняўская

Чарняўская, Т. І. Спаскі манастыр / Т. I. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С. В. Марцалеў [і інш.]. – Мінск, 1984. – С.226.