Свята-Спаскі манастыр - 550 гадоў з часу першага ўпамінання

Найбольш старажытным помнікам праваслаўнага царкоўнага будаўніцтва з’яўляецца Свята-Спаскі манастыр у Кобрыне. Размешчаны на вуліцы 17 Верасня, 11 (былая Базыльянская), на левым беразе р. Мухавец.

Упершыню ўпамінаецца ў 1465 годзе. Спаскі манастыр заснаваны апошнім кобрынскім князем Іванам Сямѐнавічам Кобрынскім у 1497 г. пры драўлянай Спаса-Праабражэнскай царкве (пабудавана ў канцы 13 ст.).

Інвентар манастыра 1549 г. надрукаваны ў 6-м томе «Актаў Віленскай камісіі», адзначаны ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі. На падставе інвентарнага опісу, зробленага ў 1549 годзе баярынам Сямѐнам Ясковічам па загаду каралевы Боны, можна лічыць, што ў манастырскай царкве святога Спаса захоўваліся вялікія каштоўнасці. Тут была і бібліятэка з рэдкіх кніг: Евангелле старажытнага пісання, першыя друкаваныя кірыліцай кнігі - «старадрукі», «Октоих» і «Триоди», выдадзеныя ў Кракаве ў 1491 годзе.

На пачатаку XVI ст. манастыр ужо меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу. Пасля Брэсцкага сабора 1596 года, на якім была заключана царкоўная унія, манастыр стаў уніяцкім. Тут размясціўся Базіліянскі ордэн. 3 тых часоў Кобрын і манастыр часта становяцца месцам сходаў і нарад уніятаў. У 1626 г. у манастыры праходзіў Кобрынскі царкоўны сабор вышэйшага уніяцкага духавенства.

Летапіс Спаскага манастыра багатая на падзеі. Напрык-лад, падчас руска-французскай вайны 1812 г., калі войскі Напалеона знаходзіліся ў Кобрыне, манастыр быў пераўтвораны ў магутны рэдут. У верасні 1830 г. у Кобрынскім манастыры адкрылася павятовае духоўнае вучылішча, асноўнай мэтай якога была падрыхтоўка хлопчыкаў да паступлення ў духоўную семінарыю. Са сцен установы выйшлі будучыя навукоўцы і краязнаўцы.

У 1839 г., пасля адмены уніі, манастыр закрыты. Пабудовы засталіся ў распараджэнні духоўнага вучылішча, а Спаса-Прэабражэнская царква, якая займала два паверхі ў галоўным корпусе, стала дамавой, прызначанай для выхаванцаў і выкладчыкаў вучылішча.

У 1872 г. сінадальным указам вучылішча пераведзена ў мястэчка Жыровічы, а манастырскія памяшканні былі перададзены ў распараджэнне мясцовага духавенства. Далейшая гісторыя манастыра сумная. Паводле даследаванняў былога дырэктара кобрынскага музея, краязнаўца Аляксея Мартынава, пажар 1895 г., а таксама войны пачатку ХХ стагоддзя знішчылі манастырскія будынкі, пакінуўшы толькі цагляную каробку з вялікім склепам.

Пасля пажару ў другой палове ХІХ ст. манастыр не аднаўляўся. У 1920-я гады рэстаўрыраваны. У 1921-1939 гг. польская адміністрацыя адрамантавала прыдатныя будынкі манастыра і зрабіла тут павятовы суд.

У будынку мужчынскага Спаскага манастыра больш 50 гадоў знаходзіўся раѐнны аддзел унутраных спраў. У чэрвені 2010 г. памяшканне было перададзена Брэсцкай епархіі, і ў наш час па благаславенні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манастыр адраджаецца, але ўжо як жаночы манастыр Усяміласцівага Спаса.

Манастыр - помнік архітэктуры барока. Да нашага часу захаваўся мураваны двухпавярховы прамавугольныны ў плане, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня 30 м, шырыня 10 м). Сіметрычны галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам. Фасады раскрапаваныя пілястрамі і фігурнымі філѐнгамі вакол прамавугольных аконных праѐмаў. Па верху сцен праходзіць развіты карніз. У інтэр'еры пры ўваходзе шырокая аднамаршавая лесвіца. Пачатковая планіроўка змененая. У інтэр'еры зберагліся элементы барочнага дэкору. Таўшчыня сцен 1,2 м, у сутарэннях больш за 2 м. Перакрыцці над паверхамі плоскія бэлечныя, над сутарэннямі — цыліндрычныя скляпенні.

Першапачаткова па цэнтры будынка размяшчалася царква, на 1-м паверсе ў паўночна-заходнім вугле - трапезная. На будынку ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі: у гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 г. і на ўшанаванне памяці супрацоўнікаў міліцыі, што загінулі ў барацьбе з ворагамі савецкай улады ў пасляваенныя гады. У ХІХ ст. у манументальным царкоўным будаўніцтве робіцца акцэнт на ўвасабленне нацыянальнай ідэі ў нацыянальных формах, што ў адпаведнасці з паняццямі таго часу азначала перайманне формаў і прыѐмаў старажытнарускага царкоўнага дойлідства.

У сѐнняшні час па благаславенні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манастыр існуе як жаночы манастыр Усяміласцівага Спаса. Ігуменняй манастыра з'яўляецца Ефрасіння (Куракевіч). "Хіба мог яшчэ нядаўна хто-небудзь нават падумаць пра тое, што гэты манастыр ізноў расправіць плечы і ў ім запаліцца манашскае жыццѐ? Гэта красамоўнае сведчанне таго, што Царква Хрыстова - па-за часам і прасторы", - лічыць матушка Ефрасіння.

У наш час у манастыры знаходзяцца 10 насельніц. У абіцелі пабудавана дамавая царква ў гонар абраза Божыяй Мацяры "Скоропослушница", дзе рэгулярна здзяйсняюцца Набажэнствы. Наладжана ў манастыры і падсобная гаспадарка: закладзены манастырскі сад, агарод, уладкаваны птушнік, пасека, зарыблена сажалка. Выпякаецца хлеб, працуе рукадзельная. Пры манастыры дзейнічаюць Нядзельныя школы для дзяцей і дарослых.

Галоўнай святыняй мясціны - помніка архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзі - з'яўляецца спіс з цудатворнага абраза Божыяй Маці "Скоропослушница", спецыяльна напісаны для манастыра на Афоне. Кожную пятніцу перад ім здзяйсняецца Вячэрня з акафістам.

Вярнуўшыся пад юрысдыкцыю царквы, гэты старадаўні куток Кобрына – Свята-Спаскі манастыр не страціў свой найбагаты турыстычны патэнцыял, прывабнасць для вандроўцаў самых розных канфесій, бо з ім злучана шмат гістарычных падзей.

Сапраўды, адраджэнне адного з старажытных манастыроў Беларусі ў нашы дні, безумоўна, цуд, сведкамі якога мы з'яўляемся. У 2015 г. напярэдадні слаўнага юбілею пабачыла свет кніга «Обитель
Спаса Всемилостивого», выданне якой прымеркавана да 550-годдзя адной з самых старажытных у Беларусі праваслаўных мясцінаў — Спаскага манастыра ў Кобрыне. Выданне ўяўляе сабой нарыс, які ўключае ў сябе шматлікія дакументальныя матэрыялы пра манастыр. Нарыс ажыўляе страчаныя і забытыя старонкі мінулага манастыра і Кобрыншчыны ў цэлым, а таксама дае трактоўку спрэчных момантаў суіснавання канфесіяў. Дарэчы, кніга ѐсць у краязнаўчым інфармацыйным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раѐннай бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Свята-Спаскі манастыр - 550 гадоў з часу першага ўпамінання : даведка з бібліяграфічным спісам / падрыхтавана гал. бібліёграфам ЦРБ С.Д. Курачук. – Кобрын, 2015. – 10 с.

Барысюк, Ю.А. Свята-Спаскі манастыр / Ю.А. Барысюк // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раѐна. - Мінск: БЕЛТА, 2002.- С. 460-461.- (Праваслаўнае мураванае дойлідства). Кобрынскі Спаскі Манастыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. - С. 222.

Кулагін, А. Свята-Спаскі манастыр / А. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. Кулагін. – Мінск: БелЭн, 2007. – С. 202-203.

Кулагін, А. Свята-Спаскі манастыр / А. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. Кулагін. – Мінск: БелЭн, 2001. – С. 102-103.

Мешечко, Е.Н. Во имя Всемилостивого Спаса женский монастырь / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нѐмана, Западного Буга и Припяти: путеводитель. – Брест, 2012.- С. 140.

Обитель Спаса Всемилостивого. К 550-летию Спасского монастыря в г. Кобрине (1465-2015) / сост. игуменья Евфросиния (Куракевич). – Минск: Приход Свято-Петро-Павловского собора, 2015. – 64 с. : ил. Спаскі Манастыр // Збор помнікаў гісторыі і культуры

Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэд. кал.: С.В.Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 1984. – С. 226. Ярашэвіч, А. Кобрынскі Спаскі манастыр / А. Ярашэвіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэд. кал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 371.

Вдохновение питает вера // Вечерний Брест. – 2015. – 10 июля. – С. 5. В творческом конкурсе ―Древняя обитель – моѐ вдохновение, посвящѐнном 550-летию монастыря в Кобрине, приняли участие около 600 человек. Вышла в свет брошюра к 550-летию Спасского монастыря // Кобрин-информ. – 2015. – 19 марта. – С. 9.

Литвинович, Е. Пять веков истории / Евгений Литвинович // Заря. – 2015. – 28 февраля. – С. 8. – В нынешнем году исполняется 550 лет Спасскому монастырю.

Марчук, Н. Из истории Спасского монастыря / Нина Марчук // Кобрин-информ. – 2015. – 14 мая. – С. 11.

Марчук, Н. Храмы Спасского монастыря / Нина Марчук // Кобрин-информ. – 2014. – 18 сентября. – С. 11. На территории Спасского монастыря когда-то действовали Преображенская и Кирилло-Мефодиевская церкви.

Леанавец, Н. Каменныя сведкі духоўнасці / Ніна Леанавец // Народная трыбуна. – 2014. – 4 ліпеня. – С. 11. У 2015 г. Спаскі манастыр у Кобрыне адсвяткуе 550- гадовы юбілей.

Казакова, А. Хлеб монастырский как Божий престол / Анна Казакова // Кобрин-информ. -2014. -13 марта. - С. 11: фото. Жизнь десяти послушниц монастыря от 27 до 72 лет проходит в трудах и молитвах.

Казакова, А. Школа любви и просвещения / Анна Казакова // Кобрин-информ. - 2014. – 13 февраля. – С. 9. К 550-летию женского Спасского монастыря.

Казакова, А. Выпускной в воскресной школе / Анна Казакова // Кобрин-информ. - 2014. – 29 мая. – С. 10. В Спасском монастыре состоялся первый выпуск слушателей детской воскресной школы.

Арлова, І. Вяртанне святыні / Ірына Арлова // Народная газета. – 2012. – 10 студзеня. – С. 7.

Манастыр у імя Усяміласцівага Спаса адраджаецца. Занько, Н. Малітвенны шчыт манаства / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. – 2012.- 7 красавіка. – С. 10.

Ефросинья (игуменья). Великая святыня для Спасского монастыря г. Кобрина / Ефросинья (игуменья) // Кобрынскі веснік. –2011. – 19 лістапада.- С.12, 26 лістапада. –С. 4. В Спасский монастырь принесена икона Божией Матери-Скоропослушница.

Вержбицкая, В. Возрождение Спасской обители / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. – 2011. – 16 июня. – С.28. Состоялась первая Божественная литургия в домовой церкви Спасского монастыря.

Новые страницы монастырской летописи // Кобрин- информ. – 2010. – 10 февраля. – С. 28. Из истории Лепесовского и Спасского монастырей. Ефросинья (игуменья). Институт монашества / Ефросинья (игуменья), беседовала Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ.- 2011. – 24 марта.- С. 28. Кобринский монастырь Всемилостивого Спаса.

Жук, Е. Чудо возрождения / Елена Жук // Вечерний Брест. – 2011. – 11 февраля. – С. 6. Женский монастырь в Кобрине. Будзе і жаночы манастыр // Народная трыбуна. - 2011. – 12 сакавіка. – С. 9.

Васюк, Н. Обитель родом из средневековья / Наталья Васюк // Вечерний Брест. – 2010. – 13 октября. – С. 16. В Кобрине планируют открыть женский монастырь. Новые страницы монастырской летописи // Кобрин-информ. – 2011. – 3 февраля. - С. 28. История Кобринского Спасского монастыря.

Вержбицкая, В. Летний лагерь в Спасском монастыре / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. – 2010. – 19 августа. – С. 28. О православном лагере на территории Спасского монастыря.

Вержбицкая, В. Возвращение святыни /Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. – 2010. – 1 июля. – С. 27. История Спасского монастыря.

Каліта, А. Усѐ вяртаецца на сваѐ месца / Адам Каліта // Кобрынскі веснік.- 2010.- 3 лютага. – С. 8. Кобрынскі Спаскі манастыр.

Гром, А. Возвращение в лоно церкви / Анна Гром // Кобрынскі веснік. – 2009. – 11 лістапада. – С. 5.
Здание Спасского монастыря возвращается в собственность церкви.

Шаўчук, А. Храмы Кобрыншчыны / А. Шаўчук // Кобрынскі веснік. – 2000. – 1 лістапада. – С. 3. Спаскі манастыр.

Калюта, А. Манастыру Святога Спаса – 500 гадоў / А. Калюта // Спадчына. – 1999. - № 2. – С. 215-222.

Мартынов, А. Свидетель нашей истории / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. – 1997. – 12 красавіка. – С. 2. Кобринский Спасский монастырь.

Быть ли в Кобрине монастырю? // Брестский курьер. – 1991. – 4-10 июля. Васюк, Н. Камяні гісторыі / Наталля Васюк // Народная трыбуна. - 1991. – 5-11 жніўня. - С. 6. Рэгістрацыя Спаскага манастыра ў Кобрыне.