Паштовая станцыя

ПАШТОВАЯ СТАНЦЫЯ (архіт.). Вул. Савецкая, 106. Пабудавана ў 1846 г. у сувязі з пракладкай шашы. Першапачаткова складалася з 3 аб'яд- наных праезнымі аркамі карпусоў: галоўнага і 2 бакавых, якія ўтваралі ўнутраны гаспадарчы двор. У 1882 г. будынак быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь. У 1954 г. бакавыя карпусы светлавымі калідорамі злучаны з галоўным. У будынку размяшчаецца міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат.

Станцыя - помнік грамадзянскай архітэктуры класіцызму.

Літ.: Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии. - Мінск, 1978.

Паштовая станцыя // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С. В. Марцалеў [і інш.]. – Мінск, 1984. – С. 224.
г. Кобрын