Кобрын. Мемарыяльны сядзібны дом

Пабудаваны ў 1790 г. з дрэва. Аўтар праекта і першы гаспадар дома невядомы. Верагодна, пасля задушэння паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі дом быў канфіскаваны ў яго гаспадароў, таму што ў канцы 1795 г. ѐн ужо пуставаў. Дом мае мемарыяльнае значэнне. У свой час у ім жылі расійскі генералісімус Аляксандр Сувораў (1797, 1800) і генерал Рамуальд Траўгут (пачатак 1860-х гадоў), адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. у Беларусі, Украіне, Польшчы.

Планіроўка дома анфіладная. Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак быў накрыты гонтавым вальмавым дахам. Пры будаўніцтве выкарыстана канструкцыйная схема з сярэдняй падоўжана-нясучай цаглянай сцяной.

Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вы- лучана па цэнтры ганкамі на 4 слупах. Ганкі завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Сцены атынкаваныя, праѐмы вокнаў прамавугольныя з акаванымі аканіцамі. У гады 2-й сусветнай вайны дом быў разбураны і ў 1948г. ў ім створана ваенна-гістарычная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці А.В. Суворава. Перад будынкам у 1950 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава (скульптар П. Кюферле), 2 гарматы, адлітыя ў 1872 г.

Сядзібны дом з'яўляецца мемарыяльным будынкам і помнікам архітэктуры класіцызму. Ён узяты на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Несцярчук, Л. М. Кобрын. Мемарыяльны сядзібны дом / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы). – Мінск, 2002. – С. 187-188. Пра ўзяты на ўлік і пад ахову дзяржавы Сувораўскі сядзібны дом, які з'яўляецца мемарыяльным будынкам і помнікам архітэктуры класіцызму.