Кобрын

КОБРЬІН, горад, цэнтр Кобрынскага р-на, на р. Мухавец у сутоку з Дняпроўска-Бугскім каналам. За 50 км ад Брэста. Чыг. ст. на лініі Брэст - Гомель. Вузел аўтамаб. дарог на Мінск, Брэст, Пінск, Маларыту, рачная прыстань.

Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 у складзе Уладзіміра-Валынскага княства. Пры ўпадзенні р. Кобрынка ў р. Мухавец у старажытнасці закладзена першае ўмацаванне, на якім пазней пабудаваны Верхні і Ніжні замкі (гл. Кобрынскія замкі). Непадалѐку ад замкаў на колішнім пасадзе на глыбіні 1,5-2 м выяўлены рэшткі старадаўняй маставой з бярвѐн. Знойдзены рэшткі керамікі 12-13 ст. З 1-й пал. 14 ст. ў Вял. кн. Літоўскім. у 1404-1519 цэнтр Кобрынскага княства, потым староства, якое ў 1532 як павет далучана да Падляшскага ваяв., з 1566 у складзе Брэсцкага пав. Брэсцкага ваяв. К. забудоўваўся з У на 3 паралельна Мухаўцу, які падзяліў яго на 2 часткі. У 1563 на левым беразе 5 вуліц і рыначная плошча, на правым - 2 вуліцы. У 1597 было 304 двары. У 1589 К. атрымаў магдэбургскае права і герб - шчыт з выявамі маці боскай і святой Ганны. У 16-18 ст. цэнтр Кобрынскай эканоміі. У сярэдзіне 17 ст. каля 500 дамоў. У вер. 1648 у вызв. вайну ўкр. і бел. народаў 1648-54 казацка-сялянскія атрады акружылі К. і разграмілі харугву стольніка вял. літ. В. Корвін-Гансеўскага. Горад моцна пацярпеў у час войнаў сярэдзіны 17 - пач. 18 ст. Да канца 18 ст. адноўлены; у 1790-я г. 2160 ш., 360 дамоў. 3 1795 у складзе Расіі, павятовы горад. У 1795 маѐнтак Кобрынскі Ключ з сядзібай у К. падараваны Кацярынай II А. В. Сувораву, дзе ѐн жыў у 1797 і 1800. Першы генплан горада распрацаваны ў 1798. У Айч. вайну 1812 каля К. 27 ліп. рус. войскі разбілі атрад напалеонаўскай арміі; у К. згарэла 548 дамоў з 630. Паводле генплана 1846 горад забудоўваўся пераважна драўлянымі дамамі, у цэнтры ставіліся 2-павярховыя жылыя дамы з крамамі і майстэрнямі на ніжніх паверхах. У 1846 праз К. прайшла шаша Масква - Варшава. У 1897 было 10 355 ж., 30 прадпрыемстваў (157 рабочых). У пач. 20 ст. ў К. пабудаваны гасціны двор, гандлѐвыя рады, сфарміраваўся гарадскі цэнтр.. У 1921-39 К. у складзе бурж. Польшчы. цэнтр павета. 3 1939 у Брэсцкай вобл. БССР (15,3 тыс. ж.). 3 15.1.1940 цэнтр раѐна. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 20.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 6900 мірных жыхароў; знішчана каля 30% жылога фонду.

Галоўнай кампазіц. воссю сучаснага К. з'яўляецца р. Мухавец, якая падзяляе горад на паўд. і паўн. планіровачныя раѐны. Адм.- грамадска-культ. цэнтр - пл. Леніна на скрыжаванні вуліц Леніна і Пушкіна. Тут будынак гаркома КПБ, Дом Саветаў, Дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, гасцініца, універмаг, магазіны, жылыя дамы. Шматпавярховыя дамы пабудаваны на вуліцах Савецкай, Леніна, Пушкіна, Дзяржынскага, Жданава, Піянерскай. Новыя мікрараѐны забудоўваюцца ў паўд. (вуліцы Дзяржынскага і Мікалаева), у зах. (раѐн вул. Савецкай), паўн. (раѐн вул. Набярэжнай) ч. горада. Сфарміраваліся 3 прамысл. раѐны: паўночны, усходні, заходні. Развіваецца машынабудаванне, металаапрацоўка, лѐгкая і харч. прам-сць. Зона адпачынку - Кобрынскі парк імя А. В. Суворава і пойма р. Мухавец. Помнікі: У. I. Леніну, А. В. Сувораву, Перамогі 1812, на брацкай магіле сав. воінаў, якія загінулі ў Айч. вайну, ахвярам фашызму. Помнікі архітэктуры: Кобрынскі Спаскі манастыр і Кобрынская Мікалаеўская царква. Пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў працуе Кобрынская народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва, пры раѐнным Доме культуры - Кобрынскі народны духавы аркестр, Кобрынскі народны хор, Кобрынскі ўзорны дзіцячы тэатр-студыя «Рытм-77». К. забудоўваўся паводле генплана 1956 (Белдзяржпраект, карэкціроўка ў 1962, 1965). Генплан 1980 (БелНДІПгорадабудаўніцтва) прадугледжвае развіццѐ К. ў паўд. і зах. напрамках, рэканструкцыю існуючых і шматпавярховую забудову новых вуліц, удасканаленне транспартнай сеткі. Іл. гл. таксама на ўкл.

А. М. Мартынаў (гісторыя), Л. С. Патапаў (сучасная архітэктура)

Мартынаў, А. М. Кобрын / А. М. Мартынаў, Л. С. Патапаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 87.