Лелікаўская Дзмітраўская царква

ЛЁЛІКАЎСКАЯ ДЗМІТРАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Лелікава Кобрынскага р-на. Пабудавана ў 18 ст. Мае падоўжна- прасторавую кампазіцыю, сфарміраваную прамавугольным у плане асн. аб'ѐмам і апсідай, да якой далучаецца рызніца. Асн. аб'ѐм накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, а па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да гал. фасада дабудаваны бабінец пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады, гарызантальна ашаляваныя, рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праѐмамі і расчлянѐны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.

Лелікаўская Дзмітраўская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 2013. – Т. 5. – С. 47, 48.