Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Кобрын. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ва ўсходняй частцы горада, на вул. Першамайскай. Пабудаваны ў 1841-45 гг. з цэглы на сродкі парафіян паводле праекта 1839 г. гродзенскага губернскага архітэктара Міхаэліса. Закрыты ў 1962 г., перададзены вернікам у 1989 г. і адрэстаўрыраваны польскімі спецыялістамі. Адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г.

Помнік архітэктуры класіцызму. Трохнефавы 2-вежавы храм. Прамавугольны ў плане аб'ѐм накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны дзвюма 1-яруснымі чацверыковымі шатровымі вежамі. Уваход вырашаны вялікім арачным парталам, фланкіраваным лучковымі экседрамі са скульптурамі святых. Бакавыя фасады рытмічна расчлянѐны арачнымі аконнымі праѐмамі і пілястрамі ў прасценках, аб'яднанымі аркатурай. Унутры прастора храма размежавана на нефы высокімі аркадамі на 4-гранных пілонах, перакрыта плоскім плафонам. Алтар вырашаны 4-пілястравым порцікам з паўкруглым франтонам з вітражнай люкарнай па цэнтры.

Кулагін, А. М. Касцѐл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2008. – С. 182.