Касцѐл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі

Гарадзец. Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Быў фундаваны ў 1633 г. каралѐм Уладзіславам IV. У 1723 г. пабудаваны драўляны барочны храм. У1865-66 гг. пастаўлены мураваны будынак, які адразу быў забраны пад праваслаўную царкву, таму што існаваўшая струхнела і пагражала разбурэннем. Пераробку касцѐла і праект іканастаса склалі архітэктары Кадрунцаў, Чэкмасаў і М. Барташэўскі ў 1867-71 гг. У 1918 г. вернуты католікам, парафія налічвала 1080 вернікаў. Меў прыпісныя капліцы Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Грушава (мураваная, фундавана ў 19 ст. Радзевічамі) і св. Казіміра ў в. Іласк.

Твор архітэктуры рэтраготыкі. Быў пабудаваны па тыпе 3-нефавай 2-вежавай базілікі з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Малітоўная зала трыма парамі пілонаў падзялялася на 3 нефы, уперад быў вынесены прамавугольны нартэкс. 3 перабудовай пад царкву бакавыя 8-гранныя шатровыя вежы былі знесены і над павышаным цэнтральным рызалітам надбудавана 1-ярусная 8-гранная шатровая званіца; над алтарнай часткай над 2-схільным дахам узведзены 8-гранны шатровы барабан. Зала перакрывалася драўляным цыліндрычным скляпеннем.

Кулагін, А. М. Касцѐл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2008. – С. 407.