Лядовы палац у Кобрыне

Тэма «лядовага палаца» атрымала выражэнне ў праектаванні: спартыўных збудаванняў невялікіх гарадоў Беларусі. На мяжы 2000-2010-х гг. па тыпавым праекце будуюцца лядовыя палацы ў Пружанах, Івацэвічах, Кобрыне (арх. Г. Кяскевіч), архітэктура якіх мае малавыразныя формы. Такія лядовыя палацы ўяўляюць кампактныя, прамавугольныя ў плане аб'ѐмы з прыбудовай дадатковых памяшканняў і мінімальнай колькасцю выразных сродкаў (гіпербалізаваны канѐк у завяршэнні тарцовага фасада, вылучэнне чырвоным, сінім і белым колерамі элементаў). Фасады абліцоўваюцца стальнымі панэлямі, што надаюць «ледзянячыя» якасці вобразу аб'екта.

Захарына, Ю. Ю. [Лядовы палац у Кобрыне] / Ю. Ю. Захарына // Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце / Ю. Ю. Захарына. – Мінск, 2014. – С. 284.