Запрудскі замак
ЗАПРУДСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14 - 17 ст. каля в. Запруды Кобрынскага р-на. У склад замка ўваходзілі сядзіба феадала (не збераглася), абарончымі умацаваннямі былі земляныя валы з частаколам наверсе і вадзяныя равы. У плане валы і равы нагадвалі ўпісаныя адзін у адзін прамавугольнікі, якія з мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што сыходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Захаваліся валы выш. 1,5-2 м і шыр. У аснове да 4 м. Равы маюць глыбіню да 2,5 м і шыр. каля 5м.
Запрудскі замак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 41.